MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

У руск. м., як засведчана У.І.Далем, быў назоўнік нерезь са значэннем ‘некастрыраваны кныр, самец свойскай свінні’ (параўн. беларускае, блізкае гучаннем кнораз). Лёгка зразумець каламбурны характар фразеалагізма як сабак нярэзаных, калі мець на ўвазе, што ў ім прыметнік нярэзаны, утвораны ад названага назоўніка, спалучаецца са словам сабака (сабак ніхто не пакладае, не лягчае). Першапачатковае значэнне выразу — ‘як сабак на сабачым вяселлі’.

Патрэбны, трэба як сабаку пятая нага. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Сідар адклаў лыжку і засмучана паглядзеў y акно. — Трэба мне гэтая служба як сабаку пятая нага (І.Навуменка. Сідар і Гараська).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні слоў, якія прадметна-лагічна не спалучаюцца.

Глядзець, берагчы і пад. як <сваё> вока. Агульны для бел. і ўкр. м. Вельмі старанна, клапатліва. Хто яго ведае, ці пабачымся больш. Беражы Сяргейку як сваё вока (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё).

Узнік, відаць, пад уплывам сэнсава тоескага фразеалагізма як зрэнку вока (гл.) — паўкалькі з царк. — слав. м.

Як свет светам. Агульны для бел., укр. (як світ світом) і польск. (jak świat światem) м. Ужыв. са значэннямі ‘заўсёды, спрадвечна, усё жыццё’ і ‘ніколі’. Ні я, ні ён, ніхто не можа ведаць, што заўтра можа быць. Гэта як свет светам, гэта заўсёды так, і ніхто гэтага не перайначыў (К. Чорны. Зямля). Такое не здаралася, відаць, як свет светам: да мужыцкага сына прыслалі сваццю з панскага двара… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча).

Склаўся ў выніку скарачэння выразу больш поўнай формы — з дзеяслоўным кампанентам: як свет светам стаў (стаіць). Параўн. y Цёткі: «Як свет светам япгчэ стаў, такой песні не слухаў…»

Ідзе, падыходзіць як свінні сядло. Уласна бел. Зусім не (падыходзіць каму-н. што-н.). Гаворыць абы-што, а яшчэ ў капелюшы! Ідзе ён табе як свінні сядло! (М. Ваданосаў. Стары пятак).

Відаць, склаўся на аснове фразеалагізма (сядзець) як (нібы, бы) на карове сядло (гл.).

Як селядцоў y бочцы ў чым. Агульны для бел., руск. (как сельдей в бочке) і ўкр. (як оселедців y бочці) м. У вялікай колькасці. Пра мноства людзей у якім-н. месцы (у памяшканні, вагоне і пад.). Пасажыраў было ў вагоне як селядцоў y бочцы (І.Новікаў. Ачышчэнне).

Выраз усведамляецца як матываваная адзінка, што ўзнікла на аснове гіпербалічнага параўнання.

Як серада на пятніцу крывіцца, касіцца. Уласна бел. 3 вялікім незадавальненнем, болем і пад. — Чаго скрывіўся як серада на пятніуу? — сумеўся Міця. — Нядобрыцца ці што? (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына)..

Сучасніку ўжо невядома, чаму ў выразе як серада на пятніцy іменна гэтыя дні абралі для параўнання, тады як яшчэ на пачатку XX ст. выраз не быў загадкавы, бо звязваўся з поснымі днямі, устаноўленымі царквой. Есці мясное і малочнае забаранялася не толькі ў naсты, але і ў сераду і пятніцу амаль кожнага тыдня. Выходзіла, што і ў сераду чалавек не пад’еў як след, a тут на носе такая ж «сухая» пятніца. Адсюль і параўнанне: скрывіўся, як серада на пятніцу. Пры вытлумачэнні паходжання гэтага выразу трэба, відаць, улічваць і тое, што ў пятніцу пасцілі больш строга, чым у сераду (параўн. y п’есе Я. Купалы «Прымакі»: мокрая серада, сухая пятніца); таму серада мела падставы крыўдаваць, крывіцца на пятніцу. 3 гэтымі поснымі днямі звязана ўзнікненне і такіх зваротаў: зморшчыўся, як сухая пятніца; не бяда, што без рыбы серада.

Лупіць, лупцаваць і пад. як сідараву казу. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі жорстка, бязлітасна. І зноў Хрысціну ахапіла злосць на дачку. Здаецца, каб магла, адлупцавала б як сідараву казу (А. Асіпенка. Рэха даўніх падзей).

Узнік, паводле В. М. Макіенкі, на аснове старажытнага ўстойлівага параўнання біць, як казу, вядомага ў некаторых іншых мовах (напрыклад, y латышскай мове: pert ka kaiminu azi, літаральна «біць як суседскую казу»). Супастаўленне з казой грунтавалася на тым, што гэту жывёліну часта білі за патраву. Прыметнікавы кампанент у фразеалагізме мае сувязь з імем Сідара, якое ў шматлікіх прыказках ужываецца з адмоўнай характарыстыкай сварлівага і задзірлівага суседа.

Як скрозь зямлю праваліўся (-лася, — ліся). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как сквозь землю провалился, укр. як крізь землю провалився). Нечакана прапаў, знік так, што не знойдзеш. Я падаваў Сцяпану то жардзіну, то цвік. A сам на вуліцу пазіраў: ці не пакажуцца Зміцёрка з Максімкам. Як скрозь зямлю праваліліся! (І.Аношкін. Компас паказвае на захад).

Утвораны, відаць, на аснове фразеалагізма (гатоў і інш.) праваліцца скрозь зямлю (гл.) — калькі з грэч. м.

Як скурат на агні. Уласна бел. Ужыв. са знач. ‘празмерна, залішне (выкручвацца)’ і ‘бесперастанку (круціцца)’. Пацеры ці згаварыла, што так выкручваешся як скурат на агні? (Я. Купала. Прымакі). Не мог мне Павел нічога памагчы. Летам, праўда; трохі тупаў, дзяцей глядзеў. A я круцілася як скурат на агні — і ў калгас, і на базар, і людзей наймаць, і расплачвацца з імі… (П.Місько. Васіліна).

У абодвух значэннях вобразнасць фразеалагізма, што ўзнік як параўнальны зварот, грунтуецца на эфектыўным, двухсэнсавым выкарыстанні дзеясловаў-суправаджальнікаў: выкручвацца — ‘рухацца, звіваючыся, скручваючыся’ і ‘паварочваючыся, прыхарошвацца’; круціцца — ‘рухацца, звіваючыся, скручваючыся’ і ‘быць у пастаянным клопаце’.

Як след. Агульны для бел. і ўкр. (як слід) м. Належным чынам; так, як і трэба (рабіць, зрабіць што-н.). — Гэты гаворыць як след, — сказаў Каленік у яго другі нумар. Каленік кіўнуў галавой (П. Галавач. Яны не пройдуць).

Слова след, як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча, ужывалася і са значэннем ‘трэба, патрэбна’. 3 такім жа значэннем слова слід выкарыстоўваецца ў сучаснай укр. літаратурнай мове. Зрэдку сустракаецца і ў сучасных беларускіх тэкстах, часцей у спалучэнні з адмоўем не: «Пытаюць каму след і каму не след» (Х. Шынклер).

Як слова сказаць. Уласна бел. Вельмі хутка (рабіць, зрабіць што-н.). Як слова сказаць падбягае да майго каня нейкі чорны, хударлявы, малады яшчэ хлопец, чыста ў крамнае адзеты (Ядвігін Ш. Чортава ласка).

Паходзіць з параўнальнага звароту, заснаванага на літоце (знарочыстым прымяншэнні).

Прыстаць як сляпы да плота. Уласна бел. Неадчэпна, дакучліва. — І то праўда, — хуценька згадзіўся Камароўскі. — Прыстаў са сваім частаваннем як сляпы да плота (А. Капусцін. Скажу праўду).

Паходзіць з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Выраз ужываецца з абавязковым дзеясловам-суправаджальнікам, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: зыходнае ‘шчыльна прымацавацца’ і вытворна-прамое 'назойліва прасіць аб чым-н.’.

Як старой бабе сесці чаго. Уласна бел. Вельмі мала (звычайна пра зямлю). Дый курыцу ўжо за адным махам навязвай. A дзе ж я гэта ўсё панавязваю, калі зямлі ў мяне як старой бабе сесці? (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Паходзіць з параўнальнага звароту, заснаванага на літоце (знарочыстым прымяншэнні).

Як тапелец за саломінку. Уласна бел. Як за апошні выратавальны сродак (хапацца, хапіцца, ухапіцца і пад.). Косцік схапіўся за сваю міжвольную смеласць як тапелец за саломінку. Кожная хвіліна вырашала яго лёс (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца).

Паходзіць з прыказкі Тапелец за саломінку хапаецца.

Як у аптэцы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі дакладна’ і ‘вельмі дакладны’. He, mym як у аптэцы, на сорак сем капеек і ні паўгроша болей (М. Лынькоў. Кларнет). — Я разлічыў: без чвэрці шэсць устаноўка будзе спынена. — Разлік дакладны? — Як у аптэцы (Л. Нейфах. Мяжа магчымага).

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code