MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Мяркуюць, што выраз утвораны на аснове старажытнага назоўніка лихва (ад прыметніка лихь ‘лішні, астатні’), які абазначаў працэнты, лішкі пры грашовых аперацыях.

Злоба дня. Запазыч. з царк. — слав. м. Тое, што прыцягвае ўвагу, займае, цікавіць усіх у дадзены момант. Паўлюк Трус працаваў у штодзённай ггрэсе, актыўна жыў «злобай дня» (К. Чорны. Думкі пра Паўлюка Труса).

Выток фразеалагізма — Біблія, дзе (Матфей, 6, 34) ёсць радок: «Довлеет дневи злоба его», г. зн. ‘хапае для кожнага дня сваёй турботы’; злоба — ‘турботы, клопат’.

Злы геній чый. Паўкалька з франц. м. (mаuvаіs gènіе). Чалавек, які аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму-н. шкоду, зло. [Сухадольскі:] Можа, і я часамі глядзеў на рэчы тваімі вачамі. [Антаніна Пятроўна: ] Злы геній твой (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).

Выток фразеалагізма — старажытнарымская міфалогія. У ёй геніем называлі духа, які кіруе чалавекам, яго думкамі і дзеяннямі. Лічылася, што ёсць два геніі: добры і злы. Апошні штурхае чалавека на дрэннае.

Змаганне з ветракамі. Гл. вайна (бітва, змаганне) з ветракамі.

Змагацца з ветракамі. Гл. ваяваць (змагацца) з ветракамі.

З малаком маці (мацеры). Уласна бел. З дзіцячага ўзросту, з самых ранніх гадоў (атрымліваць, успрымаць і пад.). Я з малаком мацеры атрымаў людскую прывычку, хоць часам і нявінна, хітраваць (К. Чорны. Хвоі гавораць).

Склаўся як акалічнасна-прыслоўны выраз на аснове дзеяслоўнага ўсмоктваць з малаком маці што (гл.). Адарваўшыся ад дзеяслоўнага кампанента і захаваўшы «долю» семантыкі ўсяго фразеалагізма, выраз стаў спалучацца з іншымі дзеясловамі поўнага лексічнага значэння (давацца, атрымліваць і г. д.).

З малатка. Калька з ням. м. (untеr dеn Натmеr). Ужыв. пры дзеясловах пайсці, прадаць, пусціць і абазначае ‘з публічнага торгу’ Пагражалі яшчэ да дуэлі пусціць маёнтак Якубовіча з малатка (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).

У Германіі (XIV ст. і пазней) практыкаваўся аўкцыённы продаж маёмасці, рэчаў. Калі за тую ці іншую рэч пакупнік прапаноўваў найвышэйшую суму, ударам малатка аб’яўлялі, што рэч прададзена.

З месца ў кар’ер. Агульны для ўсходнесл. м. Адразу ж, без адцягвання. Здаецца, мая парада пайшла вам на карысць. Вырашылі быць дзёрзкім з месца ў кар’ер (К. Крапіва. Проба агнём).

Паходзіць з мовы кавалерыстаў, дзе словам кар’ер называюць самы хуткі бег каня і дзе спалучэнне з месцаў кар’ер, звычайна ўжываючыся з дзеясловам узяць, мае значэнне ‘адразу перайсці на галоп’. Параўн. ужыванне спалучэння з прамым значэннем слоў: «Конь пад афіцэрам узвіўся на дыбы, пераступіў заднімі нагамі і гупнуў на зямлю пярэднімі — у той бок галавою, куды ім трэба было ехаць, і з месца ўзяў у кар’ер» (П. Місько).

З месяца зваліўся. Гл. з неба (з месяца) зваліўся.

З мірам. Запазыч. з царк. — слав. м. Значэнне фразеалагізма ‘без пакарання, мірна’рэалізуецца пры дзеясловах адпусціць, пакінуць і інш. Проста запрасіў [местачковы ўраднік] да сябе… і сказаў: «Вось што, падпольны дарэктар!.. Будзем шукаць другога…» I адпусціў мяне з мірам (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).

Выйшаў з той жа евангельскай прытчы пра жанчыну, абвінавачаную ў распусце, што і фразеалагізм кінуць камень (гл.). Хрыстос адпусціў жанчыну, сказаўшы ёй: «З мірам!» Фразеалагізм неаднаразова сустракаецца ў помніках старажытнай беларускай пісьменнасці, напрыклад у такіх, як «Хаджэнне дзяка Ігнація Смальняніна ў Царград і Іерусалім» (XIV ст.), «Юдзіф» Ф. Скарыны (1519), «Дыярыуш» А. Філіповіча (XVII ст.).

З міру па нітцы збіраць, сабраць. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. с миру по нитке, укр. з міру по нітці). Ад усіх патроху. Гойдаючы малое, яна заўважала рукі, што працягвалі ёй белую хусцінку: «Калі ласка». Нехта прынёс пялёнку, нехта — кавалак марлі. 3 міру па нітцы… (С. Шыдлоўская. Звычайны лёс).

Паходзіць з прыказкі З міру па нітцы — голаму сарочка, сэнс якой — ‘ад усіх патроху — і атрымаецца нешта значнае, адчувальнае для каго-н. аднаго’. Мір — агульнае для ўсходнесл. м., цяпер ужо ўстарэлае слова са значэннем ‘сельская грамада’. Яно захавалася ў фразеалагізме ўсім мірам, у прыказцы Што будзе міру, тое і бабінаму сыну.

З мухі зрабіць слана. Калька з грэч. м. Занадта перабольшыць што-н., надаць чаму-н. нязначнаму вялікае значэнне. Ведаю я вашы жаночыя страхі. Вашу бязглуздую рэўнасць. З мухі можаце зрабіць слана (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы).

Звычайна аўтарам гэтага выслоўя лічаць старажытнагрэчаскага пісьменніка Лукіяна, аднак яно існавала яшчэ да Лукіяна і толькі ім упершыню выкарыстана ў сатыры «Пахвала мусе» як гатовы народны выраз. Пра гэта сведчаць апошнія радкі сатыры, у якіх гаворыцца, што аўтар перапыняе сваё слова, каб не падумалі, быццам ён, «паводле прыказкі, робіць з мухі слана».

Змяніць пласцінку. Гл. мяняць (змяніць, перамяніць) пласцінку.

Змяю гадаваць на сваіх грудзях. Калька з лац. м. (vірегаm sub аlа nutrісаге — змяю за пазухай (пад пахай) выгадаваць). Клапаціцца пра чалавека, які пасля адплачвае няўдзячнасцю. Пад плотам знайшоў я цябе, сіратою ўзяў, думаў, за сына роднага будзе, ажно змяю гадаваў на сваіх грудзях… (В. Каваль. Дзень палымнее). Фразеалагізм выкарыстоўваецца і ў форме прыгрэць змяю на сваіх грудзях: Вось рабі людзям дабро!.. Прыгрэеш змяю на сваіх грудзях, а яна цябеўкусіць. Ці кепска жылосяў мяне Салаўю?.. А вось і аддзякаваў! (З. Бядуля. Салавей). Гэты варыянт — калька з франц. м. (гесhаuffеr uп sегрепt dаns sоп sеіп).

Фразеалагізм склаўся на аснове байкі Эзопа «Селянін і Змяя»: селянін падабраў скарчанелую змяю і паклаў за пазуху, а тая, адагрэўшыся, укусіла яго.

Змяя падкалодная. Гл. гадзіна (змяя) падкалодная.

Знайсці агульную мову з кім. Гл. знаходзіць (знайсці) агульную мову з кім.

Знайшлася агульная мова ў каго, з кім. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. нашелся общий язык, укр. знайшлася спільна мова). Хто-н. дасягнуў поўнага паразумення, дамовіўся з кім-н. З Паходнем у яе знайшлася агульная мова, Васіліне падабаўся гэты малады старшыня калгаса з яго энергіяй і смеласцю планаў, пра якія яны не раз гаварылі (Т. Хадкевіч. Даль палявая).

Утварыўся на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма знаходзіць (знайсці) агульную мову з кім (гл.). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ.

Знайшоў(-шла, — шлі) сякеру (тапор) пад (за) лаўкай. Агульны для бел. і ўкр. (знайшов сокиру під (за) лавкою) м. Выказванне іранічных адносін да таго, хто робіць ці гаворыць што-н. недарэчнае або ўсім вядомае і лічыць гэта сваёй знаходкай ці выйсцем з пэўнага становішча. — Грошы дзе? — Ляжаць на тэлевізары. — Знайшла тапор пад лаўкай. То — не нашы, то бацькавы. Мы беднякі, дочачка (Л. Калодзежны. Водар палыну).

Выраз адлюстроўвае рэаліі ранейшага паўсядзённага жыцця сялян. Як пісаў М. Федароўскі, «беларус мае звычай тапор вострым канцом закладваць у шчыліну паміж лаўкай і сцяной». У «Зборніку беларускіх прыказак» І. І. Насовіча фразеалагізм атрымаў звужанае тлумачэнне: «Кажуць у доказ зладзюжку, які апраўдваецца, што знайшоў зніклую рэч».

Знаходзіць (знайсці) агульную мову з кім. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. находить общий язык, укр. знаходити спільну мову). Дасягаць поўнага паразумення; дамаўляцца. [Шуфт: ] Мы даём вам час абдумаць становішча. Спадзяёмся, што мы з вамі знойдзем агульную мову (К. Крапіва. З народам).

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code