Бадзёрасць нібы лужынай,
Ляжыць на глебе кінута.
Любоў была з аддушынай.
Пайшла ад нас, загінула!
Хмары закрылі радасці,
Балючы дождж з маланкаю:
Забытыя душы каштоўнасці
І сэрца б'ецца з ранкаю…
Вятры ганяюць з брудам дні.
Я цалкам з імі. Успаміны…
І не відаць прыгожай, той вясны,
Што напісаў Мусатаў на карціне.
Сонца не топіць цела лёд,
Усмешкай не квітнеюць вусны.
Цябе няма і горкі мёд.
Усё ж віною – мае глупствы…
02.2018
*****
Табе не спіцца? Мне таксама!
Бо мае думкі толькі пра цябе.
На рэшце, часу вельмі мала,
Але пакуль ноч існуе.
Толькі з табою, больш ні з кім,
Кранаю ноччу сэрцам зоркі!
Сапраўдным быць, толькі такім –
Хачу застацца, але колькі…
Яшчэ ў нас з табой сустрэч?!
Не ведаю. Ты не адкажаш.
А раніцай збіраюся я прэч,
А ты ў след прыемна скажаш.