Потым у дзень я нібыта знікаю.
Няма да захаду мяне.
А ў ноч, я зноў цябе кахаю!
І ўсё ж такі, куды нас гэта прывядзе?
12.2019
*****
Горад прачнуўся, людзі ажываюць.
І прабудзілася святло душы.
Хто не знайшоў яго, блукаюць,
У цемры рабства, цішыні.
Шырока плошча…шмат людзей,
Узняліся абараняць свабоду.
Мірны пратэст жудасных падзей!
Сляды загінутых у грому.
У памяці застануцца імёны,
Тых, хто ратаваў і ўратуе нас.
Плячо ў плячо, побач – разам мы героі!
Уздымем бел-чырвона-белый сцяг.
Не суціхаюць цэлыя гурты.
Па ўсёй краіне чутны нашы словы.
Хопіць тэрору, гвалту і хлусні!
Дзеля святла, нашчадкаў, волі!
11.2020
*****
Гляжу на шмат розных вачэй –
Розныя гісторыі іх бачу!
Жыццё праходзіць без начэй,
Дзе балбатня ідзе на здачу.
Кашмары, арганізм да збою.
Чытанне кніг для добрых сноў