Многа яшчэ прахадзіў я па горадзе, спадзеючыся спаткацца з Данусяй. Хадзіў заўсёды адзін, каб зручней было загаварыць. Зачапіць яе цяпер было, здаецца, лёгка: Я ж маю права, як з кожным знаёмым, вітацца з ёю.
Цэлыя гадзіны прастойваў я ў яры над калодзежам. Не мог сабе дараваць, што яна мяне бачыла са студэнткай.
«Вось табе за тое, што такая булдавешка! Так табе і трэба!» — губляючы веру, што калі-небудзь зноў выпадзе такая сустрэча, дакараў я сябе.
Але вёдры стараўся трымаць лёгка, на выпадак, калі б Дануся сачыла за мной з кустоў.
Пане Янку, насячыце мне, калі ласка, дроў! — папрасіла прачка.
Магу! — абрадаваўся я: нашы дровы былі добра відочны з генералавых акон.
«На якую халеру ты ўзяў сабе тадьг частку той чаромхі? Ведаеш жа, што паненкі даражаць кветкамі! Не мог аддаць ёй усе? Пашкадаваў такога дабра? Усё роўна гаспадыня потым выкінула на сметнік, бо ёй галава ад паху баліць!»
Дзядзя Ваня! — перабіў мяне сын прачкі,— А чаму гэты дроў такі зілё-оны?
Гэта мох на палене, дурань!
А што такое мох?
Ну, заладзіў свае пытанні! Ведаю, ім канца не будзе!..
Прысутнасць «памагатара» перашкаджала выкананню майго плану. Я зазлаваў і папёр беднае дзіця:
Кідай дровы, панашу сам! Марш дадому!
«I навошта было гаварыць тады, што яе пасудзінка лёгкая? Паненкі ж любяць, каб іх падхвальвалі, яны — нібы дзеці!..»
Я браў палена і, як цыркач, падкінуўшы яго, спрытна лавіў за другі канец — на выпадак, калі б Дануся сачыла за мной праз адное з акон.
1
Усе мае пакуты хутка скончыліся. Нечакана мне дапамог наш швейцар, пан Войцех.
Аднойчы пад канец заняткаў я пранік у ліцэй і стаіўся ў калідоры. Больш паспешліва, чым звычайна, снавалі выкладчыкі, таропка прабягалі з класа ў клас ліцэісткі. Усе яны бытта і праўда былі заняты, а на самой справе прагаладаліся і паспяшалі дадому.
Мой план быў просты: Дануся будзе ісці, мы павітаемся, пачнём гутарыць, і я запрапаную схадзіць на гару. Так ёй аб гэтым і скажу — проста і без абінякаў. Ва мне ўжо настолькі паспела рашэнне, што яшчэ ўчора ніякай сілай я сябе не прымусіў бы гэта зрабіць, а цяпер мне здалося зусім простым і звычайным. Толькі выбраў нязручны момант, трэба было ісці вартаваць яе на вуліцу.
Калі я ўжо выходзіў, мяне перапыніў пан Войцех:
Янэк, ты што тут робіш?
Проста сабе зайшоў...
Ага, ішоў, ішоў і зайптоў! Проста!..
Ну...
Кунцэвіч вызываў чагосьці...
Зноў маніш!
Праўда, праўда, Кунцэвіч...
А чаму мне ў вочы не глядзіш?
Я вас, ухажораў, усіх па вачах пазнаю!.. Ладна. Хадзі са мной!— адзваніўшы на ўрок, пазваў мяне стары ўніз да дзяжурнага стала.
Я ведаў, чым магла скончыцца для швейцара мая прысутнасць у ліцэі, таму адчуў да старога ўдзячнасць.