— Год, рабята, сухі. Рыба ў Шчары з вясны яшчэ мела на гэта сваю сачусцьвеннасць. Шуснула ў Неман!..
Пайшоў, патэпаў далей.
Я не сумую, седзячы доўга-доўга над нерухомым паплаўком, з пустою галавой i лёгкім сэрцам. Набіраюся духу зямнога, які прыдасда i наогул, i на тое, што нядаўна пачаў. Ды ўсё ж i ў гэтым стане вельмі хочацца, так хочацца, што нават верыцца — вось-вось ён жахне ў дно, мой паилавок, i прыйдзе вялікае, серабрыстае шчасце! Зрэшты, так мы i верым — не толькі ў рыбіну — усё жыццё...
На захадзе сонца, хмарным i цёплым, проці вады ў наш бок ад крутога светла-пясчанага берага на павароце паплыў бабёр, быстра ведучы чорнаю галавой трохкутнік зыблівага следу.
Над абрывам, каля крамянага нізкага дуба, устаў над вудамі наш дзядок. Далекавата, але так, што голас яго чуцён:
— Глядзі, рабята, бабёр!
Каб рыба бралася, стары рыбак не парушыў бы, мусіць, патрэбнае цішыні. А можа i тады парушыў бы? Бо ў голасе яго чуваць ледзь не блазенская радасць.
I мы залюбаваліся. Нібыта вось i прыйшла яна, частка таго, так доўга чаканага, шчасця.
Калі наш незвычайны госць — бабёр — параўняўся з намі, ці то зухавата, ці то гарэзліва ведучы над вадой, у самым дзюбіку трохкутніка, мокра-бліскучую лабаціну i адкрытыя чуткія ноздры,— я зацокаў яму языком. I ён нырнуў, падкінуўшы азадкам, нават пляснуў па вадзе пранікам тлустага хваста. Знік пад люстранай, растрывожанай роўняддзю. А потым вынырнуў — зноў каля дзеда. I дзядок наш зноў закрычаў.
Сонца стаяла побач з дубам, над дзедам i алешнікам. Барвовае i плоскае — вялізны, радасна-шчымліва сумны круг, якому вельмі ж не даспадобы апускацца ў хмарную, сырую ноч.
Шызы мох мерна хрумсціць пад тоўста-мяккімі падэшвамі, i час да часу хрупаюць пустыя, натапыраныя сасновыя шышкі.
Шум ходзіць паверсе. Унізе i ў ветраны дзень цішыня. Там, дзе гушчар.
У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі. I ядловец не толькі па-кіпарыснаму стройны, але яшчэ i разбукечаны, неяк па-мяшчанску сыта, ненатуральна для яго.
Прылёг пад сасонкай на паляне, у рэдкім, з плямамі сонца, цянёчку.
Ад ветрыку, што варушыцца нізам, кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя, кланяюцца мятліца i «таўкачыкі», пад якімі ціха, устойліва жывуць чабор i смолкі. Ад ветру, што ходзіць угары, час ад часу шуміць нават панурая, нібы змрочная, лістота векавых дубоў. А вышэй — па блакіце — у раскошнай ляноце плывуць, як скубеныя кавалачкі ваты, невялікія, рэдкія аблачынкі.
Добра ўспомніць, што такое замілаванне ў мяне — не прафесійнае, не знешняе, а з патрэбы, якую я адчуваў, здаецца, ад нараджэння, i ў немагчымаоці перадаць сваё захапленне красой, таксама ўжо вельмі даўно, знаходзіў трывожную, з гаючым сумам асалоду.
На паляне, дзе цяпер пішу, некалькі дзён таму назад, калі яна, перад дажджамі i холадам, была таксама сонечная, я, заціхнуўшы ад той самай трывогі — пачуў здалёк, ад вёскі, радыё. Грыг. Як я ні слаба ведаю яго — пазнаў. Песня чароўнай Сольвейг. I стала зноў шчасліва, невытлумачальна ясна, як добра яна, музыка, перадае нашы пачуцці, як яна неабходная i мастацтву слова.
Над маладзіком, які чырванеецца рожкамі ўгару, невысока блішчыць Венера.
Месяц — нібы вісіць на цвічку. Проста малюнак у дзіцячую кніжку.
Стоячы ў тралейбусе, любаваўся, як з дажджлівай вуліцы, цераз пярэднія дзверы дастойна i, здаецца, яшчэ непрывычна, можа, нават i сарамліва карыстаючыся гэтым правам, увайшлі адразу дзве маладзенькія мамы — з малымі на руках.
Потым адна з ix сядзела тварам да нас, хто падсоўваўся да выхада, гутарыла з жанчынамі, відаць, незнаёмымі, i румянілася красуня ад шчасця, якое сядзела ў яе на каленях i буркала румянай ніжняй губкай.
Паснедаўшы, маленькая Алеся ішла ў абход сваіх цётак, якіх у вёсцы ажно тры. Прыйдзе, сядзе хорашанька на лаве i, пачакаўшы:
— А мы дык сёння нічога не варылі.
— Ах, мая долечка! Вось дзе хіба маці ў цябе! Я табе зараз...
Алесю кармілі, робячы выгляд, што так ёй, беднай, i паверылі. Пад'еўшы ды пагуляўшы тут трохі, нібы для адводу вачэй, гоеця ішла да наступнай цёткі. I там паўтаралася ropa i шкадаванне.
Цяпер — здаровая, весела-грубаватая дзесяцікласніца — яна сама смяецца з гэтага, калі ёй напамінаюць. I апетыт яшчэ ўсё таксама нішто сабе, служыць.
Усякую — непазбежную, зразумелую, а часта i непатрэбную — заклапочанасць i сумоту старэйшых здорава разбівае,— як лёд на вадзе, як акно з духаты,— звонкі дзіцячы смех.
За сцяной хлапчукі глядзяць па тэлевізары мультфільм i час ад часу рагочуць. Смех іхні — вельмі канкрэтны. А мне яго, як заўсёды, так добра, радасна чуць. Ажно сам засмяешся. Міжвольна, соладка, нібы праз сон.
I дагэтуль люблю пазіраць у вагоннае акно на тое, як цягнхк на паваротах выгінаецца вужакай.
Цяпер вось, раніцай другога дарожнага дня, малая, светлая дзяўчынка ўбачыла гэтае дзіва ў акне i ўсцешана закрычала з калідора ў купэ: