MoreKnig.org

Хлопчыкі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Глёбус Адам



Шрифт:

Адам Глёбус

ХЛОПЧЫКІ

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Хлопчыкі — Мінск 1993.

© Камунікат.org, 2012

Ёсць кнігі, прачытаныя ў маленстве

У кожнае кнігарні совй непаўторны дух, свае адмысловыя правілы, свае таямніцы, не кажучы пра гандлярак, касіраў, вітрыны, залі, столь і падлогу. Па менскіх кнігарнях вандрую больш за дваццаць пяць гадоў і не магу наталіць цікаўнасці да розных выданняў, да кніжак, альбомаў, часопісаў і каталогаў. Пэўна, я — бібліяман. І часовыя перапынкі ў маіх паходах па букіністах — здараецца, месяцамі не наведваюся ў кнігарні і не купляю і нават не чытаю нічога — толькі запэўніваюць у невылечнасці, хай сабе і не самай жахлівай, але ж маніі. Нават карціны і малюнкі я не люблю так, як кніжкі, а здаецца, павінна было быць наадварот, бо колькі сябе памятаю — маляваў з радасцю, а пісаць не любіў. Усе пісьмовыя заданні ў школе выконваў праз сілу, а ў пачатковых класах плакаў над сшыткамі, боб рука замест рысак, кружочкаў, літараў выводзіла дрыжачыя крэмзалі. І з дзівам глядзеў я на бацькаў збор аўтаручак, пёраў, бутэлечак з атрамантам. Бацька — пісьменнік. У яго буйны добры почырк, ён гадзінамі піша за сталом, ён можа пісаць паўсюль: у лесе, у полі, каля рэчкі, у дзедавай вясковай хаце з гліняным токам замест падлогі. Пісаць, як бацька, я так і не навучыўся. Малюю літары, а не пішу. А ўласна малюнкі іяне раздражняюць, нават свае, зробленыя тольк што. Якая абмежаванасць — гадзіну маляваць тое, пра што можна напісаць за хвіліну. Але гэта — рацыянальная выснова, а рука ўсё ж малюе. Душа не любіць загадаў, асабліва прагматычных, яе стыхія — жывапіс і музыка. І, можа, таму я кінуў заняткі мастацтвам і займаюся літаратураю. Пэўна, тау вандрую па менскіх кнігарнях, букіністах і не магу абмінуць ніводнага кі ёска, дзе за шклом свецяцца кнігі. Калі і як пачалося? Цяжка вызначыць, бо мама — бібліятэкарка, а бацька — літаратар. Выходзіць, што да нараджэння я быў сярод кніжак. На першых дзіцячых фотакартках маё крэсла з дзіркаю пад гаршчок стаіць каля этажэркі з бацькавай бібліятэкаю. І на крэньчыках можна разабраць прозвішчы беларускіх класікаў: Чорны, Чарот, Багдановіч, Купала. Сярод іх — стракаты двухтомнік Пятра Глебкі, адзнака часу, 60-ты год. Тады й пачаліся кніжныя вандроўкі. Бацька заходзіў у кнігарні і выбіраў, разглядаз, гартьаў розныя томікі, а я назіраў за ім, капрызіўся. У дзяцінстве быў нэндзаю, мог заплакаць на ўсю кнігарню, як зрабіў у Маскоўскім букінісце, што і цяпер стаіць на горцы, за цёмным помнікам друкару Івану Фёдараву. Бацька так доўга не мог наважыцца заплаціць за першае выданне рамана Івана Буніка “Вёска”, што я сапрэў у зімовым палітончыку і зарумзаў. Бацька ўсё ж прыдбаў свайго ўлюбёнага Буніна, і мы выйшлі на вясновае паветра і накіраваліся ў “Дзіцячы свет”, дзе набылі мне значок — герб горада Масква. А ў 68 годзе мама зрабіла мне агаламшальны падарунак, з яе зарплатаю ў 120 рублёў, быў куплены сапраўдны фаліянт, альбом “Пётр Канчалоўскі”, з паўаголеным сумлявым падлогацёрам на супервокладцы. Альбом каштаваў ажно 8 рублёў. А прадавала яго старэнькая гандлярка. Яе стол з кнігамі стаяў чамусьці ў гастраноме. Фаліянт яна абгарнула ў танюткі цэлафан, у які звычайна загортваюць гваздзікі і цюльпаны. Стол стаяў насупраць мяснога аддзела, і чаму мама замест мяса набыла альбом Канчалоўскага? І цяпер — загадка. Вось які падарунак я атрымаў на сваё дзесяцігоддзе. Выдатны, дарэчы, бо і цяпер люблю расейскі кубізм — Лянтулава, Машкова, Ларывонава і ўвесь “Бубновы валет”, і Пятра Канчалоўскага з класічным нацюрмортам “Сухія фарбы”. А бацька любіць Івана Буніна і Вінцэнта Ван Гога. Адна з бацькавых аўтабіяграфій так і пачынаецца: “Каб я маў шчыры талент Ван Гога, я б намаляваў сваю вёску…” Да альбома расейскага кубіста ў нашай сям’і была толькі адна кніга па мастацтву: Ваг Гог “Лісты”. А трапіла яна да нас вось як… Маці і тата дамовіліся зрабіць бацькавай маме, бабе Броні, падарунак — сандалі. Тата ўзяў 5 рублёў на самыя просценькія сандалі, у якіх хадзілі тады ледзь не ўсе дзеці дый вясковыя кабеты. Замест падарунка бацька прынёс лісты Ван Гога з каляровымі рэпрадукцыямі. Бацька перажываў, казаў, што сам не разумее, як так магло здарыцца. А я быў настолькі ўражаны карцінамі, што дагэтуль тлькі перадлік Вангогаўскіх палотнаў выклікае захапленне. Крэсла Ван Гога. Рэстаран “Серэна”. Едакі бульбы — самая беларуская карціна ва ўсім свеце. Ткач — у бабы Броні былі амаль такія ж кросны. Тата Тангі. 14 ліпеня ў Парыжы. Зграя варон па-над хлебнгым полем — калі перачытваю адну з лепшых бацькавых навел “Кароль Нябожа”, згадваецца гэтак драматычнае палатно. Краявід у Авэры пасля дажджу — рыхтык мястэчка Койданава. Вясновы сад. Куст — пад такімі вось кустамі бэзу грабуць псок беларускія куры. Нацюрморт з цыбуляю — яго спрабаваў скапіраваць. Вельмі ўжо спадабаўся ружовы томік з надпісам DE LA SANTE. Але з капіравання выйшлі адны непрыемнасці. Не ведаю як, толькі кніжка Ван Гога ўпэцкалася ў тлусты бурачковы краплак. Пляміна была на форзацы. Бацька ўбачыў, сварыўся. Казаць яму, што не я зрабіў, — марная справа. Цяпер кніга ў мяне. Часам перачытваю, гартаю, згадваю… А краплакавую пляміну я палюбіў. Яна ў самым цэнтры форзаца, на згіне, там, дзе пад паперу падклейваюць марлю, за 27 гадоў фактура марлі праступіла праз фарзацную паперу і пляміна набыла выгляд жывапісу. Вядома, што не вангогаўскага. Лесвіца ў Авэры. Чырвоны вінаграднік у Арлі. Партрэт старэйшага наглядчыка лякарні ў Сан-Рэмі. Дарога з кіпарысамі… І так да канца, а потым з пачатку. Дарога з кіпарысамі ў горадзе Сочы, на Чорным моры. Менавіта там я прачытаў першую важкую кнігу ад пачатку і да канца. Гэта быў травень 69-га. Чытаў на пляжы, у парку, пад кіпарысамі, пад платанамі… Свет амерыканскіх індзейцаў. Змаганне за незалежнасць. Майн Рыд. Прачытаўшы кнігу, я завёў сшытак, куды пачаў запісваць усё прачытанае. Той сшытак згубіўся, а вось другі застаўся. У ім я распачаў першае апавяданне. А пачыналася яно оз малюнка: прырыя, кактусы, на даляглядзе — коннікі. Пачынаў, як і Майн Рыд, з апісання прэрыі. Нічога добрага не атрымлівалася. Цікава адно тое, што разумеў: не здатны я апісаць прэрыю. А ўсё астатняе, мне здавалася, не вартае апісання. Нашто пісаць тое, чаго не чытаюць? “Тата, чаму ты не пішаш пра прыгоды?” Бацька смяяўся, казаў: “Вырасцеш і сам напішаш”. А празаік Іван Пташнікаў, перастрэўшы ў пад’ездзе, пытаўся: “Валодзя, якіх ты ведаеш пісьменнікаў?” Я гаварыў навучанае бацькам: “Вас”. Ён радаваўся і пытаў: “А яшчэ?” — “Тату і дзядзьку Караткевіча”. Пташнікаў рабіў сур’ёзны твар, які робіць цяпер у рэдакцыі, калі разважае пра мае сумнаватыя навелы: “А Стральцова Мішу ведаеш?” — “Ведаю”. — “Малайчына, бяжы”. Я без паўз Стральцоўскую, поўную дзяўчат, кватэру на двор, дзе гулялі ў індзейцаў Дзеружынскі, Махнач, Яўменаў, Алешка і Бабачкін. Рамана пра індзейцаў я так і не напісаў. І проста рамана не склаў. Я амаль і не чытаю раманаў. Для мяне само слова “раман” мае пэўнае матэрыяльнае увасабленне. На гарышчы дзедавай хаты побач з кроснамі стаяў куфар з кнігамі. Там сабраліся школьныя падручнікі, па якіх вучыліся і ммой тата, і два ягоныя браты. Алгебы, фізікі, геамерыі са скарабачанымі звалістымі старонкамі. Сярод падручнікаў я знайшоў раман Аляксандра Дзюма “Праз дваццаць гадоў”. Кнігу ў 53-м годзе падаравалі бацькаваму брату, дзядзьку Саву, за перамогу ў спаборніцтвах па валейболу. На шмуцтытуле сінеў надпіс і чарнела круглая пячатка Віцебскага педагагічнага інстытута. Я праглынуў кнігу за тыдзень. Палацы, мушкецёры, Мазарыні і ўсё астатняе, такое ўсім вядомае, зрэшты, не ўсўім. Мой дзед Валодзя чытаў вельмі марудна і толькі па-беларуску, і толькі “рускікі” літарамі. У свае семдзесят, адпрацаваўшы жыццё грузчыкам, ён пайшоў вартаўніком і… стаў чытаць. А чытаў ён выключна падручнікі за першыя класы. А вось баба Броня чытала толькі “лацінскімі” літарамі і толькі каталіцкія малітоўнікі. Малітоўнікі цяпер у бацькі, а дзедавы падручнікі, пэўна ж на гарышчы пустой нічыйнай хаты. Недзе там, каля кроснаў, у куфры і важкі том Дзюма, які мне згадваецца пры слове “раман”. Як пры слове “Дзюма” я згадваю нябожчыка паэта Яўгена Крупеньку, які ўпарта казаў — Дз'юма. І колькі ні папраўлялі, ні тлумачылі, ні насміхаліся, Крупенька ўсё адно казаў: “Дз'ю ма!” Зямля ім пухам.

Пасля трыццаці я пачаў перачытваць кнігі, што меў у маленстве. Мяне ўжо менш і менш цікавіць іх змест. Я адшукваю між старонак страчаны час, шукаю зазоры, праз якія можна вярнуцца ў маленства.

На роварах па пяску

Ярак і Антон ляжалі ў вялікім дзедавым ложку і перашэптваліся. Раніцай хлопцы збіраліся паехаць у грыбы, таму і ўгаварылі Антонаву бабулю пакласці іх разам. Ярак ляжаў каля сцяны пад жоўта-сінім дываном, на якім алені, два вялікіх, адзін малы, прыслухоўваліся да шапацення сіне-зялёнага намаляванага сасонніку, да плёскату бела-белай крыніцы. Іх круглыя чорныя вочы неміргаючы глядзелі на прыадчыненыя дзверы ў суседні пакой. Адтуль ціха плыла гутарка спартыўнага каментатара з чэмпіёнам. Стары, хрыплаваты рэптадуктар, які знарок не выключылі, перадаваў спартыўныя навіны. Хлопцы перасталі гаварыць, пажадаўшы адзін-аднаму добрай ночы, і заснулі. Рэпрадуктар на хвіліну змоўк, а потым пачалася музычная перадача “Для тых, хто не спіць”.

За акном толькі зашарэла адна з апошніх жнівеньскіх раніц, калі афіцыйна-бадзёры голас дыктара павіншаваў слухачоў з новым днём. Антон як старэйшы першым устаў, выключыў рэпрадуктар і запаліў святло. У пакоі стала жоўта, а акно засінела. Не снедаючы, а толькі выпіўшы па кубку кісла-салодкага “грыба”, хлопцы пабралі кашы з прыгатаванымі з вечара сабойкамі і пайшлі ў гумно па ровары. На дварэ было халаднавата, суцішна, чулася блізкая восень. Шэра-зялёны сад яшчэ спаў за нізкім плотам, праз які звешваліся ў двор галіны парэчак. Ярак з’еў некалькі рубінавых пацерак-ягад, якія ўжо аддавалі віном. Буйныя гэтай парою бурачковыя і лімонныя вяргіні гарэлі ў садзе. Над імі свіціліся ў цёмнай зеляніне мядова-залатыя антонаўкі.

Антон адчыніў гумно, і адтуль выскачыў чорна-руды суседскі кот.

- А, каб цябе… Напалохаў! – прамармытаў сабе пад нос Антон. У яго быў велікаваты для трынаццацігадовага падлетка тонкі нос над “заечай” губою. Праз гэтую губу хлопцы цвялілі – называлі Зайцам. Ён саромеўся сваіх носа і губы і чакаў, не мог дачакацца, калі пачнуць расці вусы. А калі нехта пытаў пра губу, Антон, гледзячы ўбок, гаварыў, што выпадкова рассек яе сякераю. Рабы Ярак меў мянушку Мурза і быў на два гады маладзейшы за стрыечнага брата Антона. Хлопцы жылі па суседству, праз гарод, і ніякая сякера не секла Антонаву губу. Але сяброўства ёсць сяброўства, сякера дык сякера…

У Антона быў бліскучы новенькі чорна-лакавы дарожны ровар. У Ярака рыпела лайба-дамка з тоўстымі чырвонымі шынамі. Пад коламі суха шыпеў дарожны пясок.

Антон ужо другі месяц працаваў рознарабочым на льнозаводзе. Сягоння быў апошні дзень ягонай працы і дзень палучкі. Учора хлопцы хадзілі да брыгадзіра і прасілі, каб адпусціў Антона да абеду, а пасля абеду, маўляў, удвух адпрацуюць. Брыгадзір пасмяяўся з іх вельмі сур’ёзных твараў, але дазволіў раніцай не прыходзіць. З першай палучкі Антон прыдбаў у раймагу ровар. Ён як дарослы доўга выбіраў яго і з упэўненым выглядам разлічыўся ў касе. Потым праз усё мястэчка каціў знарок толькі крышку напампаваны ровар, каб аднагодкі зайздросна паглядалі на яго. Дома Антон доўга праціраў анучкаю нікеляваныя шчыткі і змываў з колаў пясок. Ярак трымаў руль за каштанавыя ручкі і быў сярод тых местачкоўцаў, якія зайздросцілі Антону. На завод Ярака не ўзялі, у аддзеле кадраў сказалі, што яшчэ малы, каб прыходзіў наступным летам. Так ён і застаўся са сваёй іржавай і пашарпанай лайбай, з якой час ад часу злятае ланцуг.

Дарога была пясчаная, вільготная з ночы, пустая. Антон ехаў паперадзе, бо Ярак павінен быў глядзець за кашамі, якія прыладкаваліся на зіхатлівым металічным багажніку. У Ярака багажніка не было, ён, угнуўшы галаву, ціснуў на педалі і глядзеў на ланцуг. Паціху за мякка-ліловым даляглядам пачало ружавець неба. Цёмна-блакітны лес абступіў дарогу, схаваўшы светла-вохрыстыя далі. Прабегшы лес, дарога зноў выйшла на поле, дзе ляжаў акраец няяркага сонца.

У хлопцаў было сваё грыбное месца – два кар’еры, з якіх даўней бралі жвір на будоўлі. Адзін з іх зарос асіннікам і крывымі нізкімі бярозамі, другі – хвойкамі, а па берагах – кустамі. Антон з Яракам мусілі злезці з ровараў, бо дарога каля хвойніку так пазаплывала пяском і пылам, што руль выкручвала з рук. Мо Ярак на сваёй дамцы і змог бы сяк-так праехаць, але Антон злез, і малодшы паслухмяна саскочыў следам. У хвойніку пахла расою і грыбніцай. Грыбоў было шмат, яны раслі вялікімі сем’ямі па бурштынава-ружовай ігліцы. Хлопцы бралі толькі баравікі, іншых тут і не было. Мо некалькі зеленаватых сыраежак бачылі ў кар’еры, калі выносілі да ровараў кош крэпкіх белых грыбоў.

Па-над далёкім густа-сінім лесам сонца стаяла ўжо высакавата, было гадзін каля дзесяці. Яраку не хацелася цягнуцца ў другі кар’ер па бабкі і падасінавікі. Але, пакуль яны снедалі, Антон угаварыў брата. Схаваўшы за кусты ровар і грыбы, яны пайшлі праз поле па шапаткім іржышчы ў асіннік. Другі кар’ер быў глыбейшы, на дне стаяла цёмная і гнілая вада. Грыбы раслі пад сакавітай папараццю. Трэба было хадзіць ледзь не на кукішках, каб убачыць падасінавіка ці бабку. Антон збіраў у кош, Ярак – у шапку. Знайшоўшы падасінавік, Ярак нагнуўся і ўбачыў, як у траве пругка раскруцілася і ўзняла галаву гадзюка. Хлопчык закрычаў:

- Змяя, змяя, Антак! – І пабег з кар’ера на поле. Ён бег, не чуючы ног, не чуючы ржышча і не бачачы, што шапкі ўжо няма. Калі Ярак дабег да хвойніку і азірнуўся, Антон толькі выходзіў на поле.

Вяртаючыся, Антон зноў ехаў паперадзе і вёз два амаль поўныя кашы грыбоў. Наверсе ляжалі лепшыя баравікі, адзін з іх, калі кола наскочыла на камень, упаў на брудна-жоўты пясок. Ярак, хоць Антон загадаў спыняцца і падбіраць, не спыніўся, а наехаў сваёй тоўстай шынаю на маладзенькі баравічок, паказаўшы клятчастай Антонавай спіне язык. Яму здавалася, што так ён адпомсціў кар’еру, які напалохаў яго змяёю.

За абедам хлопцы даелі хлеб, што застаўся ад сабоек. Калі хлеб пабудзе ў дарозе і вернецца дадому, людзі завуць яго “заечым”. Ярак еў і думаў, чаму хлеб і Антонаву губу аднолькава называюць? Яму здалася вельмі смешнай думка, што ў Антонавым садзе растуць антонаўкі, але ён, паглядзеўшы на старэйшага брата, не засмяяўся, хоць і хацелася. Над сталом пералічваў дасягненні ў сельскай гаспадарцы чырвоны рэпрадуктар з чорным выключальнікам. Антону думалася пра тое, як ён з другой палучкі будзе купляць прыёмнік. Праз адчыненыя ў спальню дзверы на хлопцаў глядзелі са сцяны тры ганарыстыя алені.

Калі браты прыйшлі на завод, брыгадзір даў ім па новай рыдлёўцы з ярка-зялёным дзяржаннем і сказаў, каб ішлі сеяць жвір. Антон працаваў моўчкі і зацята – сеяў, шпурляючы рыдлёўку за рыдлёўкай на ржавае сіта, з якога сыпаліся яму пад ногі каменьчыкі. Ярак вяла насыпаў прасеянае на насілкі. Мужчыны ў светла-шэрых кепках насілі жвір да бетонамяшалкі. Яраку здавалася, што сляпучае сонца стаіць якраз над галавой і знарок пячэ яму ў цемя. Ён памяняўся з Антонам і адразу зразумеў, што дарма, але мяняцца назад было няёмка. Завод амаль пабудавалі, і недзе напачатку верасня адбудзецца адкрыццё. Слізка-блакітныя машыны пачалі ўжо вазіць праз мястэчка цёмна-залатыя прычэпы лёну, губляючы па дарозе снапы. У Антонавым гумне ляжалі ў кутку два такія снапы, на іх і прыходзіў спаць палахлівы суседскі кот. Жанчыны ў камбінезонах падмяталі пляц, і лёгкі цэментовы пыл стаяў над усім заводам. Ярак кашляў ад пылу. Нарэшце бетонамяшалка спынілася і мужчыны пайшлі ў бухгалтэрыю па грошы. Пабег, кінуўшы ў жвір рыдлёўку, і Антон. Ярак занёс рыдлёўкі ў бытоўку, сеў пад новы, толькі што складзены з белай, як цукровай, сілікатнай цэглы плот, ад якога цягнула прахалодаю. Хлопец разглядаў свае зялёныя ад рыдлёўкі далоні і сам не заўважыў, як заснуў. Пабудзіў яго брыгадзір. Ён сказаў:

- Антак цябе не знайшоў. Дахаты пабег. Так што даганяй, брат, даганяй…

Калі Ярак адчыніў дзверы Антонавай хаты, той вячэраў, слухаючы ўключаны на ўсю моц рэпрадуктар. Перадавалі футбол, якраз нехта некаму забіў гол, і звар’яцела-абрадаваны Антон стукаў кулаком па стале. Убачыўшы Ярака, устаў, падышоў да карычнева-лакавай дзедавай шафы, з рыпам адчыніў яе, дастаў з-пад бялізны рубель і працягнуў брату.

У гэты дзень і Антон, і Ярак рана леглі спаць. Кожны спаў у сваёй хаце, і кожны сніў свой сон. Антону прысніўся рубель, Яраку – гадзюка. Суседскі кот ізноў спаў на лёне ў Антонавым гумне. Толькі алені, высока трымаючы чорныя рогі, услухоўваліся ў цемру намаляванага дэкаратыўнага лесу.

09.11.1984

Вада на кафляным квадраце

Помню, было холадна. Мы, я і Глеб, стаялі каля дзвярэй, зачыненых і шкляных. Нам было па дванаццаць гадоў, і другі год мы займаліся плаваннем. Мы прыйшлі на трэніроўку першымі. Дакладней, калі прыйшоў я, Глеб ужо стаяў на прыступках бетоннага ганка. За шклянымі дзвярамі нас чакаў вестыбюль басейна, цёмны і пусты. Глеб заўсёды прыходзіў першы. Ёсць такія людзі, што прыходзяць раней за іншых. Калі прыйшлі мы, вартаўнік яшчэ спаў у гардэробе на раскладушцы. Мы бачылі праз шкляныя дзверы, як ён спіць. Але ні я, ні Глеб не мелі жадання пабудзіць вартаўніка. Быў пачатак зімы, і падаў дробны, як алюмініевае пілавінне, снег. Было чуваць, як сумна гудуць тралебусы і далёка звіняць на прыпынках трамваі. Снег напаўняў мітуснёю конусы ліхтарнага святла. Мы чакалі трэнера на холадзе, пад снегам на прыступках.

- Калі вада не любіць чалавека, ён не стане плыўцом, - прамовіў Глеб.

- Вада не можа любіць, - сказаў я.

- Ёсць людзі, што камяні: і хвіліны на паверхні не пратрымаюцца.

- Ёсць такія.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 17 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0