MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Узяць на буксір каго. Гл. браць (узяць) на буксір каго.

Узяць на зыхер каго. Гл. браць (узяць) на зыхер каго.

Узяць на мушку каго, што. Гл. браць (узяць) на мушку каго, што.

Узяць на понт каго. Гл. браць (узяць) на понт каго.

Узяць на пушку каго. Гл. браць (узяць) на пушку каго.

Узяць на ўзбраенне што. Гл. браць (узяць) на ўзбраенне што.

Узяць на цугундар каго. Гл. на цугундар браць (узяць) каго.

Узяць ногі на плечы і (ды)… Гл. <браць (узяць)> ногі на плечы і (ды)…

Узяць ногі ў рукі і (ды)… Гл. <браць (узяць)> ногі ў рукі і (ды)…

Узяць прыклад з каго. Гл. браць (узяць) прыклад з каго.

Узяць сябе ў рукі. Гл. браць (узяць) сябе ў рукі.

Узяць у пераплёт каго. Гл. браць (узяць) y пераплёт каго.

Узяць y <свае> рукі. Гл. браць (узяць) y <свае> рукі.

Узяць уцям што. Гл. браць (узяць) уцям што.

Узяць у шоры каго. Гл, браць (узяць) y шоры каго.

У імгненне вока. Агульны для бел., руск. (в мгновение ока) і польск. (w mgnieniu ока) м., абазначае ‘вельмі хутка, вокамгненна’. Міколка падцягнуўся ўвесь, сцягся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых вокан машыны (М. Лынькоў. Васількі).

Кампанент імгненне роднасны са словамі міг, мігнуць. Увесь выраз першапачаткова абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць. Фразеалагізм ужываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага: «…хотя жь умрють, але иже въ мгненіи ока, не усъпнуть».

У канцы канцоў. Калька з франц. м. (à la fin des fins). Ужыв. з акалічнасным значэннем ‘у канчатковым выніку, пад канец, напаследак’ і як пабочнае словазлучэнне для падкрэслівання чаго-н. ці паказу, што мера цярпення, чакання скончылася. A ў канцы канцоў вось што: надзявайце пінжак, бярыце ногі ў рукі і бяжыце на пошту (У. Корбан. Гінка). [Радзецкі:] Ты надаела, не хачу цябе я знаць, прападаць не буду, чуеш? [Васіліса: ] Не крычы, y канцы канцоў! (А. Александровіч. Напор).

Таўталагічны выраз, y якім першы назоўнікавы кампанент выконвае сэнсаўтваральную функцыю, a другі дапаўняе сэнс першага семай узмацняльнасці, робіць выраз экспрэсіўным сродкам.

У касцюме Адама. Агульны для ўсходнесл. іпольск. (w stroju Adama) м. Без усякага адзення, голы (пра мужчыну). Можна прымаць паветраныя ванны — хі-хі — y касцюме Адама, ніхто не патрывожыць (М. Ваданосаў. Пераломнае лета).

Першыя біблейскія людзі Адам і Ева (пакуль Бог не выгнаў іх з раю, пакараўшы за з’едзены яблык з дрэва пазнання дабра і зла) хадзілі голыя, без адзення. На аснове гэтага біблейскага падання ўзніклі фразеалагізмы са значэннем ‘голы, без адзення’: y касцюме Адама — пра мужчыну, y касцюме Евы — пра жанчыну.

У касцюме Евы. Агульны для ўсходнесл. м. Без усякага адзення, голая. Пра жанчыну. A найбольш пекным, ну, такім, як панна Марыся, — ага, падумалася, няхай пазайздросцяць — і Галена, і Янінка, — такім, будзе дазволена танцаваць на балі ў касцюме Евы (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны).

Узнік на аснове біблейскага падання пра першых людзей — Адама і Еву, якія, пакуль Бог не выгнаў іх з раю, хадзілі голыя, без адзення. Параўн. ужыванне кантамінаванага выразу ў касцюмах Адама і Евы — y п’есе М. Матукоўскага «Амністыя»: «Няхай яны гэтай гармоніяй у музеях цешацца. Там усе статуі ў касцюмах Адама і Евы».

У кашулі нарадзіўся. Гл. y сарочцы (кашулі) нарадзіўся.

У квадраце. Агульны для ўсходнесл. м. Найвышэйшай ступені. [Радыслаў:] Ізноў спрачацца, пагражаць, y чорнай здрадзе вінаваціць?.. Ну што ж, нахабства ў квадраце, падходзь! Гатовы я прыняць любую вашу атаку (А. Бачыла. Загорская восень).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання тзрміналагічнага спалучэння, якое ўжываецца ў маўленні матэматыкаў, дзе квадрат — ‘здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе’.

Укладвацца ў пракрустава ложа. Агульны для ўсходнесл. м. Насільна прыстасоўвацца да чаго-н., падганяцца да пэўнай меркі. Бокам цяпер вылазяць іх хуткаспелыя схемы, жыццё не хоча ўкладвацца ў іх пракрустава ложа (В. Блакіт. Шануй сваё імя).

Утвораны ад фразеалагізма ўкладваць (укласці) y пракрустава ложа (гл.).

Укласці ў пракрустава ложа чаго. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў не фіксуецца). Насільна прыстасаваць да чагосьці, падагнаць да пэўнай меркі. Гэта не асаблівасць якой-небудзь мясцовай гаворкі, a рыса, уласцівая ўсёй агульнанароднай мове — пісьмовай і вуснай. Яе нельга ні ігнараваць, ні ўкласці ў пракрустава ложа граматыкі (К. Крапіва. Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватарства).

Дзеяслоўны фразеалагізм склаўся на аснове назоўнікавага пракрустава ложа (гл.) і звязаны з тым жа старажытнагрэчаскім міфам, паводле якога разбойнік Дамаст (другі варыянт: Паліпемон) вылучаўся выключнай лютасцю, за што яго празвалі Пракрустам (што значыць «мучыцелем»). Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў y сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак, Пракруст адсякаў ёй ногі, a калі карацейшая — расцягваў госця да памеру ложка.

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code