MoreKnig.org

Суд у Слабадзе: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казько Віктар



Шрифт:

І адскочыў сіні колер, усё надоўга афарбавалася, набрыняла, налілося крывёй. І з гэтага крывавага чырвонага выплылі пальцы са змяёй-шпрыцам і паказалі яму на стол. Ён залез пад стол, яго выцягнулі адтуль за нагу. Ён укусіў кагосьці ці штосьці, яго ўдарылі па твары. Болю ад гэтага ўдару ён не адчуў. Наогул біць яго цяпер было дарэмнай справай. Цела яго як здзеравянела, і ад удару толькі знямела ўздуліся губы. Ён адчуў на губах прысмак дрэва, нібыта грыз гэтае дрэва і застраміў губы. Яго кінулі на стол. І зноў трое ўзяліся выкручваць рукі і ногі. Прыкруцілі рукі і ногі да стала. І тут ён закрычаў, але не горлам, а прыкручанымі да стала рукамі і нагамі, якія ўсё бачылі, усё разумелі, але не маглі абараніць яго. Бачылі чырвоныя шкляныя трубкі, напоўненыя крывёй, якія пераклалі ўжо на другі стол, бачылі іголку-джала шпрыца, што лучыла ў яго. Вочы разумелі, што шпрыц ідзе да яго па кроў. Шпрыц, аж прагне, дамагаецца яго, каб узяць яго жывую кроў. Узяць усю да кроплі. Ён застанецца без крыві. І яго, як мокрую анучу, выкінуць на сметнік. Увесь зямны жах засяродзіўся для яго на чорнай, коса зрэзанай іголцы шпрыца. Увесь зямны боль глядзеў на яго, цікаваў з гэтай дзірачкі. Джала шпрыца дагнала яго і ўрэзалася, прысмакталася да яго рукі. І ён зноў паваліўся, паляцеў у бездань, у бела-малочны туман, што смактаў з яго сокі. Выкручанай анучай ляжаў ён на чымсьці жорсткім і шурпатым, мо нават ён быў ужо і мёртвы, валяўся на сметніку. Але гэта яго не палохала. Чаго баяцца, калі ў табе няма болей крыві, калі змяя смактала з твайго цела доўга, пакуль, як тая перасычаная, апітая п'яўка, сама не адвалілася, не папаўзла ад твайго цела, губляючы па дарозе чырвоныя кроплі.

Але кроў, здаецца, у ім яшчэ заставалася. Яе смакталі і смакталі, цягнулі гізунты. Нават дзіва брала, колькі ў яго маленькім целе гарачай чырвонай крыві, ёю можна было б затапіць, заліць увесь свет, ёю можна было захлынуцца ўсяму свету. Але шпрыц упраўляўся, не захлынаўся. І ён больш ужо не шкадаваў сваёй крыві, хаця і па-ранейшаму сіне дрыжаў, калі чакаў разам з іншымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі сваёй чаргі. Дрыжаў, пакуль шпрыц лучыў у яго цела, але варта было таму прадзяўбці яго цела, як жах сыходзіў з яго, сплываў разам з крывёю. І разам з крывёю сплывала, пакідала яго тая невялічкая памяць, што жыла ў ім, пакідала, выцякала па кроплі і нешта, якое жывіла вочы. Ён ператвараўся ў нішто. У нішто, якое абыякава, пластом, бервяном ляжала ці то на палацях, ці то на нарах. Калі і было ў ім што, то гэта адзінае – кроў. Але і яна была ўжо не яго, не належала яму, як не належыць карове малако. Ён ужо нават сачыў, як яна пеніста поўніць шпрыц, з нецярпеннем чакаў, калі будзе высмактана апошняя кропля – і ад яго адчэпяцца, не будуць больш турбаваць яго. Ён ужо не быў чалавекам, у ім ужо не было ні памяці, ні прытомнасці.

І вось гэтая памяць праз шмат гадоў, праз небыццё абудзілася ў ім зноў. І жах, і страх, які тады так і не прарваўся крыкам, які ён, Лецечка, сам нічога не ведаючы аб гэтым, насіў у сабе ўсе гэтыя гады, выбухнуў з яго. І хаця цяпер яму ўжо ніхто і нішто не пагражала, ён зразумеў, выразна адчуў, што не перажыве гэтага страху, жаху і крыку. І стала балюча, балюча да знямення, да знямення шчымліва сціснулася сэрца. Жыць, ён хацеў жыць, ён не хацеў туды, не хацеў ні вяртання ў мінулае, ні знікнення ў небыццё. Жыць, жыць, жыць кожнай кропляй гарачай чырвонай крыві. Жыць, жыць за кожную высмактаную ў яго гарачую чырвоную кроплю крыві. Жыць... Страх, жах і крык з пенай, як калісьці кроў, ірвуцца з яго, ірвуцца абуджанай памяццю. Ён не мае сілы ні спыніць, ні забыць нічога. Ён ведае, што не здолее больш жыць на зямлі з гэтай сваёй памяццю. Беспамятным быў бы, а з памяццю – не... Кліча, кліча яго зямля, праўду гаварыў Захар'я. Як зямля трывала, насіла яго да гэтага часу? Як зямлі не сорамна трымаць яго на сабе? Ён таксама бомба, якая засталася ад вайны, не выбухнула, не грымнула. І цяпер вось-вось ён павінен выбухнуць, грымнуць. Няхай жа яму нішто не замінае, нішто не перашкаджае выбухнуць. Прэч ад людзей, прэч – у поле, у лес, каб ненаўмысна не закрануць, не параніць каго-небудзь. Нельга яму болей жыць, нельга жыць з яго памяццю, з тым, што ён ведае аб людзях, таму што ў кожным чалавеку ён будзе бачыць тую чорную малпу, у кожнай чалавечай руцэ, якая працягнута да яго нават з мэтай абараніць яго, ён будзе бачыць змяю, у медыцынскім шпрыцы, які цяпер ратуе яго, лье ў яго жыццё, яму кожны раз здаецца джала змяі. Сіні і чырвоны фашысцкі кіндэрхайм забіў яго. І Слабадзянскі дзіцячы дом не для яго болей. Ён болей не будзе чакаць усходу сонца, прыспешваць заўтра. Яго заўтра ўжо надышло, апошняе і такое, за якім няма ўжо страху памерці. Мужчыны не плачуць...

А слёзы ішлі...

XII

І памёр Колька Лецечка наступным ранкам. На сваім любімым ганку. На ўсходзе сонца. Калі дзетдом яшчэ спаў. Калі спаў яшчэ горад. Памёр лёгка і нечакана, як паміраюць дзеці. Рыхтаваўся, чакаў, а ўсё адбылося за адну хвіліну. Хвіліна гэтая, праўда, была раскідана імгненнямі ў апошніх гадзінах, якія яму былі дараваны ў той дзень, раскідана па секундах. І, жывучы свае апошнія гадзіны, ён секундамі ў іх адчуваў, што памірае, чуў нейкі голас-покліч, якому нельга, немагчыма было не падпарадкавацца і журботна было падпарадкоўвацца. Але самае галоўнае імгненне, першыя самыя галоўныя секунды ён прапусціў.

Прапусціў таму, што час раптам пайшоў для яго як бы наадварот. Ён як бы не паміраў, а нараджаўся, нараджаўся нанава, для новага шчаслівага жыцця, на бязгрэшнай зямлі, якая не ведала ні войнаў, ні хвароб, пазбаўляўся свайго былога цела, якое яму ўжо надакучыла, займеў новае цела, зноўку вучыўся хадзіць. На гэтай вучобе ён і злавіў сябе, выявіў, што нешта незразумелае, няладнае творыцца з ім. То ён быў у сваім сне-тумане, з якім ужо звыкся, на які не звяртаў увагі, не памятаў, куды, навошта і адкуль ідзе, не заўважаў ні дарогі, ні святла дня. Але нечакана ўсё як бы азарылася ў ім і перад ім. Ён убачыў свае ногі, убачыў новым, нязвыклым позіркам, не сваім, сённяшнім, які ўжо не здольны здзіўляцца простым рэчам, а даўнім-даўнім, колішнім, поўным недаўмення і пытання да самага звычайнага: як гэта чалавек ходзіць, як гэтыя два крывыя сучкі нясуць яго цела? І яму, як гэта бывае ў дзяцінстве, закарцела, закарцела паспрабаваць языком, зубам, які прарэзаўся толькі ўчора, гэтыя новыя, невядомыя яму і такія дужыя ногі. Жыць бы ды жыць з такімі нагамі, бегаць ды бегаць. Не было больш ні ў іх, ні на іх ні вады, ні пухліны. Прасторна і лёгка раптам зрабілася яго нагам у чаравіках, і самі яны раптам папрасіліся ў дарогу, і каб не проста крочыць, а бягом па гэтай дарозе. І ён памкнуўся ўжо бегчы, але хутка спыніўся, уражаны зноў тым, каля чаго столькі гадоў хадзіў, што абмінаў не прыкмячаючы. Лецечка ўбачыў дзень, дакладней, вечар, убачыў святло: вячэрняе сонца чырванню ахапіла зямлю, сонца свяціла і яму, свяціла для яго, нібыта было яно і ў ім. І было незразумела, як гэта: сонца свеціць святлом, а ён вачыма бачыць і сонца і святло, бачыць, як цвітуць кветкі каля акна ізалятара, цень ад іх падае на акно, і здаецца, кветкі цвітуць і ў акне, у шкле.

Не паспеў Лецечка звыкнуцца з тым, што зноў займеў здаровыя ногі, не паспеў звыкнуцца са святлом і сонцам, з кветкамі на зямлі і ў шкле, як займеў новыя і дужыя рукі. Прыліла да рук кроў, набрынялі яны дужасцю і засвярбелі, заспружынілі, засумавалі па рабоце, па сякеры, кавальскім малатку. Лецечка адчуваў: у яго цяпер хапіла б і духу махаць сякерай, дзьмуць кавальскія мяхі. Абнавілася ў яго і сэрца, не стала там больш ні хрыпаў, ні болю. Як бы паветра вакол яго стала больш, і імклівай хваляй ахапіла, агарнула яго радасць. Але... была яна вельмі кароткая.

Няма на зямлі большай самоты, як самота, што апаноўвае, бярэ за сэрца чалавека, калі ён прыходзіць да адчування, што ўсе яго мары ўжо здзейсніліся, самота і туга праз радасць... Ужо ў наступнае імгненне Лецечка затурбаваўся, зажурыўся: чаго гэта яму так хораша? Вертануўся на месцы, прабег вокам па летнім садзе, што медна палаў восеньскай лістотай, спатыкнуўся вокам аб чырвань яблыкаў, што выглядалі з гэтай лістоты, яблыкаў, якія здаваліся пад вечаровым сонцам пераспелымі, а на самай справе былі зусім-зусім зялёныя. Нырнуў вокам у падманную, зноў жа пры вячэрнім сонцы, глыб сажалкі і нібыта стукнуўся, урэзаўся галавою ў пясок. Зашчымела, зашчымела, застагнала сэрца, але не тым, ранейшым, шчымлівым пякучым і затухаючым стогнам, а безнадзейна, не ад болю, а ад тугі, якая агарнула яго і ўжо не праходзіла. Ад развітальнай, разлучальнай тугі, ад таго падману, якому ён ледзь-ледзь не паверыў: хітравалі ці то зямля з яго целам, ці то ён і яго цела з зямлёй, ішлі на ўзаемны, супольны падман і бязлітасную змову. Зямля закалыхвала яго, дарыла яму на гадзіну-другую здароўе і дужасць, каб заглушыць, прыціснуць у ім страх і ўзяць яго назаўсёды, разамлелага, кволенькага, цёпленькага, абнадзеенага жыццём, каб ён заснуў сёння шчаслівы і радасны, заснуў і не прачнуўся, таму такая добрая і літасцівая да яго зямля ў апошні раз. А мо і наадварот, мо гэта цела прадчувае свой апошні час, сцяўшыся ад страху, заклікае жыццё, глушыць боль, угаворвае зямлю, просіць паверыць, што яно дужае, што яму нічога не трэба, што яму ўсяго хапае, даволі з яго і святла і паветра. Журыцца цела, просіць жыцця. Але і цела і зямля ведаюць, што будзе далей: зямля сваім не папусціцца, нікуды не дзенецца ад зямлі цела.

Ведае аб гэтым і Лецечка. Ведае і не баіцца. Чаго баяцца? Баяцца трэба таго, таго трэба сцерагчыся, аб чым не згадваеш, чаго не ведаеш. Неспазнанае страшна, неспазнанае палохае. А ён ужо столькі разоў паміраў за свае семнаццаць гадоў. Пальцаў на рукаў і нагах не хопіць, каб палічыць, колькі разоў ён паміраў ужо. Яго забівалі ў Трасцянцы пад Мінскам, яго жыўцом палілі ў сялянскай хаце ў вёсцы Сучкі, яго стралялі ў безыменнай вёсцы, яго закапвалі жыўцом у зямлю, яго забівалі, нішчылі па кроплі ў нямецкім кіндэрхайме. Ён паміраў на кожным кроку на безыменным, усеяным трупамі вясковым шляху. Ён, аблеплены мухамі, цэлую вечнасць паміраў на палацях у чорнай хаце. Ён ужо стаміўся паміраць. Трэба ж калісьці і па-сапраўднаму памерці. Прабіў час. Ён дачакаўся яго, прыспеў судны дзень, але няхай не думаюць тыя, хто забіваў яго, што яны памруць лёгкай смерцю. Ён пойдзе за імі і ў зямлю. Будзе суд і там. Градзе суд. Агні з чалавечых цел не згаслі і пад зямлёй. Гараць, гараць нябачныя. Не для ўсіх будуюцца новыя дамы, не для ўсіх сцелецца асфальт. Кагосьці па гэтым асфальце павязуць наперад нагамі, з новага жыцця, якое ўжо добра бярэцца на лад, павязуць хуценька, пужліва, каб ні смуроду, ні скрухі... А ён рушыць у свой апошні шлях па новай, што не трасе, не падкідвае, дарозе нетаропка. Заўтра яму ўжо некуды будзе спяшацца. А покуль трэба прыспешваць сябе. Трэба прыспешваць, покуль дужыя ногі і рукі, покуль дужае сэрца і ясная галава. Покуль ён адчувае, як, адурманьваючы, пахнуць на вечар кветкі. Апошні раз адчувае. Гэта для яго яны дбаюць, для яго так квітнеюць. Заўтра ў яго будзе шмат кветак. Ён жа так любіць кветкі, толькі ў дзетдоме гэтага нельга выказваць. Ён любіць бабу Зосю. Але ў гэтым ён таксама нікому не адкрыецца, нават самой Зосі. Ён любіць свой пакой – ізалятар. І пакой сёння даведаецца аб гэтым. Даведаецца... Ён любіць Козела і Стася, і яны таксама не сёння, дык заўтра даведаюцца аб гэтым... Зараз даведаюцца.

І самота, туга агарнулі сэрца, нібыта ён у нечым вельмі і вельмі правініўся, вінаваты перад усім белым светам. Перад ізалятарам, Зосяй, Козелам, перад усімі людзьмі і рэчамі. Здрадзіў людзям і рэчам і цяпер уцякае ад людзей, рэчаў. Прыгнятала яго віна і за тое, што яшчэ жывыя, жывыя паліцэйскія, за тое, што яны натварылі на белым свеце, і за тое, за тое... Ён не мог выказаць за што, яму нечакана прыгадалася сівая жанчына, з якой ён сядзеў побач у зале суда, якая зведала столькі пакут і саромелася глядзець людзям у вочы, нібыта ў тым, што адбылося з ёй, была і яе віна. Вось такую адказнасць і няёмкасць адчуў у сабе раптам і Лецечка, няёмкасць за тое, што выпала яму, за людзей, з якіх выйшаў і ён сам, што дарагім яму людзям будзе непрыемна яго дачаснае знікненне, што наперадзе яго чакала нешта светлае і радаснае, а цяпер гэтае светлае і радаснае ўжо не адбудзецца, не адбудзецца. Шмат чаго не адбудзецца з таго, што наканавана яму, і нічога ён не зробіць з таго, што павінен зрабіць, што павінен пакінуць пасля сябе на зямлі кожны чалавек. І ён вінаваціўся ў тую хвіліну перад усім белым светам за не зробленае ім, не здзейсненае, за тое, з чым застаецца чалавек сам-насам у свой апошні судны дзень і судны час. Ён жа застаўся ні з чым. Зашчымела ад сораму сэрца. І Лецечка заспяшаўся, заспяшаўся, каб што-небудзь ды паспець зрабіць, каб хоць чым-небудзь ды аддзякаваць беламу свету за тое, што ён бачыў сонца і неба, зямлю, за тое, што ён хоць і не доўга, цяжка, але жыў на зямлі. І любіў, любіў і любіць...

Лецечка ціхенька адчыніў дзверы ізалятара і так ціхенька, асцярожна зачыніў іх, што Козел са Стасем толькі зірнулі адзін на аднаго і паціснулі плячыма. А Лецечка подбегам кінуўся ад дзвярэй да свайго ложка.

– Зараз, зараз, хлопцы... – Лецечка пацягнуў з-пад ложка драўляны чамадан, які колісь атрымаў у спадчыну ад Халявы, а той – у спадчыну яшчэ ад кагосьці з дзетдомаўцаў. Быў ён не пафарбаваны, неахайна пагабляваны, але захаваў у сябе цэлую эпоху дзетдомаўскага няскладнага жыцця. Лецечка склаў на чамадан рукі, схіліўся над ім, уцягнуў у сябе яго пах, даўно зжытых клапоў; пах яблыкаў, якія колісь захоўваліся ў ім, гэтым чамадане, а цяпер ужо даўно з'едзены; пах цукерак, дзетдомаўскіх паек хлеба, пах яго, Лецечкавага, жыцця – лекаў, дэзінфекцый, жалеза і гумы; дыхнуў гэтымі пахамі, соладка прыжмурыўся і рэзка, рыўком, адкінуў вечка. Высыпаў усё, што было ў чамадане, на стол. А было там – магніт, шпуля меднага тонкага дроту, стужка гумы ад процівагаза, павелічальнае шкло, зоска з пушыстага хвосціка труса з свінцовай пломбай пасярэдзіне, зубны парашок, шчоткі, баначка чорнай ваксы, кароценькая металічная трубка для самапала і загагулісты корань – нарыхтоўка для таго ж самапала, хромавы язычок ад чаравіка – для рагаткі, кніжка «Тры мушкецёры» Дзюма і шкатулка-самаробка: шэсць знітаваных ружовымі ніткамі яркіх паштовак з відамі Масквы.

– Вось, – сказаў Колька, – вось колькі ў мяне дабра назапашана.

Выхапіў з агульнай кучы магніт і шпулю дроту, схаваў рукі за спіну. І шпуля і магніт пяклі яму рукі, трэба было неадкладна пазбаўляцца ад іх. Неадкладна пазбаўляцца ад усіх гэтых рэчаў. Яны звязвалі яго, збівалі, блыталі думкі. Жаль, туга сыходзілі ад іх. Жаль і туга агортвалі Лецечку. Лецечка прыгадаў, як яму трапілі шпуля і магніт, як ён выдзіраў іх з сапсаванага дынаміка. І як баязліва з месяц хадзіў, чакаў пакарання. Але яго так і не пакаралі. Ніхто так і не даведаўся, што гэта ён выдзер шпулю і магніт з дынаміка. І развітваўся з гэтымі рэчамі амаль што радасна.

– Каму ў якой руцэ? – весела выгукнуў ён.

– Маё ў левай, – сказаў Козел.

– Маё ў правай, – сказаў Стась.

І Колька аддаў Козелу магніт, а Стасю шпулю. Аддаў і ўсміхнуўся таму, як мудра, прадбачліва падзяліў усё выпадак: Козел даўно ўжо шукае дрот для рагаткі, а выпала яму бескарысная рэч – магніт. Лецечка падміргнуў Стасю, вырашыў і надалей працягваць дзяльбу, як падказаў выпадак. Але Козел быў кемлівы, ён хацеў атрымаць сваё адразу.

– Мяняем не гледзячы? – падышоў ён да Стася. Мо яны тут бы і памяняліся, але Лецечка перашкодзіў яму.

– Стоп, стоп, стоп! – закрычаў ён. – Назад рукі не поўзаюць... Вось табе, Васька, яшчэ... – і адно за адным пачаў кідаць у яго далоні трубку для самапала, ваксу, ніткі, іголкі, гузікі. І зусім ужо дзеля смеху – каробачку зубнога парашку і зубную шчотку. Парашку гэтага было ў дзетдоме – хоць платы ім бялі: кожныя два тыдні выдавалі па наборы – шчотка, каробачка парашку. І захоўваў Лецечка парашок проста так, каб чамадан не гуляў. Козела аж скаланула ад гэтага пазачарговага набору. Зусім нават проста мог ён залімоніць парашок у Лецечку. Ды Лецечка паспеў улагодзіць яго: зверху, на каробачку зубнога парашку, паклаў зоску.

І ўздрыгнула Лецечкава рука, калі ён клаў гэтую зоску, хоць і не па ёй была яго туга. Балюча зрабілася Лецечку, што не спатрэбіцца болей яму зубны парашок. Прыйдзе дзень, і ўсе, Козел, Стась, атрымаюць па новай зубной шчотцы, па каробачцы зубнога парашку, а ён ужо не атрымае. Мо нават, як заведзена, паганяюць, як у футбол, па пакоі каробачку з зубным парашком, перамажуцца, выбеляцца, як млынары, і будзе несці ад іх на вярсту мятай. А зоску яму не шкада, хаця і прыдбаў ён яе зусім нядаўна, а марыў аб ёй даўно, як марыў да гэтага дня Козел, як марыць кожны дзетдомаўскі і гарадскі хлопец, што ходзіць ужо ў школу, калі ён, праўда, не бязногі, не калека, мае спрыт біць нагой па пушыстай шкурцы, да якой прыладжаны кавалачак свінцу. Каштавала гэтая зоска Лецечку пяць поўных вячэр, ды звыш таго аддаў пяць пернікаў, што давалі на снеданне, за свінец. Здаецца, як сабаку пад хвост выкінуў пернікі і вячэры. Не спатрэбілася яму зоска. Паклаў яе Лецечка ў чамадан, і як не было ўсё роўна яе, але ні хвіліны, ні вось столькі не шкадаваў ні аб марна страчаных перніках, ні аб вячэрах. Зоска была для кожнага дзетдомаўца сапраўдным скарбам. За гэтым скарбам палявалі і настаўнікі і выхавацелі. І апошнія заўсёды ўдала, заўсёды паспяхова, як чорт іх наводзіў, адбіралі, выкідвалі на сметнікі, палілі ў грубках. А зоскі зноў з'яўляліся. І было для кожнага дзетдомаўца справай гонару мець сваю ўласную зоску. І свая ўласная, заўсёды пад рукой, была ў Лецечкі, ляжала ў чамадане. Чакаў ён часу, чакаў, калі знікнуць з дзетдома ўсе да адзінай зоскі, а ў яго прыхаваецца, ён возьме яе з чамадана... Не, не дачакаўся. Няхай цяпер ляжыць у чамадане Козела. Няхай заўсёды жыве ў дзетдоме зоска. А прыйдзе час, настане час развітвацца Козелу з дзетдомам ці мо надыдзе і такі час, што адбяруць усе зоскі выхавацелі і забудуць ужо аб ёй, тыя, што цяпер толькі падрастаюць, вось тады і возьме Козел з чамадана яе, перадасць як спадчыну, яго, Лецечкаву, спадчыну, тым, новым, і заскача, заскача, замільгаціць пушыстым хвосцікам зоска, не памрэ памяць аб ім, аб Лецечку. І ўдадуцца, і народзяцца наступныя пакаленні дзетдомаўцаў дужымі на ногі, будуць набіваць яго, Лецечкавай, зоскай па сто ўдараў, па сто разоў будзе падскокваць угару зоска. Зоска хвацкая, спрытная, ёю можна і больш набіваць, толькі ўменне трэба, і дужыя ногі трэба. Не загіне, не прападзе яна ў Козела.

Стасю Лецечка пакідаў гумку і язычок хромавы ад чаравіка для рагаткі, павелічальнае шкло, трубку для самапала. Непатрэбныя наогул яму, Стасю, рэчы. Але хто загадзя можа сказаць, якія рэчы патрэбныя, якія непатрэбныя, якія з іх больш захоўваюцца, якія з іх больш жывуць... Стась не зробіць рагаткі, Стась не зробіць самапала. Стасю будзе хораша, як было хораша яму, ад аднаго толькі ўсведамлення, што ў яго пад рукой усе матэрыялы, усё начынне, і, калі спатрэбіцца тое, ён у любую хвіліну можа ўзяць і пусціць у справу, ужыць... Але не пусціць, не ўжыве, як не ўжыў сам Лецечка. Радаваўся, што ўсё ў яго, як і ў іншых, усё ёсць. Не горш ён за іншых.

На стале, на белым чыстым абрусе, засталіся толькі «Тры мушкецёры» і самаробная шкатулка. Лецечка кладзе «Трох мушкецёраў» на акно, не можа ён падзяліць кнігу на двух, а каму аддаць перавагу, не ведае, не хоча выбіраць паміж Стасем і Козелам і баіцца абразіць ці то аднаго, ці то другога. Дарагая яму гэтая кніжка, здаецца, калі б можна было ўзяць яе з сабой... А са шкатулкай паспяшаўся ён. Дарэмна ён яе разам з іншымі рэчамі паклаў на стол. Не павінны былі датыкацца да гэтай шкатулкі чужыя вочы. Не павінны. Здабыў яе Лецечка, таксама як і дрот, як і магніт, несумленна. Але, гледзячы на яе, Лецечка адчуваў не сорам, а радасць. Ён нагадаў, як украў гэтую шкатулку ў Лены Лазы з тумбачкі. Зусім нядаўна, і не збаяўся б украсці яшчэ раз, не дзеля якойсьці неабходнасці, а каб адчуць, перажыць яшчэ раз тую ўрачыстую радасць, той салодкі страх, які апанаваў яго ў пакоі ў дзяўчынак, тое адчуванне, што абрынулася на яго, адчуванне дужасці, уласнай годнасці, значнасці, з якімі ён краўся прахалодай калідора да прытоеных у паўзмроку запаветных дзвярэй, тое пачуццё спалоху, з якім ён адчыняў гэтыя дзверы, той рэзкі аглушальны ўдар па вачах, па ўсім целе святлом і сонцам, які ён атрымаў, калі пераступіў парог пакоя дзяўчынак. Пераступіў і застыў, аглушаны і аслеплены іншым пахам, іншым светам і інакшым жыццём. Пах быў дзявоцкі, духмяны і крыху саладкаваты, свет зіхатлівы і бліскучы ад белізны і яркіх фарбаў вышываных сурвэтак і накідак на падушках, жыццё іскрыстае, прамяністае ад дзявоцкіх усмешак, ад іх смеху, што заўсёды прысутнічалі тут, нават тады, калі і саміх гаспадынь не было, калі адсутнічалі гаспадыні. Іх смех жоўта і прамяніста лучыла сонца скрозь вымытыя да зіхатлівага рыпу вокны. Шкло рыпела і ўсміхалася, смяялася ад аднаго толькі дотыку сонечных промняў. Ён пайшоў на пальчыках, баючыся ступіць усёй нагою на маснічыны, пракраўся да Ленінага ложка, расчыніў яе тумбачку. Там, у глыбіні яе, і стаілася гэтая шкатулка з каляровых паштовак, знітаваных ружовымі ніткамі. Каля шкатулкі ляжалі два пернікі ад снедання. Колька паклаў да іх яшчэ два свае пернікі і ўзяў шкатулку з тумбачкі. Схаваў шкатулку за пазуху, выскачыў на двор праз акно.

Праз акно, хаця бяспечней было выйсці як і заходзіў. Але ён тады не думаў аб небяспецы, усе думкі яго былі аб адным: як мага хутчэй знікнуць адсюль, покуль ніхто не хапіўся, не адабраў шкатулкі. У калідоры, здавалася, яе маглі б адабраць. А на вуліцы ён ужо быў недасягальны.

Усё сваё багацце, што нажываў гадамі, падзяліў Лецечка, раздаў усяго сябе, усё сваё жыццё. Заставалася адна толькі шкатулка, і, гледзячы на яе, радуючыся ёй, ён адначасова гатовы быў і расплакацца, нібыта раздзеты дагала сядзеў цяпер перад Козелам і Стасем. Стол вызваліўся ад рэчаў, і шкатулка, што засталася ў адзіноце, задзірліва ярка калола вочы. Нібыта гэта не шкатулка, а сама Лена Лаза была тут, голая, безабаронная, сядзела перад імі, і сорам браў глядзець на яе, голую, і нельга было адарваць вачэй. І цяжка было прыдумаць, што рабіць з гэтай шкатулкай, яшчэ цяжэй было выканаць тое, што прыдумвалася. Няўтульна і няёмка адчуваў сябе не толькі Лецечка, але і Козел са Стасем. Нібыта яны цікавалі адзін за адным, і ўсе трое ведалі, што цікуюць, ведалі, цікавалі і пакутавалі ад гэтага. Пакутавалі, нібы ведалі адзін аб адным нешта такое, чаго нельга ведаць. Стасю і Козелу, Лецечка адчуваў гэта, пяклі ўжо рукі рэчы, што ён падарыў, якія ён пакідаў ім. Няўтульна было ў тую хвіліну ў ізалятары, як ніколі. Усе трое маўчалі, але ў гэтай іх зацятасці было выразна чутно, як скуголіць і вые дзесьці ў садзе Асталоп, як дурэюць за сцяной у здаровым крыле корпуса дзетдомаўцы. Усхадзіліся, нібыта задумалі знесці, разбурыць гэтым вечарам увесь корпус ці зламаць сцяну, якая падзяліла іх на хворых і дужых...

– Ах ты гад, гад, – без дай прычыны закрычаў раптам Козел і кінуў на ложак усё, што хвіліну назад з такой радасцю браў ад Лецечкі. І сам паваліўся на ложак, забіўся ў несуцешным горкім плачы.

– Лецечка, Лецечка, – сказаў Стась, прыслухоўваючыся да плачу Козела, да таго, што робіцца за сцяной, да таго, як вые і скуголіць Асталоп за акном. І скаланаючыся раз-пораз: – Не трэба мне нічога, Лецечка. Забяры ўсё назад, табе яшчэ ўсё гэта і самому спатрэбіцца.

– Забірай, забірай і маё, – закрычаў Козел. – Ты што... ты што прыдумаў?.. – Козел піхаў у кішэню, за пазуху Лецечку магніт, банку з ваксай, зоску, трубку для самапала, спяшаўся, рэчы падалі на падлогу, ён збіраў іх, раскідваў па пакоі. Тросся ўвесь, нібы яго біла падучка. Грукацеў і шамацеў адзеннем і Стась, адсоўваў ад сябе Лецечкавы падарункі і адсоўваўся ад іх сам, нібыта баяўся заразіцца, падхапіць ад іх нейкую хваробу. І ў яго кемлівых вачах вільгаццю збіраўся, выспяваў спалох. А Лецечку было крыўдна, што Стась і Козел так лёгка, бесклапотна абыходзяцца з тым, што ён запасіў, збіраў усё жыццё.

– Бі, бі... – усхапіўся і падляцеў нечакана да Лецечкі Козел, ускінуў угару падбародак так, што на ім напялася і заблішчала старэча-папяровая скура і сіненька выступілі ўсе жылы і жылкі. Козел ужо занёс руку, павеяла ўжо на Лецечку халадком ад узмаху яго дзіцячага маленькага кулака. Але ў апошняе імгненне Козел устрымаўся, толькі драпануў па твары вераб'іным, вострым сінім кіпцюрком. А Стась Дзыбаты, той самы Стась Марусевіч, які і муху абмінаў, які і муху не мог пакрыўдзіць, ударыў-такі яго, мазануў па твары далонню, як мокрай анучай, што падлогу мыюць.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Любовь земная. Имя твое
Любовь земная. Имя твое
[Классическая проза / Современная проза / Историческая проза / Роман]
«Имя твое» – вторая часть знаменитой трилогии Петра Проскурина, в которую входят также романы «Судьба» и «Отречение». Все три романа связаны между собой главными героями, но при этом являются
0
Сон о тринадцати сороках
Сон о тринадцати сороках
[Детская литература: прочее / Детская проза / Детские остросюжетные]
Энид Энигма обладает особым даром: она раскрывает преступления ещё до того, как они произойдут! Тринадцать сорок приходят к ней во снах и оставляют подсказки, которые нужно расшифровать. Цикута,
0
Нежеланная жена Волкова
Нежеланная жена Волкова
[Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Проза]
– Либо ты ставишь подпись в ЗАГСе завтра в девять утра, либо твоя жизнь превратится в ад, Соколова, – процедил он, прижимая меня к стене. – Выбирай. Одно оглашение завещания разрушило мою тихую
0
Победитель получает...
Победитель получает...
[Ужасы / Фантастика / Попаданцы]
Мария — обычная молодая женщина, не слишком довольная своей жизнью. И однажды эта жизнь летит кувырком, когда Маша, поддавшись искушению, вступает в таинственную Игру. Никто не знает ни организаторов
0
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Семенной
Семенной
[Любовная фантастика]
Я не слишком хорошо справляюсь с ролью похищенной принцессы. И я всей душой ненавижу троп о «предназначенных судьбой». Привет, это снова я, Ив Уэйкфилд, и я отказываюсь признавать, что влюблена
1
Темный Охотник #13
Темный Охотник #13
[Самиздат / Попаданцы / Боевая фантастика]
«Следуй Кодексу, и на том свете отоспишься!» — говорили они. «Отпуск длиною в целую жизнь!» — говорили они. Что ж, вот и пришёл мой черёд отправиться в отпуск. Только почему у меня ощущение,
0
Я знаю, что я ем! Суп
Я знаю, что я ем! Суп
[Детская литература: прочее]
Серия «Я знаю, что я ем» знакомит маленьких читателей с различными продуктами и блюдами и рассказывает, какие они бывают, как их производят и зачем они нужны в нашем рационе. Ребенок получит ответы
0
Срочно выйду замуж
Срочно выйду замуж
[Современные любовные романы / Самиздат]
«Нина, 31 год, не замужем, детей нет. Но зато есть своя жилплощадь и стабильный ежемесячный доход. Срочно выйду замуж. Фиктивно. Если тебе от 30 до 35, твой рост от 180 до 185, ты положительный,
1
Искатель, 2001 № 04
Искатель, 2001 № 04
[Приключения: прочее / Детективы / Газеты и журналы / Фантастика: прочее]
«ИСКАТЕЛЬ» — советский и российский литературный альманах. Издаётся с 1961 года. Публикует фантастические, приключенческие, детективные, военно-патриотические произведения, научно-популярные очерки и
0
Деревенщина в Пекине 4
Деревенщина в Пекине 4
[Альтернативная история / Попаданцы / Социальная фантастика / Самиздат]
Провинция Хэйлунцзян, далёкая глубинка. Жениться на Сяо Ши, первой красавице района - идея неплохая. На первый взгляд: она далеко не дура, дочь нашего председателя и мой отец уже обо всём
1
Торум и кедровый посох. Ханты-мансийские сказки
Торум и кедровый посох. Ханты-мансийские сказки
[Сказка / Детская литература: прочее]
Сибирь и Урал – огромные российские регионы, древние, величественные и разнообразные. Здесь есть горы, реки, степи и густые таёжные леса. Почти тысячу лет в Западной Сибири и на Северном Урале живут
0
К столу!
К столу!
[Кулинария / Современная проза]
Решение издать сборник рецептов Алёны Долецкой было продиктовано, в первую очередь, успехом ее трех «кулинарных» книг (слово «кулинарные» дано в кавычках, потому что в действительности жанр этих
1
Город, которого нет 2
Город, которого нет 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Самиздат]
Старого мира больше нет. Апокалипсис забрал всё, что было дорого. Но я открыл глаза в прошлом — 2007 год. Я попал во временную петлю, где время — самый ценный ресурс. Таймер уже начал отсчёт
2
Магритт
Магритт
[Киберпанк / Детективная фантастика / Социальная фантастика]
Неоновый город Яндаш – вторая столица маленького государства Сиболия на самой границе с Поднебесной. Город наслаждений и ужасов, киберпреступников, подпольных врачей и уходящих в небо башен
0
Альфа-тест. Книга первая
Альфа-тест. Книга первая
[Альтернативная история / Боевая фантастика / Самиздат]
За плечами, десятки вооруженных конфликтов. Море крови и десятки тысяч отнятых жизней. Гражданка? Нет, она приняла меня не так, как я ожидал. Тихие, уютные ночи, стали для меня сплошным кошмаром.
0
Чудовище магнитного полюса
Чудовище магнитного полюса
[Крутой детектив / Детективная фантастика / Триллер]
Книга состоит из трех новелл, одна из них дала название сборнику. Макс Пипсен совершает свадебное путешествие с супругой и рассказывает известному беллетристу о своих былых приключениях.
1