Тады, аднак, было не сорамна, што я ix не ведаю,— тады яны былі вялікай, цудоўнай таямніцай, і гэтага хапала.
Мы нават не можам толкам расказаць пра ўсе кветкі з таго букета, які нам часта дораць больш, чым трэба, удзячныя чытачы.
Ёсць i такія таварышы па пяру, што гадамі не паварушаць пальцам для грамадскай справы. Нічым ён не абурыцца, нікога не падтрымае, ні за кога не заступіцца... Сядзіць і напіхае аркушамi свой эпічны сяннік.
Чытаеш такі эпас i заўважаеш перш за ўсё адно — чалавек садзіўся кожны дзень за стол і, не зважаючы ні на што, гнуў лінію.
«Няма таленту, але ж затое які axoп падзей!..»
Няма ў спевака голасу, але ж затое як ён шырока разяўляе рот!..
Угэтай кнізе вады i праўда няма,— толькі сухі, бясконцы пясок.
Многа чытаю па службе. Колькі да суму шэpaгa! I ў рукапісах, i друкаванага... I як жа хочацца, як у духмень, каб хтосьці ўсю гэтую шэрасць перакрэсліў маланкай сапраўднага таленту!..
Ён горача пакахаў, але яна адказала:
— Працуй лепш, можа тады я i адкажу табе ўзаемнасцю...
Прачытаўшы гэга ў новым рамане, крытык млява, бяззуба гугніць:
«У каханні яна аддала перавагу грамадскаму над асабістым...»
Піліпку-сынку гyci скінулі па адным пяру — ён паляцеў. Калі ж паддацца, каб кожны, хто крытыкуе, вырваў у цябе па пяру ці па два — далёка не заляціш.
— У цэлым вы напісалі добрую рэч. Але ж некаторыя старонкі я вам проста павыкідаў бы.
Таксама, гледзячы на гульню більярдыстаў, можна сказаць, што тых шароў, якія не трапілі ў лузу, не трэба было.
Пеўня спачатку рэжуць, а по тым скубуць. A аўтара на кінастудыі спачатку доўга i калектыўна скубуць, а нарэшце хто-небудзь зарэжа. Што выгадней — варта б спытацца ў пеўня.
Фізікі кажуць: штосьці знаходзім, а потым стараемся яго абвергнуць. Трымаецца,— значыць, жыве.
Такога б нам, літаратарам! Каб аўтар сам сябе правяраў абвяржэннем.
Раман — вялізны палац з яго шматлікім насельніцтвам, ён далёка відаць, але часта ў ім дрэнна з водаправодам, з ацяпленнем, не працуе ліфт... Тады вельмі ж цяжка паднімацца на высокія паверхі палаца i снаваць па яго бясконцых i няўтульных калідорах.
Назойлівы крык: дзе сюжэт?.. няма сюжэта!..
Гэта падобна на тое, каб гледзячы на прыгожую дзяўчыну — перш i больш за ўсё думаць пра яе шкілет.
Бабка, што «вылівае волава», i мастак-абстракцыяніст. Толькі ён i ведае задуму свайго твора, а бабка — часамі не менш натхнёна — сама толькі бачыць у форме расплаўленага i ўкінутага ў міску з вадой волава тую «карову», што напалохала дзіця яе пацыенткі,
За ўсе амаль што дваццаць год пры панскай Польшчы ў нашу забітую, цёмную вёску адзін раз было прывезена кіно. Паказвалі яго ў школе, яшчэ царкоўна-прыхадской, старой i невялікай. Карціна — нейкі галівудскі сераднячок — пра каханне. А духата ў школе — не прадыхнуць, гарачыня — да сёмага поту!.. Па частках, спакваля разгортваецца дзеянне, распальваючы гледача. Трохкутнік — ён і дзве яны. Адна пакінула яго, пасля другая. I вось ён ляжыць у труне. Чысты, харошы — хоць ты плач. I плачуць. Тыя дзве, вядома. Спачатку адна з-за рамкі выйшла, падышла да яго, потым, з другога боку, другая... Жалоба, слёзы, ах, рамантыка!..
I раптам у душнай, потнай, напружанай цішыні — расчараваны гола с дзядзькі Ёсіпа:
— Ну вось, i пацалуйце яму цяпер абедзве ў...
Рогат. Абураны голас настаўніка:
— Ха-мы!..
Грубавата, вядома, але ж — здаровы рэалізм.
Аглядалі ў Небарове, каля Лодзі, адзін з радзівілаўскіх палацаў, дзе ix сіяцельствы жылі сабе і ў гады акупацыі.
Пажылы літаратар — у адказ на «аб'ектыўнае» захапленне гіда архітэктурай, мэбляй, бібліятэкай — сказаў пасля, калі мы гулялі па парку: