Каменне, што мы кідаем заўзята, з падвой-наю моцай вяртаецца зноўку на дол, прымуша-ючы нас разбягацца, хавацца, ўхіляцца...
Але Сяргей Цыган не сыходзіць з месца: яму няма ад чаго ўхіляцца, яму няма чаго асцера-гацца,— каменне, што ён зашпурнуў угору, i застаецца там.
— На тое ён i Цыган,— мы захапляемся i зайздросцім.— На тое ў яго такая рука...
Мы пакідаем потым пагоркі,
мы выпраўляемся потым дахаты,
кіруючыся на той двор, дзе жыве разам з маці i меншай сястрою Сяргей Цыган — сярэдзіна нашай сябрыны.
А ўвышыні, над зямлёю, плывуць кудысьці вялізныя хмары, i ў ix пагрозліва грукаюць камяні, якія пазакідаў на неба Сяргей Цыган ca сваёй левай — шчаслівай сваёй — рукі.
Ноччу прыйшла вада — i аддзяліла цела ад цела, слова ад слова, сушу ад сушы, жытло ад жытла,
i ператварыла вуліцы ў рэкі.
Тулячыся да платоў, мы ідзём i ідзём уздоўж плыні i адыходзім кудысьці далека, дзе плынь замірае на месцы, а мы пачынаем плысці, як дагэтуль яна сама,—
усё незваротней, усё непазбежней, хаця адзінае, што нам трэба, дык тэта — перайсці на той бок.
Зайшло сонца — i ў небе ўзышла тая загадкавая планета, якая займае наш розум,
якая прыцягвае нашы пагляды,—
планета метамарфозаў.
Па прыхаманлівых нейкіх законах, нібыта яна выпраменьвае свае ўспаміны ці сны, на ёй час ад часу ўзнікаюць постаці наскіх, знаёмых істотаў:
льва,
чалавека,
птаха,
быка.
Што яны азначаюць?
Чаму ix столькі?
Можа, яны нешта сведчаць пра нас, што кевядома i нам самім?
Мы нацэльваем на тую планету свае тэлескопы,
шлём да яе сваіх астранаўтаў —
i зблізку, адлегласць адолеўшы, расчароўва-емся-распазнаём:
гэта не бык — а зямля,
гэта агонь — а не леў,
гэта не птах — а паветра,
не чалавек — а вада.
Але запаноўвае ноч — i знікае асвойтаная адлегласць, i ў нашым няўзброеным зроку зноўку ўзнікаюць яны — постаці льва, чалавека, быка i птаха, змушаючы нас разумець больш, чым бачым, i бачыць болей, чым разумеем цяпер.