Маці пайшла з дому без снедання, згаладалася, але зачэрпнула першую лыжку, i з вачэй яе пырснулі слёзы, адна, буйная, капнула ў лыжку. I яна не выцірала ix, не саромелася, што нехта ўбачыць. Гэта был i слёзы радасці незвычайнай, якой яна ніколі не ведала, але радасці не ад таго, што яна атрымала больш, чым спадзявалася, ідучы да Леніна. Не, гэта была радасць, шчасце ад таго, што яна адчула, зразумела, сэрцам i розумам, нешта значна большае.
Маці сорак гадоў расказвала пра гэтую падзею, самую памятную ў яе жыцці, i кожны раз перажывала, што яна не можа — не хапае ў яе слоў,— каб перадаць тое сваё адчуванне, i кожны раз баялася, што не усе разумеюць, што яна адчула. Да таго, малапісьменная, яна не разумела ўвесь сэнс рэвалюцыі, а тут, у Крамлі, у Леніна, за якую паўгадзіну зразумела самае істотнае, самае галоўнае.
Адкрыўся перад ёй новы свет, i яна ўступіла ў яго, адчула сябе зусім другім чалавекам, вольным, роўным,— грамядзянкай. У той міг яна ўбачыла будучае дзяцей сваіх — наша шчасце.
У тумане слёз перад маці стаяў вобраз правадыра, яна чула яго голас. «Дайце, калі ласка, указанне бальніцы паслаць на кватэру Кузьмянковай талковага доктара. А сына пашліце ў школу. Абавязкова».
Маці схамянулася, калі нехта папрасіў дазволу сесці за яе стол. Чалавек у пенснэ, з сівай бародкай сеў напроціў. Можна было выбраць любы стол, але, магчыма, чалавек убачыў, што жанчына плача, i, не зразумеўшы адразу, з якой прычыны, вырашыў суцешыць.
Маці выцерла слёзы i весела ўсміхнулася яму, не саромеючыся, смела i проста, быццам перад ёй добры стары знаёмы, хоць перад ёй сядзеў вучоны чалавек, інтэлігент, а вучоных яна да таго дня саромелася, баялася i не любіла, бо лічыла, што ўсе яны з буржуйскага класа. Чалавека здзівіла яе ўсмешка, мама ўбачыла яго здзіўленне i яшчэ больш павесялела.
Новаму наведвальніку падалі суп i такую ж скібачку хлеба. Яны пачалі есці. Але маці сёрбала суп без хлеба. Чалавек спытаў:
— Чаму вы не ясце хлеб?
Маці паглядзела на хлеб i нечакана для самой сябе адказала:
— Я вазьму яго дзецям. Можна?
— Вядома, можна. Я дам вам паперу,— паклаў лыжку i палез у партфель, які стаяў на падлозе.
Маці ўзрадавалася гэтай думцы — прынесці для мяне i В a ci хлеб ад Леніна. Маленькая скібачка стала для яе вялікім сімвалам, як шмат што іншае ў той дзень.
Чалавек паклаў на стол бялюткі лісток паперы. Маці паклала. хлеб на паперу. Спытала ў чалавека:
— Вы Лен i на. бачылі?
Ён усміхнуўся.
— Я працую ў Саўнаркоме,— i, убачыўшы, што гэта ё.й не ўсё растлумачыла, дадаў: — Мы страчаемся амаль штодня.
— Штодня?! — маці адчула вялікую павагу да гэтага сівога старога з худым хваравітым тварам, пазайздросціла яму. I, вядома, не магла ўтрымацца, каб не сказаць яму пра сваю радасць.
— Я таксама была ў Леніна. Толькі што.
Тады, напэўна, старому бальшавіку стала ўсё зразумела: яе слёзы, i нечаканая ўсмешка., i гэты хлеб для дзяцей.
Яшчэ малая, школьніца, слухаючы матчын расказ, я надумала так: той стары ўсё зразумеў, што было ў душы простай жанчыны. А вось дзядзька Іван — гэта я сама бачыла, помню,— доўга не мог паверыць i зразу мець.
Маці, калі вярнулася дадому, кінулася да мяне, радасная, скібачку хлеба дала:
— Гэта табе ад Леніна, Анечка.
Дзядзька нядобра так усміхнуўся, барадаты твар яго скрывіўся. Маці пачала расказваць, як была яна ў Леніна, пра што яны гаварылі.
Дзядзька зноў нядобра ўсміхаўся.
— Накармі ix казкамі. Ыавучылася ты, Аксіння, баяць казкі.
Тады маці, адчуўшы, што брат не верыць ёй, пачала даказваць, пасведчанне на хлеб паказала, якое выдалі ў саўдэпе.
На вачах маіх мяняўся выраз дзядзькавага твару. Урэшце, паверыўшы сястры, селянін перахрысціў сваю бараду i сказаў:
— Дзякуй богу. Значыцца, праўда ўсё, што расказваў нам камісар.
ДУБЫ
Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне бабінага лета. Плыло ў бок маладога, як бы абпаленага дзівосным агнём, асінніку. Але (так здавалася здалёк, з другога краю лесасекі) павуцінне, нібы баючыся згарэць на гэтых агністых лісцях, не чаплялася за асіны, a, даляцеўшы туды, раптам узнімалася вышэй ix i ляцела ў ясны, на дзіва глыбокі блакіт асенняга неба i як бы раставала ў гэтай бяздоннай сіняве. Сонца нядаўна схілілася з паўдня, але хавалася ўжо за лесам, i на дзялянку падаў доўгі зубчасты цень, дзе-нідзе разрэзаны сонечнымі прасветамі.