Урэшце надышла нядзеля. Прадзірацца скрозь натоўп да берага я не пасмеў: там стаяла Дануся, а мне здавалася, што і яна ведае пра выпадак у рэстаране. За цырымоніяй назіраў здалёк.
Генеральшы падалі бутэльку шампанскага. Дама ўдарыла ёй аб борт, бутэлька не разбілася і плюхнулася ў ваду. Каля мяне людзі закрычалі:
Мегера!
Не магла ўжо бутэлькі разбіць!
Змарнавала дабро!
А што ёй? Не сваё!
Яна не вінаватая! У такіх выпадках шампанскае прывязва-юць вяроўкай!
Абаронца знайшоўся! Панскі падліза!
Пакуль бегалі ў магазін па другую бутэльку, бедная Данута ледзьве не заплакала. Зрабілася непрыемна і мне.
«Куды лезеш са сваімі пачуццямі, ты, што паквапіўся на нож?!» — абсек я сябе.
...Нібы ведаючы пра маё шчырае спачуванне ёй тады ля ракі, у наступны дзень сімпатычная суседка мяне ўзнагародзіла.
Ішоў я па ліцэі і твар у твар спаткаўся з Дапутай. Задыханая і расчырванелая, яна падымалася на пяты паверх. Параўняўшыся са мной, Дануся даверліва і проста, бытта мы даўно знаёмыя, праказала:
Уф-ф, як цяжка!
I пакуль я знайшоўся што адказаць, пырснула гуллівым смехам, пругка скочыла з апошняй ступепькі на паркет ды лёгка панеслася па калідоры.
Я спыніўся.
Не, я не сніў. Сапраўды, хвіліну таму назад яна да мяне загава-рыла! I сама — я ж яе не цягнуў за язык! Яшчэ гучаў яе смех: мела-дычны, свавольны і дураслівы.
Я доўга стаяў як зачараваны. Ва мне ўзнялася цэлая бура. Я ўжо забыўся, што глядзеў на яе як на ворага, ад якога ўсе мае няшчасці. Я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна.
Са светлай радасцю і незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай полечкі. Дзеля яе нават пачаў здраджваць сумленню.
Аднойчы мы са швейцарам, панам Войцехам, расстаўлялі ў зале крэслы. Іх не хапала, і мы даставалі мэблю з гары. Селі перадыхнуць. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца ўніз купіць папярос. Падумаўшы з жахам, што магу сустрэцца з ёй у запэцканай у вапну і павуцінне вопратцы, я не ведаў, што адказаць. Стары пакрыўдзіўся:
Я не думаў, што ты такі дрэнны хлопец.
Адкуль вы ўзялі!
Калі будзеш багаты, а да цябе прыедзе ў лапцях бацька ды сустрэне на Міцкевіча вуліцы, ты ад яго адмовішся.
Выдумалі...
Кажу табе, адмовішся! Пабаішся, каб не ўбачылі цябе паненкі з вжковым дзядзькам!
Будзьце ўпэўнены, не пабаю-уся...— казаў я больш сабе, чым швейцару, хаваючы вочы.
Пабаішся, я ведаю. Не аднаго такога субчыка бачыў у сваім жыцці! Пачынаецца з гэтага!
Мяне ўразіла трапная заўвага старога. Успомніўся Станеўскі. Няўжо і я такі самы зрабіўся за адзін месяц у Вільні?
Стала сорамна. Аднак выйсці ў бруднай вопратцы да кіёска так і не змог. I за гэта сам сябе ўзненавідзеў.
2
Палякі з уласцівым ім уменнем наладжваць масавыя гульні праводзілі іх даволі часта.