MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

У кожным выпадку. Гл. ва ўсякім (у кожным) выпадку.

У кожным разе. Гл. ва ўсякім (у кожным) разе.

У крайнім выпадку. Калька з франц. м. (le cas échéant). Пры вострай неабходнасці, калі не будзе іншага выхаду. Дрывамі забяспечым, a там, можа, і мэбляю якою разжывёмся. У крайнім выпадку пазычым у дзіцячым доме (С. Грахоўскі. Ранні снег).

Прыметнікавы кампанент — сэнсаўтваральны, суадносны з адным са значэнняў слова крайні (‘надзвычайны, выключны’).

У кулак смяяцца, хіхікаць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. Ціха і непрыкметна. Хітруга гэты і лаўкач, Алейнік, зваліў свой клопат на мяне і цяпер хіхікае ў кулак (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).

Фразеалагізм з жывой унутранай формай.

У курсе чаго. Калька з франц. м. (au courant de qch). Mae дасведчанасць, дасведчаны ў чым-н. — Вы часам не ў курсе, што там на лесапілцы? — Чаму не ў курсе? У курсе. Усе ў курсе, — гаварыў трошкі ў нос гаспадар. — Там верхаводам Даніла, хоць старшым лічыцца Раман (Я. Ермаловіч. Малады старшыня).

У лапці абуць каго. Уласна бел. Паступіць нядобрасумленна, ашукаць, падмануць каго-н. (параўн. ва ўкр. м.: обути в лапті — ‘разарыць, давесці да галечы, да беднасці каго-н.’). — Не перабівай, таварыш! Потым сабе слова возьмеш, — I вазьму! A ты думаеш, так пройдзе?.. Мяне ў лапці не абуеш! (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар).

У бел. м. дзеяслоў абуць мае значэнні ‘надзець абутак’ і ‘абдурыць’, г. зн. яго другое значэнне такое ж, якое ўласціва фразеалагізму ў лапці абуць: «Як прыйшоў Ісаў дадому ды як стала ўсё вядома, што абуў яго так Якаў, дык са злосці аж заплакаў» (К. Крапіва). Таму ёсць падставы меркаваць, што паводле паходжання фразеалагізм абуць у лапці — выраз каламбурнага характару: ён узнік на аснове слова абуць, y якім адначасова сутыкаюцца два яго значэнні; захаваўшы за сабой другое значэнне, ён запазычыў ад першага сувязь кіравання (абуць y што) і дапоўніўся неабходнымі кампанентамі. Этымалогію гэтага фразеалагізма звязваюць таксама з вусным народным апавяданнем «пра хітрага і лоўкага злодзея, які абуў y лапці ўкрадзенага вала, каб не пакідаць слядоў і не даць магчымасці высачыць і знайсці прапажу і злодзея» (Ф. Янкоўскі).

Уласнай персонай. Паўкальказлац. м. (in propria persona). Асабіста, непасрэдна сам. — Бараноўскі прыходзіў, — адказала [Каця]. — Раней нават не ведаў, дзе moй napmapxiÿ a тут сам, уласнай персонай завітаў (І.Новікаў. Ачышчэнне).

Улезці ў нерат. Гл. трапіць (папасціся, улезці) y нерат.

У лес глядзець. Агульны для ўсходнесл. м. Мець намер вярнуцца да ранейшага, прывычнага, свайго. Ды і што ён, Журавінка, адзін зробіць, калі ўсе, як ваўкі, y лес глядзяць?.. (М. Лобан. Гарадок Устронь).

Утварыўся з прыказкі Як ваўка ні кармі, a ён усё ў лес глядзіць. Сувязь паміж фразеалагізмам і прыказкай яшчэ досыць моцная і выразна адчуваецца; параўн.: «— Добранькі ты, камісар! Каб я карміла немчуру, ваўка, які будзе ўвесь час глядзець у лес!.. — абурылася Лена. — Што табе скажуць партызаны?» (І.Шамякін).

У лес не збяжыць (не ўцячэ). Уласна бел. Яшчэ паспеецца, можна пачакаць, за гэты час нічога не зробіцца з кім-, чым-н. [Кацярына: ] Я не так сабе прыйшла, патрэба ёсць. [Рыгор: ] Я ж ведаю, што гуляць бы не прыйшла. Ды ліха яе бяры з патрэбаю. У лес не збяжыць (К. Крапіва. Партызаны).

Генетычна выраз з’яўляецца другой часткай прыказкі Работа не воўк, y лес не ўцячэ (не збяжыць). Парадак кампанентаў і сінтаксічныя сувязі фразеалагізма (ужыв. пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета) засталіся такімі, якімі былі і ў прыказцы.

Уліваць (уліць) y старыя мяхі новае віно. Паўкалька з царк. — слав. м. Запаўняць новым зместам старую форму. Якраз на купалле быў запланаваны абласны семінар творчай моладзі і абласное свята паэзіі. Вось яна — магчымасць узнавіць народныя традыцыі, уліць у старыя мяхі новае віно (Маладосць. 1981. № 9).

Упершыню ўжыты ў Евангеллі (Матфей, 9, 17): «Не ўліваюць віна маладога ў мяхі старыя; a інакш прарываюцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі прападаюць». Мяхі — скураныя мяшкі для захоўвання віна.

У лыжцы вады ўтапіць каго. Агульны для ўсходнесл. м. Прычыніць вялікую непрыемнасць каму-н. з-за дробязі, пусцяковіны. Знайшоў каго шкадаваць! Ды ён любога ў лыжцы вады ўтопіць. Паразіт і п'яніца. Забойца… (І.Навуменка. Срэбныя мхі).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.

У Магілёўскай губерні. Уласна бел. У замагільным свеце, сурацьлеглым зямному (апынуцца, аказацца і пад.). Трэба было дзейнічаць, зыходзячы з канкрэтнасці, a будзеш, як сляпьі плоту трымацца нейкага плану, дык хутка апынешся ў Магілёўскай губерні і яшчэ пацягнеш за сабой іншых (В. Быкаў. Воўчая зграя).

Узнік на аснове каламбурнага, народнаэтымалагічнага збліжэння слоў магіла (са значэннем ‘смерць, пагібель’) і Магілёўская (прыметнік ад назвы горада — Магілёў).

У Магілёўскую губерню трапіць, папасці, збірацца і пад. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў адсутнічае). У замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю. У нас, калі богу душу аддаў, кажуць: перасяліўся ў Магілёўскую губерню (М. Гроднеў. Нязведаная даль).

Выраз каламбурнага характару: тут прыметнікавы кампанент асацыятыўна збліжаецца са словам магіла (‘яма для пахавання памерлых’). Гл. таксама адпраўляць у Магілёўскую губерню.

У міг вока. Агульны для бел. і ўкр. (у міг ока) м. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). Салдат, што апынуўся побач, у міг вока шпурнуў туды гранату і каменем упаў на зямлю (А. Кулакоўскі. Сустрэчы на ростанях).

Відаць, склаўся пад уплывам фразеалагізма ў імгненне вока, які ўжываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага («въ мгненіи ока»). Першапачаткова выраз абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць.

У момант вока. Уласна бел. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). У момант вока ўгары матнуўся пас высока і ў тую ж самую хвіліну агнём апёк Алесю спіну (Я. Колас. Новая зямля).

Утвораны па мадэлі з ужо існуючымі, сэнсава тоеснымі выразамі ў імгненне вока, у міг вока (гл.) з заменай другога кампанента словам момант, зыходнае значэнне якога — ‘імгненне, міг’.

Умыванне рук. Уласна бел. Адмаўленне ад удзелу ў чым-н. ці ўхіленне ад адказнасці. A можа, yce гэтыя разважанні—такая, больш-менш зручная, форма ўмывання рук (Я. Брыль. На раздарожжы).

Вытворны назоўнікавы фразеалагізм на аснове суадноснага дзеяслоўнага ўмываць рукі (гл.).

У мыле. Агульны для ўсходнесл. м. Змучаны напружанай работай. [Сухадольскі:] Спакойнае ў вас жыццё. Аўрал, усе ў мыле, a вы сабе займаецеся вывучэннем матэрыялу (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code