MoreKnig.org

Сцюжа: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

Пакуль яны ехалі дужа знаёмай Ягору дарожкаю цераз поле, унутры ў яго быццам пераварочвалася штосьці. Ці ён думаў калі, што ягоны прыезд у родную вёску будзе з такой патрэбай? Ці яго тут чакалі калі ў такой ролі? Бацька казаў, што некаторыя яму зайздросцілі, што сын выбіўся ў людзі, хоць невялікі, але начальнік у раёне I во, ён едзе, гэты начальнік. Як ён паглядзіць каму ў вочы, калі будзе біць іхнія жорны? Што пра яго скажуць людзі? Не якія там незнаёмыя чужыя сяляне, а свае, знаёмыя з дзяцінства, мужыкі і бабы?

Аднак думай не думай, а рабіць нешта трэба. Іхнюю лінейку сустрэлі на ліпаўскай ваколіцы старшыня Пракапчук і вясковая актывістка Матруна Бабіч. Яны былі ўжо ў курсе. Дашэўскі адно запытаў: колькі двароў? "Адзінаццаць, — з гатоўнасцю адказаў Пракапчук і паказаў рукой. — Шэсць па гэты бок і пяць — па той" — "Так, чтобы было управней, разбиваемся на две группы. Ты и ты, — паказаў ён на Вайцяшонка і міліцыянера, — на ту сторону, а ты и женщины — на эту. Как твоя фамилия?" — запытаў ён жанчыну. "Ды Бабіч я, Матруна Іванаўна". — "Так, Матруна, веди нас, показывай. Тем председатель укажет".

Рабілася ўсё горш і горш, бяда падступала ўсё бліжай. Па тым, што Дашэўскі звярнуўся да Матруны, Азевіч зразумеў, што пра ягоныя, Азевіча, адносіны да Ліпаўкі ён не ведае. Каб хоць Матруна не ляпнула таго, раптам падумаў ён і сумеўся. Але што радасці з таго, што не ляпне, — яны ішлі якраз па тым баку, дзе праз шэсць падворкаў стаяла і ягоная хата. А ў хаце жорны. На якіх і ён нямала намалоў у свой час — на хлеб, на зацірку, бліны. Што тут будзеш рабіць?..

Разварушаны і знямелы, бы ў кепскім сне, ён хадзіў з гэтымі людзьмі па знаёмых падворках, стрымана, чужым голасам вітаўся з суседзямі і моўчкі ішоў у сенцы, у трысцен ці ў істопку (змалку ведаў, дзе што ў кожнай сям'і), знімаў верхні камень і выносіў на вуліцу. Ён маўчаў. Бабы крычалі і плакалі, але на бабаў грозна пакрыкваў Дашэўскі, а яшчэ болей прарэзліва сакатала актывістка Матруна — сварліва тлумачыла важнасць рашэння райкома партыі: "Трэба, бабы, болей пра дзяржаву дбаць, рабочы наш клас кожны кавалак хлеба лічыць, не на буржуяў аддамо, аддамо, бабы, на абарону, на індустрыялізацыю. Мы ўжо як-небудзь, абы наш рабочы клас, які куе сацыялізм, быў сыты-давольны..."

Так яны дайшлі і да Азевічавага падворка.

Ягор дужа не хацеў ісці першы, стуліўся за чорнай шырокай спіной Дашэўскага, наперадзе клыпала шыраказадая Матруна. Але хіба тут схаваешся? Усё роўна яны ўсе ўвайшлі ў сенцы, і ў той час расчыніліся дзверы з хаты і сястрычка Ніна крыкнула, бы знячэўку: "Мама!" Паказалася і мама, твар яе збялеў, вусны задрыжэлі, быццам яна хацела нешта сказаць, ды страціла голас. Ягор ірвануўся да жорнаў і ўхапіў знаёмы, даўно ўжо не тоўсты і не дужа цяжкі камень. Ён нічога не хацеў ні тлумачыць ім, ні нават доўга затрымлівацца тут. Бегма вынес камень на агарод, дзе з пустазелля пад плотам тырчаў вялікі круглалобы валун, з усяе сілы ўдарыў па ім. Жорнавы камень разваліўся на дзве палавінкі, і ён, хістаючыся, з апошніх высілак вярнуўся ў двор. Дашэўскі на агарод не палез — пазіраў здаля, Матруна стаяла на ганку, а з хаты чулася глухое галашэнне маці. Ніна, чуваць было, яе суцяшала. Добра, што дома не аказалася бацькі, інакш... Астатняе Ягора ўжо не надта трывожыла, самае прыкрае ён перажыў. Штосьці ў ім зламалася, і ён выразна адчуваў, што рабіўся інакшым, чым прывык адчуваць сябе.

Яны разбілі яшчэ двое камянёў, і іхняя патрэба ў Ліпаўцы была на тым скончана.

Вярталіся ў раён моўчкі, стомленыя, разварушаныя і галодныя. Ніхто нідзе не запрасіў іх пачаставацца, ды і ім было не да пачастунку. Дашэўскі зацята маўчаў, зыраючы з-пад ілба на прыдарожны абсяг. Яго тут не любілі, ні ў мястэчку, ні ў раёне, і ён, падобна, зусім не імкнуўся прыдбаць чыю-небудзь прыязнасць. Азевіч ужо ведаў, што ўвесь прымус і бязладдзе ў раёне сяляне звычайна адносілі да свайго мясцовага кіраўніцтва. Думалі: гэта яно нахабна заганяе ў калгасы насуперак волі Сталіна, яно абкладвае цяжкім падаткам сераднякоў, раскулачвае і ссылае невядома куды. Усё гэта тутэйшыя, мясцовыя, сельсавецкія, раённыя начальнікі. Трэба скардзіцца вышай, пісаць Чарвякову ці нават Калініну. I пісалі, збіралі калектыўныя подпісы пад тымі лістамі — усёй вёскай ці нават некалькімі вёскамі. Ды ўсё марна, паслабкі не наставала. Тады думалася: зноў вінаваты мясцовыя — міліцыя ці ГПУ, перахапілі пісьмы, не туды паслалі, не так растлумачылі. Доўгі час так думаў і Азевіч, аж покуль не пачаў рабіць сам у райкоме. I тады зразумеў: э, не! Не мясцовыя вінаваты ў бязлітасным стаўленні да селяніна — тое стаўленне ішло зверху. Ці не з самага верху нават. А мясцовыя дык нават часам змякчалі, расслаблялі тыя жорсткія загады і патрабаванні, што нярэдка канчалася кепска для некаторых мясцовых. Можа, менавіта праз гэта сумны лёс напаткаў і Зарубу, бо ягоная сціплая чалавечнасць замінала шмат чаму ў новым стаўленні да селяніна. Усё ж той сам паходзіў з сялянства і, мусіць, не меў для яго неабходнай па тым часе жорсткасці. Пакуль ехалі, Азевіч не мог пазбыцца адчування, што ў раёне дужа не хапае Зарубы. Не так ягонай працы ці клопату, як проста ягонай прысутнасці на сваім месцы, у выканкоме, з ягоным спакойным, разважным характарам. Вельмі шкада рабілася пры думцы, што ён — вораг, хоць і слаба верылася ў тое, але ж... Хіба мала навокал благіх людзей, шкоднікаў і шпіёнаў. Можа, як ашукалі, злоўжылі ягонай дабрынёй, зацягнулі ў свой шкодніцкі лагер. Мабыць, зацягнуць яго было нескладана — усё ж даверлівы і нязлосны быў гэты чалавек. Вельмі шкада яго было Азевічу, і тачыў маўклівы дакор сабе, што і ён неяк дачыніўся да ягонай пагібелі. Хай не сам, не па сваёй волі, лічы, цераз прынуку. Паліна!.. Во хто быў ягоны найбольшы боль і загадка, можа, на ўсё яго далейшае жыццё. Што гэта за чалавек, Паліна? Што за жанчына? Чаму яна так паставілася да яго, вясковага хлопца з яго неразбэшчаным даверам.

Прыехалі ў мястэчка не позна, але ўжо змерклася. Дашэўскі вылез каля райкома, астатнія таксама пазлазілі з лінейкі. I калі міліцыянер трохі ад'ехаў, Вайцяшонак сказаў: "Давай зойдзем? Замочым гэта клятае дзела".

Яны пайшлі да Вайцяшонка, і Азевіч у той вечар першы раз у жыцці напіўся, як не напіваўся ніколі. Заснуў на чужой лаве на покуці, не распрануты. Яўген яго не будзіў да ранку. Раніцай абодва пайшлі на работу — была нарада сакратароў, і яму належала выступіць — пра авангардную ролю камсамола ў калектывізацыі сельскай гаспадаркі раёна.

Бабчын падворак ля рэчкі адгароджваў ад суседняга стары трухлявы паркан, да самага верху зарослы кустоўем парэчак — з гэтага боку і півонямі — з другога. Неяк праз адчыненае акно Ягор пачуў ціхенькі дзявочы спеў па той бок агароджы. Хоць ён тут перабыў ужо зіму і дачакаўся лета, але неяк не дабраў часу пацікавіцца, хто жыве ў суседзях. Цяпер тая цікавасць прарэзалася, і ён, выпнуўшыся з акна, зірнуў на падворак. Над зараснікамі парэчак відаць стала бялявая галоўка дзяўчыны, якая нешта поркалася ў асветленых сонцам кветках і спявала — ціхенькае і шчымлівае штосьці. Слоў ён не мог разабраць, але крадком палюбаваўся дзяўчом і зачыніў акно. Доўга любавацца не было калі — трэба было бегчы на працу. Другі раз ён убачыў ужо знаёмую бялявую галоўку выпадкам на вуліцы. Якраз, спяшаючыся, хацеў перагнаць худзенькую дзяўчынку ў лёгенькай стракатай сукенцы, што ішла наперадзе, і здагадаўся, што гэта — суседка. Тады ён параўняўся з ёй і, павітаўшыся, гулліва сказаў: "Во суседзі, а незнаёмыя. Я ж у бабкі жыву. А вы — побач. Я бачыў..." — "Ды я ведаю,— усміхнулася дзяўчо. — Яшчэ як вы перабіраліся да Мальвіны, бачыла". — "Во як! А я не бачыў. Мяне Ягорам клічуць. А вас?" — "Мяне? Анэля". Анэля, быццам каталічка, адзначыў у думках Ягор і папытаўся, каб не маўчаць. "Куды гэта вы кіруеце? На працу?" — "Не, не на працу. У нардом за білетамі. У кіно". — "У кіно, гэта добра. А на які фільм?" — "Вы не ведаеце? "Кацька — залаты ранет", кажуць, дужа смешная карціна, трэба паспець, каб білет купіць". — "Тады купіце і мне, — нечакана для сябе папрасіў Ягор. — У дзевяць вечара я пастараюся прыбегчы. Сёння паеду ў Залескі сельсавет, але надвячоркам вярнуся. Добра?" Анэля трохі павагалася з адказам, быццам засаромелася нават, але ён падумаў, што нічога сарамлівага ў ягонай просьбе няма — у яго проста не было сёння часу бегчы ў нардом па білет. I Анэля, відаць было, моўчкі пагадзілася. На рагу яны разышліся ў розныя бакі — Ягор пабег у райком, а Анэля павярнула за сінагогу ў нардом.

Увечары, аднак, ён прыпазніўся і ледзьве не падвёў дзяўчо. Калі, увесь спатнелы, прыбег да нардома, на вуліцы перад ім ужо было пуста — кіно пачалося. Анэля журботна стаяла зводдаль пад таполяй, пазіраючы ў канец вуліцы, і ён, згледзеўшы яе, прыветна памахаў рукой. Іх упусцілі ў цёмную, поўную народу залу, яны прымасціліся недзе ў апошніх радах, адразу аддаліся чароўным перыпетыям кіношнага жыцця на экране. Часам Ягор кідаў таемныя позіркі на суседку, тая сядзела напружаная, сцішаная, здаецца, дужа нясмелая. I, бадай, нічым не выдавала сваіх пачуццяў, нават калі зала дружна рагатала над незайздроснымі прыгодамі кіношнага героя. Адзін раз толькі засмяялася, як той пасля, як скокнуў з моста, падняўся на доўгія ногі, мокры, смешны і расчараваны. Ягор таксама ледзьве пераборваў смех, які час ад часу ў ім усё ж прарываўся.

Як выйшлі з нардома, было ўжо цёмна, яны моўчкі, бы з няёмкасцю, пайшлі ў сваю вуліцу. Патроху неяк разгаварыліся. Анэля сказала, што працуе ў аптэцы памочніцай правізаркі, што жывуць яны ў гэтым мястэчку шосты год, да таго жылі ў Полацку, а нарадзілася яна ў Ленінградзе. Ягор праводзіў яе да веснічак, пастаяў крыху, і яны развіталіся. Праўда, перад тым ён сказаў, каб наступны раз брала адразу два білеты. "А не спозніцеся?" — запыталася яна, быццам крыху дакараючы за яго спазненне, і яму тое здалося прыемным. "Ну ўжо не! — сказаў ён. — Жывы ці мёртвы буду роўна ў дзевяць".

I дарма сказаў так рашуча — той наступны раз ён наогул не трапіў на суботняе кіно — суботу і нядзелю праседзеў у Глыбачанскім сельскім савеце, дзе разваліўся сарганізаваны калгас і з ім камсамольская ячэйка. Паўцякалі камсамольцы — хто куды. Прыехаўшы ў панядзелак, пайшоў у аптэку, але тая ўжо зачынілася, тады ён проста пайшоў да падворка суседзяў. Пастаяў каля веснічак, паслухаў. Чакаў, можа, яна выйдзе з хаты, убачыць яго, загаворыць. Але замест дачкі выйшла маці — нестарая яшчэ кабеціна з гладка зачэсанымі валасамі і куртаценькім фартушком наперадзе. Яна сказала, што Анэлі пакуль няма ў хаце, але павінна вось-вось прыйсці. Калі яму трэба бачыць яе, дык можа зайсці ў пакой, дзе можна будзе яе пачакаць. Ён падумаў і нясмела патопаў цераз падворак да ганка.

Не шмат у каго з ягоных знаёмых местачкоўцаў ён быў дома, болей у Вайцяшонка, хатні лад якога мала чым адрозніваўся ад звычайнага вясковага. Вялікі стол у таго заўжды быў завалены кніжкамі і пачкамі вучнёўскіх сшыткаў жонкі-настаўніцы, сярод якіх часцяком выглядвалі шклянкі і талеркі з недаедкамі, даччыны лялькі; на ложку ляжала вопратка, сярод якой можна было прысесці, бо зэдлікаў было ўсяго два. Таму яго прыемна падзівіла ў гэтай кватэры не так абстава — круглы стол пад сурвэткай, камод, канапа,— як свежая чысціня вышараванай да жоўтага колеру падлогі, пакрытай пярэстымі паласамі дываноў. На ўсіх трох невялікіх вокнах з чысцюткімі шыбамі ружавелі кветкі, кветкі былі і на лаўках пад вокнамі. Мабыць, тут любілі кветкі, не дзіва, што цэлыя зараснікі іх буялі на падворку. У куце за некалі шыкоўным, хоць і пацёртым крэслам высілася шафа з кнігамі ў некалькі ярусаў. Такой чысціні і парадку Ягор яшчэ не бачыў — ні ў прыватным жытле, ні ў важных казённых установах, — аж боязна было ступіць. Тым не менш гаспадыня ветліва запрасіла яго ў тое самае шыкоўнае крэсла, у якім ён сеў — бы праваліўся да самай падлогі. "Вы наш сусед, кватарант бабкі Мальвіны? — з ветлай усмешкай пыталася гаспадыня. — Анэля расказвала, як вы з ёй хадзілі ў кіно. Яна кіно дужа любіць, не прапускае ніводнай карціны. Раней з Лінай, сяброўкай, хадзіла, а цяпер засталася адна. Лінка паехала вучыцца ў Віцебск, а ёй тут трохі адзінока. Дык вось вы..." — "Ну, я так, за кампанію, — сказаў Ягор. — Мне, ведаеце, не надта да кіно: мала часу". — "Ведама ж, у вас дэфіцыт часу, вы ж у райкоме працуеце? Наш бацька таксама совслужачы, праўда, не такога маштабу, але вольнага часу зусім не мае. Усё праца, праца..." — "А дзе працуе ваш бацька?" — папытаўся Ягор, тое было для яго важна. "Ды ён на льнозаводзе. Бухгалтарам", — сціпла адказала жанчына, стоячы з ручніком па другі бок стала, і Азевіч прыпамятаў. Ён некалі нават знаёміўся на нарадзе з бухгалтарам ільнозавода — немаладым ужо, ціхманым чалавекам у акулярах. Тады льнозавод не выканаў план, і ўсё яго кіраўніцтва на бюро райкома атрымала добрую нахлабучку ад Дашэўскага. Думалі, дырэктара пасадзяць, ды неяк абышлося. "Анэля павінна прыйсці, а пакуль, каб не было сумна, я пачастую вас гарбаткай з малінай. Ну і кніжкі можаце паглядзець. Вунь Дзюма ў нас ёсць. Ці Дастаеўскі, калі паважаеце". Гаспадыня выйшла, а ён павярнуўся да паліцы з кнігамі. Было шмат мяккіх кніжак з разрэзанымі старонкамі, а яшчэ болей тоўстых, у каляных вокладках з чорнай або пярэстай, пад мармур, паперы, з залатымі літарамі на скураных корках. Ягор выцягнуў адну, пагартаў, ды малюнкаў у ёй не было, і ён запіхнуў яе назад у вузкую шчыліну між іншых кніжак. Побач была і яшчэ такая, і яшчэ. Нешта падобнае на ціхенькае шкадаванне ці зайздрасць з'явілася ў ім — усё ж столькі чалавечай мудрасці ідзе стараной, паўз яго, неспазнанае, няздзейснае для яго. Ну, але, мабыць, такое іхняе жыццё, такі лёс. Да ўсяго не дапнешся, тут хоць бы ўхапіць якія вяршкі людскіх ведаў.

Гаспадыня тым часам прынесла шклянку гарбаткі і сподачак варэння, але ён не спяшаўся піць. Ён не мог адарвацца ад кніжак, аўтары якіх былі яму амаль спрэс невядомыя. Хіба апроч некалькіх тамоў Талстога, Пушкіна і дзвюх кніжак Купалы. Такога багацця ён не бачыў нават у даволі вялікай бібліятэцы нардома, дзе, як хваліўся яго загадчык, быў самы поўны збор твораў класікаў марксізму. "Спадабаліся вам кніжкі? — спытала гаспадыня. — Анэлі дужа падабаліся. Дзюма, Вальтэра Скота, Гюго яна прачытала яшчэ ў школе. Тады дужа любіла чытаць. Цяпер меней. Ну, але такі час. Усё ж падрасла, тэхнікум скончыла". — "Які яна скончыла тэхнікум?" — запытаў Ягор. "Аптэкарскі, — сказала гаспадыня. — Я ж таксама фельчаркай рабіла. Зараз не раблю", — сказала гаспадыня і сціпла прымоўкла. Ягор хацеў папытацца, чаму яна цяпер не працуе, як грукнулі дзверы і ў пакой ступіла Анэля. Згледзела яго, і шчокі яе сарамліва запунсавелі. "Мама! — сказала яна нібы з дакорам. Але тут жа знайшла жартоўны тон і весела засмяялася. — Вы майго кавалера гарбаткай частуеце? Але яму, мабыць, няма часу. Ён чалавек партыйны і нават на спатканне не прыходзіць". — "Нічога, якраз сёння я маю часу". — "Маеце, ну дык добра. Тады мы разам адзначым юбілей нашага татачкі", — жвава абвясціла Анэля. Ягор ніякавата паморшчыўся, дзяўчына заўважыла тое і энергічна запратэставала: "Не адмаўляйцеся, татачка будзе рады. Я яму ўжо расказвала, як мы хадзілі на "Кацьку", а ён некалі ведаў таго рэжысёра. Як мы жылі ў Піцеры. Можа расказаць, будзе цікава".

Каб не замінаць жанчынам, якія ўзяліся накрываць стол, Ягор перайшоў у бакоўку, мабыць, Анэлін пакойчык з акуратна засланым ложкам, столікам ля акна, на якім буялі ўсё тыя ж кветкі, ад чаго тут было нават трохі з прыцемкам. Анэля пасадзіла Ягора да таго століка з кнігамі, сярод якіх адна вылучалася надта вялікімі памерамі, і Ягор асцярожна выцягнуў яе з-пад іншых. Гэта, аднак, аказалася не кніга, а старасвецкі сямейны фотаальбом. Застаўшыся на адзіноце, Ягор пачаў разглядваць яго незнаемых насельнікаў — маладых і старых, з бародамі і без барод, мужчын у мундзірах з радамі бліскучых гузікаў, дам у доўгіх спадніцах, старанна прычасаных, прыбраных дзяўчат, падлеткаў, што сціпла пазіралі на яго з каляных старонак альбома. Былі тут і афіцэры з шашкамі, у пагонах, і нават адзін, мусіць, нейкі важны святар у расе з вялікім крыжом на бліскучым металічным ланцугу. Гэтыя хоць і выклікалі пэўную цікавасць, але не падабаліся Ягору, бо, пэўна ж, былі ворагамі пралетарыяту. Зрэшты, таксама як і іншыя, думаў Ягор. Ён яшчэ не дагартаў альбом, як у пакой убегла Анэля, таксама з куртаценькім фартушком, падвязаным на яе тоненькай таліі. Яна аж здзівілася: "Няўжо зацікавіліся? Ды не трэба гэта", — і хацела адабраць альбом, але ён не даў. "Не, цікава, столькі фатаграфій!" — "Дык гэта ж уся радня яшчэ з таго веку. Піцерскія ўсё". — "I ты тут ёсць?" — пацікавіўся Ягор. "Ай, я саплячка яшчэ, во ў канцы, на апошняй старонцы". Яна адгарнула некалькі аркушаў і паказала на два бляклыя здымкі, дзе была знята, мабыць, яшчэ ў школьныя гады, можа, дзесяцігадовай дзяўчынкай, што напружана ўзіралася ў фотаапарат. "А гэта хто?" — папытаўся ён, паказваючы на невысокага чалавека ў форменнай тужурцы з гальштукам і ў акулярах, штосьці ў ім здалося Ягору знаёмым. "Дык гэта ж наш татка, — сказала Анэля. — Яшчэ як у гімназіі вучыў". — "А ён што, вучыцель?" — "Выкладчык матэматыкі. А цяпер бухгалтар", — сціпла паведаміла Анэля. "Так, так, — сказаў Ягор, адчуўшы і тут невядомую яму жыццёвую драму, якая, напэўна, спасцігла гэтых людзей. — А гэты поп?" — паказаў Ягор на святара. "То мой дзядзечка архірэй. Ён памёр ужо... Я была ў яго любімая пляменніца", — уздыхнула Анэля. Ягор паўзіраўся ў святара, але не сказаў нічога.

Неўзабаве прыйшоў з працы і гаспадар — таўставаты задышлівы чалавек у акулярах. Жонка і дачка пацалавалі яго, віншуючы з юбілеем, пасля Анэля пазнаёміла з Азевічам. Яе бацька сціпла паціснуў яго руку: "Бухгалтар Свядэрскі". Нядоўгі час ён прыбіраўся за шафай, каб сесці за стол, скінуў паношаную талстоўку і надзеў белую сарочку ў палоску, гальштук, камізэльку і чорны, пацёрты, але яшчэ прыстойны пінжак. На стале з вялізным букетам півоняў ужо бялелі чатыры чысцюткія талеркі і каля іх былі раскладзены нажы і відэльцы — кожнаму па пары. Ягор прыгледзеўся: ці не срэбра? Можа, аднак, і не срэбра, але прыгожыя відэльцы ды нажы таксама. Тут жа гаспадыня паставіла насупраць кожнай талеркі па адным невялікім кілішку — пэўна ж, для выпіўкі, і Ягор адчуў незразумелую прыкрасць да гэтае вытанчанасці, якая яму была нязвыклая і нават незнаёмая. Але і прыемнасць у чымсь адначасна. Як запрасілі сесці, ён нейкі час баяўся дакрануцца да гэтых далікатных рэчаў, не ведаў, што ўзяць першым і ў якую руку, і трошкі сумеўся ад няёмкасці. У галаву аднекуль убілася недарэчнае слова і гучала: "Абыватальства, абыватальства..." Тым не менш усё ж прыемнае было тое абыватальства.

Пачастунак, аднак, быў даволі сціплы: тушоная капуста з печы і дранікі ў смятане. Яны з бацькам выпілі па адным кілішку нейкай саладкаватай наліўкі, жанчыны толькі прыгубілі, пажадаўшы бацьку здароўя і шчасця. Той, аднак, трудна ўздыхнуў: "Ці думаў калі, што такое будзе маё пяцідзесяцігоддзе..." Ягор ахвотна выпіў свой кілішак, але еў не надта, усё ж было няёмка чужому ў гэтай невялічкай сямейцы, ладнай сваёй згоднай еднасцю. Рэшту таго дня, на змярканні, яны з Анэляй пайшлі пагуляць па-над рэчкай, і Анэля ціхенька апавядала яму пра колішняе жыццё ў Петраградзе, дзе бацька вучыў у гімназіі. Да рэвалюцыі, канешне. Бацька паходзіў з простай сям'і, ягоны брат нават быў відны рэвалюцыянер, сацыял-дэмакрат, сядзеў у турмах, а пасля эмігрыраваў у Германію. А вось з маці ім не пашэнціла — маці была дваранскага роду. Гэтыя ўсе афіцэры і дамы — радня матчына, праз іх і яе паходжанне гэтую сямейку гімназічнага вучыцеля Свядэрскага выслалі з Ленінграда, тры гады яны жылі ў Полацку, але мусілі з'ехаць і адтуль. Так вось і апынуліся ў мястэчку, бо далей ужо ехаць не было куды. Мабыць, тут ужо і будуць яны дажываць. А з імі і яна, Анэля, якая іх дужа любіць і не ўяўляе сабе, як можна іх пакінуць. Яны ціхенька ішлі вузенькай, добра, аднак, пратаптанай сцежкай па местачковай аселіцы. Збоку ля рэчкі ў вечаровым сутонні высіліся вялізныя вольхі, з аселіцы веяла вечаровай сырызнай, побач бялела стракаценькая Анэліна сукенка. "Ты — камсамолка?" — запытаў Ягор. "Неа, — сказала яна. — Хто мяне прыме такую", — і кораценька засмяялася, няўмела стаіўшы ў тым смеху свой трудны клопат. Ён не пярэчыў, сапраўды, з такім, далёка не пралетарскім паходжаннем не шмат чаго даб'ешся ў жыцці. Гэта горш, чым сялянскае паходжанне. Чым нават серадняцкае. Тут, лічы, амаль што кулацкім пахне. Калі не горай.

Для Азевіча настала пара новага радасна-сумнага клопату. Дзе б ён ні быў удзень, але як толькі надаралася вечаровая часіна, бег да суседзяў, і яны з Анэляй ішлі ці да ракі, ці ў нардом, калі там было што цікавае, ці проста сядзелі на лавачцы пад сцяной ля яе півоняў. Анэля аказалася разумнай, гаваркой дзяўчынай, яна прачытала нямала кніжак і ўзяла за мэту расказачь пра ўсе іх Ягору, які, канешне ж, не прачытаў і дзесятае часткі таго. Ужо былі расказаны два раманы Аляксандра Дзюма, "Айвенга" Вальтэра Скота, "Крыжаносцы" Сянкевіча. "Дон Кіхота" ён узяў у яе, каб прачытаць самому. Але не было часу, і ён паспеў адолець толькі сотню старонак гэтай тоўстай кніжкі. У дажджлівыя вечары яны сядзелі ў Анэлінай бакоўцы, і Анэля ўсё гаварыла і гаварыла. Менавіта там, у бакоўцы, ён першы раз пацалаваў яе, і дзяўчына дужа спалохалася таго пацалунку і пасля нават нічога не магла расказваць. Адно прыхінулася да яго, ён абняў яе і тады, поўны нязведанага замілавання, вырашыў у думках: "Ажанюся!" Хацеў сказаць аб тым Анэлі ці, як пісалі ў старых кніжках, папрасіць рукі, ды штось перашкодзіла таму, дужа замінала няёмкасць. Мусіць, трэба было пачакаць ці выбраць іншы, болей прыдатны момант. Ці, можа, набрацца большай рашучасці. Так ці інакш, ён не сказаў таго слова, і хто ведае, ці не зрабіў правільна. А можа, і не — як падумаць, зрабіў самую сваю вялікую памылку ў жыцці.

Напярэдадні той начы ён некалькі дзён прабыў на раёне, вярнуўся позна, вуліца ўжо спала, нідзе не свяцілася ніводнае акенца. Ён падышоў да суседскіх варотцаў, пастаяў, паслухаў. Анэліна акно таксама было цёмнае. Час, мабыць, пераваліў за поўнач, і ён пайшоў у сваю хаціну, не адразу, але моцна заснуў. Прачнуўся трохі пазнавата, у сподняй кашулі выбег памыцца на падворак і амаль сутыкнуўся з бабкай Мальвінай. Тая устала з прызбы, як ён выйшаў, і ён зразумеў: чакала яго. Але што здарылася?

"Няшчасце ў суседзяў. Бухгалтара ноччу забралі". — "Хто забраў?" — недарэчна спытаў Ягор. "А хто ж іх ведае — хто? Хапун, пэўна".

Ягор павярнуўся і, не памыўшыся, пабрыў на сваю палавіну. Дрыготкімі рукамі апрануў кашулю і, апанураны, пабрыў у райком. Ні той дзень, ні наступны ён не наважыўся зайсці да суседзяў, думаў, Анэля прыбяжыць сама, але тая не прыбягала. I ён злавіў сябе на тым, што і не хоча, каб яна прыбегла.

Ён не бачыў яе, можа, месяц ці болей, а як аднойчы сустрэўся ў мястэчку каля базару, дык перайшоў на другі бок вуліцы. Ён баяўся сустрэчы з ёй і яе бядой, як баяцца спатыкаць радню нябожчыка ці злачынца. Дужа непрыемна было яму ўспамінаць свае паходкі да бухгалтара Свядэрскага, выкрытага шкодніка на льнозаводзе, хоць сэрца па ягонай дачцэ Анэлі яшчэ балела доўга. Пакуль не адбалела дарэшты...

Звычайна, скалясіўшы раён уздоўж і ўпоперак, Азевіч пазбягаў наведвацца ў свой родны кут. Адчуваў, што тое наведанне, асабліва пасля памятнай восені збожжанарыхтовак з ліквідацыяй жорнаў, не прынясе радасці ні яму, ні яго вяскоўцам. Калі ўжо абавязкова трэба было каму ехаць у бок Ліпаўкі, дык ехаў Вайцяшонак, які таксама пазбягаў свайго Завішша ў Запушчанскім канцы раёна. Туды ехаў Азевіч, дзе ён адчуваў сябе вальней, бо ведаў толькі калгаснае кіраўніцтва ды сяго-таго з камсамольскага актыву. Але во так здарылася аднойчы, што ў сувязі з падпіскай на пазыку выязджалі ўсе дарэшты: райком партыі, райвыканком, райком камсамола, увесь раённы і партыйны актыў. З акругі і з Менска прыехалі ўпаўнаважаныя, і райком разбіў усіх на брыгады. I камусьці з кіраўнікоў спатрэбілася прызначыць Азевіча менавіта ў Ліпаўку. Калі ён, ледзьве не абураны, пайшоў у аргаддзел папрасіць, каб памянялі, загадчык Пацябун заўпарціўся: аказваецца, спісы ўжо зацвердзіў асабіста таварыш Дашэўскі. Да таго ж, маўляў, яму, Азевічу, у роднай вёсцы падпіску будзе правесці лягчэй, бо ён ведае кожнага з землякоў, хто колькі мае і чым хто дыхае. Нічога не зробіш, Азевіч мусіў паехаць у Ліпаўку.

Ехаць павінны былі трое, апроч Азевіча яшчэ раённы пракурор Гарадзілаў, нядаўна прысланы з Менска, і Ягоўдзік з райзага. Але Ягоўдзіка ў апошні момант перакінулі ў іншую брыгаду, а яму, Азевічу, сказалі: "Управіцеся і ўдвох". Так яны пагодлівым красавіцкім днём паехалі фурманкай ў родныя, даўнавата не бачаныя Ягоравы мясціны.

Пакуль ехалі, Ягор дужа трывожыўся. Арганізаваны ў Ліпаўцы калгас ледзьве ліпеў, насення для сяўбы не хапала, коні за зіму падупалі ад бяскорміцы. За год у калгасе змяніліся аж тры старшыні: аднаго пасадзілі за шкодніцтва, другі ўцёк — з'ехаў немаведама куды, прыхапіўшы дзве тысячы калгасных грошай. Цяпер там старшынстваваў Мікіцёнак-старэйшы, неблагі, старанны, але малапісьменны і мяккаваты чалавек, нейкая дальняя радня Азевічаў. Разоў колькі ён прыязджаў у райцэнтр і ўсё звяртаўся да Ягора па тое-гэта, але чым яму мог памагчы райкомаўскі інструктар Азевіч? Тут ужо без карысці быў і Дашэўскі, які таксама нічога не мог і не меў, апроч хрыплага, сарванага ад пастаянных мацюгоў голасу. Азевіч ведаў, што ў Ліпаўцы, як і скрозь, было голадна, хлеба ў красавіку, мусіць, ужо ні ў каго не асталося, даядалі бульбачку. Ён узяў з сабой у партфель паўбохана хлеба, што атрымаў на тры дні па картках, бляшанку рыбных кансерваў. Пракурор Гарадзілаў, мяркуючы па ўсім, быў чалавек гарадскі, бо, як ехалі, усё захапляўся краявідамі: які прыгожы беразняк, якое здатнае возера! Азевічу было не да краявідаў, ён думаў, як там у маці. Бацьку яна пахавала зімой, Ягор праз сваю працу не мог прыехаць на пахаванне — быў на семінары ў акрузе і даведаўся аб той смерці, як бацьку ўжо закапалі. Цяпер там маці і сястра. Сястра так і не выйшла замуж — пазнікалі жаніхі, а каторыя асталіся, дбалі не пра жаніцьбу — пра тое, як пракарміцца.

Яны прыехалі ў Ліпаўку надвячоркам. Збіраць сход, мусіць, было яшчэ рана, і Ягор паехаў у дальні канец сяла, да свае хаты. Думаў, ці дома маці, дзе Ніна? З тою думкай увайшоў на свой падворак, трохі здзіўлены, што кудысь зніклі вароты, на дрывотні ляжала ўсяго некалькі сырых палак. Значыць, кепская справа і з дровамі. Дзверы хляўка-свіронка таксама былі насцеж расчыненыя. Ён моўчкі, наперадзе пракурора, увайшоў у хату, нізенькая столь якой бы яшчэ паніжэла, усё шукаў позіркам маці. Ды пачуў яе голас аднекуль з запечча — слабы, хваравіты голас, які аддаўся ў ім балючай трывогай.

I праўда, маці хварэла. Не адразу, спакваля выпаўзла да сына, захутаная ў нейкія транты, заплакала. Ён таксама гатовы быў заплакаць, расчулены, ды прысутнасць старонняга чалавека стрымлівала ад сантыментаў. Упаўнаважаны Гарадзілаў, здаецца, не меней за яго ўражаны гэтай сустрэчай, няўцямна стаяў пасярод хаты, не ведаючы, куды прыткнуцца. Ягор папытаў пра Ніну, аказваецца, маці жыве адна, Ніна з'ехала на шахты, бо жыць няма як, есці няма чаго, апрануць таксама. "А як жа ты?" — вырвалася ў Ягора. "А што ж, сынок, мне ўжо прыйшоў канец, ужо каб вам лепей было, каб ужо вы, маладыя, жылі. А мне ўжо следам за бацькам, да яго ў пясочак..."

Са стогнамі і вохканнем маці пачала збіраць пачастунак, ды нешта не збіралася. Хлеба не было зусім, яна паклала на стол дзве закаржэлыя ляпёхі-траўнікі, прынесла аднекуль зжаўцелы кавалачак сала і знаёмы Ягору з дзяцінства счарнелы нож з адскяпаным тронкам. Паклыпала кудысь з падворка — пазычаць яйкі на яешню, сваіх курэй ужо не было. З прыгнечаным выглядам Ягор тупаў па хаце, няўцямна слухаючы, як пракурор Гарадзілаў толькі паўтарае загадкава: "Д-а-а, д-а-а-а. Дзяла..." — "Вось так", — сказаў Ягор, стараючыся, аднак, нічым не выдаць сваіх ушчэнт разварушаных пачуццяў. Але ўпаўнаважанага займала, відаць, трохі іншае, і ён запытаўся: "Каго ж мы тады падпішам? Ці гэта толькі ў вас так? Мабыць, ваша дзярэўня — выключэнне? Як вы лічаце?" — "Выключэнне! — злосна кінуў Ягор і з яшчэ большай злосцю дадаў: — I раён выключэнне! I ўся Беларусь выключэнне!" Сказаў і спалохаўся, убачыўшы ў вачах пракурора такі ж самы спалох. Абое, зацяўшы ў сабе страх, змоўклі. Ягор паныла пазіраў у запэцканае мухамі акно.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Инструктор по соблазну
Инструктор по соблазну
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Мне тридцать шесть. У меня развод, ипотека и сын, который отвечает на сообщения одним словом «о'кей». Я прилетела в Таиланд с одной целью – никаких мужчин. Только море, манго и внутреннее
0
Мировая история для чайников Том 2
Мировая история для чайников Том 2
[Документальная литература / История]
Данный том посвящён в основном истории регионов, где зародились и расцвели первые письменные цивилизации человечества. Книга охватывает эпоху с момента изобретения письменности в IV тысячелетии до
0
Пастушка для дракона
Пастушка для дракона
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Мне сказали, что у меня никогда не будет детей. Я уснула в слезах, а проснулась – в другом мире! Маленькая девочка и дракон заказали артефакту “самое нужное в данный момент” и получили меня! Что
0
Я стану твоей авантюрой
Я стану твоей авантюрой
[Любовное фэнтези / Приключения]
Инель осталась одна в чужом городе без денег и работы. Терион хотел предложить ей помощь, но лишь напугал её, вынудив покинуть город. Но совпадение, и в дорогу им предстоит отправиться вместе. И лишь
0
Запрет для майора Орлова
Запрет для майора Орлова
[Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Проза]
Дмитрий Орлов привык жить по своим правилам. В тридцать два года он уже майор, начальник отдела Управления собственной безопасности. Его уважают за принципиальность, спокойствие и умение находить
0
Пекарня для проклятого герцога
Пекарня для проклятого герцога
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Проза / Историческая проза]
Мне досталась пекарня с упрямой старинной печью, рыжим домовым и долгом в сто двадцать серебряных крон. До срока платежа — меньше трёх недель, а влиятельный торговец уже мечтает заполучить моё
0
Брачный договор для северного лорда
Брачный договор для северного лорда
[Любовные романы / Историческая проза / Приключения]
Чтобы не потерять фамильную стекольную мастерскую «Северная грань» из-за казённого сбора и запрета на добычу белого кварца для незамужних мастериц, мне пришлось пойти на невозможный шаг — подписать
0
Развод поневоле с императором драконов
Развод поневоле с императором драконов
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
– Я развожусь с тобой, Адель. Только не надо устраивать истерики, терпеть их не могу, – процедил муж.– Но… Джейкоб, почему? – прошептала я.– Ты не можешь забеременеть, а для императора иметь
0
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Письма в Коринф. I
Письма в Коринф. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Ефеса Павел пишет собранию, которое сам основал в Коринфе: до него дошло, что там спорят, кто чей — Павлов, Аполлосов, Кифин. Он отвечает на их письмо — о браке, о мясе, принесённом изваяниям,
0
Призвание варягов, или Норманны, которых не было
Призвание варягов, или Норманны, которых не было
[История]
Лидия Грот — кандидат исторических наук. Окончила восточный факультет ЛГУ с 1981 года работала научным сотрудником Института востоковедения АН СССР. С начала 90-х годов проживает в Швеции. Лидия
1
(не) Сказочные Приключения Мирославы
(не) Сказочные Приключения Мирославы
[Любовная фантастика / Русское фэнтези]
Проснувшись на берегу моря, Мирослава не представляла, какие приключения её ожидают. Последнее, что ты ожидаешь от жизни — это проснуться на берегу моря, с чистым листом, вместо воспоминаний.
2
Шейх. Его (не)любимая
Шейх. Его (не)любимая
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Анна вернулась к мужу, которого выбрала не сердцем, а отчаянием. Она носит его кольцо, укладывает спать его младшую дочь, отвечает на его нежность натянутой улыбкой — и каждый день прячет от него
0
Любовные драмы сестёр Гончаровых
Любовные драмы сестёр Гончаровых
[Исторические приключения / Биографии и Мемуары]
Три сестры Гончаровы: Екатерина, Александра и Наталия… Очутившись в орбите русского гения, они навечно остались в истории русской поэзии. С высоты XXI века столь легко размышлять над сплетением,
0
Киксильвер
Киксильвер
[Триллер]
Куинн Киксильвер родился загадкой — брошенный в трехдневном возрасте на пустынном шоссе в Аризоне. Воспитанный в приюте, никогда не знавший своих родителей, Куинн жил счастливой, хотя и ничем не
0
Дорога на остров Рю
Дорога на остров Рю
[Героическая фантастика]
В Туманных садах господина Ватанабэ, сокрытых от посторонних глаз, таятся неземные наслаждения. Посетители желают снова и снова возвращаться сюда, рискуя расплатиться за удовольствия собственной
0
Император Пограничья 26
Император Пограничья 26
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези]
Создавать Империи — это как кататься на велосипеде. Трудно только в первый раз. Пускай я возродился в теле боярина-изгоя, спасшегося от виселицы Дайте мне банду оборванцев и я сделаю из них
1
Ганнибал Барка. Гений Карфагена. Том 2
Ганнибал Барка. Гений Карфагена. Том 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Ганнибал, наш офицер спецназа в запасе, вселившийся в военного гения Карфагена, тёзку, Ганнибала Барки, перевернул старую историю. Помня уроки отца-историка и данные по историям величайших сражений
0
Искатель, 2008 № 03
Искатель, 2008 № 03
[Приключения: прочее / Детективы / Газеты и журналы / Фантастика: прочее]
«ИСКАТЕЛЬ» — советский и российский литературный альманах. Издаётся с 1961 года. Публикует фантастические, приключенческие, детективные, военно-патриотические произведения, научно-популярные очерки и
0
Долина снов
Долина снов
[Триллер]
Ние Мелисенде, агенту Башни Авалона, не могло привидеться и в жутком сне, что она станет избранницей своего злейшего врага, принца фейри Талана. Но именно это и произошло, когда она отправилась через
0
Добро? Зло? Или жизнь Великого Мага
Добро? Зло? Или жизнь Великого Мага
[Классическое фэнтези / Попаданцы / Фанфик]
Волшебник потерявший всё, спустя долгие десятилетия, ценой своей жизни, наконец, смог отомстить тому, кто забрал у него всё и превратил его жизнь в ад. Но вместо встречи с родными на том свете, он
0