Хутка перабягаюць у наступную хату. Паліна схавала сваіх дзяцей пад падлогу. Паліцыянты заходзяць да іх. За сталом сядзіць муж і дрыготкі пажылы, высокі старык.
– Выходзьце, вылазьце, а то страляць будзем! – пачуўшы дзяцей, гучна прыказаў чалавек з пісталетам.
Дзеці вылезлі, падбеглі да таты. Схаваліся за ім.
– Дай хлеба! Аддавай ежу! – махаў вінтоўкай мужчына, у чорнай ірванай вопратцы.
– Не чапайце вы іх, пакіньце ў спакоі бедных людзей. – лае няпрошаных, стары, злосна патупаў нагамі, прыціх.
Паліна спякла апошні хлеб. Аддала. Бо не дасі, атрымаеш кулю: то ад чужых, то ад сваіх.
***
Сын пісаў дадому. Пазней, лісты прыходзілі ўсё радзей.
З таго часу, як прыйшоў апошні ліст, больш вестак ад Сцяпана не было.
На маці нарынулі ўспаміны пра сына. Кожны дзень, яна ўсё выглядвала ў вакно.
– Дзякуй Богу, дачакалася!..
Нарэшце такі прыйшоў чалавек з лістом. Жанчына ўскочыла. Замерла, застыла сэрца. Прыйшло апавяшчэнне. Сцяпан прапаў без вестак. Яна села на хістаючы зэдлік. Паліна працягла раўла. Пасля, муж узяў паперу, трывожным позіркам прайшоўся па словах. Перачытваў зноў і зноў, але ўжо не так хутка, павольна перабіраў кожнае слова. Ён не ведаў, што казаць. Ён спустошаны нейкі, проста моўчкі ўстаў і схаваў у скрыначку ўлётку. Выйшаў на двор. Увесь гэты дзень і палову наступнага, Паліна не магла супакоіцца. Дочкам было балюча глядзець на маму. Усё ж яна не моцна верыла таму, што прачытала. Не жадаючы згаджацца з гэтым, матчына сэрца падказвала ёй, што яе дзіця жывое.
Праз два месяцы ў хату пагрукаў паштальён, дванаццацігадовы хлопчык. Прыйшоў ліст ад Сцяпана. Сын доўга быў пад заваламі пасля абстрэлу. Раненне вачэй, спіна ў шнарах. Аскепкі ў лёгкіх, аперацыю ніхто не рабіў. Яму засталося жыць колькі зможа. Ногі сарваныя. Усё цела ў швах. Доўга ляжаў у шпіталі, як трохі ачомаўся і добра сябе адчуў, адразу ж напісаў дадому. Радасная навіна аб жывым сыне супакоіла сэрца маці і бацькі.
***
Гукі выбухаў і стрэлаў болей не чуваць. Смутак і сум ад разбурэнняў, ад наступстваў, на сэрцы адчуваюць жыхары Пратасоў. Вайна ад іх сыйшла. Але ўсё вакол прапала, згарэла, трэба аднаўляць. Шмат драўляных крыжоў – у лясах, на палях, каля канаў. Мужыкі вяртаюцца з фронту. Раздаецца дзіцячы смех на бляклых вуліцах.
Мінулыя гады ажывалі ў сэрцах людзей, іх зноў трывожылі ўспаміны.
Гэтыя чатыры гады вайны здаваліся вечнасцю…