— Да якога?
— Гісторыя некалі ацэніць: добра ці дрэнна тое, што вы кінулі нас пад ногі немцам i Доўбар-Мусніцкаму. Цяпер жа гутарка, кажу, пра іншае. Не на словах, а на справе, будзьце ласкавы, урэшце падбайце пра наш народ. Пра тых, хто на вас працаваў.
— Што вы хочаце?
— Як мы паспелі ўжо абсачыць, вы забіраеце з сабою казну, астатняе падчысцілі ўжо збеглыя з турмы легіянеры. Нам удалося сабраць, як кажуць, толькi крошкі. Значыць, наш люд застаецца без капейкі, асуджаны на голад i выміранне. Адпаведна мы патрабуем: вярніце казну!
— Мы, як i кожны ўрад, які сябе паважае, не можам пакінуць фінансы ворагу.
— Чаму — «ворагу»? Народу! У тым ліку i тым, хто, паўтараю, ужо на вас гнуў спіну!
— А каму, дазвольце вас спытаць, мы павінны перадаць скарб?
— Нам, новаму ўраду.
— Ніколі! Вы спажывіцё на свае карыслівыя мэты альбо паслужліва аддасцё немцам.
— Мы даём чэснае слова, што ўсе грошы будуць толькі для працоўных i служачых.
— Ну-ну!— ухмыльнуўся Ландар, пацёр вольнаю рукою ахаладнелыя нос i шчокі.— Вы i чэснае слова! Хто кляўся асабіста мне, што не будзе змагацца супраць Савецкай улады, але крывадушна парушыў клятву?
— Якраз вы глухатой да нашага болю i дэспатызмам змусілі нас пайсці ў падполле. Вы i ў гэтыя дні — бесы: аддаіцё край, Расею немцам, а з намі, нацыяналамі, ваюеце насмерць!
— Перастаньце, двудушнік! — спакойна, але рэзка перапыніў Ландар.— Мы з дэкрэтамі пра мір, пра зямлю, з нядаўняй «Дэкларацыяй правоў працоўнага i эксплуатуемага парода» зламыснікі?
— Ха-ха! — нервова засмяяліся ў трубку.— Скажыце, калі ласка, дзе ваш дакляраваны мір, дзе зямля?! У сё — цацанка-абяцанка! Вы дбаеце толькі пра ёселяў i янкеляў! Вось ім даіцё ўсё: уладу, пасады, правы, золата, яны — цяпер новыя паны над намі!
— Maнa! Паклёп!
— Карацей, Ландар, калі вы не пакінеце казну, мы затрымаем вас i будзем судзіць! Як ворагаў, рабаўнікоў беларускага народа!
— Рукі кароткія ў вас, спадарок!
У гэтую хвіліну рослы камендант у чорнай скураной куртцы i шапцы борздка падышоў да акна і, затуліўшы шчокі далонямі, зірнуў уніз, на ўжо ўцемненую Петраградскую вуліцу. Але тут жа рэзка адскочыў.
— Натоўп распраўляецца з нашай вартаю,— усхвалявана прамовіў.— Выходзьма, таварышы! Праз чорны ход!
Ландар кінуў на рычажкі трубку, увішна схапіў пакоўны партфель з дакументамі Савета, важкі, загадзя сабраны чамадан i ўслед за Пятровым i Мясніковым, пакідаючы свой асветлены лямпаю кабінет, подбегай падаўся ў прыёмную, а пасля — па цёмнай лесвіцы ў змрочны двор, з яго — да вакзала, дзе чакаў ix цягнік на Смаленск. Там, як сказалі яму, павінны быць ужо каля ста чалавек з Аблвыкамзаха з сем'ямі, вайсковы атрад, вагоны з дакументамі, зброяй i харчам, некалькі класных вагонаў i платформа з браневіком.
Паўцемнаваты, толькі там-сям з асветленымі войнам! вакзал, як убачыў Ландар, быў ачэплены байцамі з вінтоўкамі — тыя не пускалі да пуцей розны падазроны люд. Згледзеўшы іхнюю тройку, той-сёй з гэтага гурту, мусіць, пад'юшчваючыся ад стыхіі, суцемак i пачуцця ўсёдазволенасці, пагрозна памкнуўся насустрач.
— Назад! Застрэлю на месцы! — Пятроў наставіў рэвальвер на найбліжэйшага таўсматага дзецюка ў ватоўцы з авечым каўняром i ў салдацкай ніапцы, запыніўся, прапускаючы наперад Ландара i Мяснікова.
Дзяцюк, а за ім i астатнія маладыя хлопцы ў шынялях i кажушках замерлі, бо ў гэты час на ix наставілі рулі вінтовак i баііцы. Нечакана дзецюкоў расштурхнула, выбегла сюды высакаватая i тонкая паненка ў доўгай спадніцы, у кароткім кафтаніку i круглай чорнай шапачцы, залямантавала:
— Са-ша!
Пачуўшы гэты голас, Мяснікоў запыніўся — у адно імгненне да яго падскочыла гэтая асоба з клункам, кінулася на грудзі.
— Сашачка, забяры мяне з сабою!
Дзецюкі смачна i на розныя лады зарагаталі:
— Гы-гы-гы!
— За камісарыка захацела!
— Мы цяпер цябе таптаць будзем!