Зноў папярэдзіла:
— Шакаладу больш не еш.
Пра бацьку нічога не сказала. Але пажадала:
— Няхай паможа табе бог.
Між іншым, бацька мой астаўся жывы; скалечаны, вярнуўся дадому.
Ваяваў ён у тую восень не так далека — пад Рыгай, бліжэй да Піцера. Але газеты тае не бачыў — не да газет было салдату. I ніхто яго не шукаў, хоць усе абяцалі мне знайсці.
Слава — што ап'яненне ад віна. Пакуль п'еш, пакуль шуміць у галаве, адчуваеш сябе ў раі — большага, здаецца, шчасця не трэба. Але ненадоўга гэта. Звычайна хутка надыходзіць пахмелле, баліць галава, пакутуеш ад душэўнай пустэчы. На вайне слава, бадай, самая кароткая. На вайне ўсё кароткае.
Вярнуўшыся з Мінска на фронт, дзён колькі хадзіў я бравым салдацікам, выставіўшы ўперад, як пеўнік, грудзі, любуючыся вайсковай формай i крыжыкам. Але хутка ўбачыў, што афіцэры i салдаты абыякавыя да славы маёй. Адзін хіба Залонскі ўсё яшчэ падаграваў яе. A Іван Свірыдавіч, хоць павіншаваў, здавалася, больш сардэчна, чым іншыя, пасля пасміхаўся — не з мяне, з камедыі, якую зрабілі генералы i афіцэры з натуральнага ўчынку майго i дзядзькі Ціхана. Распісваючы мой подзвіг, яны напусцілі на людзей яшчэ больш чаду i дурману. Тады я не вельмі разумеў яго словы, можа нават менш разумеў, чым некаторыя вучоныя афіцэрскія размовы, бо гаварыў Галадушка нібы ўсё правільна, а разумець трэба было наадварот; салдаты не дурныя, яны разумел!; не ўсе, вядома, але Іван Свірыдавіч тады яшчэ не прызначаў сваіх гаворак для ўсіх; пятнаццаты год — не семнаццаты. Дайшлі б такія думKi да палявой жандармерыі — адразу трыбунал.
Пайшлі дажджы. У такі час i ў нашых мясцінах хапае сырасці. Але ў тую познюю восень дождж можа паўмесяца ліў штодня. Салдацкія зямлянкі заліло вадой, у траншэях i акопах яе на калена, сценкі, брустверы апаўзлі. Нават з каманднага бліндажа я выліваў дзесяткі вёдзер, гадзінамі працаваў так, што лоб не прасыхаў. Немцам, відаць, было яшчэ горш, бо нашы пазіцыі на ўзвышшы, а ix — у балоце. Можа таму аднойчы раніцой, калі, здавалася, зямлю заліваў сусветны патоп, а салдаты пахаваліся дзе хто мог, немцы знянацку, без артылерыі, атакавалі пазіцыі батальёна, парэзалі калючы дрот i ўскочылі ў акопы першай лініі.
Паны афіцэры яшчэ спалі пасля карцёжнай гульні, калі ўсчалася страляніна. Выскачылі з бліндажа ў кашулях. З пярэдняй лініі панічна беглі салдаты. Залонскі адразу зразумеў, што здарылася. Выхапіў рэвальвер і, лаючыся, пагнаў салдат назад.
Я дагнаў Залонскага i перадаў яму шынель. Пасля ён хваліў мяне за гэта i расказваў як пра новы мой подзвіг: во, маўляў, які малайчына яго дзяншчык!
Атака захапіла, як плынь ракі, i я бег разам з іншымі на першую лінію. Па траншэях, па полі, угрузаючы ў твань. Захлынаўся ад «ура» i дажджу. Чаму бег? Навошта? Без зброі. Бег пакуль, пакуль не ўбачыў перад сабой немца ў рагатай касцы, з якой сцякала вада. У яго быў разяўлены рот. Немец скочыў наперад i лёгка i спрытна, як на вучэнні, праткнуў кінжальным штыком нашага салдата. У жывот. Штык выйшаў збоку ад хлясціка. За якія, можа, два крокі ад гэтага салдата быў я, i бліскучае лязо, што выйшла з яго спіны, нацэлілася на мяне. Я застыў на месцы, малы, бездапаможны. Не ад страху. Ад неспадзяванасці. Помню, што па лязе не пацякла кроў — з яго сцякала ўсё тая ж чыстая нябесная вада. Але салдат узмахнуў вінтоўкай, выпусціў яе i пачаў валіцца на Спіну. Мабыць, у гэты ж міг нехта з нашых стрэліў у немца, бо той таксама выпуСціў вінтоўку i ўпаў тварам у гразь.
Салдат ляжаў на спіне, i нямецкі штык тырчаў у яго жываце, цяжкі прыклад вінтоўкі дзіўна гайдаўся. Я стаяў над ім. Салдат быў жывы; Ен убачыў мяне i прахрыпеў:
— Браток, выцягні...
Я рвануў вінтоўку, Тады пырснула кроў, Пацякла па шынялі на зямлю, змяшалася з дажджом i гразёю.
— Санітара...— прасіў салдат.
Але я аглух, анямеў. Не чуў ужо ні «ўра», ні стрэлаў, ні шуму дажджу, ні стогнаў i просьбаў параненых. Немец таксама быў яшчэ жывы. Ён стагнаў i таксама аб нечым прасіў — па-свойму, па-нямецку,
Можа быць, што з таго моМанту скончыЛася для мяне рамантыка вайны. I купанне мае ў славе скончылася. Я выкупаўся ў крыві, у гразі, пад асеннім дажджом — у жудасцях вайны. Ладна скроены, чысценькі шынялёк мой ператварыўся ў брудную анучу, I мне ніколькі не шкада было яго. Каб i крыж згубіў, таксама, напэўна, не засмуціўся б.
Атаку адбілі. Але радасц! не было ні ў салдат, ні ў афіцэраў: многа лягло нашых. Падпалкоўнік Шувалаў адразу пасля бою смяртэльна напіўся I, п'яны, плакаў.
Адзін Залонскі, па-ранейшаму стрыманы, спакойны, зрабіўся яшчэ больш дзейны, даваў загады аб умацаванні абароны, аб пахаванш забітых, эвакуацыі раненых, пісаў данясенні, рэляцыі.
У баі асабліва вызначыліся прапаршчык Дакука i радавы Галадушка.
Дакука першы падняў свой узвод, застрэліў нямецкага капітана, які камандаваў атакай, захапіў яго планшэтку. У прапаршчыка не загаілася яшчэ старая рана, а яго зноў паранілі. I зноў ён адмовіўся паехаць у шпіталь. Піў, крывіўся ад болю, ад гарэлкі i... чытаў вершы:
Дзіўна: колькі я пасля перачытаў вершаў — i ніводнага не помню... А вось тыя, што чытаў Дакука, дагэтуль помню, хоць тады не разумеў ix. Толькі ў Акадэміі ўжо даведаўся, што больш за ўсё прапаршчык чытаў Блока i Буніна.
Да таго дня іншыя афІцэры, аКрамя хіба Залонскага, ставіліся да Дакукі з насмешкай i паблажлівасцю — я ўсё прыкмячаў,— як дарослыя да малога, як паны да адукаванага мужыка. З тае атакі адносіны да яго змяніліся, але ўбачыў я гэта пазней, калі сам трохі апрытомнеў ад крывавага відовішча, Усё калечыла душу вясковага хлапчыны ў той дзень, Другім жудасным відовішчам было пахаванне забітых. Пасля артналёту, хавалі хоць па-чалавечы, па-хрысціянску: адпяваў поп, грымеў салют. А тут — пад праліўным дажджом забітых без дамавін апусцілі ў яму, куды наліло вады. Целы патанулі ў жоўтай вадзе, Усплылі шапкі, якія клалі на грудзі забітым. Поп прабубніў колькі хвілін, калі нябожчыкі ляжалі над голымі бярозамі, без кадзіла — яго заліло дажджом, i знік. Не было салюта. Стаялі Залонскі, яшчэ два-тры афіцэры, я ды паўузвода салдат.
Хоць i быў я страшэнна ашаломлены, але ў дзіцячым сэрцы гарэў агеньчык — хацелася ўсім рабіць добрае. У вёсцы, каЛІ паміраў чалавек, усе суседзі рабіліся добрыя, нават тыя, з кім нябожчык сварыўся. А тут жа не адзін чалавек памёр. Даведаўся я, што штабс-капітан рэляцыю на Івана Свірыдавіча напісаў — да вышэйшай узнагароды,— i захацелася парадаваць салдата, бо яшчэ не зусім развеяўся чад i дым у галоўцы маёй. Пайшоў сказаў Івану Свірыдавічу — а ён у адказ мацюком, як абухам. Ляжаў ён у зямлянцы на мокрай саломе, накрыўшы твар мокрым шынялём. Калаціла яго, курчыла. Захварэў чалавек. У шпіталь трэба. Але ў шпіталь яго не завезлі. Пазней даведаўся я, што гэта за хвароба. У ісонтратацы Іван Свірыдавіч закалоў двух немцаў; калі не хочаш, каб цябе нанізалі на штык, мусіш калоць, вайна — машына бязлітасная. Ваяваў чалавек больш за год, бачыў усё — i атакі, i забітых. Але тое, што сам ён, сваімі рукамі, вось гэтак — штыком, забіў людзей, давяло, магчыма, да самай цяжкай хваробы; два дні выварочвала вантробы, ні піць, ні есці не мог, знясілеў, ажно хістаўся, пазелянеў, злосны зрабіўся.
Між іншым, узнагарод за той бой нікому не далі — ні афіцэрам, ні салдатам, хоць там быў сапраўдны гераізм. Ды ў вышэйшага камандавання свае меркаванні. Некаму нешта не спадабалася, дарэмна Залонскі распісваў подзвіг батальёна.
Кончылася маё любаванне славай — апанавалі роспач i смутак, такі смутак, што часам хах;елася скуголіць па-сабачы. Жыццё дома, беднае, у непасільнай працы, здавалася цяпер раем. Ніколі я не казаў такіх ласкавых слоў маці, дзядзьку, бабулі, братам i сестрам, родным i стрыечным. Нават да свайго кульгавага каня звяртаўся я з пяшчотай i прасіў дараваць, што часам у злосці сцябаў яго. Гэта зрабілася маёй малітвай на сон — назваць імёны ўсіх блізкіх. Як мне хацелася да ix! Але — дзіўная рэч — за нейкі месяц франтавога жыцця з'явілася тое, што называецца салдацкай салідарнасцю, душэўнай прысягай — не богу, не цару, не айчыне — людзям, салдатам. Івану Свірыдавічу. Дзеншчыку камандзіра батальёна маўкліваму дзядзьку Яўмену Косаву. I Залонскаму. Можа нават у першую чаргу яму — капітану. Пакінуць гэтых людзей у акопах, у халодных зямлянках, пад абстрэлам, а самому пайсці ў цёплую хату, на печ — гэта ж здрада! Інакш не назавеш. Калі замерзла балота, але не выпаў яшчэ снег, зямля ляжала чорная i ночы былі цёмныя-цёмныя, я падумаў, што дзядзька Ціхан прыйдзе шукаць мяне. Дзядзька ведае ўсё наваколле, як сваю хату, і, безумоўна, здолее перайсці лінію фронту ў такую ноч. Пераканаў сябе, што абавязкова прыйдзе. Чакаў яго — i меў радасць: так хацелася пабачыць роднага чалавека, даведацца, як яны жывуць там без мяне. Але разам i пакутаваў: што скажу, калі дзядзька запатрабуе, каб я пайшоў з ім дадому? Трохі прыйшоў да раўнавагі, калі ўспомніў словы Івана Свірыдавіча, што няма мне туды, за фронт, дарогі: немцы ж, напэўна, маюць газету ca здымкам. Жыла яшчэ дзіцячая наіўнасць, нібы фатаграфія ў газеце так уразаецца кожнаму, хто яе пабачыў, у памяць, што мяне, жывога, адразу ж пазнаюць.
Дзядзька не прыйшоў. Выпаў снег —i я перастаў чакаць яго. (Праз тры гады даведаўся, што дзядзька не мог прыйсці: неўзабаве немцы выслалі ўсе сем'і далей ад фронту, ажно пад Сувалкі.)
Не варта вам расказваць, што такое акопнае жыццё. Якое жыццё! На вайне людзі не жывуць. Яны дзейнічаюць як механізмы, дэталі, вінцікі адной вялікай i страшнай машыны. Толькі тады, калі чалавек выпадае з гэтае машыны, пачынаецца чалавечае жыццё, нават калі апаноўваюць пакуты не меншыя, маральныя i фізічныя — голад, холад, боль. Але за фронтам, за пазіцыямі, чалавек усё-такі жыве. У акопах жа, ды яшчэ зімой — гэта нейкае пячорнае існаванне, дзе людзей мучыць адна думка: як выжыць — ад варожай кулі, ад снарада, які можа заляцець у любы міг, ад холаду, ад вошай, ад прастуды?
Зіма стаяла суровая. Дровы інтэнданцтва не падвозіла, i ў нашым лясным краі салдаты не проста стылі — мерзлі. Удзень паліць у зямлянках забаранялася, каб не дэмаскаваць пазіцыі. Запальвалі, калі цямнела. А дровы — хоць выкручвай ix; секлі навакольныя хмызы, пакуль разгарацца — паўночы праходзіць. У афіцэрскія бліндажы давалі дровы сушэйшыя — з куханных запасаў. Дзяжурылі мы каля печы па чарзе; адну ноч дзядзька Яўмен, другую я — падкідалі паленні, каб паны афіцэры не змерзлі. Калі не было карцёжнай ігры, то капітан Залонскі (тады ён стаў ужо капітанам) позна чытаў. I мяне прымушаў чытаць салдацкія кніжачкі — пра рускіх цароў ды пра герояў, якія жыццё аддавалі за цароў. Часта сам расказваў рускую гісторыю. Цікава расказваў — заслухаешся. Але выходзіла з яго расказаў, што мудрэйшых, як рускія цары, не было на свеце. Адзін быў неі дурны — Напалеон, ды i таму канец прыйшоў у Расіі. Хітра пан афіцэр даводзіў, што ўсё ў дзяржаве трымаецца на царскім розуме, што, маўляў, без «государя-императора», не вырасла б жыта, не скавалі б плуга, не адлілі б гарматы, i салдаты хадзілі б не як салдаты, а як быдла.