Ірачка і Надзенька з іншымі дзецьмі, падвязаўшы фартухі, вельмі асцярожна блудзілі па палям, каб ніхто іх не заўважыў. Сагнуўшыся, прысеўшы, яны зрывалі толькі што сфармаваўшыяся каласы, мяккае салодкае зерне. Не рэдка, траплялі ім і зусім спелыя каласкі жыта. Вецер даносіў слабыя гукі, шолах лісця і невыразныя адгалоскі прамоў. З кожнай хвілінай станавілася ўсё больш напружана. Надзя пачула нейкі шум, чыесць словы. Яна схапіла за руку сястру, пацягнула ўніз. Дзяўчынкі, лежачы, замерлі ў густым жыце і ўслухоўваліся ў кожны шоргат. Нешта незразумелае даносілася. Сціснуўшы зубы, дзеці папаўзлі ў лес.
Учора было бяспечней. Можна было падняць галаву над каласамі, абгледзеўшы, што нікога паблізу няма, уцячы.
З сабраных каласоў, Паліна адбівала зерне. Мяккае, смажыла на невялікім агні вогнішча. А цвёрдае зерне, расцірала да мукі.
У гэтую хвіліну зашумеў лес. Паліна падняла галаву, паглядзела па баках. Здалёк даносіліся глухія грымоты выбухаў. Нібы дзесьці гуляе гром.
– Мам, глядзі! – раптам, з-за спіны, загаварыў Сцяпан.
Паліна спалохалася, ускочыла, павярнулася да сына.
– Глядзі, што знайшоў. Трымай! – працягнуў ёй рукі сын.
На яго далонях ляжалі шэсць зеленаватых качыных яек.
***
Восень не прымушала сябе доўга чакаць. З цёплымі вятрамі і халодным дажджом усё цяжэй станавілася пражыць млявыя дні. Прырода губляла свае фарбы, дні станавіліся карацей.
Галодныя, стомленыя, ужо ў зусім зношанай вопратцы, разам з іншымі дзецьмі па полі бегалі тры сястры. Дзяўчынкі часта прыходзілі на поле, каб знайсці раптам застаўшыяся клубні бульбы. Не шкадуючы рук, яны рыхлілі цвёрдую глебу, якая ўпівалася пад пазногці. Сёння немцы, убачыўшы рабятню на полі, не ганялі яе. А проста назіралі здалёку, на хутка рухаючых дзяцей, як за дзікімі жывёламі.
– Бум! Бум! – хіхікаюць, жартуюць салдаты, абапіраючыся на сценку пакінутай хаты. Наводзілі вінтоўку і аўтамат на схуднелых дзяцей, уяўляючы сябе на паляванні.
Празрысты восеньскі змрок абдымаў пустыя месціны. Ледзь-ледзь прыкметны. Гулі дрэвы.
– Аааа, балюча!.. – бездапаможна, горка сказала Волечка.
– Што ты там нарабіла? – клапатліва спытала Надзя.
Воленька паказала пальчык, палова пазногця сарвала. Яна моцна сціснула зубы, трымалася, каб не заплакаць. Свой боль яна не хацела паказваць іншым дзецям.
Тут, над змрочным полем, над чорнай глебай, ціхія хвіліны разагнаў пануры, грозны гук.
– Самалёт! – у страху закрычала Іра.
– Хутчэй, хутчэй да балотаў. – дадала Надзя.
Не падымаючы галавы, дзеці табуном пабеглі ў бок лесу. Сястрычкі моцна трымалі знойдзеную бульбу. Салдаты апусціўшы зброю, любаваліся нізкалятучым знішчальнікам. Дзеці хутка дасягнулі лесу, схаваліся за тоўстымі стваламі дрэў. Сталі чакаць, калі гул перастане быць вельмі гучным. Самалёт плаўна знікаў, і над палямі, і соннымі лясамі стала значна цішэй. Не праседзеўшы і хвіліны, дзяўчынкі накіраваліся да балот, прабіраючыся па знаёмых сцяжынках.
Шмат не атрымалася сабраць бульбы, але з сабранай, амаль усёй гнілой, на вогнішчы пяклі бліны. Каб хоць неяк змарыць гэтак балючы голад.
Васіль злавіў, на адну з сваіх расстаўленых пастак, зайца. За дзень да шостага дня нараджэння сярэдняй дачкі Іры. Было чым адсвяткаваць. Смажылі мяса, варылі суп з костак. Шкуру зайца павесілі сушыць.
***
Смелы, дванаццацігадовы Сцяпан, падобны характарам на тату, але меў мамчыны рысы. Любіў рызыкаваць. Адчувае сябе героем у сям'і. Ён бегаў у бок акупаванай вёскі Пратасы, назіраў з далёк. Залазіць на высокія дрэвы і глядзіць, што адбываецца на вуліцах. А калі злазіў, то распавядаў, што ўбачыў: дарослым, аб тым, дзе знаходзяцца афіцэры і малодшыя па званні салдаты, паліцыя; а сваім сёстрам, ён маляўніча распісваў нямецкую сабаку, які скакаў пад гукі губнога гармоніка. Ён адлюстроўваў жэстамі, рухамі, сабачку. Малодшыя сёстры з захапленнем і здзіўленнем слухалі брата, у ціхую смеючыся ад радаснага прадстаўлення.
Плыла ноч. Зоркі то знікалі, то мільгалі з-за хмар. Халодны вецер маячыўся над нямым страхам зямлі.
Ведаючы размяшчэнне салдат, Васіль і Навум, доўга рыхтаваліся і добра распланавалі план дзеянняў. Гэтай ноччу яны вырашылі прабрацца ў вёску да складоў. Яны нямала пабачылі ў сваім жыцці, асабліва ў апошні трывожны час. Васіль зняў капялюш, памаліўся. Ён хоча гэтай восеньскай ноччу вярнуцца жывым да сям'і.
Двое ішлі па лесе, адзін за адным, прабіраліся праз глейкія палянкі балотцаў. Ішлі асцярожна, ціха. У імгле было цяжка разгледзець, ці стаіць чалавек каля лесу, ці гэта быў зусім не чалавек, а абваленае, зламанае дрэва.
Салдат няма. Яны, мабыць, цяпер у канцы вуліцы, каля казармы.
– Слухай, давай крыху пачакаем! – сказаў насцярожана Навум.
– Добра. – Васіль паглядзеў на гадзіннік. – Дзесяць хвілін.