— Звычайны вайсковы завод, я не бачыла нiводнага чалавека.
— Якая драма?! Нават калi падыдзем да завода, дык нiчога не зможам даведацца. І пiльны вартавы нас можа забiць. У такiм тумане ён нас заўважыць у самы апошнi момант i адразу, без усялякiх папярэджанняў, стрэлiць. Нехта з нас, хай гэта буду я, загiне першы... Заўсёды нехта памiрае першы...
— Можна пайсцi ў другi бок.
— Лепш пачакай.
— Ты хочаш проста на сцежцы?
— Я хачу не проста, а на сцежцы.
— Як толькi мы пачнем, адразу нехта з'явiцца.
— Гэта будзе матэрыялiзацыя страху.
— Я не баюся, толькi лепш сысцi са сцежкi.
Каханкi пайшлi па высокай жнiвеньскай траве.
— Тут балота, — расчараваўся ён.
— Давай пяройдзем на другi бок, — прапанавала яна.
— А чаму ты голiш валасы пад пахамi i на жаночым месцы?
— Каб табе спадабацца.
— Цiха. Нешта жалезнае ўпала на асфальт.
— Нiчога не чую.
— Цiшэй. Слухай. Чуеш? Крокi... Наблiжаюцца... — каханак перайшоў на шэпт. — Нехта iдзе па сцежцы.
Крокi наблiжалiся. Каханкi выразна чулi, як нехта прайшоў зусiм побач, здаецца, працягнi руку — i схопiш, але яны нiкога не ўбачылi. Над высокай жнiвеньскай травою стаяў туман.
— У мяне такое адчуванне, што гэта не чалавек i што ён не сышоў, а стаiць i назiрае. І ён нас бачыць, а мы яго не.
— А хочаш ведаць, хто гэта быў?
— Зноў пра пiльнага вартавога?
— З вартавым ясна, а тут... Ёсць паданне, нiбыта ў тутэйшых мясцiнах жыве Туманнiк. Раз на год ён забiрае чалавечыя душы да сябе ў балотнае царства. Робiць злачынствы... Ішоў п'яны, упаў з моста i ўтапiўся. Машына ўрэзалася ў дрэва, i шафёр загiнуў... Але кажуць, што робiць ён гэта толькi раз на год.
— І ты верыш?
— Веру, не веру. Але цiкава.
— Давай забудзем пра гэтага Туманнiка, я ўжо забыла.
— І я забыў. У цябе такiя прывабныя каленi, — каханак пацалаваў калена сваёй каханкi.
— А чым табе падабаюцца мае каленi?
— Яны такiя круглыя i акуратныя. А яшчэ мне падабаюцца твае сцёгны i... — каханак пацалаваў каханку крыху вышэй калена.
— А чым табе падабаюцца мае сцёгны?
— Яны светлыя. А яшчэ мне падабаецца тваё жаночае месца, якое ты так чыста пагалiла...