MoreKnig.org

Койданава: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Глёбус Адам



Шрифт:

Адам Глёбус

КОЙДАНАВА

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Койданава — Мінск: Літаратура, 1997. — 112 с.

© Камунікат.org, 2012

Мне снiцца Койданава

Мне снiцца Койданава... Вось iдзе па вулiцы цётка Пэля. Гэта менавiта тая Пэля, што ў Рубяжэвiчах, каб блiжэй да касцёла, паставiла сабе помнiк на могiлках. Каб жа толькi сабе. Дык i мужу свайму, Ясечку, таксама пры жыццi помнiк узвяла i агароджай помнiкi тыя абнесла. Ледзь не кожную нядзелю ездзiла Пэля ў Рубяжэвiчы, да касцёла ды на сваёй i мужавай магiле кветкi садзiла i даглядала, каб як у людзей было. “А хто ж мне помнiк паставiць, як памру? — любiла казаць цётка Пэля. — Нiхто! Сам сабе не паставiш — нiхто табе не паставiць! А чым я горшая за людзей?” Нельга было не пагадзiцца з Пэляю, бо i логiка ў яе была жалезная, як агароджа вакол помнiка, i перакананнi. Толькi вось з датамi на помнiках выйшла недарэчнасць. З датамi нараджэння мужа i жонкi ўсё было як мае быць, а вось з датамi смерцi... На мармуровых дошках выбiлi iм лiчбу — 196, а яны ўзялi i дажылi да 1970 года. Перарабiлi iм 196 на 197, нiхто не ведаў, што Ясечка, i так на дваццаць гадоў старэйшы за сваю Пэлечку, возьме i пражыве аж 103 гады. Вось i прыйшлося цётцы Пэлi наймаць чалавека, каб на Ясевым помнiку назаўсёды ўсталяваўся 1980 год. Языкатыя, а iх у Койданаве заўсёды хапала, пачалi здзекавацца: маўляў, i Пэльцы яшчэ прыйдзецца 198 на 199 перапраўляць. Толькi хай тым языкатым языкi паадсыхаюць, а калi не паадсыхаюць, дык хай з iх паганых языкоў скура аблезе! Не дажыла наша цётка Пэля да 1990 года, пайшла за сваiм Ясем раней. Хай iм зямля будзе пухам. Пра мёртвых блага не гавораць. Што за чалавек быў наш Ясечка? Музыка! Ён вам i польку, i кракавяк, i вальс... I скрыпка ў Яся была свая, у дыктавым футарале. Да васьмiдзесяцi гадоў Ясечка на вяселлях граў, аж пакуль пальцы не перасталi слухацца. А як перастаў ён граць, дык скрыпку на гарышча занёс i ў труну схаваў. На гарышчы ў Пэлiнай хаце дзве труны стаялi — адна сiняя для Ясечкi, другая барвовая для самой Пэлi. Толькi спачатку iх дзве было, а потым стала чатыры, бо першыя дзве за дзесяць гадоў шашаль з’еў. Ды каб гэтая бяда была самай вялiкай у Пэлiнай хаце! А то ж было яшчэ здарэнне... Пракладалi каля старых могiлак новую дарогу. Частку могiлак трэба было знесцi, i якраз тую частку, дзе Пэлiны бацькi ляжалi. Спачатку плакала цётка Пэля, а потым радавалася. “Вось i добра, я сваiх бацькоў да касцёла блiжэй пакладу, перавязу iх у Рубяжэвiчы!” — казала Пэля суседзям. Заказала яна дзве труны: мацi — зялёную, бацьку — зялёную; не падумайце, што яна паточаныя шашалем узяла, не той Пэля чалавек, яна любiла смерць, як iншы жыццё палюбiць не можа. Выкапалi ёй мужчыны бацькоў i ў труны паклалi. А справа была ў снежнi. Толькi яны выкапалi, а тут мароз, i такi мароз, што зямля ўкамянела, нi ломам, нi сякераю тую зямлю не возьмеш, не тое што рыдлёўкаю. Карацей, нi адзiн мужчына ў Рубяжэвiчах не стаў яму для Пэлiных бацькоў капаць, так яны ў хляве да сакавiка i прастаялi. Добра, што зiма ў той год была сапраўдная, з завiрухамi, з маразамi. А цяпер у цёткi Пэлi ўсё добра: спiць яна побач са сваiм Ясечкам у Рубяжэвiчах непадалёк ад касцёла, спяць яны пад акуратнымi помнiкамi, на якiх блiшчаць аднолькавыя надпiсы: “Ад сваякоў”. Толькi вось блiзкiх сваякоў у цёткi Пэлi i не было, калi не лiчыць яе бацькоў, што спяць вечным сном на адных з Пэляй i Ясем могiлках. Няма ў Койданаве Пэлi, няма той чорнай жалобнай хусткi, у якой яна хадзiла па вулiцах. А чаму ў жалобнай хустцы? Ды не было ў Койданаве пахавання, каб абышлося без цёткi Пэлi. Нiхто так не ўмеў плакаць i галасiць, як яна. Калi галасiла цётка Пэля — голас яе, плач яе стаяў ад зямлi i да самага неба.

Мне снiцца...

Сны — адзiнае, што належыць мне. Астатняе не маё. Мне належыць толькi тое, што знiкне разам са мной.

...Снiцца Койданава.

На адной з цёткай Пэляй вулiцы жыла панi Петухоўская, яе ўсё Койданава так i называла — панi Петухоўская. Была Петухоўская такая тоўстая, што сядзець на адным крэсле не магла, бо адно крэсла, якое б нi было, хай сабе i дубовае, не вытрымае койданаўскую панi. Калi хто запрашаў да сябе ў госцi Петухоўскiх, то абавязкова ставiў для яе лаву цi крэслы звязваў вяроўкаю, каб, крый Бог, не раз’ехалiся, бо, калi грымнецца на зямлю панi, дык праломiцца зямля i невядома, што будзе. А больш такiх тоўстых у Койданаве не было. Тоўстыя былi, але, каб сядзець на двух крэслах цi займаць палову фотакарткi, на якой засталiся стаяць дзесяць чалавек, такiх тоўстых не было.

А стары Галякевiч такi худы, што праз гэтую худобу на яго казалi — палiцай. На пачатку шасцiдзесятых гадоў у койданаўскiх дзяцей палiцай павiнен быў быць абавязкова худы, з вусамi i ў чорным галiфэ. А Галякевiч летам i зiмою насiў чорнае галiфэ, i нават у самую спёку да белай майкi на iм было галiфэ.

Унук яго — Барыс Ладаўшчук (дачка Галякевiча назло бацькам пайшла за насатага, касавокага Ладаўшчука) — быў такi ж худы, толькi што высокi, i галiфэ не насiў, а так — рыхтык стары Галякевiч. З Барысам Ладаўшчуком драма ўтварылася. Сябраваў ён з Жэнiкам Попелам. Купiў Барыс матацыкл, дзед з бацькам дапамаглi, i з’явiўся на нашай вулiцы чорны “К-750” з люлькай, не матацыкл — лялька. Каталiся Барыс з Жэнiкам на той ляльцы i ў лес, i на возера, i на рэчку, i на танцы... Каталiся самi i каталi койданаўскiх дзевак. Каталiся, пакуль не наехалi на тэлеграфны слуп. Жэнiк у люльцы сядзеў, яму адразу смерць, а Барысу хоць бы драпiна якая, было б лягчэй, а так нiчога — нi шнара, нi пералому, а люльку ў гармонiк, i Жэнiкава цела ледзь з таго “гармонiка” дасталi, ледзь у труне выпрасталi. Пахавалi Попела, а Ладаўшчука засудзiлi, далi дзесяць гадоў. Жэнiкавы бацькi прасiць хадзiлi, каб не судзiлi Барыса, бо жывое жывым, а сына з магiлы не падымеш. Перагледзелi ў судзе справу i далi Барысу не дзесяць, а пяць гадоў турмы. Адсядзеў Барыс Ладаўшчук свой тэрмiн, а ў Койданава не вярнуўся. Людзi казалi, што не мог ён сабе Жэнiкаву смерць дараваць, не мог па койданаўскiх вулiцах хадзiць. А стары Галякевiч панi Петухоўскай зусiм iншае гаварыў, быццам ажанiўся Барыс у Казахстане, i добра яму там, вось таму i не едзе ў Койданава. А панi Петухоўская не паверыла старому Галякевiчу. Хто ж такому паверыць, што койданаўскаму хлопцу можа быць добра ў Казахстане, ды так добра, што ў Койданава ён i не паказваецца?

Былая койданаўка Ада ў Нямеччыне жыла, сапраўднае футра насiла, а штогод, летам, у Койданава прыязджала i дзецям з нашай вулiцы цацкi дарыла. У мяне i цяпер ёсць зялёны губны гармонiк, што Ада падарыла.

Снiцца...

А вам снiцца iншае. Вам снiцца сваё, толькi вам належнае. Хай вам снiцца дзяцiнства — ваша вёска цi мястэчка, горад цi хутар... Хай вам снiцца дзяцiнства — час, калi вас любiлi.

Мне снiцца Койданава, наш койданаўскi сквер.

Той сквер, дзе Шурыку Мiлько, якому цётка Пэля адпiсала свой дом, хлопцы перабiлi ключыцу. Шурык вяртаўся з танцаў, да яго падбеглi хлопцы, адзiн з iх, нiчога не кажучы, перацяў Шурыка жалезным прэнтам. Шурык страцiў прытомнасць, а калi ачуняў, дык нiкога не было. У акрываўленай кашулi прыйшоў Шурык дамоў. У суд ён не падаваў, бо хлопцы са сквера, як даведалiся, што не таго, каго хацелi, пабiлi, хадзiлi да Шурыка штодня i прасiлi, каб не заяўляў. Грошай у хлопцаў Шурык не ўзяў, а кашулю ўзяў, бо ягоная была парваная i ў крывi. У мiлiцыю ён не заявiў, бо такi ўжо чалавек Шурык Мiлько — добры. Ён нават сабаку свайго, Арсiка, застрэлiць не мог, калi нейкая свалата Арсiку нiжнюю пашчэнку вывернула i зубы павыбiвала. Пакутаваў сабака, есцi не мог, i трэба было Арсiка застрэлiць. Шурык суседа Воўку Савiча прасiў, каб той застрэлiў, бо сам не мог. Сусед i застрэлiў Шурыкаву суку, якую клiкалi Арсiк, бо ўсе сабакi ў Мiлько былi Арсiкамi, i сукi, i кабялi, i ўсе гэтыя арсiкi былi страшэнна злосныя i прызнавалi толькi Шурыка. Адзiн з арсiкаў хадзiў з Шурыкам на льнозавод, дзе Шурык падзарабляў у час летнiх вакацый вартаўнiком. Шурык яшчэ браў на завод свой ровар “Спутнiк”. Ён зацягваў ровар на дах высознага цэха i катаўся па краi даху, а Арсiк бегаў за роварам i брахаў на ўсё Койданава.

А ў нашым двары ўсе сабакi былi або Жулiкi, або Матросы. Праўда, была адна сука Тайга, але яна праз тыдзень, як яе прывезлi, уцякла. Першы Жулiк, якога я помню, быў белы i кудлаты. Ён хадзiў з жанчынамi на Захар’яш, Захарава балота. Жанчыны на балоце, у цёмнай вадзе, мылi бялiзну. Вада была бурштынавага колеру, а бялiзна ў ёй мылася надзiва добра. Жанчыны мылi прасцiны i складалi ў алюмiнiевыя мiсы, а Жулiк ляжаў у траве i лавiў мух. А потым у Жулiка пайшлi лiшаi.Каб дзецi не набралiся лiшаёў, павялi нашага Жулiка за яўрэйскiя могiлкi, у канаву, там яго забiлi i закапалi. Мы з Антосем Кiсялём на тым месцы крыж з трэсак паставiлi.

Мне снiцца Койданава.

Камянi... Камянi... Яны iдуць на груд, яны падставiлi шырокiя шурпатыя спiны койданаўскаму сонцу i iдуць на груд яўрэйскiх могiлак. Апошнiм, каго пахавалi на гэтых могiлках, быў аптэкар — Эня Цыканоўскi. Эня кахаў Лёдзю, прадаўшчыцу з рамбазы. На рамбазе ў невялiчкiм дамку пад блакiтным дахам была крама, у якой прадавалася ўсё: ад кiрзавых ботаў i галёшаў да цукерак i селядцоў. Каля гэтай крамы i чакаў лысаваты Эня сваю Лёдзю. Спачатку Лёдзя быццам i пагадзiлася пайсцi за Эню. Ды, на бяду аптэкару, з’явiўся на рамбазе малады афiцэр. Стала прыгожая Лёдзя хадзiць па койданаўскiх вулiцах з высокiм афiцэрам, а лысаваты Эня дарэмна прыходзiў на рамбазу. Не прайшоў i месяц, як загрымеў бубен на Лёдзiным вяселлi. Афiцэр за вясельным сталом сядзеў у чорным цывiльным гарнiтуры. А Эня Цыканоўскi тым часам выпiў у сваёй аптэцы. Эня выпiў не гарэлкi i не спiрту за здароўе маладых. Эня выпiў паўлiтра воцату, i яго не ўратавалi. Койданава гаварыла, што Эню Цыканоўскага панясуць хаваць у белым мяшку, а не ў труне, але пахавалi Цыканоўскага ў труне. А прадаўшчыца Лёдзя са сваiм афiцэрам з’ехала ў Сiбiр. Людзi казалi, што афiцэр кiнуў Лёдзю з двума дзецьмi, казаць казалi, але мала хто верыў.

Камянi... Камянi... Каменныя далонi на плiтах, каменныя зоры... Год за годам, вясну за вясною ўрастаюць камянi ў зямлю. Танкарогiя белыя козы пасвяцца на койданаўскiх яўрэйскiх могiлках. Хiтрыя гаспадары крадуць камянi i робяць з iх падмуркi сваiх дамкоў, але так робяць прыезджыя i прыблудныя, бо не зможа койданаўскi чалавек жыць у доме, якi стаiць на яўрэйскiх помнiках. Iншая справа, калi будавалi бальнiцу i бурылi рэшткi замка на Кальвiнскай гары, там людзi бралi i валуны на падмуркi, i цэглу. Але замак гэта замак, а могiлкi — гэта зусiм iншае. На Кальвiнскай гары таксама пасвяцца козы.

Непадалёк ад Кальвiнскай гары жыла самая прыгожая дзяўчына ў Койданаве — Валя. Колькi было размоваў, за каго пойдзе Валя, каму з хлопцаў пашанцуе. Большасць была ўпэўненая, што Валя пойдзе за самага прыгожага хлопца ў мястэчку, за Ярака Ясюкевiча, бо такога прыгожага, як Ярак, трэба яшчэ пашукаць, i невядома, цi знойдзеш. Але лёс i ў Валi, i ў Ярака быў зусiм iншы, нiводная здагадка не спраўдзiлася. Прыгожая Валя ўтапiлася ў возеры. На вяселлi яна была за шаферку i са сваiмi двума братамi пайшла з таго вяселля на возера купацца, бо гарачыня стаяла страшэнная, сонца пякло цэлы тыдзень. П’яныя браты палезлi ў крынiчную ваду, i аднаму з братоў ногi скруцiла сутарга, ён пачаў тануць i хапацца за другога брата. Валя кiнулася ратаваць. Той, якога скруцiла сутарга, адпусцiў брата i ўчапiўся ў Валю. Валя з малодшым братам пайшла на дно, а старэйшы даплыў да берага, выскачыў i пабег на вяселле клiкаць на помач. Так ён i прыбег на двор, дзе грымела музыка i танчыў п’яны вясёлы народ, так ён i стаў пасярод двара мокры, у адных трусах. Калi вясельнiкi з вылупленымi вачыма стаялi на беразе i цяжка, засопшыся ад бегу, дыхалi, дык бачылi толькi малодшага з братоў, якi ляжаў на беразе i быў без прытомнасцi. Мужчыны палезлi ў ваду шукаць Валю i даволi хутка знайшлi яе цела пад прыбярэжным карчом. Спробы ўратаваць дзяўчыну былi марныя. Казалi, каб быў лекар цi каб на колькi хвiлiн Валю знайшлi раней, цi каб... Але казаць можна што заўгодна, а прыгожая Валя выратавала братоў, а сабе знайшла смерць у крынiчнай вадзе койданаўскага возера, пад прыбярэжным карчом. Плакала ўсё Койданава. Хавалi Валю ў белым строi нявесты, i ляжала яна ў труне, як жывая. За машынаю, на якой везлi труну, iшло столькi народу, колькi не iшло нi за адной iншай труною, бо не было ў Койданаве прыгажэйшай дзяўчыны. А каб Валiна апошняя дарога была хоць крышку даўжэйшая, машына тры разы аб’ехала вакол сквера. На Валiным помнiку браты напiсалi: “Трагiчна загiнула”. Так i не пашанцавала нiводнаму з койданаўскiх хлопцаў узяць сабе за жонку прыгожую Валю.

А што да Ярака Ясюкевiча, дык ён страцiў сваю прыгажосць недарэчна i нечакана для ўсiх. Варыў ён бiтум у жалезнай бочцы. Бiтум закiпеў i плюхнуў Яраку на галаву, калi той падкладаў дровы ў агонь пад бочкаю. Выратаваць Ярака выратавалi, ён нават не аслеп, але пра нейкую прыгажосць гаварыць ужо не было нiякай падставы. Пасля бальнiцы Ярак пачаў пiць i хутка ператварыўся ў шэрую iстоту, якiя таўкуцца каля крамных дзвярэй у вечным чаканнi з пякельнай смагаю ў роце. Спачатку Ясюкевiча шкадавалi, а потым няўзнак пачалi абыходзiць. Вось такi лёс быў у самых прыгожых людзей з Койданава. Лёс даў Яраку i Валi прыгажосць, а потым з д’ябальскай жорсткасцю забраў яе.

Мне снiцца... Цi, хутчэй, мною снiцца Койданава.

А вось з кошыкам у руцэ iдзе па грыбы удмурт Кулемiн. Той самы Кулемiн, якi не можа жыць без грыбоў. Яго любяць дзецi з нашай вулiцы, бо Кулемiн бярэ iх з сабою ў лес. Ён, як свой гарод, ведае i Рыжаўку, i Бязоднiцу, i другiя навакольныя лясы, куды можна зайсцi пешкi, бо ровары, машыны i матацыклы Кулемiн не прызнае. Ён iдзе, як заўсёды, наперадзе, а за iм з кашамi iдуць Вiцька i Воўка Бакiноўскiя...

Цыбаты Вiцька i крываногi Воўка, яны ўдвух бiлiся са сваiм бацькам, маленькiм сухiм Стасiкам. Стась Бакiноўскi пiў, а як напiваўся, трацiў розум i хапаўся за сякеру. Воўка з Вiцькам бралi калы i баранiлi мацi. З крыкам i лямантам бегалi Бакiноўскiя па гародзе вакол сваёй хаты. Бойкi гэтыя звычайна канчалiся тым, што Стась кiдаў сякеру ў гарод, садзiўся на ганак i плакаў п’янымi слязамi, побач з iм садзiлiся на ганак Вiцька i Воўка.

Кулемiн iдзе басанож. Ён любiць хадзiць басанож i не любiць галiцца. Сiвая, па-татарску рэдкая шчэць блiшчыць на загарэлым твары. Толькi адзiн раз бачыў я Кулемiнаў твар скажоны крыўдаю i болем. Тады мы iшлi па грыбы ў Рыжаўку. Рыжаўка — лес з балотамi. Iшлi мы такiм балотам. Кулемiн крочыў наперадзе i наступiў на гадзюку, а тая ўкусiла яго за пяту. Кулемiн сеў на мох, дастаў з каша нож i адрэзаў кавалак пяты, за якi ўкусiла змяя. У мяне ад жаху сшэрхла скура. Кулемiн зняў кашулю, адарваў рукаво i абвязаў пяту. На выцвiлай анучы цёмнай свежасцю выступiла кроў. Вярталiся мы праз жыта. Я нiяк не мог адарваць погляд ад Кулемiнавай пяты. Быў тады з намi i Кулемiнаў Воўка, ён, як убачыў, што бацька нажом сабе кавалак мяса адрэзаў, пачаў ад страху рагатаць i рагатаў, пакуль бацька не выцяў яго папругаю, тады Воўка пачаў iкаць. Мы вярталiся ў Койданава праз жыта: Кулемiн iшоў наперадзе, я глядзеў на пяту, а Воўка iшоў за мною i iкаў.

Другi раз Воўка Кулемiн iкаў на койданаўскай плошчы каля хлебнай крамы.

Па хлеб мы ездзiлi на роварах. У цемнаватай краме пахла дрэвам i кiслай вiльгаццю. Боханы мы прывязвалi да багажнiкаў. Ездзiць па хлеб, напэўна, самы прыемны з абавязкаў койданаўскiх дзяцей. Праўда, было i такое, што каля крамы прападалi ровары, але мой i братаў, Антося Кiсяля, былi такiя дабiтыя, што нiводзiн злодзей не спакусiўся. А вось у Воўкi Кулемiна новы дарожны ровар, якi той пакiнуў каля хлебнае крамы, нехта звёў. Воўка плакаў i гаварыў: “Злаўлю — заб’ю! Злаўлю, заб’ю!” Толькi нiкога ён не злавiў i не забiў, акрамя гадзюкi, якую прыцёг з Бязоднiцы i павесiў на яблынi ў сваiм двары. А Воўкава мацi, Кулемiнава Нiнка, спалохалася, а як даведалася, што Воўка тую змяю павесiў, лупiла яго салдацкiм пасам. Воўка паса не баяўся. Ён i холаду не баяўся — хадзiў зiмою па ваду басанож i не хварэў. I не плакаў Воўка Кулемiн нiколi, толькi ў той раз, як ровар нейкая паскуда павяла. Ён тады сядзеў пасярод плошчы на пяску, i хлеб ягоны ляжаў на пяску, сядзеў Воўка i плакаў, аж пакуль iкаўка на яго не напала. Толькi як стаў ён iкаць, тады падняў хлеб i пайшоў з плошчы.

Снiцца Койданава.

Быў у Койданаве граф, праўда, такi ён граф, як усе астатнiя хлопцы i дзяўчаты былi баронамi i баранесамi, але якi быў, такi быў. Звалi яго — граф Альто. Называць сябе графам ён пачаў яшчэ са школы. Альто расказваў сваiм сябрам па вялiкiм сакрэце, што ён зусiм i не Анатоль Жыдовiч, а граф, i сапраўднае яго прозвiшча — Альто, i што на гарышчы ў старым куфры ён знайшоў паперы, у якiх ясна напiсана, што i бацька яго, i дзед, i прадзед — графы Альто. Папер тых сябры не бачылi, але мянушка ўсё ж прыляпiлася да Анатоля, i ў Койданаве з’явiўся свой граф. Зразумела, каб быць сапраўдным графам, мянушкi мала, патрэбен капiтал. Граф Альто разумеў гэтую простую iсцiну i зрабiў усё, каб мець грошы да свайго самапальнага тытула. Альто скончыў сталiчную вышэйшую навучальную ўстанову i да абароны дыплома звадзiў у загс унучку рэспублiканскага дзеяча культуры. Графа Альто не спынiў нават той факт, што ягоная будучая цешча за месяц да вяселля наведала койданаўскую палiклiнiку i за невялiкi хабар (багатыя вялiкi хабар не даюць) праверыла, цi няма ў будучага зяця якой шызафрэнii цi залечаных пранцаў з менiнгiтам. Нi менiнгiту, нi пранцоў цешча не знайшла. Акрамя хрэстаматыйнай свiнкi “дзюдзi”, нiякiя хваробы ў Анатолевым целе не вялiся.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0
Наследство с последствиями
Наследство с последствиями
[Деловая литература: прочее / Финансы и кредит / Бизнес / Детективы]
Одно завещание. Семейный бизнес. И год, чтобы доказать, что я достойна наследства. Я получила контроль над Aтриум, но вместе с акциями мне достались чужие секреты, борьба за власть и родственники,
0
Мистер Биг и Счастье в кедах
Мистер Биг и Счастье в кедах
[Биографии и Мемуары / Путешествия и география / Дом и семья / Психология]
Любовь в Германии начинается с калькулятора, бизнес-плана на десятилетку и сверки страховок. Романтика? Не, не слышали. Но когда за дело берется одинокая айтишница с двумя детьми под мышкой и
0
Лабиринт Монтроуза
Лабиринт Монтроуза
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Англия, последние дни августа 1965 года. Закрытая школа для девочек готовится встретить возвращающихся с каникул учениц, юных леди из лучших британских семей. Но размеренную жизнь школы нарушает
0
Ненужная жена. Пленница опального дракона
Ненужная жена. Пленница опального дракона
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Приключения]
Муж не приехал меня спасать. Он прислал развод. Семь лет я была его верной женой. И когда опальный дракон похитил меня, потребовав в обмен свободу восемнадцати пленных солдат, я ни на мгновение не
0
Дочь мельника
Дочь мельника
[Любовные романы / Современная проза / Роман / Приключения]
Старая сказка на новый лад Когда Иса встречает Томаса Румпла, его привлекательность и природное обаяние почти сразу кружат ей голову. Но очарование быстро сменяется совсем другими чувствами, когда
0
Космический бал Золушки
Космический бал Золушки
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика]
Я давно не верю в сказки. Моя реальность — тесная каморка под крышей, злая мачеха и сестры, уверенные, что весь мир им должен. Но одна случайная встреча переворачивает. Обычный парень становится
0
Огненные узы для землянки
Огненные узы для землянки
[Любовное фэнтези / Космическая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
На покрытой вечным снегом Земле, где каждый сам борется за своё существование под сиянием звёзд, Кайла пытается выжить всеми силами в схватке с захватчиками. Но борьба проиграна, девушка похищена.
0
Вслед за Океаном
Вслед за Океаном
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
Когда на кону стоит всё и нет смысла продолжать плыть по течению бренности мира сего, у тебя есть все два варианта: медленно умирать в быту или же покорять грани своих мечтаний. Выбор, который не
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Африка. Краткая история с иллюстрациями
Африка. Краткая история с иллюстрациями
[Исторические приключения / История]
Что первое приходит на ум при слове «Африка»? Несметные богатства: алмазы и слоновая кость? Или, может, работорговля и жестокость колонизаторов? А может, вопиющая бедность и голод? Каков бы ни был
0
Род, семья и судьба человека
Род, семья и судьба человека
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Эта книга посвящена взаимоотношениям в семье и в роду, через которые просматриваются пути развития души человека. Читатель познакомится с одним из перспективных методов работы с наследственными
0
УПУСТИЛИ ЧЕЛОВЕКА
УПУСТИЛИ ЧЕЛОВЕКА
[Новелла]
Издательская аннотация отсутствует. _____ Сборник «Упустили человека» состоит из рассказов, объединенных единством замысла. Во всех рассказах поставлена острая проблема борьбы за человека. Они
0
Системный Кузнец XV
Системный Кузнец XV
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Погибший при исполнении пожарный Дмитрий просыпается в теле юного подмастерья Кая в суровом мире где власть измеряется силой кулака и качеством стали. Единственный шанс Дмитрия на спасение от
3
Нам нужны новые имена
Нам нужны новые имена
[Современная проза]
Дарлинг всего десять лет, и все же ей приходится ориентироваться в этом хрупком и жестоком мире. В Зимбабве Дарлинг и ее друзья крадут гуавы, играют в «страны» и цепляются за воспоминания о том, что
0
Рукопись, написанная кровью
Рукопись, написанная кровью
[Детективы]
«Куда бежать от изменившего мужа? Конечно же, в родной город. Вычеркнуть весь последний год из жизни вместе с воспоминаниями о неудачном замужестве и с головой окунуться в любимую работу.» Так думала
0
Пессимисты, неудачники и бездельники
Пессимисты, неудачники и бездельники
[Современная проза]
Владимир Посаженников – новое имя в литературе и совсем не новое в бизнесе. Он участвовал в создании торговой компании «Пятерочка», а с 2001 по 2004 год был управляющим магазинами сети в Центральном
0
Гарем на шагоходе. Том 13
Гарем на шагоходе. Том 13
[Самиздат / Попаданцы / Юмористическая фантастика]
ПЕРВЫЙ ТОМ ЗДЕСЬ: https://author.today/reader/393671/3650306 Победа была так близка! Судьба человечества находилась в моих руках. Но я погиб за миг до триумфа. И что теперь? Всё, это конец? Нет!
1
Время туманов
Время туманов
[Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Зима пошла на убыль, постепенно уступив место теплу и зелени. В поместье Каслкотц все коты и кошечки начали активно готовиться к третьей важной части своего обучения – практике вне стен замка c
0
Верь в меня
Верь в меня
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Почему ты ушла? — Ты правда не понимаешь? — Нет, Диана, не понимаю. Я домой приехал с цветами, раньше на три дня, а у меня такой сюрприз. Как давно ты ушла? — В понедельник. А сегодня
1
Безжалостные наследники
Безжалостные наследники
[Современные любовные романы]
Танцор Ветра. Том 3
Танцор Ветра. Том 3
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В Облачном городе всё решают кровь, тени, монеты в кармане и репутация. И лучший путь, чтобы все это обрести — стать мастером гильдии воров. Вот только все идет не по плану. Теперь за мной
2