MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Стаць у строй. Гл. станавіцца (стаць) y строй.

Стачыць канцы з канцамі. Гл. сточваць (стачыць) канцы з канцамі.

Стаяць на адным. Агульны для ўсходнесл. м. Строга прытрымлівацца якой-н. адной думкі, не адступаючы ад яе. A той малайцаваты загадчык стаяў на адным: — Не было тых грошай у маёй кучы. Не ведаю, дзе яна іх дзела, a цяпер звальвае бяду на мяне… (А. Пальчэўскі. За парогам).

Узнік y выніку зліцця паасобных значэнняў y агульнае аналітычнае значэнне, якое суадносіцца са словамі стаяць і адно ў свабодным ужыванні: стаяць — ‘цвёрда прытрымлівацца чаго-н.’ адно — ‘тое самае’.

Стаяць на сваім. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘строга прытрымлівацца якой-н. адной думкі, не адступаючы ад яе’ і ‘дабівацца выканання сваіх патрабаванняў’. Доўга прасіў Андрэй ляснічага, але пан быў цвёрды і стаяў на сваім (Я. Колас. Малады дубок). Ігар зірнуў на Міколу і прачытаў на яго грубаватым, заўжды нахмураным твары рашучасць стаяць на сваім (В. Быкаў. Дажыць да світання).

Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент стаяць — са значэннем ‘цвёрда прытрымлівацца чаго-н.’, сваё — ‘тое, што належыць сабе’.

Стаяць (стаць) на чале чаго. Агульны для бел., укр. (стояти на чолі), польск. (stanąć na czele) м. Ужыв. са значэннямі ‘кіраваць чым-н., узначальваць што-н.’ і ‘займаць вядучае месца, пануючае становішча’. A не знойдзе [князь] ваяводу для іх, то я сам стану на чале змагання! (А. Куляшоў. Хамуціус). Краіна стане на чале прагрэсу народаў свету! (І.Гурскі. Вецер веку).

Утвораны шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў стаяць на варце (чаго), стаяць ля калыскі (чаго) і інш. і на аснове выразу на чале (гл.), дзе чало ў першапачатковым значэнні — ‘верх, узвышша’.

Стоп машына. Агульны для ўсходнесл. м. Перастаў займацца чым-н., спыніўся. Івось я паклаў перад сабой стос чыстай паперы, узяў шарыкавую ручку іўжо хацеў пісаць… I раптам — стоп машына! Як жа назваць героя?.. (В. Зуб. Дзве галавы лепш).

Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога тэрміна-каманды, што выкарыстоўваецца ў маўленні маракоў. Параўн.: «— Стоп машына! — раптам загадаў капітан. Валодзя схамянуўся і рвануў ручку тэлеграфа ўніз. „Судак“ скалануўся і павольна загойдаўся на хвалях» (А. Шлег).

Сточваць (стачыць) канцы з канцамі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘пераадольваючы перашкоды, узгадняць розныя бакі чаго-н., злучаючы іх y адно’ і ‘задавальняць жыццёвыя патрэбы, знаходзячы выйсце з цяжкага становішча’. Раней саўгасы былі толькіў колішніх маёнтках, a цяпер усе заняпалыя гаспадаркі дзяржава ўзваліла на свае плечы і неяк сточвае канцы з канцамі (С. Грахоўскі. A маці не спіць). Падкармлю вось парсюкоў, мо сточым канцы з канцамі на год, a там — бог бацька (Р. Мурашка. Сын).

Утвораны па мадэлі з ужо існуючым, відаць, скалькаваным з франц. м. фразеалагізмам зводзіць канцы з канцамі (гл.). Яго дзеяслоўны кампанент заменены іншым словам, першапачатковае значэнне якога — ‘злучыць шыццём ці звязваннем’.

Страляць з гарматы (гармат) па вераб’ях. Відаць, калька з ням. м. (mit Kanonen auf Spatzen schlieben, літаральна «з гарматы па вераб’ях страляць»). Траціць шмат сіл, сродкаў на дробязі. У цябе няма ніякай падставы лічыць, што яны з гармат па вераб’ях страляюць. Яны ўдала спраўляюцца з заданнямі (І.Новікаў. Тварам да небяспекі).

Відаць, першым з заходнееўрапейскіх пісьменнікаў, хто выкарыстаў гэты выраз, быў франц. драматург Мальер. У камедыі «Школа мужоў» (1661) ёсць гіпербалічнае словазлучэнне tirer sa poudre axmoineaux (літаральна «страляць порахам па вераб’ях»). У такой форме выраз фіксуецца і ў сённяшніх франц. слоўніках, паралельна з tirer aux moineaux («страляць па вераб’ях»). У ням. м. фразеалагізм атрымаў больш ёмісты вобраз.

Страха над галавой. Гл. дах (страха) над галавой.

Страціць галаву. Гл. губляць (згубіць; траціць, страчваць, страціць) галаву.

Строіць вочкі каму. Паўкалька з руск. м. (строить глазки). Какетліва паглядаць на каго-н. У мяне, браце, дзяўчына ёсць не раўня гэтай Адэлі. Яна мне вочак не строіць, a то не была б яна мая (А. Чарнышэвіч. Засценак Малінаўка).

У руск. м. фразеалагізм ужываецца ў двух варыянтах: делать (строить) глазки. Можна меркаваць, што ён з’яўляецца недакладнай калькай з faire les yeux doux (літаральна «рабіць салодкія вочы»).

Стрыгчы купоны. Паўкалька з франц. м. (coupon couper, літаральна «купоны адразаць, стрыгчы»). Апрача значэння ‘жыць на працэнты з каштоўных папер’, найчасцей абазначае ‘беспадстаўна мець які-н. набытак, грошы, славу і пад.’ Той, хто бессаромна стрыжэ купоны з ганьбавання традыцый, несумненна дыскрэдытуе сваю творчую прафесію і павінен несці за гэта адказнасць (Звязда. 8.09.1986).

Узнік y выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, y якім купон рэалізуе сваё зыходнае значэнне ‘адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх’.

Стрыжка пад адзін грабянец. Уласна бел. Аднолькавая ацэнка каго-, чаго-н., без уліку адрозненняў. Тыпізацыя лягчэй выводзіцца пры характарызаванні з 'явы. Што ж, як гаворыцца, да персаналіяў, то тут са стрыжкай пад адзін грабянец складаней (У. Мехаў. Ва ўсмешцы сандалавай Неферціці).

Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма стрыгчы пад адзін грабянец (каго).

Стрымаць <сваё> слова. Гл. трымаць (стрымаць) <сваё> слова.

Стрэляны верабей. Гл. стары верабей.

Стрэляны воўк. Агульны для бел. і ўкр. м. Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Гардзіенка ляжыць на ложку, паклаўшы забінтаваную галаву на рукі, маўчыць і думае сваю думку, Ён моргае мне адным вокам. Маўчы! Гэта стрэляны воўк (С. Александровіч. Далёкія зарніцы).

Склаўся ў выніку кантамінацыі — аб’яднання элементаў двух семантычна тоесных фразеалагізмаў: стрэляны верабей + стары воўк (гл.).

Стрэчны <і> папярэчны. Паўкалька з руск. м. (встречный и поперечный). Ужыв. са значэннямі ‘любы чалавек, які трапіцца’ і ‘няважна які, любы’. Чорным груганнём нізрынуліся гітлераўцы на Доўгі Брод… Стралялі стрэчных і папярэчных — усіх пад парадак, yce перад імі былі вінаватыя… (А. Кандрусевіч. Вайной апаленая памяць). Вольга і без гэтага дагадалася, што да Пытля дайшла тая чутка ці мо праўда, якую яна расказвала стрэчным і папярэчным бабам (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына).

Склаўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма першы сустрэчны (стрэчны) (гл.) — калькі з франц. м. Выкарыстаны адзін з яго кампанентаў, a другі — абумоўлены рыфмай.

Сунуць палкі ў кола каму, чаго. Гл. ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі ў кола каму, чаго.

Сунуць <свой> нос куды, y што. Гл. соваць (сунуць, утыкаць) <свой> нос куды, y што.

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code