MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Утварыўся ў выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна.

Ставіць (паставіць) кропкі над «і». Калька з франц. м. (mettre les points sur les i). Канчаткова высвятляць ycë, не пакідаючы нічога недагаворанага, даводзячы ўсё да лагічнага канца. Гісторыя ўрэшце разважыць, паставіць кропкі над «і» (ЛіМ. 8.06.1984).

У лац. алфавіце ёсць літара «і» (як і ў бел. ды ўкр. м.). У франц. м. выраз напачатку меў больш вузкае значэнне ўдакладнення сказанага ці напісанага, ужываўся, калі трэба было ўдакладніць што-небудзь.

Ставіць (паставіць) крыж на кім, на чым, над чым. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. ставить крест, укр. ставити хрест). Траціць усякую надзею на каго-, што-н., адмаўляцца ад каго-, чаго-н. Мне ажаніцца цяпер — значыць, паставіць крыж над усім, што я люблю і чаму я адданы (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца, калі гавораць пра крыж над магільным пагоркам. Лічаць таксама, што ўзнікненне фразеалагізма магло быць звязана і з такой рэаліяй, як перакрэсліванне крыжам чаго-небудзь непатрэбнага ў паперах.

Ставіць (паставіць) на дыван каго. Уласна бел. Прымушаць трымаць адказ на якія-н. прэтэнзіі, заўвагі і пад. Упершыню ўсмешка скрывіла вусны нечым моцна заклапочанага чалавека… — Усе мы смелыя, пакуль нас не паставяць на дыван (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).

Утварыўся на аснове фразеалагізма на дыван (гл.) — калькі з англ. м., які сваё акалічнасна-прыслоўнае значэнне рэалізуе пры дзеясловах-суправаджальніках выклікаць, ісці, трапляць і пад. У спалучэнні ж з кампанентам ставіць (паставіць) (каго) узнікае адзінае вобразнае ўяўленне, новы фразеалагізм з самастойным дзеяслоўным значэннем.

Ставіць (паставіць) на крыло каго. Уласна бел. Расціць, выхоў-ваць, даводзячы да самастойнасці. Італьянскі настаўнік выхоўвае і ставіць на крыло сапраўдную змену сапраўднай нацыі. Таму колькасць урокаў на тыдзень — самая мізэрная (Я. Рагін. Эканоміка павінна быць…).

Выраз «птушынага паходжання». Склаўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма ставіць на ногі (каго), адно са значэнняў якога тоеснае са значэннем выразу ставіць на крыло (каго). Параўн. ужыванне гэтага выразу з агаленнем яго вобразнасці праз параўнанне з птушанятамі: «Знакаміты крытык, бы птушанят, паставіў на крыло цэлае паэтычнае пакаленне» (З. Мельнікава).

Ставіць (паставіць) y тупік каго. Агульны для бел. і руск. м. Прыводзіць у збянтэжанасць, y цяжкае становішча. Сярод звычайных старажытных малюнкаў удзельнікі экспедыцыі знаходзілі і такія, якія ставілі іх у тупік (Г. Шыловіч. Школа ля крэпасці).

Утвораны шляхам пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння з маўлення чыгуначнікаў, дзе тупік абазначае ‘чыгуначны станцыйны пуць з адзіным выхадам’.

Ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі(-у) y кола(-ы) каму, чаго. Калька з франц. (mettre des bâtons dans les roues) ці англ. (to put a spoke in some one’s wheel) м. Знарок перашкаджаць каму-, чаму-н. Вера выступае ў спрэчках… і ў гарачыя запальныя словы ўкладае сваё глыбокае абурэнне супраць тых, хто ставіць палкі ў кола вялікага будаўніцтва (М. Зарэцкі. Вязьмо).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэкня, якое ўжывалася, калі гаварылі пра дзеянні, звязаныя з тармажзннем калёс, карэты і пад.

Сталыпінскі гальштук. Агульны для ўсходнесл. м. Шыбеніца, пятля. Лютуюць карныя экспедыцыі, шырока практыкуюцца ваенна-палявыя суды, расстрэлы, шыбеніцы, пакідаючы далёка за сабою эпохі мураўёўскіх шыбеніц і сталыпінскіх гальштукаў (Я. Колас. Далоў панскую інквізіцыю!).

Выраз належыць кадэту Ф.І.Родзічаву. 17 лістапада 1907 г. на пасяджэнні Дзяржаўнай думы П. А. Сталыпін заявіў, што яго ўрад і ў далейшым будзе жорстка падаўляць рэвалюцыйны рух у Расіі. Выступіўшы ў спрэчках, Ф.І.Родзічаў сказаў, што рэпрэсіўныя сродкі барацьбы «нашчадкі назавуць, магчыма, сталыпінскім гальштукам». У гады сталыпінскай рэакцыі даволі папулярнымі былі куплеты тыпу: «У нашего премьера Ужасная манера На шею галстуки цеплять…».

Станавая жыла (станавы хрыбет) чаго, чыя. Запазыч. з руск. м. Самае галоўнае, асноўнае ў чым-н. Ядром гаспадаркі, яе станавой жылай з’яўляецца, вядома, комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы на 10 000 галоў (Звязда. 8.07.1987).

Утвораны ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якім y рускім прастамоўі і некаторых гаворках называюць пазваночнік.

Станавіцца на хвост. Гл. на хвост (на хвасце) станавіцца.

Станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. становиться на дыбы, укр. ставати на диби; параўн. y польск. м.: stanąć dęba). Рэзка пярэчыць, пратэставаць, выяўляць нязгоду. Даша спачатку станавілася на дыбкі: —Не хачу! Сама нясі, калі маеш ахвоту! (М. Ракітны. Павадыр).

Узнік шляхам метафарызацыі адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да каня, сабакі і некаторых іншых жывёл. На дыбкі абазначае ‘на заднія ногі’. Параўн.: «Падкаваць жарабка сапраўды было цяжка: ён ірваўся з прывязі, спрабаваў стаць на дыбкі, прысядаў, ад страху дрыжала на ім скура» (А. Рылько).

Станавіцца (стаць) y строй. Агульны для ўсходнесл. м. Рабіцца дзеючым, працаздольным ці баяздольным. Ну, што ж, давай, станавіся, як кажуць, y строй… A мы рады вітаць твой прыход… (В. Дайліда. Буслы над вёскай).

Утвораны на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае ‘воіны, пастроеныя радамі’ і ‘састаў дзеючай арміі’.

Стары верабей. Агульны для ўсходнесл. (руск. старый воробей, укр. старий горобець) і польск. (stary wróbel) м. Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Без хвалявання ў нашай справе нельга. Я, так сказаць, стары верабей, і то хвалююся (Я. Брыль. На Быстранцы).

Узнік з прыказкі Старога вераб’я на мякіне не правядзеш y выніку яе расшчаплення на дзве часткі (гл. на мякіне не правядзеш). Значэнне фразеалагізма з’яўляецца часткай агульнага сэнсу той самай прыказкі. На аснове фразеалагізма стары верабей утварыўся шляхам мадэліравання выраз стрэляны верабей, агульны для бел., руск. (стреляный воробей) і ўкр. (стріляний горобець) м. — Глядзі, сцеражыся, дачушка! — Цяпер не пападуся! Цяпер я — стрэляны верабей!.. (І.Мележ. Мінскі напрамак).

Стары воўк. Калька з франц. м (vieux loup). Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Раманенка быў стары касмічны воўк: два стагоддзі назад ён пакінуў Зямлю на першым караблі з калясветлавой хуткасцю (У. Шыцік. Капітан).

Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.

Стаць на дыбкі. Гл. станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі.

Стаць на крыло. Агульны для бел. і руск. м. Пачаць весці самастойнае жыццё, зрабіцца самастойным. Многім выкладчыкам вучоны дапамог стаць на крыло (ЛіМ. 2.10.1998).

Выраз «птушынага паходжання». Склаўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма стаць на ногі, адно са значэнняў якога тоеснае са значэннем выразу стаць на крыло. Параўн. ужыванне гэтага выразу з актуалізацыяй яго ўнутранай формы праз прэпазіцыйнае выкарыстанне дзеяслова аперыцца адначасова ў зыходным і пераносным значэннях: «Цяпер, калі ён вырас, калі ён, як кажуць, аперыўся і стаў на крыло, бацька яму не надта і патрэбны» (М.Гіль).

Стаць на чале чаго. Гл. стаяць (стаць) на чале чаго.

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code