MoreKnig.org

Неруш: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казько Віктар



Шрифт:

А ён, Мацвей, у гэты час аж канаў ад захаплення чужымі старымі, іх мудрасцю і гумарам, як пацяшалі яны незаняты натоўп, што глядзеў на іх як на нейкае дзіва. Яны і самі лічылі сябе за дзіва, бавілі натоўп кідкім слоўцам: «А пражыў я столькі таму, што ўвесь час меў справу толькі з авечкамі, а не з людзьмі, быў чабаном».

Яго ж родныя, Мацвея дзяды, не маглі сабе дазволіць такой кідкасці, таму што і мудрасць іх была іншай, у непрыкметнасці. Нічога не было ў іх на пагляд, на выстаўку: чым выстаўляцца, чым выхваляцца старасці — маршчынамі, немаччу, хваробамі, ці ж гэтым трэба ганарыцца, калі спрадвеку зямля была і застаецца маладой, неўвядальная, нязгасная яе прыгажосць і сіла, і кідкае слова — толькі смецце. За сваё жыццё старыя палешукі столькі гэтых слоў наслухаліся, што цяпер і радыя былі памаўчаць: хай маладыя сябе ў словах паказваюць. Мо ў тым была іх і правіннасць, што яны саступілі ва ўсім маладым, мо таму і сам Мацвей, зачараваны сівой старажытнасцю, што так ушаноўвалі па чужыне, забываўся аб старажытнасці свайго краю, захапляўся чужой славай, забываўся пра славу сваіх дзядоў і прадзедаў, пра вытокі і карані, не толькі яго, Мацвея, вытокі і карані, але ўсёй белай і чорнай, вялікай і малой, Русі, пра некалі магутнае Турава-Пінскае яднанне, якое займела, здабыло сябе і сваю моц менавіта тут, на Палессі, што ён некалі ў дзяцінстве яшчэ гуляў татарскай стралой і знаходзіў у зямлі каля старадаўніх курганоў за вёскай шведскія і французскія манеты, а там, дзе тлелі ў зямлі касцякі, астанкі апошняга нашэсця фашысцкай зграі, пасвіў кароў і гуляў у жмуркі. Ён, княжборац Мацвей Роўда, разам са сваімі аднагодкамі — Барздыкамі, Роўдамі, Махахеямі — на дубах, адзін з якіх падтрымлівае хатку Ненене, а другі стаіць тут, каля могілак, шукаў кольца, за якое колісь Напалеон прывязваў свайго каня. Аб гэтым ім неяк расказаў настаўнік гісторыі. Гэта, канечне, быў жарт, але...

Дубы макаўкамі падпіралі неба, былі яны сучаснікамі самога Івана Грознага. Хлопцы праглядзелі вочы, але кольца так і не паказалася ім.

— Калі сонечна — трэба,— падахвочваў іх настаўнік,— і каб урокі пароблены ўжо былі, тады кольца само вас знойдзе, як толькі прамень сонечны на яго ляжа.

Яны ішлі да дубоў, калі было сонечна, чакалі таго промня, а настаўнік расказваў ім пра Тураў, Пінск, пра крывічоў і дрыгавічоў, дрыгавічамі, як ні дзіўна, былі самі яны, а кольца ўсё аніяк не паказвалася ім. Яны спрабавалі залезці на дуб, але духу хапала толькі да сярэдзіны яго, далей кругам ішла галава.

— А зарасло тое кольца,— супакойваў іх Махахей.— Было, было, калі я яшчэ не нарадзіўся. А я нарадзіўся — яно ўжо зарасло. Паглынуў дуб, дуб не трывае чужога па сваім целе, ён жа расце не толькі ў неба, але і ўшырыню, паглынуў, з'еў паганскую жалязяку.

Мацвей забыўся пра гэтыя дубы, іх адметнасць і дзівоснасць, на Палессі ж дубоў і больш магутных вялікае мноства, сучаснікаў самога Дзмітрыя Данскога, і што з таго. Вось раслі б тут пальмы, баабабы — іншая справа. А што ў старых дубах, у старых людзях, Махахеях, Дзям'янах? Ну, прайшоў дзед Дзям'ян праз тры вайны — японскую і дзве сусветныя. Усе старыя Палесся прайшлі праз гэта, ніводнаму не выпала адлежацца на печы, грэючы старыя косці. На гэтай апошняй вайне па вачах дзеда Дзям'яна забілі яго сына, дзядзьку Мацвея. На коніку ехаў дзед Дзям'ян ад партызанскага лагера, вёз хворага сына, каб ён ці то паправіўся, ці то памёр у сваёй хаце, пры маці сваёй, калі наканавана яму смерць. Немцы перастрэлі Дзям'яна на дарозе, спынілі коніка.

— Сын хворы на тыфус, на тыфус,— паспрабаваў адбіцца ад іх Дзям'ян. Тыфусу немцы баяліся, што тых партызан. Не сталі абшукваць падводу, пароцца ў сене, перакулілі яе — і на дарожны пыл разам з сынам Дзям'яна накацілася і яго вінтоўка. Сына кончылі на месцы. А дзеда Дзям'яна — у аглоблі і пугаю, дубцамі ўскач да Княжбора. У Княжборы ён упаў пасярод вуліцы, з вушэй і рота яго лінула кроў. Немцы палічылі, што і яму капцы. У іх і думкі не было, што пасля такога галопу, бізуноў чалавек Дзям'янавага веку здольны выжыць. Дзям'ян выжыў. Быў ён з тых палескіх Дзям'янаў, што лагодныя і незласлівыя да той пары, пакуль не дапякуць іх. А калі ўжо дапякуць, хай тады ўжо ўсе іх баяцца, са свайго яны не саступяць. Хто толькі зубы на іх не наламаў, ні перад адной уладай яны на каленцы не станавіліся, дазвалялі расказваць пра сябе казкі, часам і самі такога туману, куродыму маглі напусціць — соль сеяць, валоў у зямлю садзіць ці па сцёбку іх зацягваць, але жонак сваіх, сваіх дачок на глум і здзек чужынцам не аддавалі. Было ў іх душы нешта ад гэтага суровага краю, ад нелагоднай зямлі, ад іх птушак, звяроў, дрэў, нібыта душа іх жыла ва ўсім, да чаго датыкаліся іх рукі, што бачылі іх вочы, адусюль чэрпалі сілу і моц, служылі ўсяму — вадзе, дубу, сваім волікам, свайму чоўну, хаце, буслу на ёй, сваім дзецям, і ўсё служыла ім. Яны былі неаддзельныя ад апошняй травінкі, ад бы ліпкі, што расла па іх зямлі. I іх зямля была неаддзельная ад іх, з яе яны нараджаліся, у ёй і знікалі. I пасля смерці захоўвалі вернасць ёй.

А Мацвей Роўда восем гадоў назад пакінуў Княжбор, пакляўся, што пакінуў назаўсёды. Восем гадоў назад ён спяшаўся, але не да бацькі і не да маці — да нявесты. Бацькі ўжо не было на свеце, не было і маці. Маці дачакалася б яго: яна ўмела чакаць. Усё жыццё яе — скрозь чаканне. Такой яна і засталася ў яго памяці — унікліва затоена, незмігнутна, нязводна пазірала ў сябе і некуды ў далячынь, нікому невядомую, акрамя яе самой. Варта яму толькі прыжмурыць вочы — і перад ім ажываюць запытальныя вочы яго маці. Чаго яна хацела ад яго, што было ў яе пытанні, мо яна наперад ужо ведала гіра свой лёс і звярталася да яго — ці даруе ён. Як і ў маці, такія ж вочы былі і ў Алены, гэта ён зразумеў потым ужо,— вочы Палесся, яго лясоў і рэк, таго Палесся, у якое дадзена зазірнуць не кожнаму, але калі яно ўжо расчынілася перад табой, даверылася табе, то ў кожным дрэўцы ты адчуеш спагаду і пяшчоту, убачыш і пытанне, і здзіўленне, і чаканне: ці той ты, за каго выдаеш сябе, ці не ідзе следам за табой хто-небудзь непажаданы, ці не вядзеш ты следам за сабой ліха, ці не падманеш ты іх, ці не будзеш строіць кпінаў з іх, такіх простых і шчырых, што мохам-травою ўсцілаюць табе дарогу. Вось так даверліва, проста і шчыра, чакаючы чагосьці невядомага, пэўна, і ёй самой, жыла маці Мацвея. Не, яна, канечне, ведала, чаго чакае: спачатку бацьку яго, свайго мужыка, потым яго, Мацвея, і зноў мужыка, ужо з фронту, з вайны. Але кожны раз за гэтым вядомым чаканнем было і патаемнае, чаканне сэрца: вось адбудзецца адно, народзіцца сын, прагоняць нашы немцаў, вернецца з вайны чалавек, і прыйдзе, настане штосьці неверагоднае, да слёз, радаснае, прыгожае. З тым яна і пайшла ад Мацвея, пайшла да бацькі назаўсёды, туды, адкуль не вяртаюцца. Пайшла, здолеўшы перадаць яму веру ў сябе, ва ўсемагутнасць жаночага чакання. I Мацвея больш за ўсё ўразіла, калі яго не дачакаліся. Цяпер ён разумее: хапіла васьмі гадоў, каб пабыць гэтае разуменне, чаму яго не дачакаліся. Маці перадала яму веру ва ўсё лепшае, але не здолела перадаць чагосьці іншага, цярплівасці сваёй, ці што. Ён не набыў, не навучыўся цярпліва трываць, пакуль наступіць гэтае лепшае, яму здавалася, што гэтае лепшае ўжо чакае яго, угатавана яму за першым паваротам, за вуглом уласнага дома, інакш жа і не магло быць. I ён кінуўся наўздагон, за ім, за вугал уласнага дома, і толькі замільгацелі скрыжаванні і ростані дарог. Мо яму не варта дакараць за гэта сябе, такі быў час, усе кудысьці беглі, усім штосьці мроілася за вуглом сваёй я?а хаты. I ён, як некалі. яго бацька, пайшоў у салдаты, на службу ў армію, а з арміі, здаецца, па дарозе дамоў, збочыў у Сібір. У Сібір на камсамольскую будоўлю ён наладзіўся разам са сваім аддзяленнем. Алене адпісаў, што так і так, маўляў, зямля такая вялікая і грэх абмяжоўвацца толькі сваім кутам, абжывецца і адразу выклікае Алену. Але з Сібіры ён неўзабаве махнуў у Казахстан, пра гэта ён ужо не даў звесткі Алене, упэўнены, што яго ўсё роўна чакаюць, павінны чакаць, пакуль ён будуе плаціны і ўздымае цаліну. Але там, на цаліне, яму раптам зрабілася вельмі сумна, абрынулася на яго і апанавала яго новая нецярплівасць, ён схапіў і кінуў у свой салдацкі яшчэ чамадан пару свежых сарочак ды майкі і скіраваўся ў новую дарогу — назад у Княжкбор. Не, ён не думаў, што Алена не дачакаецца яго, гэта было не ў характары Княжбора, Княжбор чакаў усіх — ад першага і да апошняга — з вайны і з турмы, з таго свету толькі ўжо нікога не чакалі, самі ішлі туды, як маці яго пайшла. Ён згадаў раптам пра сваю нявесту, усплылі ў памяці ўсе васемнаццаць старыц і азёр, успамянуліся трынаццаць мосцікаў па дарозе да роднай хаты, чарапахі на трухлявым і цёплым бярвеп- пі, і ён заспяшаўся да ўсяго гэтага. I трапіў на вяселле. Толькі на чужое. Алена Махахей не дачакалася яго. За апошнім мосцікам, каля могілак, за якімі пачынаўся ўжо Княжбор, ён сустрэўся з ёю, сустрэўся вачыма. Ніхто з аднавяскоўцаў не бачыў яго. Яшчэ здалёку, падыходзячы да Княжбора, а праўдзівей кажучы, падбягаючы, ён пачуў скрыпку, бубен і гармонік, узрадаваўся: музыкаю сустракала яго вёска. Узрадаваўся асабліва бубну, таму што любіў яго, быў ён свой, мог не толькі спяваць, але і плакаць. I было ў яго звоне, песні ці плачы нешта ад звону спелага жытняга коласа на зары. Па жытнім полі больш за ўсё і сумаваў Мацвей, адлучаны ад свайго Княжбора. I ён, не адчуваючы ні рук, ні ног, сцежачкай пашыбаваў напрамкі на голас бубна. Трэба сказаць, што з гэтай сцежачкай яму моцна пашанцавала, найшоў бы па дарозе — наскочыў бы на вясельны поезд, і цяжка прадказаць, што б з таго атрымалася. А тая сцежачка скіравала яго да дуба каля могілак, і далей не пайшлі, адняліся маладыя ногі. Але на тую хвіліну ён яшчэ нічога не паспеў згледзець, толькі стужкі на шасце, толькі стужкі на ярме ў валоў, што брылі па дарозе. Нявеста плыла на чоўне побач з дарогаю, і яна не бачыла Мацвея; ён схаваўся за дубам. Толькі Алена ў чоўне раптам замітусілася, утаропілася вачыма ў дуб, за якім ён стаяў, човен закалыхаўся і як не перакуліўся, Махахей ледзь утрымліваў яго на вадзе вяслом, ён таксама нешта адчуў і таксама пазіраў на дуб. Бубен змоўк; зацёхкаў, зашчоўкаў спрасонку ці з перапуду салавей, што жыў на могілках, скрушліва так, жалобна зашчоўкаў, нібыта спалоханая нечым маладая падала голас ці сам ён, Мацвей, не вытрымаў. I твар, і пагляд Алены надаліся яму здалёку дзікімі, як і не яго Алена сядзела ў чоўне, а бабуля яе, старая Махахеіха, вядзьмарка, як гаварылі пра яе ў Княжборы. Кляліся і бажыліся некаторыя з княжборцаў, што і жыла тая старая Махахеіха ў чорнай Чортавай прорве, не раз бачылі яны, як сыходзілася яна там то з Жалезным Чалавекам, то з Галоскай-галасніцай. Каля прорвы бачыў яе і сам Мацвей. Ён пасвіў коней, разамлеў каля цяпельца, нутраны рык балотнага быка абудзіў яго. Мацвей, перамагаючы жах, стрымліваючы дрыжыкі, пайшоў да гэтай прорвы, як уцягваў яго хто туды. Пайшоў, але не дайшоў. Зноў да мурашак па скуры рыкнуў балотны бык, і вось да сённяшняга дня не ведае, ці прымроілася яму, ці было на самай справе, але ўяўна так адчуў ён, як уздыхнула прорва, і з прорвы, з твані, дрыгвы пачаў расці чалавек, на самай справе жалезны, нібыта з помніка нейкага сыходзіў. А на беразе стаяла, цягнула да яго рукі старая Махахеіха, была яна чамусьці ў белым, як вясельным, убранні, нібы з туману выткана таго самага, што курэў над прорвай. Мацвей не вытрымаў, асеў, схаваў босыя ногі ў кашулі і раўнуў сам куды больш голасна, чым той бык. Махахеіха, тут памылкі ўжо і прывіду ніякага не было, павярнулася да яго, нібы цыркачка якая, імгненна пераапранулася ў чорнае, чорным быў яе твар і нос, што звісаў з гэтага твару вядзьмарскім крукам, вочы толькі гарэлі вугельчыкамі і праціналі яго наскрозь. Вугельчыкамі гарэлі вочы і ў Алены зараз, і носік, роўненькі, ахайны, выгінаўся бабуліным выгібам. I той жа самы жах апанаваў Мацвея, як і тады, каля Чорнай прорвы. Але тады яму падалося: старая Махахеіха падышла да яго, пагладзіла яго, як распаленымі граблямі прайшлася па галаве. I голас яе ён пачуў тады:

— Прабач мне, дзіцятка, не хацела я цябе папужаць. Жывая я, як бачыш, і не вядзьмарка. I ты жывы, і нічога не бачыў, не бяры ў галаву, што людзі сплятаюць. Слабая ў цябе галава, сэрца мяккае. Прымеш ты мук праз такое сэрца. Трымай яго ў кулаку, не падыходзь, дзіцятка, да прорвы, грахі нашы цяжкія ў гэтай прорве жывуць. Мае грахі і твае ўжо ў ёй пахаваны. Суціш, суціш сваё сэрца...— А сэрца, ён адчуваў гэта, не хацела суцішацца. Яно білася ў зямлю і аб зямлю, аб прорву тую Чортаву, білася, як білася зараз у дуб. I дуб ажываў, застукала раптам і ў дубе сэрца, закалацілася як аб браню, загаласіла, заплакала, сціснутае мёртвай, задубелай, гадамі назапашанай карою. I ўпала з дуба на ягоны адзервянелы мёртвы твар сляза, яму падалося — сляза, а на самай справе скацілася з вецця, з ліста расінка, а мо й не расінка, мо сапраўды заплакаў разам з ім стары дуб. Мацвей кінуўся ад дуба прэч, у кусты, як кінуўся колісь прэч ад Махахеіхі. Не даўшы нікому і знаку, што ён быў у Княжборы, паехаў у белы свет як у капеечку: пакляўся вярнуцца сюды, калі забудзе Алену, Але ён, Мацвей Роўда, нічога не забыў. Не забыў, а вяртаецца ў Княжбор. I збегчы цяпер няма куды, хоць дуб, які колісь схаваў яго ад Алены, аднагодак Івана Грознага, стаіць, дзе і стаяў...

— Што засумаваў, дружа? — тузануў яго Шахрай,— Гэта і ёсць твой Княжбор... Княжыць табе тут...

ВЫБАР. АГЛЕДЗІНЫ

Шахрай не паспеў яшчэ і настроіцца на дарогу, толькі праскочылі ніцыя кусцікі лазы, чэзлы алешнік, што пачынаўся адразу за вёскай, дрогкае поле, занятае кукурузай, дарога вільганула і прыціснулася да рэчкі. I Дзям'ян запатрабаваў спыніцца.

— Свілёва,— сказаў ён, калі яны выйшлі на высокі стромы бераг рэчкі, абапёрся плячыма да пахіленага над рэчкаю дуба, зашоргаў ботамі, нібы закопваўся ў зямлю. Закапаўся і сціх. I здавалася, стары і дуб, да якога ён датыкаўся, з аднаго рэчыва, адной пароды, толькі дуб хіліўся да вады, а дзед стаяў праменька, і нейкі выклік адчуваўся ў гэтай яго нерухомай прамізне, у абвіслых, але дужых руках, што кожную хвіліну здольныя яшчэ і ўскінуць на плечы мех, і папрацаваць сякерай. Задзірліва спакойным быў і застыглы твар ягоны, буйны, усё яшчэ шырокі, хаця і з адбіткам ужо зямлі па ім. Мацвей з Шахраем мімаволі, але таксама паддаліся таму спакою і ўпэўненасці, што сыходзілі ад дзеда, сталі побач з ім на той жа круты бераг, пачалі ўзірацца туды, куды ўзіраўся і ён, хаця, здаецца, нічога цікавага там не было.

Трава, трава, а сярод гэтай травы, што так прагна піла і дыхала сонцам, чорныя дубовыя пні. Дзе-нідзе міяс гэтых пнёў — круглыя і зялёныя кусты лазы і зрэдку згубленыя на адзіноце дубы.

— Махахеева дуброва,— нібыта вёў іх вочы па гэтым аблогу і абшары, сказаў Дзям'ян. За дубамі, скрушліва раскіданымі вакол, за шарамі лазняку, далёка, кіламетры за два-тры, праглядвалася сенажаць.

— Балонь,— зноў прамовіў дзед Дзям'ян. I яны надоўга змоўклі, думаючы кожны аб сваім. Мацвею ўсё гэта было родным; Свілёва, Балонь, Махахеева дуброва — самі назвы гучалі яму зусім так, як гучаць словы маці, бацька. Шахрай жа прымерваўся і прыслухоўваўся да нязвыклых яго вуху слоў:

А што азначае Свілёва? Чаму Свілёва?

— Бусел,— сказаў дзед Дзям'ян. I, не падымаючы галавы, нібы яму цяжка было варочаць шыяй, узняў палец угару пад сабой. Яны ўзнялі галовы: за некалькі крокаў ад іх стаяла ўсохлая, з абламаным шчыком бяроза з буслянкай. У буслянцы сядзеў бусел ці бусліха, яны ўбачылі галаву птушкі, якую яна высунула з буслянкі і трымала навісу і пацеркамі вачэй нязводна, але без мітусні і напружанасці глядзела на людзей. Амаль гэтак жа, як дзед Дзям'яп глядзеў на зямлю, сенажаць і дубы.

— Бусел? — нічога не зразумеўшы, перапытаў Шахрай.

— Бусел,— пацвердзіў Дзям'ян,— птушка. А вось вада, рэчка, а там дуброва, кусцікі, сенажаць, Балонь — усё сплялося, усё звілося ў адно. I дуб тут расце кручаны, як чорт круціцца-верціцца ў ім — ні сакерай яго, ні пілой.

— Тады кручанае лепей,— сказаў Шахрай.

— Свілёва! Са свіллю і азярыны тут вакол. Уся вада ў цвілі. Цвіце вада, зарастаюць азярыны, а ніяк не зарастуць.

— Дапаможам,— коратка і з націскам кінуў Шахрай.

— Э, чалавеча,— дзед Дзям'ян паглядзеў на Шахрая, як на дзіця.— Кінь, няма ў іх дна.

— Як гэта, няма дна?

— А вось так, адно возера наверх, да сонца, да свету, а другое — уніз, пад зямлю.

— Але дно ўсё ж ёсць.

— Не-а, бугай балотны там жыве.

— Дзед Дзям'ян,— развёў рукамі Шахрай.— Ты ж камуніст.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0