MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Кот марцовы. Уласна бел. Распуснік, блуднік. — Дык ты, кот марцовы, да суханоўскіх дзяўчат унадзіўся, — жартаваў Андрэй (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).

Цяпер ужо слова марцовы — у разрадзе архаічнай лексікі. Яно абазначае ‘сакавіцкі’ і ўтворана ад устарэлага марац ‘сакавік’; абодва падаюцца ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча. Слова марац захавалася ў некаторых прыказках: Марац адкусіць палец; Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. У фразеалагізме — намёк на перыяд кацінага «вяселля», які прыпадае на «марац», калі каты з працяглым роспачным мяўканнем бегаюць пад вокнамі.

Кот наплакаў каго, чаго. Агульны дляўсходнесл. і польск. (tуlе со коt парłакаł) м. Вельмі мала (пра невялікую колькасць каго-, чаго-н.). —Патроны ёсць?.. — Штук дзесяць. — Не багата… У нас іх таксама кот наплакаў (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі).

Іншы раз узнікненне гэтага фразеалагізма звязваюць з адной малавядомай фальклорнай песенькай. Выраз, аднак, з’яўляецца плёнам народнай фантазіі. Параўн. аналагічнае індывідуальна-аўтарскае ўтварэнне жук начхаў: «Комплексаў у нас, як вы самі ведаеце, жук начхаў…» (К. Крапіва). Выраз у сваім развіцці прайшоў, хутчэй за ўсё, стадыю параўнальнага звароту. У форме як кот наплакаў ён выкарыстаны ў творах Ц. Гартнага, М. Лынькова, М. Машары, У. Паўлава, В. Праскурава. У такой самай форме зафіксаваны М. Федароўскім. Параўн. таксама ва ўкр. м.: як кіт наплакав.

Кот у мяшку. Агульны для бел. і руск. м. Невядомае, няпэўнае. Гы ў мяне возьмеш самых надзейных [падпольшчыкаў], а мне будуць прысылаць катоў у мяшку (І.Новікаў. Тварам да небяспекі). Ужываецца і з заменай апошняга кампанента: Атрымалі мы не старшыню, а катаў торбе (У. Корбан. Хворы).

Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма ката у мяшку купляць (гл.).

Коўзанне (слізганне) па паверхні. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. скольжение по поверхности, укр. ковзання по поверхні). Дзеянні знешняга характару, павярхоўныя, без заглыблення ў сутнасць чаго-н. У большасці на старонках раённых газет — слізганне па паверхні, прывычны парадны тон (Звязда. 31.01.1987).

Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага коўзацца (слізгаць) па паверхні ‘не ўнікаючы ў сутнасць, закранаць толькі знешні бок чаго-н.’.

Краевугольны камень чаго. Запазыч. з царк. — слав. м. Аснова, найважнейшая частка чаго-н. Тут, па сутнасці, сфармуляваны эстэтычныя погляды, краевугольным каменем якіх з’яўляецца крытычны рэалізм (С. Майхровіч. Максім Багдановіч).

Выраз неаднаразова сустракаецца ў біблейскіх тэкстах (Ісаія, 26, 16). Яго першапачатковае значэнне — ‘камень, пакладзены ў фундамент будынка’: «…кладу ў падмурак на Сіёне камень… краевугольны». У Бібліі выраз ужываецца і з абстрактным значэннем, калі гаворка ідзе пра Зямлю як планету: «На чым стаіць аснова яе, хто паклаў камень краевугольны на ёй?» Са значэннем ‘аснова’ фразеалагізм выкарыстоўваецца ў старажытных беларускіх тэкстах; напрыклад, у «Гістарычна-палемічным даследаванні пра пачатак і распаўсюджанне Уніі ў Літве і Заходняй Русі…» (1600–1605): «Павел святый проповедалъ быти Христа головою церкви и каменемъ краеугольнымъ».

Кракадзілавы слёзы. Паўкалька з ням. (Кгоkоdіlstränеn) ці франц. (lаrmеs dе сгосоdіlе) м. Крывадушнае спачуванне, прытворнае шкадаванне. [Касперскі:] Кірыла Рыгоравіч! Няўжо вы сумняваецеся?.. Прысягнуць магу… [Анішчук: ] Кракадзілавы слёзы (І.Гурскі. Хлеб).

У аснове фразеалагізма — старажытнае павер’е, быццам кракадзіл, з’ядаючы сваю ахвяру, плача. Адна з ранніх фіксацый выразу сустракаецца ў помніку палемічнай літаратуры «Антиризись или Апологія противъ Христофора Филалета» (1599): «А што поведаете, жесте зъ жалостью серьдечьною учынили, — крокодиловы то слезы!»

Кранаць за жывое каго. Гл. закрануць за жывое каго.

Крапіўнае семя. Запазыч. з руск. м. Чыноўнікі, якія займаюцца кручкатворствам і хабарніцтвам. Паліцыя… сабак на варотах вешае. Чыноўнікі — крапіўнае семя, чарнільныя пацукі, п ’яўкі антыхрыставы (У. Караткевіч. Зброя).

Першапачаткова гэта была пагардлівая мянушка прыказных і пад’ячых у Маскоўскай Русі. Магчыма, мянушка нейкім чынам была звязаная з выразам крапіўнае семя, які ў абласных рускіх гаворках абазначае ‘пазашлюбнае дзіця’. Параўн., аднак, ва ўкр. м.: засипати кропив’яним сем’ям — ‘рэзка вылаяць каго-н.’.

Кроіць сэрца каму, чыё. Уласна бел. Выклікаць вялікі душэўны боль, пакуты. — Не крой ты майго сэрца, Анежка! — крычаў Петрас, грукаючы па стале (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.

Крок за крокам. Калька з англ. м. (stер bу stер). Ужыв. са значэннямі ‘паступова, няўхільна’ і ‘паслядоўна, адно за другім’. Мы спасцігаем космас спакваля. За крокам крок — узорныя абшары (Г. Пашкоў. Мы спасцігаем космас спаквалля…). Крок за крокам удалося аднавіць падзеі, якія папярэднічалі таму трывожнаму ранку (І.Ракіцкі. Ллібі).

Заснаваны на асацыяцыі па падабенстве з чалавекам, які крочыць. Параўн.: «Памалу, мерна, крок за крокам у сваім раздум’і адзінокім дадыбаў бацька скора к дому» (Я. Колас).

Крок наперад. Калька з франц. м. (un раs еn аvаnt). Дасягненне, прагрэс у якой-н. справе. Гэта аповесць [ «Біяграфія майго героя»] для Сяргея Знаёмага ёсць немалы крок наперад (К. Чорны. Заўвагі да стылявых тэндэнцый у творчасці Сяргея Знаёмага).

Фразеалагізм усведамляецца як матываваны, з жывой унутранай формай.

Кропка пастаўлена. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. точка поставлена, укр. крапка поставлена). Завершана, скончана што-н. Я заўтра ж паеду да мамы… Я прымушу яе апамятацца. Яна, мабыць, думае, што напісала пісьмо і на гэтым пастаўлена кропка (Т. Хадкевіч. Песня Дзвіны).

Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага выразу ставіць (паставіць) кропку на чым, над чым, у чым ‘завяршаць што-н., даводзіць выкананне чаго-н. да канца’.

Кропкі над «і» пастаўлены дзе. Агульны дляўсходнесл. м. (руск. точки над «і» поставлены, укр. крапки над «і» поставлени). Няма нічога нявысветленага, усё даведзена да лагічнага канца. У пастанове і ўказе, на якія вы спасылаецеся, пастаўлены, як кажуць, кропкі над «і» (ЛіМ. 27.06.1986).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма ставіць (паставіць) кропкі над «і» (гл.), які абазначае ‘канчаткова высвятляць усё, не пакідаючы нічога недагаворанага, даводзячы ўсё да лагічнага канца’.

Кропля (капля) у моры <чаго>. Агульны для ўсходнесл. (руск. капля в море, укр. крапля в морі), польск. (kгорlа w mоrzu) і некаторых іншых м. Вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым-н. Зноў патрэбны сродкі. Тыя, што маем, — кропля ў моры (Полымя. 1976. № 1).

Мяркуюць, што выраз у сваім развіцці прайшоў стадыю параўнання (як кропляў моры), а пасля стаў ужывацца без параўнальнага злучніка.

Кроў ад крыві каго, чыёй. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв., калі гаворка ідзе пра кроўную або ідэйную роднасць, са значэннем ‘роднае дзіця’ ці ‘плён каго-, чаго-н’. Язэпу ўпершыню да ламаты ў скронях стала шкада гэтага дзіцяці, ягонага, кроў ад крыві… (А. Асіпенка. Жыта). Не можа быць! Бабейка, кроў ад крыві, косць ад косці мужыцкай, як ён сам любіў гаварыць пра сябе, — каб ён падпаліў хлеб? (Т. Хадкевіч. Даль палявая).

Выраз узнік па мадэлі фразеалагізмаў косць ад косці (гл.), плоць ад плоці (гл.) як іх сінонім (выкарыстана іх граматычная структура і прыназоўнікавы кампанент ад). Звычайна ўжываецца побач з адным ці другім фразеалагізмам-сінонімам: «5 С [клас] — сяло. Плоць ад плоці і кроў ад крыві — сяло» (А. Васілевіч).

Кроў з малаком. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. (krеw zmlekіеm). Ужыв. са значэннямі ‘здаровы, моцны, у стане росквіту’, ‘вельмі прыгожы’ і ‘свежы, румяны (пра твар, шчокі)’. Антось — мужчына высокі і плячысты, пад дзевяноста кілаграмаў. Як кажуць, кроў з малаком (В. Супрунчук. Вегетарыянец). А, чорт… якая прыгожая, кроў з малаком. Не ведаю, як ты, ая зразу б укахаўся ў яе (П. Галавач. Загубленае жыццё). Бог даў ёй дочку Тадорку, вясёленькую, маўляў зорку, проста матчын ненагляд! Кроў з малаком яе шчочкі!.. (В. Дунін-Марцінкевіч. Шчароўскія дажынкі).

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code