Брат мае сястру, сястра мае брата, а я маю тое, кім ёсць.
А ўжо гукаюць-шукаюць мяне бацькі па сядзібе нашай.
«Знайшлася ў другі раз карона,— кажуць яны.— Тая была залатая, а гэтая модная, але ўсё роўна карона, i зноў на тым самым месцы — у лебядзе... Золата ўкрасці зладзеі ўкралі, a ўкрасці карону саму не здолелі: вось яна...»
На даляглядзе, у самым канцы пакручастай доўгай дарогі,— сонца,
а на дарозе, ва ўсю яе даўжыню,— мы, людзі...
Калі мы лічым адно аднаго па пальцах — нас шмат,
калі мы лічым адно аднаго па душах — нас мала:
нам яшчэ трэба ўбачыць у іншых сябе, у сабе — нябёсы, у нябёсах — сонца, a ў сонцы — сонцалюдзей.
Спыніўшыся на дарозе, адны з нас будуюць на ёй жытло. Мы ўжо знайшлі,— яны кажуць,— месца сваё пад сонцам.
Другія, збаяўшыся, што ix у канцы не стане, падаюцца назад, ва ўсё большы цень.
Трэція, аддаўшы дарозе, што ix затрымлі-вала i цямніла, уваходзяць, быццам у браму новага свету, у сонца, i самі становяцца сонцам, i ў людзях зямлі прадбачаць сонцалюдзей.
Госці прыйшлі ў мой дом.
Пытаюся, што ім трэба.
Адказваюць госці: мы хочам узяць свой скарб.
Пытаюся, хто яны.
Адказваюць госці: гаспадары.
Відаць, памыліліся госці i забрылі не ў той дом. Я жыву тут ад нараджэння i ведаю ўсё да апошняй драбніцы: вунь — столь, вунь — падлога, вунь — рэчы, бо ўсё, што ні ёсць тут,— яно мае.
Ды госці ўзрываюць маснічыны — i даста-юць з-пад ix куфар,
вымаюць пару цаглін ca сцяны — i ўжо трымаюць шкатулку ў руках,
лезуць пад столь — i выцягваюць з нейкай шчыліны нейкі скрутак...
I вось я стаю ў сваім доме — госць.
Напружваецца цеціва: паўакружнасць лука ўраўнаважваецца паўакружнасцю цецівы.
Упарцься, лук!
Супрацьдзейнічай, цеціва!
Вы ўтрымліваеце ў сабе звышвыйсце: палёт стралы.
Я ў хаты ўваходзіў i з хат выходзіў, уваходзіў у гарады i выходзіў з ix — i ўсё адно апынаўся то ў паўакружнасці дня, то ў паўакружнасці ночы, самім сваім існаваннем дзелячы свет надвое i з'ядноўваючы ў адно.
Пакуль я жыву, я абкружаны небакраем,
пакуль я жыву, не магу дасягнуць небакраю:
ён — там, дзе спынюся,
ён — там, дзе ўпаду.