MoreKnig.org

Усё ўлічана. All inclusive: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Календа Сяргей



Шрифт:

Вядома, яе спрабавалі перавыхаваць, але трэба ж было аднойчы зайсьці дырэктару гатэля Гнюсэлю ў спа па справах… і што ён пачуў!

– Так! Я не раўзумею! Што гэта за свавольства! Вы што, лічыце, што я тут буду за кожным падціраць?! Дзе бахілы?!

Дырэктар гатэлю адрэагаваў досыць спакойна, ён ціхенька сабе пачырванеў, ускіпеў дзесьці ўнутры да пякоткі, разьвярнуўся й пайшоў да Міхаліны, каб там, у чатырох сценках досыць свабоднага пакоя, накрычацца на месяц наперад.

Праз трыццаць хвілін Сьвятлану звольнілі.

Але што азначае звальненьне для чалавека, які працаваў як мог і шчыра верыў у сваю праўду? На наступны дзень Сьвятлана прыйшла ў аддзел кадраў і сядзела там, і плакала, і адмаўлялася сыходзіць, пакуль яе ня вернуць, казала, што не пазнала дырэктара, казала, што ў яе становішча цяжкае, ёй нельга бяз працы, яна аплочвае адваката, які судзіцца з адным мянтом, які тры месяцы таму забіў яе сына. Было гэта так:

Сын Сьвятланы, Коля, 19 год, панк, сядзеў на прыпынку а 12 ночы, п’яны, чакаў транспарту ехаць дамоў, да яго падышлі два міліцыянэры, пачалі дапытвацца… Коля, доўга ня думаючы, паслаў іх нахуй. Хлопца спачатку зьбілі, а потым адвезьлі ў малпоўню, а на раніцу выявілася, што ён памёр… Пазьней судовая экспэртыза пастанавіла сьмерць ад шырокай гематомы брушной поласьці. Мянты на ўсё казалі, што проста прывезлі п’янога хлопца ў малпоўню, каб той ня трапіў у непрыемнасьці, і хлопец ужо быў пабіты.

Празь некалькі дзён Колеў сябар выпадкова, калі рэчы памерлага вярнулі маці, выявіў на тэлефоне кароткае відэа, дзе бачна, як адзін мент заходзіць у камэру й пачынае манатонна, з хрыпам у лёгкіх, біць амаль непрытомнага Колю-панка па вонкавым жыцьці, рамантыка ўнутры… Адвакат, гатовы ўзяцца за гэтую ад пачатку стромную ў нашай краіне справу – судзіцца зь мянтом, – бярэ шмат грошай.

Вось і хто тут цяпер Сьвятлана? Ахвяра? Сьмешная злая жанчына? Проста неразумная баба? Хамка-прыбіральшчыца?

Яе на працу не вярнулі, бо ніхто ня вырашае лёс працаўнікоў у гатэлі, акрамя дырэктара, які ня хоча чуць ніякіх тлумачэньняў, хіба толькі калі Сьвятлана сама ня зьвернецца да яго на ангельскай альбо на турэцкай мовах.

Такі прынцып у нашага дырэктара гатэлю… Вучыце мовы!

Валянціна Андрэеўна сярод прыбіральшчыц самая адметная. І не таму, што мае вышэйшую адукацыю і паводле дыплёма – настаўнік беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры, але таму, што яна першаю і пакуль адзінаю сярод прыбіральшчыц атрымлівала “Працаўніка месяца” і праз гэта – падвойны заробак.

Валянціна Андрэеўна мусіць працаваць толькі ў холе першага паверха і на рэцэпцыі, але за сваю зьмену яна пасьпявае прайсьціся амаль па ўсім першым і другім паверхах. Яна адчайная жанчына, якая на працу прыносіць адразу тры саколкі, бо пасьпявае так шмат прыбіраць і так набегацца па паверхах, што да абеда ўжо спрэс спатнелая, таму яна хуценька ў душ і пераапранаецца… і так тройчы за зьмену. Гэтая жанчына нячутная і нябачная, як анёл, але яна заўсёды ў паніцы, яна заўсёды перажывае, ці чыста прыбралася, па дзесяць разоў пераправярае і вельмі пакутуе, калі чуе ад кагосьці, што Сьвятлана ізноў бурчэла, ходзячы па яе прыбраных месцах. Яна адзіная, хто можа пайсьці ў суседнюю краму і набыць на свае грошы ачышчальных сродкаў, бо ад кладаўшчыкоў доўга чакаць выдачы, а падлога хутка можа стаць ізноў бруднаю.

Аднойчы Віталь і Антон, стылісты ў салоне ў спацэнтры, праходзілі побач ад прыбіральні для пэрсаналу і ўбачылі такую карціну: Валянціна Андрэеўна стаяла каля ўнітаза на каленах, кубкам вычэрпвала ваду і вылівала яе ў рукамыйніцу. На пытаньне, навошта яна вычэрпвае кубкам ваду з унітаза, тая прамовіла, што хоча памыць унітаз знутры спэцыяльнымі сродкамі, бо раптам Сьвятлана альбо Міхаліна заўважаць там бруд.

Марына, карункавая цырульніца-баптыстка, выйшла з дэкрэту і, каб хоць неяк аддзячыць гэтай жанчыне за яе працу, зрабіла ёй сапраўдную францускую фрызуру. Калі Валянціна Андрэеўна пабачыла сябе, здолела толькі прамовіць, што ў яе на галаве яшчэ ніколі такой прыгажосьці не было, і заплакала… Праплакала так цэлую гадзіну, п’ючы валяр’янку і атрымліваючы шчырыя словы суцяшэньня ад усіх, хто быў побач.

Сярод прыбіральшчыц самы высокі працэнт крадзяжоў, але кожны год усё паўтараецца наноў: выяўляюцца вялікія недастачы, на тысячы эўра, і на КПП ловяць адных прыбіральшчыц з рушнікамі і пакецікамі гарбаты, а тых, хто скрадае асноўную маёмасьць, якую вельмі лёгка прадаць, – срэбныя рэчы, кампутары і нават камплекты для ложкаў, – так і не знаходзяць.

Мэнэджар

У нашым гатэлі безумоўна пануе ўлада замежных інвэстараў, дырэктараў і самога галоўнага Ніндзі, які часта праз сваю старасьць забываецца на ўласную выспу й сэтку гатэляў, якія цяпер сотнямі раскіданыя па зямной кулі, і ўсчынае рэарганізацыі, рэфармацыі, ператасоўкі й ракіроўкі сярод працоўнага пэрсаналу. Зразумела, гэта ніколі не ідзе на карысьць нікому, акрамя Ніндзю, які атрымлівае шчырае і ўсёпаглынальнае захапленьне ад улады і цешыць сваё эга. Але ўсе мы ведаем, што магутнай міжнароднай сэткаю даўно кіруюць ягоныя праўнукі, якія яшчэ ні разу не прыяжджалі ў Менск, бо ня бачаць сэнсу, і вельмі радыя, што іх шаноўны продак яшчэ жывы й жыве на экалягічна чыстым: дзеўкі ўсе – беларускі, ніякіх хваробаў, усе маладыя, добрыя й сытыя, калі трэба – пісюн патрымаюць, каб Ніндзя пассаў, а калі й падняцца дзядулі дапамогуць і руку ягоную сабе на грудзі пакладуць. Галоўны чыньнік, па якім Ніндзя не жыве на сваёй высьпе, – жанчыны, якія, як амазонкі, засталіся толькі на чыстай і цнатлівай беларускай зямлі.

Улада ў гатэлі часта трымаецца фашыстоўскіх законаў і правілаў, і гэта паказальна праз заробкі любога, хто тут маецца. Возьмем, напрыклад, электрыкаў: беларус-электрык атрымлівае роўна 450$ за месяц, па курсе, які ў гатэлі кіруецца знутры, а не паводле Нацбанку. Турак-электрык атрымлівае роўна ўдвая болей – 900$… Альбо, добра, возьмем да прыкладу інжынэраў: беларус – 600$, замежнік – 1200$. На нашай зямлі нас саміх прыніжаюць. Мы хто? Мы што? Што з намі? Дзе мы й наш гонар? Давайце на хвілінку ўявім, што беларусы вынайшлі свой уласны гатэльны брэнд “Шампанскі”, і вось, скажам, Гішпанія, Барсэлёна, у цэнтры горада адкрываецца пяцізоркавы беларускі “ШампанскіБарсэлёна” і ўсе беларусы, якія прыехалі, атрымліваюць удвая большы заробак, ніж мясцовыя… Колькі дзён прастаіць гатэль? Тыдзень?! Два?! Сумняюся, што яго нават суткі пратрымаюць адчыненым, баронячыся ад маніфэстантаў, якія будуць патрабаваць роўных правоў і заробкаў! У нас пад носам, на нашай зямлі – суцэльнае свавольства! Як у тым анэкдоце: замежнікі прыехалі і бачаць, як вакол ходзяць менчукі, усе спрэс сумныя, панурыя, у асфальт глядзяць, змрочныя… Замежнікі пытаюцца, што здарылася, можа быць, нейкая нацыянальная жалоба?! А мінак і адказвае: “Вас бы так дваццаць год запар ябалі б, я б на вас паглядзеў!”

Вось і ў гатэлі раней на кожнае аддзяленне (не істотна – рэцэпцыя, бар, рэстарацыя, спа) быў адзін мэнэджар, і мэнэджары былі заўсёды розныя: прыгожыя і не, тоўстыя і худыя, сьветлыя й з малочнай скураю або цёмныя й цёплыя, безэмацыйныя й нэрвовыя, але заўсёды ветлівыя, шчырыя, і ўсе мелі роўныя, аднолькавыя заробкі, бо ўсе былі беларусамі. Аднак грэчаскі дырэктар Арыстоцель Папаласпас, якога так любілі й шанавалі, паехаў кіраваць далей па сьвеце, і да нас прывезлі Гнюсэля, самага сапраўднага лысага бамбізу, якому б на завод Белазы круціць, а не кіраваць гэтым парцалянавым гатэльным сьветам, бо ўсё, што ўвогуле нагадвала хаця б мінімальную інтэлігентнасьць у друзлым целе і лысай галаве, – дарагі гарнітур і выкшталцоныя акуляры, якія тонкімі стрункамі трымаліся за адтапыраныя, гладкія й паголеныя, як у ружовенькага Саладухі, вушкі.

У першы ж тыдзень Гнюсэль адзначыў для сябе адну маладую адміністратарку, якая зачапіла яго сваімі чароўнымі вачыма. Позірк дзяўчыны, а звалі яе Таіса, пранікаў табе адразу ў мозг, пад чарапную каробку, а потым павольна, праз разрады токаў, імпульсамі спускаўся ў страўнік. Як толькі Гнюсэль пабачыў Таісу, яму зрабілася блага: Гнюсэлю адчайна захацелася Таісы, хаця б і ня цалкам, але ручку ейную пацалаваць, палашчыцца ля яе грудзей, якія крыху праглядалі скрозь выраз працоўнай уніформы.

Гнюсэль – сэксуальны маньяк, ён на сайтах сэксзнаёмстваў паўсюль разьмясьціў сваё фота і кароткую біяграфіяю, не хаваючыся… і подпіс пакінуў такі: “Інвэстую”… Інвэстуе ён!

Прайшоў месяц, і раптам Таісу зрабілі другім мэнэджарам, хоць такой патрэбы й не было. Вядома, Ніндзя сказаў, што аднаго мэнэджара дастаткова, але калі Гнюсэль так жадае сваю Таіску, няхай выкручваецца сам. Такім чынам палову заробка забралі ад першага мэнэджара і аддалі Таісцы, якая, дарэчы, да таго казачнага дня была цалкам мілаю, прывабнаю і далікатнаю дзяўчынаю, шчыраю й сяброўскаю, вучылася на пятым курсе, марыла пра кар’еру, уласную кватэру й сабачку чыхуахуа.

Таіса як мэнэджар нічога не рабіла, нікога не падтрымлівала, разышлася са сваім каханым, які, дарэчы, працаваў бармэнам у гатэлі, і любыя звароты, парады і пытаньні пэрсанала яна ігнаравала і на кантакт не ішла. Нават калі трэба было гутарыць з дырэкцыяй пра павышэньне заробкаў у яе аддзеле, Таіса не пайшла. Яна тупа забіла на ўсё й на ўсіх і ператварылася ў тыповую “наташку”, якой бачаць славянскіх жанчын туркі на сваёй радзіме. Вось прыклад: увечары адміністратар, новенькая дзяўчынка, увяла суму, якая істотна адрозьнівалася ад наяўнай, і ня ведала, як правільна зрабіць адмену па картцы. Кліент хвалюецца, дзяўчына чырванее, вызвоньвае Таісу, ніхто не прыходзіць на дапамогу. Скандал быў зафіксаваны ў кнігу скаргаў, і толькі на наступны дзень бухгальтар адмяніў усе працэсы па картцы, але адміністратара ўжо звольнілі. Потым высьветлілася, што Таіса проста сышла да Гнюсэля ў кабінэт і выйшла адтуль толькі праз тры гадзіны. А? Таіса сказала, што была занятая неадкладнаю справаю і адказаць на мабільны тэлефон (на экране сьвяцілася, што адміністратар яе аддзела званіў васямнаццаць разоў) не магла… “Вядома, не магла! – выказваліся хлопцы на курылцы. – Рот быў заняты хуём Гнюсэля!”

Я ня буду яе жорстка асуджаць, яна яшчэ зусім маладая, недасведчаная, можна нават сказаць – дурная. З часам такое праходзіць, ці, прынамсі, бывае, што праходзіць, але я тут прывяду адзін прыклад таго, як Таіса пачала гаварыць з пэрсаналам у першы дзень працы мэнэджарам. Валянціна Андрэеўна, карункавая прыбіральшчыца, мые падлогу, дакладней мые другім разам – пасьля швабры да бляску націрае мармур анучаю.

– А гэта што такое?! – абураецца Таіса, праводзячы пальцам пад парэнчамі, і дадае яшчэ больш пісклявым голасам – Тэ-э-эрмінова ўсё вы-ы-ы-мыць!

– Ужо-ўжо, Таісія Аляксандраўна, выбачаюся, шчыра выбачаюся, не даглядзела… – Валянціна Андрэеўна кідае анучу на мармур і ляціць да парэнчаў, прыніжаная, старэйшая за Таісу роўна на трыццаць два гады, філёляг, які б у якой іншай краіне быў бы ўжо на ганаровай пэнсіі, ушанаваны прэміямі за адданае выкладаньне свайго прадмету. Але ня тут.

Дырэктары

Кожны ведае, што калі за стырном знаходзіцца той чалавек, які патрэбны, які дакладна ведае, куды ехаць, плыць альбо ляцець, то любая машына, аўтобус, тралейбус, катамаран або, там, падлодка з самалётам будуць рухацца як мае быць. Ведаючы гэтае залатое правіла, вынайдзенае нашымі далёкімі продкамі празь незьлічоную колькасьць зробленых памылак, ніхто, зусім ніхто ім не карыстаецца. Навочны прыклад: за некалькі год дырэктараў ва ўсіх сэктарах і зонах мянялі каля пяці разоў.

Дырэктарам у гатэлі ніхто не жадае быць, бо, нягледзячы на заробак, гэтая пасада самая кароткатэрміновая сярод іншых. Да Гнюсэля быў Арыстоцель Папаласпас, які кіраваў роўна сем месяцаў, а да яго быў Амар Аль Айамар, які кіраваў шэсьць месяцаў, а да яго Ціль Портман, які быў пры закладцы першых цаглінак гатэлю. Гучыць як радкі зь Бібліі: Іаан кіраваў столькі, потым нарадзіў Ісаака і той пражыў столькі год, а кіраваў столькі…

Кожны з дырэктараў патрапіў пад крытыку, неміласэрнасьць і гэтак далей, гэта калі ня браць у разьлік іншых дырэктараў, так бы мовіць, ніжэйшых па статусе, хаця б таго ж дырэктара казыно, дзе, як пляткараць, дырэктароў увогуле звозяць у невядомым кірунку і мяняюць раз на сэзон.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-42". Компиляция. Книги 1-11
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ч/Б
Ч/Б
[Социальная фантастика]
Много лет назад в стране распространилась эпидемия: люди теряли цветовое зрение, и мир в их глазах становился чёрно-белым. Именно это считается теперь нормой. Однако иногда рождаются те, кто видит
0
Строптивая любимая для горца
Строптивая любимая для горца
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
– Я никогда не полюблю тебя. Слышишь? Я тебя ненавижу! – кричу ему в лицо и на миг встречаюсь с потемневшим взглядом. – Ненависть или любовь. Уже все равно. Главное, что ты теперь моя! Он –
0
Миф о янтарной комнате. Расшифрованное проклятие
Миф о янтарной комнате. Расшифрованное проклятие
[Историческая проза / Публицистика / Документалистика / Научпоп]
В мировом контексте Янтарная комната — главный артефакт русской культуры, наша «Джоконда», но ее судьба — загадка, превратившаяся в проклятие, над разгадкой которой билось множество историков,
0
Исповедь дочери «Маньяка»
Исповедь дочери «Маньяка»
[Дамский детективный роман / Иронический детектив / Любовные детективы / Самиздат]
Два Арбата. Старый и Новый, а на стыке — старинный дом. Здание, которое помнит всё: от вонючих трактиров до золотых времен СССР, когда здесь рождались легенды гастрономии в виде торта «Птичье
0
"Фантастика 2026-227". Компиляция. Книги 1-29
[Боевая фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Очередной 227-й томик серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. В основе своей, романы включённые в эти сборники, есть эксклюзив, так как
0
Имя нам Легион. Том 39
Имя нам Легион. Том 39
[Боевая фантастика / РеалРПГ (RealRPG) / Бояръ-Аниме / Самиздат]
Привет, лысая обезьяна! Что? Удивлён, увидев пришельца? Ха! Поверь, лучше я, чем Рой чудовищ, пожирающий миры. Он, кстати, прилетит лет так через десять, и всем вам хана. Что? Хочешь выжить? Тогда
0
Красная присяга
Красная присяга
[Советская классическая проза / Новелла]
Девушка со струной. Пять рассказов про мужчин, женщин и детей
Девушка со струной. Пять рассказов про мужчин, женщин и детей
[Современная проза]
Героев прозы Романа Сенчина можно было бы назвать среднестатистическими, если бы не автор, показывающий своего нового маленького человека на пике его драмы, часто в тот самый миг, когда лишь
0
Фронтовая бригада «Огонёк» 1942 . Часть 3
Фронтовая бригада «Огонёк» 1942 . Часть 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Человек, у которого руки растут из нужного места, всегда находит себе дело. Но — один удар лопатой, взрыв старого снаряда. Иван Соболев приходит в себя в 1941 году, в дивизии народного ополчения у
0
Судебный случай. Вопросы права в классической литературе
Судебный случай. Вопросы права в классической литературе
[Классическая проза / Юриспруденция]
Мораль, этика и право часто служили основой для глубоких художественных обобщений в литературном творчестве, отражая сложную, противоречивую действительность общества. Уникальные истории классической
0
Боярышня Смерть
Боярышня Смерть
[Книги про волшебников / Бояръ-Аниме / Исторический детектив / Самиздат]
Кто сказал, что у меня нет магии? А если найду?!
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Я рядом
Я рядом
[Современные любовные романы]
Кафе на обочине, где пахнет корицей и кофе, было единственным местом, где Эйни чувствовала себя в безопасности. Пока в её собственном доме царил хаос, а любовь казалась чужой роскошью, она копила на
0
Хозяйка постоялого двора. После развода с драконом
Хозяйка постоялого двора. После развода с драконом
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
После измены мужа с лучшей подругой в этом мире попала в другой. Там оказалось всё проще: подруги — супер, муж — козёл. Хоть и дракон. Он развёлся со мной и выгнал на окраину города в заброшенный
2
Война Хаоса
Война Хаоса
[ЛитРПГ (LitRPG) / Киберпанк / Самиздат]
Победа, за победой. Человечество в войне кажется должно уже перехватить инициативу и разгром короля демонов свойском орков должен был этому поспособствовать, но такое чувство, что ничего не
1
Таможня бабы Яги
Таможня бабы Яги
[Любовная фантастика / Самиздат]
Проход в сказочную дверь стоит дорого. Для Чары, молодой бабы Яги, это работа: оценить визитера, назначить цену и пропустить в другой мир. Сегодня в её очередь встали хитрый гном, упрямый богатырь с
1
Где рождается месть. Бонусная глава
Где рождается месть. Бонусная глава
[Любовные детективы / Ужасы / Триллер]
Дополнительная глава книги «Где рождается месть» от автора Нана Рай. Манипуляции, тайны и смертельные игры разума – в серии психологических триллеров, где правда опаснее любой лжи.
0
Внутренний конфликт в галактике
Внутренний конфликт в галактике
[Космическая фантастика / Постапокалипсис / Самиздат]
События набирают обороты с невообразимой скоростью. Большая часть дремлющих, и скрывающихся ранее сил пришли в движение. Заключаются союзы между ранее непримиримыми врагами ради собственной
0
Двадцать два несчастья – 7
Двадцать два несчастья – 7
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Как академик Епиходов мог подписать завещание, если он точно помнит, что никакого завещания отродясь не подписывал? А вот нотариус утверждает, что собственными глазами видел, как тот приходил
10
Кукла
Кукла
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Он — выходец из детского дома, привыкший добиваться всего самостоятельно. Порочный, смелый, молодой парень. Опытный игрок живущий азартом и обожающий адреналин. Она — сказочное видение из
0
Отбор мужей. Чувства в подарок
Отбор мужей. Чувства в подарок
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
- Вы вторглись на нашу территорию. По правилам, мы можем нейтрализовать ваш корабль со всеми живыми существами на борту. Своим вторжением вы объявили нам войну и будете отвечать за это. - Прошу
2
Ваш новый класс - Владыка демонов 9. Желаете выгулять питомца?
Ваш новый класс - Владыка демонов 9. Желаете выгулять питомца?
[Юмористическое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Ленивая богиня-неудачница заставила меня спасать мир при помощи гоблинов и игральных костей, наслаждаясь моими страданиями. Том 9.
0
Полусвет
Полусвет
[Космическая фантастика]
Арианна Центури во время межпланетной экспедиции заболевает страшной болезнью ДЛП, разрушающей личность. Сохранить личность можно, выйдя замуж за инопланетянина, имеющего способность уводить ее в
1
Селин — Бебер
Селин — Бебер
[История / Фантастика: прочее / Альтернативная история / Юмористическая фантастика]
Невероятная история глазами кота Бебера — единственного млекопитающего, которое могло достаточно долго выдерживать общество скандального французского писателя Луи-Фердинанда Селина Примечания
0