MoreKnig.org

Неруш: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казько Віктар



Шрифт:

Віктар Казько

НЕРУШ

Раман

Падрыхтаванае на падставе: Віктар Казько, Выбраныя творы ў двух тамах Том І. Неруш: Раман. Апавяданні. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 479 с., [1] л. партр.

ISBN 5-З40-00518-6

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

Неруш

Раман

Частка першая

...I ВЯЛІКАГА СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ

ОКІЦЬ НА БУСЛІКА

Лета састарыла зямлю, апачварыла яе твар, узарала палі і абочыны дарог глыбокімі чорнымі трэшчынамі. У трэшчынах, грудах запечанай зямлі квола корпаліся зморшчаныя мурашкі. Глядзець на іх было балюча, было незразумела, як і на чым трымаецца іх жыццё. Сонца цягнула сокі ўжо не з галін і лістоты, а проста з каранёў дрэў. Дарога выпхнула гэтыя карані на паверхню, як выракалася, на пясках іх агалілі сухавейныя вятры, машыны і падводы збілі, здзерлі жыўцом з іх кару. I на месцы гэтых здзёраў, драпін, нібыта сукравіца, блякла наплывалі сок і смала, пакалечаныя карані курчыліся ў гарачым, нібы прысак, пяску, браклі пухлінамі, вязаліся, як вужакі, вузламі і ў гэтых вузлах і нарастах хавалі свой боль. Чэзлі прыдарожныя бярозы і хвоі, заўчасна смяцілі жоўтым лістом і іголкамі, нібы імкнуліся хоць як-небудзь захутацца, абараніць сябе ад цяжару машын і спёкі. Вока чалавека, звера спатыкалася і бегла як мага далей адсюль, бунтавала, адмаўлялася прызнаць родную зямлю — шэрую, бурую, няўтульную, што не здолела адстаяць сябе, з перасохлымі крыніцамі, рэкамі, калодзежамі.

Мацвей Роўда адчуваў, што і сам ён высмяг. Усё было жорстка, крохка і хістка ў ім. Пачуццё смагі, лушчыстасці непраходнае. Як той птушцы, як той кнігаўцы, што ўвесь час плача над балотам, кліча дождж, хочацца загаласіць: пі-іць, пі-іць, пі-іць. А ўжо ж можна было і астудзіцца. Хоць на календары яшчэ амаль тыдзень да восені, сонца, заходзячы ў чырвані, вяртаецца на зямлю белым, белымі іскрамі прыпадаюць ужо ў нізінах да траў прымаразкі. Падобна да таго, што само сонца б'ецца спякотнымі промнямі аб скамянелую зямлю, высякае гэтыя іскры, белы, халодны жар. Па-другому ніяк і не растлумачыць таго, што адбываецца: удзень паліць — спасу няма, а ўначы выстуджвае. I месяц над вёскай увесь час у венчыку, у касыначцы — на добрае надвор'е, на спёку і холад. Раней адведзенага ім часу, ці то на бясхлебіцу, ці то прадчуваючы халады, збіраюцца ў цёплыя краіны буслы. Як не сотні збілася іх на сенажаці, каб пагаманіць апошні раз на роднай зямлі. Ні даць ні ўзяць, калгасны сход, гэткае наўгародскае веча, нібыта з вякоў векавечных паўсталі з зямлі дзяды і прадзеды — сівыя, босыя, вусцішныя. Няспешна, спаважна, углядаюцца ў высокае чыстае неба, махаюць яму крыламі: пачакай, маўляў, неба, паспеецца, пакуль што абмяркуем зямное. I гэтае зямное, відаць па ўсім,— важнае, спрэчнае. Вось толькі што птахі гладзілі адзін аднаго крыламі, церліся дзюбамі, нерашуча тупалі на месцы, а цяпер во схапіліся загрудкі, ідуць грудзьмі адзін на другога, як мужыкі княжборскія, як палешукі, што нешта не падзялілі: Роўды, Барздыкі, Махахеі. Недарэмна буслоў на Палессі клічуць антонамі. Мацвей прыглядаецца да птушак, нібыта па самай справе пазнае сярод іх сваіх аднавяскоўцаў. Усе яны, увесь Княжбор тут. Тут і яго Алена, і маці, і бацька, і дзед Дзям'ян, і стары Махахей з Махахеіхай. I рыжы Брытан вунь сярод іх — куды ж яму дзецца ад грамады. Рыжы Брытан — гэта той, з рыжымі падпалінамі на крылах бусел, які першы не вытрываў, пайшоў грудзьмі па чарнявага — бацьку свайго. Л дзед Дзям'ян стаіць збоку, наводшыбе ад усіх: упёрся нагамі ў зямлю і паважна ківае галавой.

Шмат чаго ў палешукоў ад гэтых буслоў, шмат чаго і ў гэтых птахаў у белых світках ад людзей, што жывуць у палескім краі. Аднолькава сціплыя яны і маўклівыя. Калі-нікалі кіпе сярод балот свой голас бусел, выб'е пошчак касцяною сваёй дзюбай, ніколі не закрычыць ён у хоры. Толькі на самоце, калі на душы яго спакойна і ціха, ці ўжо калі гняце гэтую душу так, хоць на сцяну лезь, калі, распластаўшы ружовыя на сонцы крылы, выбліскваючы кожным пяром, падрульвае ён задубелымі доўгімі нагамі да сваёй буслянкі, вітальнай песняй азначае сваё вяртанне з далёкіх краін, ці калі па дасвецці выйдзе ён на родныя гоні — палі, дубровы, сенажаці — і кіне яго ў жар і холад ад няўпыннасці і бясконцасці жыцця і зямлі, і тады, не намятаючы сябе, адкінуўшы сціпласць і сарамяжлівасць, безгалосы, зацягне ён сваю, хоць і не зусім удалую, але радасную, шчырую песню, песню нараджэння новага дня. А дзень яго, як і сялянскі,— спрэс у працы, нібыта каморнік, мерае і мерае ён балоты, падоўгу ўглядаецца сумным вокам у нікуды ці то імкнецца зазірнуць, што там, за даляглядам, ці то засяродзіў свой позірк у сабе, слухае сам сябе, слухае шапаценне мяцёлчатых і вастралістых траў, як здатны слухаць гэтыя травы касец, белы, сівы дзед-паляшук, які махаў-махаў касой і раптам замёр, ап’янеў ад раскошы мурожнага лугу: жыццё квяцістае і стракатае, як гэты луг, але ж і кароткае — недзе па гэтым мурагу ўжо нячутна крадзецца і вечнасць — другая касарка і хтосьці цяпер падае пад узмахам яе нябачнай касы, як падаюць травы.

Маўкліва і засяроджана будуе антон сваю хату. Як пад сілу, носіць ён у дзюбе голле, маўкліва сунецца пасля навальніцы ў высокае жыта збіраць там жаб, што вылезлі на вольную зямлю... Вераць свайму суседу-буслу, прыглядаюцца да яго жыцця, прадугадліва будуюць сваё жыццё і палешукі. Недарэмна мае бусел-антон і яшчэ адно імя — лелька — бог кахання і жыцця. Збудаваў ён на сядзібе палешука сабе буслянку — неўзабаве загукаюць і ў хаце палешука лелькі. А пакінуў антон сваю буслянку — пара ў далёкую апошнюю дарогу збірацца і гаспадару хаты — прыспеў яму час рыхтаваць сабе белую сарочку...

Вось людзі гавораць, што вясну да пас прыносяць ластаўкі. Пэўна, так яно і ёсць у мясцінах, дзе не ведаюць антонаў. Па Палессе ж, у палескую вёску, нясе вясну па сваіх магутных крылах бусел. Прыляцеў ён у родную вёску ды сеў адразу ў буслянку па высачэзнай вясковай грушы, што расце за гумном,— гэта яшчэ не вясна. Марна чакаць пакуль цяпла і сонца — яшчэ і мяцеліца завіхурыцца, і марозік прыцісне — будзе окіць на бусліка, як гавораць на Палессі: антон лепш за чалавека ведае пра надвор'е.

Была такая окіць і сёлета. Ужо дваццаць сёмага сака віка. Барздыка, настырны мужык, пачаў садзіць на сваім гародзе бульбу. Паўкняжбора выйшла надзівіцца на такі цуд.

— Картопля ў цябе, Аркадзько, азімая? — пыталі сяляне ў Барздыкі.

— Азімая, марозаўстойлівая...

— Адсыплеш, Аркадзько, восенню і нам па мяшочку, мы ў снег пасадзім...

Барздыка маўчаў, сваё ён ужо сказаў усё. Мацвей глядзеў на яго і прыкідваў, ці не пара ўжо сеяць і ў калгасе: вясна і на самай справе была ранняя, зямля прасохла, хоць бокам каціся. Але тут азваўся дзед Дзям'ян:

— А бусліка ты ўжо бачыў, Аркадзя? Што ён табе на вуха шапнуў?

— А тое і шапнуў, каб не лезлі кошкі лапай у мае сабачыя справы.

— Ну тады бог у помач,— сказаў дзед Дзям'ян,— А буслік будзе заўтра.

I наступным днём Мацвей убачыў гэтага бусліка, калі вяртаўся з раёна. Сядзеў ён на старым ясакары пры дарозе. Сядзеў нерухома і маўкліва, высунуўшы адно шэрую настылую дзюбу. А яшчэ праз дзень пасыпаў снег з дажджом, а пад вечар узяўся і марозік. Тыдзень сыпала з неба, надвор'е сумнае, слотнае, зменлівае. I вось так — то цяпло, то холад — трымалася ўсю вясну, да лета, да сухавейных вятроў, да нясцерпнае спёкі, што не ачахла да самай восені, вось да гэтага дня, калі буслам зноў пара ў дарогу.

— Што ж вы натварылі, буслікі вы, буслікі,— гаворыць сам сабе Мацвей і папікае сябе за гэтыя словы: ці ж птушкі вінаватыя, ці ж маюць яны дачыненне да той бяды, што абрынулася на зямлю, ці ж яны гэта наслалі сухавеі і спякоту, якімі прадзьмуты наскрозь і абпалены і ён, Мацвей Роўда.

Буслы, за якімі назірае Мацвей, больш не падобныя на княжборскіх сялян, што нечага не падзялілі. Яны яшчэ ідуць грудзьмі адзін на другога, але гэта ўжо не бойка і нават не спрэчка, не дзярэ іх дзюбы ў п'яным ляманце злосць. Птушкі скачуць на лузе, кружаць ці то старадаўнія полькі і кадрылі, ці то шалеюць у нястомных мадэрновых бугах-вугах. Усё пераблыталася ў іх танцы — час і пакаленні, скрыпкі і гармонік, бубен і джаз. Зухавата скачуць антоны-лелькі, выдаюць каленцы за каленцамі, і каленцамі ледзь не б'юць сябе ў грудзі. I якія спрытныя, зграбныя ў іх ногі, нібыта дзеўкі ў міні з усяго свету выйшлі на гэтую сенажаць — танцпляцоўку, пеўнікамі ходзяць каля іх даўгалыгія палешукі-антоны, ледзь пакалыхваюць крыламі бусліхі, нібыта хусцінкамі памахваюць. Скончыўся джаз, адгрымелі бугі-вугі, і ўжо вясковая полька-трасуха віхурыцца па лузе ў святле чырвонага на захадзе сонца. I ўсё ў цішы — словы, музыка, скокі — пад задуменным ружовым сонцам. I доўгачаканая прахалода ў грудзях ад гэтага птушынага карагоду, нібыта прыпаў ён, Мацвей Роўда, да нейкай не перасохлай яшчэ крыніцы і п'е, п'е — аж зубы ломіць, аж нямеюць пальцы — сцюдзёную ваду, ваду родных палёў, родных лясоў, Палесся. Буслы па сенажаці пад лагодным на захадзе ружовым сонцам — гэта і ёсць само Палессе. Мацвей пачынаў разумець тое, што раней лічыў бабскімі забабонамі: чаму не толькі сяляне паважнага веку, але і маладыя дзеўкі, што просяцца ўжо замуж, так чакаюць вясной буслоў. Ведае бусел, здольны ён прадказаць, напрарочыць дзеўцы яе лёс. Убачыла яна яго адразу, як толькі вярнуўся ён з цёплых краін, на буслянцы — і ёй яшчэ ў бацькаўскай буслянцы год сядзець, а калі прыглядзела, што ляціць антон — паляцела неўзабаве і яна з роднага кубла: згуляюць яе вяселле сёлета. I згадвае Мацвей, што расказваў яму некалі Махахей пра буслоў. Верыць насуперак таму, што чуў потым ад іншых людзей, чуў ад вучоных, якія запэўнівалі яго: такога не можа быць, бо гэта супярэчыць прыродзе. Прыродзе, акрамя чалавека, ніхто і нішто не супярэчыць. Няхай гэта казка, няхай паданне, але страшнае паданне і дзівосная казка. I не можа не верыць ёй чалавек, які яшчэ мае душу. А душа яшчэ чагосьці прагне, яшчэ не зняверылася, яшчэ спадзяецца і будзе спадзявацца, пакуль не заплюшчацца вочы, не патухне ў іх святло. Уварваліся ў Княжбор першыя немцы, калі час жыта ўжо жаць, на матацыклах — выскачылі з гэтага жыта. Узнялі ў неба буслоў. Разгергеталіся, свету белага нябачна: гусі, гусі, гусі. I давай з аўтаматаў, з шмайсераў сваіх па гэтых гусях смаліць. Падстрэлілі аднаго, ён, як камень, і ўпляскаўся ў дарогу, пыл, пясок, посвістам назаўсёды складзеных крылаў уліўшыся ў вясковы галас, лямант. А чарада бусліная, як і людская, зведаўшы, што такое немцы, ратавацца да роднага балота, да лесу рынулася. Засталася ў небе адна толькі птушка. Тры кругі над сваім забітым гаспадаром зрабіла, вестуном закрычала і ўгору, да сонца ўзвілася. Махахей расказваў, што ён ледзьве не аслеп, гэтак сачыў за ёй. Слёзы вочы засцілі, і здалося яму з зямлі, што дасягнула птушка сонца; згарэла ў ім, сама ператварылася ў сонца, у сонечную палаючую кропку. Але кропка гэтая раптам стала ўвачавідкі расці, насоўвацца на зямлю, на немцаў, на яго, Махахея, ішла з неба на грэшную зямлю, як нейкі белы ўсёспапяляючы снарад, як адплата, як кара чужынцам. I немцы, і вяскоўцы як адплату, як кару і ўспрынялі яе. Махахею так падалося. Памсцілася яму, што вось зараз вогненная птушка, дасягнуўшы сонца, і сама, як жар, грымне ў зямлю перуном, і зямля, цвердзь яе, расступіцца, надвае расколецца. З расколіны выдзьмухне агонь і залье ўсё навокал агнём і пажарышчам. Так яно і было. У цішы, у аняменні нейкім сваіх і чужынцаў грымнула перуном на зямлю птушка, здрыганулася зямля пад нагамі ў Махахея, ускінулася ў грудзях сэрца, а з сэрца шуганула агнём, спёкай у вочы. Захісталіся, паплылі ў вачах Махахея хаты, загулі, захадзілі ходырам вячыстыя дубы. Бусел з бусліхай, знявечаныя, у крыві, што сцякала з іх пер'я ў вясковы пыл, ляжалі сярод дарогі, ля ног чужынцаў, і ціхі палескі ранак жалобным сонцам смуткаваў на іх.

Ці ёсць на свеце што большае за такую адданасць? Яна стала паданнем палескага краю, дый не толькі палескага. I ў іншых мясцінах, дзе нават не бачылі буслоў, гаварылі, што гэта было ў іх вёсцы, але толькі не з бусламі, а з лебедзямі. Мацвей не пярэчыў, не хацеў траціцца па спрэчкі, губляць, развейваць у словах тое, што паўставала перад ім за гэтым паданнем. А паўставала Палессе, Княжбор, непарушны, спрадвечны, тое, чаго не выкажаш словам, што трэба мець заўсёды ў сабе, за здраду чаму караюць людзей і птушкі, тыя ж самыя буслы. Чалавеку, які разбурыў буслянку, прадказваюць: чакай бяды, будзе кара нябесная. I выпадае, кара прыходзіць. Знаходзіць бусел таго, хто пакрыўдзіў яго, і помсціць злосна, жорстка — то прынясе і кіне на дах галавешку, і схопіцца хата агнём, а то і спрытней яшчэ ўтворыць — гадзюку кіне ў калодзеж: піце слёзы мае. Мо ўсё гэта здаралася і выпадкова, але ж Мацвей бласлаўляў такую выпадковасць. Ён і сам: быў з антонаў — бацьку яго звалі Антонам. Быў, звалі, завуць і цяпер, а ён... I шчымліва, і горка яму глядзець па развітальныя скокі птушак. Хаця тыя ўжо не скачуць. Буслы яшчэ карагодзяцца на лугавіне, яшчэ дрыгаюць нагамі-цыркулямі, але нешта ўжо змянілася ў малюнку іх скокаў, у павольных дагэтуль, мяккіх узмахах крылаў ужо чуваць вецер, чуваць выццё буры. і ў шыях, такіх гнуткіх раней, зараз ужо пругкая непахіснасць, злоснасць, не прывітанні, не дабрыдзень раздаюць яны, а шукаюць, каго б уджыгнуць. I тут Мацвей убачыў, каго яны збіраюцца ўджыгнуць, супраць каго выспелілі сваю злосць. На купіне, нібыта на лобным месцы, заводдаль ад усіх стаяў бусел. Птушка як птушка, яе нават можна было прыняць за важака выраю. Мацвей спачатку так і падумаў, але калі прыглядзеўся крыху больш уважліва, прыкмеціў, што крылы ў гэтага бусла нейкія абмяклыя і пазірае ён больш не ў неба, а ў зямлю. Мацвей зразумеў: не важак гэта, а вінаваты. Няма моцы ў крылах гэтага вінаватага, няма прагі ў неба, і колерам ён розніцца ад сваіх сабратоў. Бруднае і недагледжанае яго пер'е, смутак нейкі ў паставе, журба, маркота гнятуць да зямлі яго млявую шыю, асуджанасць. Сум, журба агарнулі і Мацвея. Такія ж спрадвечныя, як і прага, як сум і журба, што заўсёды жывуць у вачах птушак. Ва ўсім — і ў адзенні, і ў твары, і ў жэстах яго — раптам праступіла нейкая птушыная зліняласць. Але шкадаваў ён у тую хвіліну больш сябе, чымсьці гэтага адзінокага, асуджанага бусла. З буслам усё было проста і зразумела: шкадаванне, а мо абыякавасць бацькі-бусла ці маці-бусліхі загубілі яго. Яшчэ вясной птушкам стала зразумела, што лета чакаецца някормнае, цяжкае. Не думалі, не згадвалі пра будучыню вераб'і, гурганы, а антоны прымалі захады, бо ведалі. больш аднаго бусляняці не выгадаваць сёлета. I яны, пагойдваючыся, трымаючы раўнавагу крыламі, нязграбнымі, няўчэпістымі па дрэве нагамі выкочвалі з буслянак лішнія яйкі, скідвалі іх на зямлю. Няхай застаецца ў іх гняздзе адно толькі яйка, няхай будзе толькі адно птушаня, але каб яно было дужае, каб з яго вырасла сапраўдная птушка, антон, каб хапіла моцы яго крылам на далёкую дарогу ў цёплыя краіны, каб даляцеў ён туды, а вясной вярнуўся назад. I тады на роднай зямлі з'явяцца новыя антоны, і паляцяць яны ў свет бацькоўскімі сцежкамі-шляхамі. А гэтага бусла, відаць па ўсім, пашкадавалі, жыццё далі, а пракарміць як след не здолелі. I вось ён, калі спазнаў ужо неба, тупае па зямлі, абмераў яе, асуджаны памерці. Не здатны ён для далёкага пералёту, будзе толькі замінаць выраю ў дарозе, не дабярэцца да новага сонца, да цёплага краю. Няўдалы ён. Буслы праганяюць яго са сваёй зямлі, са сваёй радні. Яны не могуць кінуць яго ў дарозе. I птушкі ведаюць, што такое еднасць, і еднасць іх жорсткая, бо яны дбаюць перш-наперш пра ўвесь свой род, пра ўвесь свой вырай клапоцяцца. I клопат гэты змушае іх быць бязлітаснымі. Мацвей не можа даць адказ сабе, ці апраўдвае ён, ці асуджае гэтую жорсткасць. Быў час — асуджаў, і не толькі асуджаў. Калі ўпершыню ўбачыў, як буслы пазбаўляюцца ад лішняга, калі яму растлумачылі, чаму і навошта гэта яны робяць,— слёзы, крыўда на гэты жорсткі свет засцілі яму вочы, ён не мог нават і ўявіць сабе, каб хтосьці так бязлітасна забіваў таго, каго яшчэ не было, хто яшчэ но нарадзіўся. Ён жа і сам некалі быў у такім жа стане. I яму ж таксама не хапала, а часам і зусім не было чаго есці, ён адчуваў голад з таго дня, як пачалася вайна, як толькі ён пачаў сябе памятаць. I з ім можна было абысціся гэтак жа, як і з тым буслянём, якое яшчэ не нарадзілася, але ўжо і ў яйку праз сцены сваёй камеры, праз кроў маці адчувала жыццё. I пазней, як тое ж бусляня, можна было звесці са свету, галавой аб хвою, падушку на галаву — і ўсё. Не зведаў бы ён ні голаду, ні холаду, нічога б не зведаў. Але ж яму трэба было зведаць усё гэта. I маці бегала з ім па лесе, хавала ад немцаў яго ў балоце. На гарбу, як вярблюдзіца, вынасіла тры гады. Дык чаму ж гэтыя антоны вось так бязлітасна са сваімі дзецьмі? Ён заплакаў і кінуўся ў хату па стрэльбу. Ён прагнуў звесці рахунак з усім светам за гэтую птушыную літасць-жорсткасць. I не думаў, што сам, калі падыме стрэльбу на гэтую амаль што хатнюю птушку, утворыць яшчэ большую жорсткасць. Цяпер у ім няма і кроплі той злосці на буслоў, яе разнеслі, развеялі па пылінцы гады, ён ужо добра ведае, што жыццё бязлітасна абыходзіцца не толькі з птушкамі. I сёння яго хвалююць не наогул зло і жорсткасць, што творацца ў свеце, а толькі тое зло і тая жорсткасць, што творацца на яго вачах. Тут ён слабы. Слабасцю, млоснасцю і цяпер налілося яго цела, ён прадчувае лёс гэтага бусла. Бусліны сход, веча іх ужо скончылася, яны ўжо аб меркавалі свой маршрут, дзе і як ляцець, дзе адпачываць, адскакалі апошні танец на роднай зямлі, не завершана адна толькі справа: чарада рушыла на чужынца, цяпер ужо чужынца. Усім гуртам, натоўпам, ідуць антоны на антона, і адзінае ў гэтага натоўпу жаданне: прагнаць чужынца, і каб выгнанне гэтае было поўнае — з сям'і, з роду, з памяці. Хто ж першы кіне камень, хто першы вытне яго? У натоўпу адно вока, адна рука, адна дзюба і адно крыло. I ўсе як адзін яны таўкуць чужынца — б'юць той самай адзінай, што дадзена натоўпу, рукой. Але чужынец яшчэ трымаецца, больш таго, ён сам імкнецца ў натоўп, уціснуцца ў яго, ужыцца і, павярнуўшыся, біць некага іншага. Ён яшчэ не ўсвядоміў, што гэта ён якраз і ёсць чужынец. Антон — чародная птушка, яго палохае адзінота. I свае ж, свае вакол. Дык чаму ж гэта з ім так. Толькі ж учора лавілі разам адных і тых жа жаб, адных і тых жа гадаў. Ці справядліва яго біць, што ён меней, на адну, ды меней, упаляваў жаб, на аднаго, ды меней, з'еў гада?! Ці справядліва, што чарада зараз узаўецца воблакам у неба, а ён будзе блукаць сярод пустых палёў, а потым па белым снезе, пакуль яго і самога не прысыпле гэтым белым снегам. Ён дазваляе сябе забіць, гэта ўсё ж лепш, чым застацца аднаму. Але боль, пэўна, бярэ сваё. Ён робіць адзін, другі крок, і далей ужо ўсё прасцей, трэба толькі мяняць ногі. I бусел, унурыўшыся, амаль што няўцямна, перастаўляе ногі, ён яшчэ захоўвае годнасць, апошняе, што мае, што можа мець асуджаны, прыгавораны да небыцця — няспешнасць і мудрую падпарадкаванасць непазбежнасці. Але і на гэта яго не хапае. Нешта адбылося, нешта здарылася, ці то дзеўбанулі яго так, што і душа пачала ўжо адыходзіць, ці то ён вокам спатыкнуўся аб штосьці вельмі дарагое яму, аб лісцік, травінку, якую некалі таптаў, абмінаў, не задумваючыся, што праб'е час і стане яна яму такой жа блізкай і дарагой, як само жыццё. Само жыццё ўвасобіцца ў гэтым лісточку, травінцы. Увасобілася. Ён ужо кідаецца наўцёкі. І Мацвею хочацца ўжо самому панесціся на скрут галавы, перад яго вачыма тая ж самая травінка, лісток, і хочацца, уцягнуўшы галаву ў плечы, уцякаць далей, як мага далей ад ганьбы, няславы. Усе гэтыя дзяўбкі, удары, што прымае бусел, прымае і ён, цела яго ные ад цвёрдасці касцяных бязлітасных дзюб, яно ўжо ўсё ў драпінах, сіняках. Але ён застаецца на месцы, а бусел бяжыць, хаця ў гэтых яго ўцёках няма ўжо ніякага сэнсу, безнадзейнасць гоніць яго. Яго ўжо больш ніхто не б'е, чарада адстала. Выгнаны бусел ужо больш не бусел ні для чарады, ні для сябе. I ў ім, у яго рухах выяўляецца нешта качынае, цяжкае, валюхастае, і Мацвею здаецца, што гэта сама зямля не вытрымала, пахіснулася пад нагамі птушкі і хістае яго, кідае з боку на бок. Чарада ўзнімаецца ў неба і кругамі, кругамі набірае вышыню, ружовым і белым клінам уваходзіць у чырвань сонца, рассякае натрае сонца, узмахам магутных крылаў успеньвае неба і сонца.

— Калясом дарога, — махае ўслед выраю Мацвей.

Адзін толькі бусел застаўся на зямлі. Бусел і Мацвей Роўда на пустой дарозе. Бусел з тугою ў вачах паглядвае, як з клёкатам знікае за даляглядам чарада, і сам спрабуе крыкнуць, але няма ў яго сілы на голас, як ён ні выструньваецца, як ні напружвае цела, як ні дапамагае крыламі прарвацца голасу. Няма голасу, сіп толькі прастуджаны, так прастуджана плача ўзімку на ветры зломленая, расшчэпленая хвоя. Бусел жа з апошняга зноў бяжыць, бяжыць і махае крыламі, і галава яго задзёрта, вось-вось, здаецца, адарвецца ад шыі, ён імкнецца ў неба, імкнецца адарваць сябе ад зямлі. I адрывае, і праразаецца голас. Ён ляціць і крычыць, што мае моцы, змагаецца з паветрам, як той рыцар сумнага вобраза, змагаецца з травой, што гоніцца за ім, цягне да сябе, да зямлі., не дае выйсці ў неба. Губляе вышыню, але не верыць гэтаму, не выкідваючы ўперад ног, не збіваючы хуткасць парашутамі-крыламі, шэрым пер'ем, брудным камяком утыкаецца ў зямлю, падае грудзьмі, перакульваецца цераз галаву. Роўда спяшаецца, ідзе па лузе да птушкі, а тая галавой, кончыкам дзюбы, але цягнецца ў неба, за клінам, што ўжо растаў у вечаровым сонцы. Роўда бярэ бусла на рукі, нібыта дзіця на рукі бярэ, той квола б'ецца, усёй сваёй істотай, нават рухам крыві ў целе адхіляючы гэтае чалавечае шкадаванне і спагадлівасць. Мацвей прыціскае бусла да грудзей, прыпадае тварам да яго цёплага бездапаможнага пер'я.

— Ну што ты натварыў? Чаму яны з табой гэтак? Ведаю, брат, ведаю. I са мною тое ж самае. Чаму ты не вучыўся лятаць? Куды ж твае бацькі глядзелі? Сканаеш ты тут за зімку. А пашанцуе, перазімуеш, дык вясной усё роўна задзяўбуць цябе свае ж... Схібілі мы, брат, абодва. Мо і я вінаваты ў тваёй бядзе. Знішчыў тваё балота. А такое ж добрае было балота, столькі жаб у ім крумкала-спявала, а я іх усіх разам бульдозерам згроб і экскаватарам прысыпаў. Ты прабач мне, антон. Но ведаў я, што рабіў. А калі б ведаў... усё роўна было б тое ж. Табе трэба балота, жабы, а нам хлеб, бульба. Як жа нам з табой падзяліць зямлю, каб табе і мне ўсяго хапала на ёй? Не ведаю, ты прабач мне, не ведаю...

Мацвей шэптам гаварыў усё гэта буслу, і той нібыта ажываў у яго руках, як дзіця, даверліва прыпадаў да яго, болей не біўся, і плынь яго гарачай крыві больш не біла так аддаляюча. - Ты што, разумееш мяне, чуеш мяне? — закрычаў, загушкаў ён бусла.— Ты чакай мяне, чакай, я яшчэ прыйду, я вярнуся да цябе. Не дайся толькі лісе на зуб. Я прыйду, антон.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 86 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Проклятие любви
Проклятие любви
[Любовная фантастика]
Одно проклятие. Четыре смертные женщины. Семь дней до того, как боги будут навечно изгнаны в Чистилище. Вся жизнь Шей переворачивается с ног на голову после того, как ее парень бросает ее в
0
Падение Левиафана. Часть 3
Падение Левиафана. Часть 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Я очутился в прошлом — в теле умирающего государя. Ещё вчера я проводил аудит крупных компаний, а сегодня получил страну, которая пожирает сама себя. Вокруг — казнокрады, интриганы и те, кто мечтает
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Истинная для трёх драконов
Истинная для трёх драконов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Попаданцы]
Увидев странную дверь, я в неё вошла и оказалась в другом мире. Небольшой обряд, и вот я уже оказываюсь истинной для трёх драконов. Уже радуюсь возможности выбрать самого лучшего, как узнаю, что
0
Русские земли в Средние века
Русские земли в Средние века
[История]
Книга Георгия Вернадского посвящена становлению централизованного государства в постмонгольской Руси, когда усилиями Ивана III и Василия III — в основном мирно, но при необходимости огнем и мечом —
0
Развод. Из Германии за любовью
Развод. Из Германии за любовью
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Если ты выйдешь на работу, кто будет заботиться о доме? Кто будет заботиться обо мне? Кто будет содержать дом в чистоте и порядке? У тебя очень много обязанностей, Мира. — мой муж брезгливо
1
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
[Военная история / Публицистика / Государство и право / Научпоп]
Странные вещи происходят с изучением истории, в том числе — с историей Второй мировой войны. С одной стороны, написаны тысячи томов исследований, с другой — не установлена единая дата ее начала.
0
Чего хотят драконы
Чего хотят драконы
[Любовная фантастика / Самиздат]
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0