Праз туман да каханкаў даляцеў вiск машынных тармазоў i рэзкi ўдар жалеза аб камень.
— А я забыла, што дарога зусiм побач. Давай падыдзем паглядзiм, можа, трэба дапамагчы.
— Каму дапамагчы? Туманнiку?
— Вар'ят.
— Ідзi, дапамагай. Ты што, доктарка? Як ты зможаш дапамагчы?
— Адна не пайду.
— Разумна. Пабудзь тут, я схаджу.
— Чакай. Я не хачу заставацца адна ў гэтым праклятым тумане.
— Глядзi, асфальт, значыць — мы слушна iшлi. Вунь i машына. "Хуткая дапамога". Чакай. Я адзiн. Не падыходзь.
— Што там?
— Мяне зараз выверне.
— Яны мёртвыя? Я пайду пагляджу.
— Лепей не хадзi.
— Давай разам падыдзем.
Каханкi падышлi да скарабачанай машыны.
— Якi жах! А шафёр да цябе падобны. Паглядзi. І профiль, i валасы, i нават рукi...
— Лепш пойдзем адсюль. Ты адчуваеш пах крывi? Цяжка, як на бойнi, праўда?
— Слухай, а чаму гэта дарогу бетонным плотам перагарадзiлi?
— Давай я цябе падыму, i паглядзiш, што за плотам.
— Нiчога не вiдаць. Трава, дарога i туман.
— А цяпер пайшлi адсюль. Гэты пах крывi становiцца нясцерпны. Калi iсцi шпарка, праз паўгадзiны будзем у горадзе.
Каханкi ледзь не беглi.
— А доктарка ў машыне была падобная да цябе.
— Гэта ты гаворыш, каб аспрэчыць сваё падабенства да шафёра.
— Глядзi, нехта знак "аб'езд" павалiў.
— Давай паставiм.
— Не чапай, хай ляжыць, хай усё застанецца, як было. Нiбыта нас тут няма.
— Можа, твой Туманнiк i знак павалiў?
— Вядома, Туманнiк. І да машыны не трэба было падыходзiць. Усё роўна не дапамаглi б. Ведаеш, у маiх суседзяў на мiнулым тыднi захварэла дзiця. Яно пачало плакаць сярод ночы. Яго суцяшаюць, а яно плача i плача. А я ляжу i слухаю, як плача дзiця i як мацi з бацькам яго суцяшаюць. Я магу толькi слухаць плач за сцяной.
— І чым скончылася?