MoreKnig.org

Кім і Валерыя: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гіль Miкола



Шрифт:

Ніхто не азваўся, ні самы малы Косцік, ні самая старэйшая Сонька.

— І што я рабіць з вамі буду? — немаведама ў каго, спыталася Стэпачка.— І што, га? З пяццю вамі — адна?..— Хацела сказаць «без бацькі», але не сказала, не вымавіла гэтых слоў перад дзецьмі.

Даўно ўжо, ці не гады два назад, сасніла сон, які вытлумачыла для сябе так, што загінуў, злажыў сваю галаву яе Раманок. Яна не хацела ў тое верыць і аднак жа, штораз вяртаючыся да таго сну, верыла і не ўцярпела, пайшла да Волькі Булыкавай, і тая разлажыла перад ёю карты і таксама сказала, што няма на свеце яе Раманка, хай яна, Стэпачка, як хоча, верыць ці не верыць, а толькі карты не хлусяць. І яна паверыла. Надзя Ляксеева была сарамаціла яе. «Пабойся бога,— казала,— грэшна так думаць, хаваць мужыка, нейкім дурным картам паверыўшы...» А яна ёй у адказ: «Не картам веру, а сэрцу свайму... Няма Раманка майго...»

Дзеці зноў прамаўчалі, не агукнуліся на яе словы. Адна Сонька, здаецца, незадаволена крутанула галавой. Стэпачка якраз азірнулася, убачыла тое і датумкала, што Соньчына праўда, што не трэба было ёй гэтага гаварыць, і спахапілася, і загаварыла, нібы нічога перад тым не казала:

— Чаго ж я расселася, га? Не паранее. Трэба, дзеткі, і за работу брацца. Добры дзядзька не прыйдзе, не зробіць за нас,— Яна паднялася, абцягнула на худых клубах спадніцу, акінула вачамі надворак, праз расчыненыя дзверы зазірнула ў хату, у першую палову.— Ты, Вася, скоч на аселіцу, парэж там дубцоў і звяжы лазовы дзяркач, каб было чым і хату падмесці і во тут, ля ганка, прыгрэбці. Добра, сынок? А ты, Сонька, вады прынясі. І не палянуйся, дачушка, другі раз схадзіць, а мо і трэці, у балею налі, калі не дзіравая... А пасля, Вася, паглядзі разам з Мішам, хай паможа табе, дроў якіх, прапаліць у печы трэба. Мала што лета, а не палена столькі. А я з меншымі ў гарод пайду, мо што на зуб знайду. Трэба ж, дзеткі, жыць нейк, калі ўратаваліся...

Браўся на адвячорак дзень 3 ліпеня 1944 года.

Ці ўспамінала калі Стэпачка дзень той? Уга, колькі разоў. І той дзень, і ранейшыя, якія падзялілі яе жыццё на дзве розныя, нязлучныя між сабою палавіны — да вайны і пасля вайны. Як жа іх не ўспамінаць!

Але ж от дарма кажуць, што ў старасці ўсё як і ў дзяцінстве. Мусіць, зусім яно наадварот. Дні ў дзяцінстве былі доўгія, а ночы кароткія, а старасць месцамі іх мяняе, дні ўкарачае, ночы падточвае-падаўжае, бягуць гэтыя дзянькі ой як хуценька, не агледзішся! Ці даўно тое было, як яна сядзела на цёплым камені-круглеі, прыбіўшыся ўрэшце да сваёй хаты? Здаецца, зусім нядаўначка. Калі не ўчора, дык нейкі тыдзень назад. А між тым, сорак гадкоў прамінула — палова з пражытых ёю. Во, па радыё і па тэлевізары толькі і гавораць пра саракагоддзе з дня вызвалення. У Мінску метро збіраюцца пусціць. Людачка на тым метро як памешаная. І ёй, Стэпачцы, спакою не дае. Неяк яна, з месяц назад, была прыхварэла трошкі — грып гэты самы прыслепіўся, ці што, дык унучачка кожан дзень ці не поедам ела, па-добраму, але ела: «Бабуля, ты глядзі ў мяне, не хварэй, загадваю не хварэць, быць у форме, бо без нас, як мне сказалі, метро не адкрыюць». І сама заліваецца, смяецца, шчабятуха! Унучачка даўно ўжо, з вясны яшчэ, паклялася, што павядзе яе, сваю бабулю, у метро і правязе праз усе станцыі ў адзін бок і ў другі. А яна во, усё можа быць, мо якраз і падвядзе Людачку, возьме ды і ўложыць яе ў пасцелю самота гэтая незразумелая, нэндза душэўная...

Як спалохаўшыся гэтай думкі, паднялася Стэпачка з тахты, пайшла на кухню, запаліла газ, паставіла на пліту чайнік, пасля наліла ў кубачак кіпеню, укінула колькі лыжачак малака-згушчонкі і папіла-паела з пячэннем. Людачка такі «чай» упадабала, і яна, старая, услед за ўнучкай, хоць спачатку і смяялася з кнігаўкі, а сама як пакаштавала аднойчы, дык і пераканалася, што смачны малочны «чай», мо смачнейшы за той грузінскі ці цэйлонскі, за якім усе ганяюцца. Папіла, і быццам палепшала ёй: унутры стала цяплей, дык, здаецца, і душа трошкі адтаяла, пацяплела.

Але рабіць усё роўна нічога не хацелася. Адно пасоўгалася крыху са шчоткай-качалкай па дыванах на падлозе. А потым тэлевізар уключыла. — паглядзець, што там будуць паказваць. Думала, мо кіно якое будзе ці канцэрт, але і на адну праграму пстрыкнула, і на другую, і на трэцюю, а нідзе нічога, усюды то адзін чалавек сядзіць і гаворыць, то некалькі аб чымсьці між сабою гамоняць. Ды ўсё ж тэлевізар выключаць не стала, прылегла на канапку ў зальчыку. Падумала нечакана, што, пэўна, нехта ж і такія перадачы павінен ці мусіць глядзець, калі іх круцяць во па ўсіх трох праграмах. От і яна паглядзіць. Усё роўна рабіць няма чаго.

Гаварылі на экране пра тое, як будаваць у вёсцы. І паказвалі тую вёску, але не нашу, а каторая пад Масквой недзе, бо ўсё гаварылі — Падмаскоўе ды Падмаскоўе. Спачатку яна не надта і цяміла, пра што спрачаюцца людзі, сабраўшыся за вялікім круглым сталом. А пасля ўслухалася і дайшло да яе — спрачаюцца, якая хата лепшая ў вёсцы: ці як у горадзе, каб усё сяло ў адным доме жыло, ці, каб, як і даўней, кожны ў сваёй хаце. Яна адразу ж стала за тых, хто абараняў хату на адну сям'ю, гаварыў, каб пры хаце і садок быў, і хляўчук, і якая іншая будыніна. У горадзе так не выйдзе, зямлі не хопіць, калі кожнаму чалавеку асобна хату ставіць, а ў сяле, дзякаваць богу, зямлі хапае, дык чаго ў кучу збівацца? Парасяці з пятага паверха насіць есці, ці што? Яна і раней бы так сказала, каб у яе папыталіся, а цяпер, як пажыла ў горадзе, дык і подаўна. Яно, ведама, добра жыць во ў такой хаце, усё роўна, на якім паверсе, на пятым ці на дзесятым, калі ліфт ёсць. Але добра гарадскому чалавеку, у якога, як у ранейшага бабыля, ні кала ні двара. А чалавеку, што на зямлі і з зямлі жыве, нашто такая хата, нашто тыя паверхі? І праўду кажа той вунь, лысаваты, што нават і настаўніку ў вёсцы такая хата, такая даміна не трэба. Бо ў вёсцы і настаўнік — вясковы чалавек, не пан з вусамі, якога яна бачыла калісьці малой. А пан той таксама, дарэчы, высокай хаты ў парку не ставіў, два паверхі ўсяго было ў яго хаце. Каб ад зямлі не адрывацца. Каб хата сярод дрэў стаяла, а не ўзвышалася тычкай над імі. Чалавечая хата — не шпакоўня, ведама!

Слухаючы тую спрэчку на экране, успомніла яна, як сама будавалася з Раманком. Хто тады думаў, каб у хаце некалькі пакояў было, каб паравое правесці, каб ганкі былі ажно два — адзін на вуліцу, чысты, а другі — у хлеў хадзіць, да жывёлы? Абы дах над галавой быў, абы схавацца ўлетку ад дажджу і спёкі, а ўзімку ад холаду, абы дзе было самім жыць ды дзяцей гадаваць. Але ж радасці ў чалавека, які ставіў сабе хату, было не меней, чым цяпер, калі вунь які палац сабе чалавек каторы вымуроўвае. Бо хата — гэта ж не будка сабаку. На ўсё жыццё чалавек ставіў сабе адну хату, нават і дзецям яшчэ перадаваў у спадчыну. А яшчэ ж... І цяпер во, кажуць, пабудавацца нялёгка, а калісьці — яшчэ ж цяжэй было. Каб не талака, дык ці мелі б людцы хаты тыя? Адзін пуп надарваў бы, а ці паставіў бы сабе хату? А талакой, глядзіш, за лета і хата стаіць. Ну, ведама, яно клопатна, турботна, расходна, пачастунак адзін чаго варты, але ж — хата, вунь яна, стаіць, свеціцца свежым акораным бярвеннем на сонцы, смольны дух вакол сябе цэдзіць!

Яны з Раманком тады толькі лес талакой вывезлі. А ўжо часалі плашчакі і рубілі зруб нанятыя мужчыны — чацвёра іх было, камандаваў імі Ляксей Камоцкі. Чэсны чалавек быў Ляксей. І астатнія мужчыны таксама. Падрадзіліся абчасаць, зрубіць, пакрыць, столь і падлогу пакласці. Грошай — колькі дамовіліся, а за які час — як справяцца між сваёю работай і іхняю хатай. Падганяць іх не трэба было. Кожную вольную хвіліну цюкалі сякерамі. Калі не ранічкаю, дык днём, у спякоту, а не днём, дык вечарам, ажно пакуль не ацямнее. І бачыла Стэпачка — як сабе рабілі. Драку выбіралі, каб бярвенца да бярвенца і без моху шчыльненька прылягала, каб між бярвеннямі не прадзьмухнуць, не то што ўбачыць цеслям адзін аднаго. Усё рабілі па-людску. Дошак, праўда, Ляксей з мужчынамі не рэзаў, Раманок лес на гатар вазіў у Янавічы, але з дошкамі і без таго клопату хапіла. Гэта ж яны і габлявалі іх, і шпаравалі, бо парашылі ўжо столь класці па-новаму — каб гладкая была, шчыльненькая, у бэлькі запушчаная, у пазы. Колькі разоў яна пасля тую столь перамыла — і да вайны, і пасля вайны! І заўсёды Ляксея памінала добрым словам — гэта ж каб хоць калі яна ў палец стрэмку загнала! А якая жоўценькая столь была, калі яе старанненька пясочкам вышаруеш! Як васковая! Кожны сучок блішчыць! Столь яна мыла кожан год, вясною. Як ні бераглася, здаецца, і грубка ў хаце ніколі не чадзіла, і з печы дым асабліва не кідаўся, а за лета і зіму столь усё ж мурзалася, даводзілася вясною мыць. Іншыя бабы мылі звычайна перад вялікаднем. Раманок загадваў ёй не пільнавацца гэтай бабскай звычкі. Яна быццам і слухала, але ўсё роўна часта выходзіла, што якраз перад вялікаднем і яна мыла. Раманок хацеў, каб на Мая ў хаце было святочна, а вялікдзень часцей за ўсё перад Маем і выпадаў.

Любіла яна чысціню ў хаце. Столь тую самую яна сяды-тады і два разы на год мыла — другі раз перад пакровамі, перад зімою, от калі стаіць восень сухая ды цёплая, дык і памые. Хай чысцейшая будзе, святлей у хаце хоць трошку. Бо калі столь чорная, дык пры газнічцы ці пры лучыне як у яме сядзіш, а не ў хаце, а тады ж часта даводзілася сядзець і пры газнічцы, і пры лучыне, бо беднавата яшчэ жылося. А падлогу мыла кожную суботку. І кожан раз з дзеркачом, і не проста цёплаю вадою, а лугам. Дык тады кожная падложынка — таксама як навошчаная. Яна яшчэ, памыўшы падлогу, на аселіцу збегае, аеру ўжне ды па свежых, непрасохлых падложынках насыпле. І блыха, як завядзецца, здохне, і водар у хаце — як на лузе. Ляжаш спаць, дык як на капе сена, адно салаўёў не чуваць...

Хату сваю згадаўшы, пачала думаць чамусьці пра Ляксея Камоцкага, балазе на экране гаварылі ўжо аб нечым іншым. Успомніла Ляксея і ўсміхнулася сама сабе. Гэта ж ужо на яе вачах, як яна прыйшла ў Альхоўку, хадзіў ён, хлопцам будучы, штовечар да Яўхімавых. Да Зіны прыходзіў, да старэйшай Яўхімавай. А Зіна тая, круцёлка, упадабала настаўніка. Быў такі ў Альхоўцы настаўнік тады — Галубовіч. Высокі, чарнявы, з капелюшом на галаве і з гальштукам на шыі. Як ён там дзяцей вучыў, невядома, а ўсё спектаклі ладзіў, пастаноўкі ў панскім доме. Усе альхоўскія і з бліжэйшых вёсак дзеўкі млелі па ім. І Зіна Яўхімава прападала ў панскім доме вечарамі. А Ляксей прыйдзе да Яўхімавых і чакае, пакуль Зіна дадому прыпляцецца. Са старым Яўхімам пакурыць, з Надзяй пагаворыць. Надзю малой лічыў, не таіўся ад яе, што іхнюю Зіну ўпадабаў, выпытваў у Надзі тайны пра Зіну. Ці не праз усю зіму з хаты не вылазіў, не бачыў таго, што ўсім даўно відаць было,— што Зіна з настаўнікам гуляе. Хадзіў датуль, пакуль яны і не пабраліся, Зіна Яўхімава з тым Галубовічам. Ён жа і звёз яе неўзабаве, і далёка недзе, на Гомельшчыну, ці што. Зіна да вайны пісьмы пісала, два ці тры разы прыязджала, а пасля вайны як у ваду канула. Не чуваць і не чуваць. Яўхіма на свеце ўжо не было, а Надзя не адразу і дадумалася, каб напісаць туды каму — у сельсавет ці ў раён... і толькі, мусіць, ужо недзе ў сорак сёмым даведалася, што загінула Зіна, што ўся яе сям'я загінула: сама Зіна з дзецьмі ў канцлагеры ў Азарычах, а Галубовіч яе — у партызанах, у засадзе. Ага, дык як Галубовіч узяў Зіну, Ляксей прыйшоў, як штовечар, да Яўхімавых і вазьмі скажы Надзі: давай і мы з табой пажэнімся, я прывык да цябе, ты мне ўжо і за Зіну лепей... І Надзя згадзілася, пайшла. І жылі вунь як добра. І да вайны, і пасля вайны. Старэйшага свайго, Воўку, яны страцілі ў апошнюю блакаду, а з Веркай і блізнятамі ацалелі, вырваліся неяк з акружэння ля Дзікага возера, як і яна сама. Пасля вайны ў Ляксея з Надзяй і яшчэ малое знайшлося — дзеўка, Маня, пястушка іхняя. Добрай дзеўкай вырасла: і школу на «выдатна» скончыла, і універсітэт у Мінску, замуж за афіцэра выйшла, хоць яна, Стэпачка, ужо і не бачыла таго яе мужыка-афіцэра...

А Ляксей Камоцкі да вайны быў у Альхоўцы за брыгадзіра. Крыху марудлівы, пра якіх кажуць — цямці-лямці, але справядлівы і да работы жадзён. Ніводнай бабы ці мужчыну ніколі не пакрыўдзіў. Не глядзеў, сусед ты ці не сусед, сваяк ці не сваяк: што зрабіў, тое і зарабіў, лішняга працадня не дапіша. Але ж яна, сорам прызнацца, не проста так Ляксея цяпер успамінае. Была адна прыгода, ад чаго праз усё жыццё ёй, Стэпачцы, было і сорамна, і ніякавата і перад ім, і перад самой сабой, і перад Раманком.

Той вясною паслалі Раманка старшынёй сельсавета ў Казельчыцы, за дзесяць кіламетраў ад Альхоўкі. Яна з дзецьмі за ім не паехала. Каб гэта знаццё, што надоўга, дык мо і ўгаварыў бы яе Раманок. А так ён і сам не ведаў, на які час яго пасылаюць. Тады ж, грэх казаць, не надта лічыліся: сказана — едзь, дык і ўсё тут, а ці ў цябе сям'я, дзеці, гаспадарка, якую рашаць ці не рашаць, як нікому і знаць не трэба. Раманок з тых Казельчыц то прыедзе нанач, то не прыедзе — ведама, дзесяць кіламетраў! А ёй ужо і ў галаву дурное лезе: дзе ён, у каго начуе, а ці не пагорнецца да кабеты якой? І так тое ў галаву ўзяла, што ледзь не ашалела. Прыедзе Раманок, дык яна ўжо быццам і не рада, усё высочвае, каб угадаць, было ў яго што ці не было. А ў страха, кажуць, вочы вялікія. Дык ёй і праўда ўжо здаецца — не, не такі раней быў яе Раманок, як асцюдзянеў да яе і да дзяцей, усё на стому спасылаецца. А каб падумаць ды паразважыць, каб паверыць, што і праўда яе Раманок стамляецца там, бо не высыпаецца і не паесць як след, а ўсё сухама, урыўкамі, а яшчэ ж у сядле дзесяць вёрст пратрасецца, дык чаму ж не будзе стомлены,— да гэтага ніяк яна, Стэпачка, не даўмеецца. Засланіла ўсё рэўнасць дурная.

І так засланіла, што аднаго разу, калі здарылася так, што засталася яна ў полі з Ляксеем удваіх, павярнуўся ў яе язык падступіцца да яго з тою гаворкаю. Не хвалілася нікому Стэпачка, не расказвала і не раскажа ўжо нікому, пастаралася выкінуць тое з галавы, забыць начыста, як сон дурны, але ж от не забылася, помніцца слова ў слова, што было сказана між імі тады на полі, ля сцірты снапоў. Калі б Людачка магла яе думкі запісаць на тую сваю цэўку, дык і запісалася б так: «А што, Ляксей, спяшаешся куды?» — «Ды каб сказаць...» — «То мо прысядзь тады, га? Ці баішся?» — «Каго, Стэпачка?» — «Ну, мяне... Ці Надзі сваёй...» — «Ну і жарты ў цябе...» — «А я не жартую, Ляксей. Чаму б нам і не падурэць...» — «Ты што, дзеўка, ашалела? Чаго раптам?» — «Не пытайся, Ляксей, нічога не пытайся... Трэба мне! Душу супакоіць! Каб адпомсціць яму!..» — «Каму? Раманку?» — «Ляксей, не пытайся ж, кажу! Надзя не ўведае...» — «А Раманок твой? Ды я сам яму раскажу! Што ў галаву ўзяла! Ты што, ненармальная?..» — «Ненармальная, Ляксей, ненармальная. Змэнчылася, каторую ноч не сплю...» — «Дурная ты баба, і больш нічога! Калі так, то бяры дзяцей і едзь да яго, а не... Ох і даў бы я табе, будучы Раманком! Каб тыдзень сесці не магла...» — «Мне б лягчэй было, каб і адлупцаваў...» — «Яшчэ слова скажаш, дык я адлупцую! Ідзі дамоў, Стэпачка! Нічога ты мне не казала, і не чуў я нічога! Ясна?..»

Гэта ж паўвека мінула, а і цяпер яе як варам абліло. Што на яе тады найшло, дык і не ведае. Гэта ж пасля, як Рамчанка ўжо не было, ніколі ні разу і думка такая ў галаву яе прыходзіла, а то ж... Не, мусіць, праўду такі кажуць, што чалавек з раскошы шалее. Пасля вайны, галечаю тою, не магло ёй такое ў галаву прыйсці. А перад вайною, бач, дадумалася, ашалела баба. Перад вайною, асабліва апошнія два-тры гады, добра ўжо жылі людзі. Было ўжо і хлеба, і да хлеба, нельга богу грашыць. А па вайне і першы год, і другі, і трэці, і дзесяты не было раскошы. Якая там раскоша! Адзець на змену не было чаго. Сарочку якую на шасток у лазні ўскінеш, каб вошы папрудзіліся, і зноў надзенеш, бо другой не было. І яна, і дзеці зімой і летам адным цветам — адно насілі, латанае-пералатанае. Ашалець ад усяго таго і праўда можна было, толькі сапраўды ашалець, а не таго, каб...

Яна, Стэпачка, кожан раз, як прыгадае што з таго часу, дык і наплачацца, сама таго не хочучы. У сорак пятым выпраўляла Соньку ў Мінск. У педагагічнае вучылішча, на настаўніцу вучыцца. А ў чым выправіць, каб хто спытаў? Адна сукеначка на ёй — ні на ногі нічога няма, ні на плечы накінуць. Хоча, бачыце, дачка ў Мінск, а ўперлася: не паеду босая нізавошта! І яна, Стэпачка, плача, і Сонька разам з ёй. Пайшла да старшыні сельсавета. У сельсавеце тады старшынёй Забаўскі быў, яго пасля ў раён забралі. Паплакалася, расказала, што пасылаюць дачку на вучобу, а босай дзеўка не хоча ехаць. Напісаў Забаўскі запіску. І яна з той запіскай у раён. Там ёй выдалі палітончык, тоненькі такі, як пінжачок, на шоўкавай падшэўцы, баціначкі карычневыя на шнурках і шапачку-берэтачку, усё ношанае, але чыстае, з таго, што амерыканцы прысылалі, сказалі. Ішла яна дадому і ног пад сабой ад радасці не чула. А прыйшла, агледзеліся і зажурыліся разам з Сонькай. Палітончык аказаўся хлапечы, давялося гузікі перашыць і на левым крысе дзіркі - петлі зашыць, а на правым зрабіць новыя, а баціначкі не падышлі зусім — малыя, вузкія, нагу не ўплішчыць. Добра, Надзінай Верцы падышлі, нават велікаватыя трошкі аказаліся, але Надзя ўзяла, а ўзамен дала свае даваенныя балеткі. Сонька і ім рада была — усё ж не босая, бо ўбіла сабе ў галаву, што ў Мінск босай няможна...

Яна пра ўсё гэта Людачцы расказвала, а тая на цэўку сваю запісвала. І пра тое, як Соньку выпраўляла і як пасля хлопцы, адзін за адным, у Мінск выпраўляліся, у тым ліку і Толік, бацька яе цяперашні. Дужа ёй усё цікава ведаць, як пасля вайны было. Разумная надта ж нейкая, шчырая і спагадлівая ўнучка вырасла. Не па-дзіцячы ўражлівая і цікаўная. Яна, Стэпачка, расказвае, Людачка слухае, а як што не разумее ці як што здзівіць яе, дык і пачне пытацца. Сто пытанняў задасць. А яна на тыя пытанні і адказаць не заўсёды здатная.

Памятае, расказвала Людачцы, як авечак даглядала, як звеннявой па кок-сагызу была...

«Я, дзіцятка, прывыкла і ў калгасе ўсё рабіць гэтак, як і сваё. Да вайны абы-што рабіла. Куды брыгадзір пасылаў. Жаць хадзіла, лён палоць, восенню і зімою лён той самы мяла і трапала. І сіла ў мяне была, і спрыт, і гонар. Са мной рэдка якая баба магла зраўняцца. Раманок, дзед твой, нябожчык, мною ганарыўся нават. «Правільна робіш, Стэпачка,— казаў,— што не паддаешся, хай ведаюць, што ні я, ні ты сабе палёгкі не даём...» Я й не давала. Жаць пойдзем з бабамі, дык я не буду языком мянташыць, чужыя костачкі перамываць. Я перавяслаў нараблю і пайшла загон гнаць. Пакуль там хто толькі зажынае, дык я ўжо крыжык-другі снапоў пастаўлю. І лён той самы. І кагалам трапалі-мялі, у калгаснай пуні, і кожны сабе дадому браў. Я лепш дома любіла лён мяць. Тут аніхто не замінае. А там, ведама, баб збярэцца, адна перад адной па слову, дык галава баліць. Яно, кажуць, у кагале спрытней, лацвей рабіць, мо і праўда, але гэта ў мяне, мусіць, натура такая — як адна, дык я больш зраблю. Я Ляксея прасіла: прывязі мне воз таго лёну на падворак, і я табе яго чыстымі ручайкамі здам. А калі зраблю, вечарам ці днём, у будзень ці ў свята, гэта ўжо маё дзела. І ці абагнаў мяне калі хто! Я заўсёды больш ручаек здам. І ручайкі мае не тоненькія, а як пальцамі, жменяй абшчапіць...

Ну, гэта да вайны. А па вайне Ляксей Камоцкі з брыгадзіраў старшынёй стаў. І ўпрасіў мяне авечак калгасных глядзець. Не надта я і хацела глядзець іх. Не прывычная была я да такой работы. Ну, але згадзілася. Улетку тых авечак пасвіць трэба было, а зімою карміць-паіць. Ну, і нічога, глядзела. Пасвіць дзеці памагалі — Вася, пасля Міша і Толя, бацька твой. І зімой без дзяцей я ні кроку. Трэба ж і вады ў карыты паналіваць, і сечкі нарэзаць, і сена натрусіць. А колькі клопату, як акоты пачнуцца! Хлеў, скіданы з Хазяінавага гумна, увесь на дзірках, холадна ў ім, дык я ягнятак усё ў хату ды ў хату. Кармлю іх з сосачак, як дзетак. Свая кароўка не доіцца такой парою, дык я авечак навучылася даіць, хоць бабы з мяне і смяяліся, было. Хай смяюцца, думаю, ад таго мне горай не стане, а ягнятка, глядзі, і ўратую, на траўку вясною выйдзе — к восені добрая авечачка ці баранчык будзе.

І адзін год я іх глядзела, і другі. Спачатку іх мала было, авечачак пяцьдзесят, а пасля ж — і за дзвесце стала. Паболела іх, а сена, як на тое ліха, паменела. Галодныя зімою мае авечкі. Прыйду ў хлеў, а яны рукі мне ліжуць, у вочы зазіраюць. Не паверыш, унучачка, а праўду ж кажуць, што жывёліна таксама свой розум мае. Я гаманю з імі так ласкава, супакойваю, кажу, скора саломкі падвязуць, добрай саломкі, аўсянай,— дык яны як разумеюць, згрудзяцца ў гурт і не бэкаюць, не мэкаюць, цярпліва чакаюць. Аднойчы, ці не ў сорак сёмым зімою, і саломкі той не стала. З гарышча ўсю салому, што восенню на жэрдкі пацягала, каб у аўчарні цяплей было, скарміла, страху саламяную з аднаго боку хлява спусціла на корм. Дохнуць мае авечачкі...» — «А чаму, бабуля? Чаму не было чым карміць?» — «А ты б у мяне што лягчэйшае папыталася! Хто ж яго ведае, чаму не было...» — «Не рабілі людзі, ці што?» — «Чаму ж, дзіцятка, не рабілі? Рабілі, ведама. Праўда, мо і кепска рабілі. Дык жа... За што ж было рабіць добра? Працадзень пусты быў. Лічы, нічога на той працадзень не давалі. Дык і не хацелі людзі рабіць...» — «Ну, а чаму, бабуля?» — «Каб жа я ведала! Мо не так што рабілася... Ці ж з маім розумам, кнігаўка, разбірацца ў тым? Адно я ведаю, што мае авечачкі галадалі. Аднаго разу не вытрывала, пайшла нацямку не ў аўчарню, а да Ляксея, да старшыні. Прыйшла, а ён толькі ўстаў яшчэ, не мыўшыся, курыў нашча цыгарку. Я яму ключы на стол — бразь, не пайду, кажу, больш у хлеў, калі няма ім чаго даваць, дык хай мае вочы лепей не бачаць таго! Апрануўся хуценька Ляксей, ключы ўхапіў і мне кажа: пайшлі, Стэпачка, пайшлі... Прыйшлі, запалілі ліхтар, падышлі да перагародкі. Збіліся авечкі ў гурт. А тры ці чатыры ляжаць, ножкі адкінуўшы. Выношу я іх з-за перагародкі, а ў самой слёзы цякуць. Бачу, ажно і Ляксей плача. Пабег на канюшню, запрог каня, сам аб'ехаў на санях усіх у Альхоўцы і прывёз праз гадзінку воз сена. Паласаваліся мае авечачкі, і ў мяне праз тое адлягло на сэрцы...» — «І доўга ты іх даглядала, бабуля?» — «Не, унучачка, нядоўга. Тым годам, сорак сёмым, і кінула. Не сама кінула — Ляксей загадаў кінуць. Паслаў мяне на кок-сагыз...» — «На што?» — «На кок-сагыз, цыбатка! От, бачыш, ты і слова такога не ведаеш, а бабуля твая звеннявой па кок-сагызу была... Я, можа, і не паслухалася б Ляксея, не кінула б сваіх авечак, бо прывыкла ўжо, уцягнулася, але ж і яшчэ адна напасць навалілася — ваўкі. Паверыш ці не, унучачка, а ці не назаўтра пасля таго, як Ляксей сена расстараўся, а пасля, днём, і бульбы трохі на аўчарню прывезлі, прыходжу я ранічкаю — бачу, мае авечачкі папуджаныя, ажно на сцяну лезуць. Узяла я ліхтар, аглядзела ўсе загарадкі, вакол аўчарні абышла — няма, здаецца, нікога і нічога. Але ж бачу — напуджаныя. Яшчэ раз пайшла вакол аўчарні. І ўгледзела — ваўкі прыходзілі. Не адзін, а некалькі. Спрабавалі нават пад сцяну падгрэбціся, але нешта перашкодзіла — ці мо сабакі, ці што іншае. Я сказала пра тое Ляксею, але ён ці не надта паверыў, ці чым заняты быў. Ну, я і пайшла ад яго. А ноч прыйшла — будзіць мяне Анюта Гэрцава, яна ад аўчарні непадалёк жыве. Грукае да мяне ў дзверы і крычыць: «Стэпачка, ваўкі ў аўчарні!» Ухапіла я ліхтар, вілы ў рукі і туды паджгала. Прыбегла, адчыніла дзверы — і ў вачах мне цёмна зрабілася. Пад сцяну падгробся ўсё ж, шкурадзёр, і столькі авечачак задушыў! Ажно сямі штук не далічылася... Расстроілася я ўшчэнт. Некалькі начэй пасля на аўчарні начавала, Вася таксама колькі разоў пільнаваў са стрэльбаю — у Якуба Краўца выпрасіў. Але ж яны хітрыя, падлы! Як мы сядзелі, дык не лезлі. А як мы не пайшлі, дык зноў убіліся і зноў крыві нарабілі... Дык як загаварыў вясною Ляксей пра кок-сагыз той, я і згадзілася...» — «Што ж гэта за кок-сагыз такі, бабуля? Ты ж так і не сказала».— «А бо, унучачка! Гэта трава такая. Ну, можа, не трава — кветка. Ну чыста, як на вока, дзьмухавец. Адуванчык, як вы ў горадзе кажаце. Што вясной паўсюль жоўценькім цвіце, а пасля парашуцікі ад яго лятаюць. Мы, малыя, помню, усё ў полі любілі дзьмухаць на яго і гадаць, дзед ці баба. Ці начыста абляціць, да лысай галоўкі, ці барада застанецца...» — «А нашто той кок-сагыз разводзілі? Што з яго рабілі?» — «А бо, Людачка, мы ж спачатку таксама здзіўляліся. Надумаліся — траву, пустазелле саджаць! І палоць яе колькі разоў за лета, і акучваць, а пасля выбіраць асцярожненька, каб карэньчыкаў не папсаваць, чысціць тыя карэньчыкі і здаваць... Ну, а пасля сказалі нам, што з гэтага кок-сагызу рызіну робяць. З карэньчыкаў у яго малако беленькае і надта ж горкае выступае. От малачко тое і ёсць рызіна. Як загусцее, дык як рызіна. Казалі, гэта на абарону, на армію нашу рызіна тая патрэбна. Папраўдзе, унучачка, не вельмі і дападалі мы, нашто ён. Раз трэба, дык трэба. Адно — ніхто ж не ведаў, ні як яго саджаць, ні як даглядаць. Нас, помню, у раён на нараду сабралі, паказвалі, расказвалі, як з ім абыходзіцца. Я ў раён з Альхоўкі хадзіла, бо мяне звеннявой паставілі. Колькі мы з бабамі папоўзалі-парачкавалі на Доўгім балоце з тым кок-сагызам! Каму пра гэта калі і раскажаш, унучачка? Ён жа на балоце толькі расце. От шнур балота ля дарогі і акапалі канавай, каб рудаўку ў Бачылаўку спусціць, узаралі яго, рыдлёўкамі і граблямі разбілі дзірван, выграблі ўсе касмылі і карэнні, зрабілі грады, а не поле і пасадзілі на тых градах кок-сагыз. І кожан дзянёк па тым шнуры ля дарогі мы на коленках з канца ў канец, з канца ў канец. Так ужо чысценька палолі, каб нідзе ні травінкі. А ці ж лёгенька гэта? Дождж пройдзе — у разорах жужаліна балотная, не ўлезці, а мусіш лезці, грэбціся, бо не любіць той кок-сагыз ні травінкі зелля, ні спіны не чуеш, ні ног, ні рук. А каб жа гэта добра паснедаўшы поўзаў там, рачкаваў. А то ж усе мае бабы і я з імі, іхняя звеннявая, на нішчымніцы, духі падцягнуўшы. Каторай і ўваччу пацямнее, бывала. Тады мы ўжо насварымся на такую бабу, накрычым: ідзі, пасядзі ля дарогі, адпачні... Найбольш, унучачка, дакучала, што ў гразі даводзілася поркацца. З дня ў день па пояс, лічы, мокрыя мы і брудныя, як чэрці. Кожан раз, дадому ідучы, мыешся пад Яськавым мостам, але ўсё роўна — караўкай пляцешся, спадніца тая на табе, быццам з бляхі, такая каляная, так укарэла. Ведама, не будзеш жа кожан дзень мыць яе, за ноч дык і ці высахне, а заўтра ўсё адно ў тую балотную твань лезці... А лета, як на тое ліха, і халаднаватае выдалася. Дык многія мае бабы і пахварэлі. То адну скруціць раматус, то другую. Ну, але скруціць, ды адпусціць. А от Верку Церахаву, гаротніцу, так і не адпусціў. Як скруціла нагу, так, бедалага, і пачала скакаць на адной. Як ужо матка яе праклінала і балота тое, і кок-сагыз, і мяне заадно. Быццам і я ў чым вінавата была, быццам сама не поўзала разам з Веркаю яе і з другімі бабамі... Ну, але ж — ці лепшай была б іншая матка? Можа, і не была б. З дачкой такое гора, такая бяда. Дзеўка маладая яшчэ, і замуж не паспела выйсці, а цяпер — хто возьме калеку? От матка і кляла ўсіх разам з кок-сагызам тым...

А карэньчыкаў восенню мы навыбіралі шмат. Цяпер я ўжо не помню колькі, але ведаю, што шмат, больш, чым такія ж звенні ў суседніх калгасах. Грамату мне далі ў раёне, а пасля і ў вобласць, у Мінск, паслалі. На нараду звеннявых па кок-сагызу. Помню, у Доме ўрада нарада тая была. Я й зайсці туды баялася. Каб адна, дык нізавошта не пайшла б. Ну, а як кампаніяй, дык, ай, думаю, як усе, так і я. Як жа там хораша, чысценька, помню, было! Зала круглая такая, крэселкі круглымі радочкамі ўсё ўверх і ўверх, так што кожнаму, дзе б ні сядзеў, усё відаць... Выступалі, гаварылі, хвалілі нас. Усё, казалі, наша праца мацуе абарону краіны, што мы здолеем даць адпор проіскам імперыялістаў, падпальшчыкаў новай вайны. Я, не буду маніць, не выступала. І дзякаваць богу, што мяне не пацягнулі на тую трыбуну. Я ж, мусіць, не сказала б ніводнага слова. Язык бы не павярнуўся. А некаторыя бабы выступалі. Па паперках чыталі. Панапісвалі ім тыя паперкі, а яны чыталі. Дык каторая добра, гладка прачытае, а каторая спатыкаецца, мэкае-бэкае... Сядзіш, слухаеш і думаеш: а мая ж ты бабачка, не лезла б ты лепей, адмовілася б, сказала б: вы граматнейшыя, вы і выступайце, а мне, дурной бабе, чаго на тую трыбуну лезці?.. Помню, там і буфет быў, і сталоўка, але дзе ты бачыла, каб я ў той буфет пайшла? Грошай-то я ўзяла. І сама колькі рублёў мела, і пазычыла трохі, але ж — буду я грошы траціць на абед той! І так пасяджу. Гэта ж не рабіць. А пасядзець можна і на пусты жывот, не ўбудзе.

Ну, а як скончылася ўсё, дык я з таго Дома ўрада хутчэй на трамвай ды на Камароўку, на базар. Купіла хлеба некалькі буханачак, пакуначак падушачак — дзецям гасцінца, заадно і сама паабедала — узяла батон і дзве бутэлькі морсу. Як з'ела той батон з морсам, дык, помню, ажно павесялела. Такое смакаццё! Успомню, дык, здаецца, і пасля ніколі так смачна не ела! Надта ж смачны морс той быў. Смачнейшы за цяперашнюю газіроўку. Ці мо ўжо здаецца так? Да вайны сітро ўсё было. А пасля вайны — морс. Вельмі смачны. А з батонам — дык за вушы не адцягнуць...»

Успомніла Стэпачка, як расказвала пра ўсё гэта Людачцы, і яшчэ больш зажурылася. Разварушаная памяць тузанула іншую нітачку, і вось ужо пабегла думка пра дзяцей. Кепска, ведама, што не так жывуць дзеці, як хацелася б. Але сябе яна не папікае. Яна што магла рабіла, каб дзеці харошымі раслі. Найперш глядзела, каб не гультаямі раслі. А як працу будуць любіць, дык да благога не нахінуцца. І, дзякаваць богу, ніхто ж, здаецца, не скажа, што абібокамі павырасталі. І Сонька, і хлопцы — ніхто ад работы не ўцякаў. Ні ў сяле, ні ў горадзе. Сонька тая дык як зацятая да работы, здароўе хутчэй пакладзе, абы ніхто не сказаў, што гультайка. І Вася цягавіты, і Міша з Толікам. Адзін Косцік трошкі не такі, дык тут, пэўна, вінаватая ўжо яна сама, Стэпачка,— ашчаджала, аберагала, як малодшанькага, апошненькага.

Не, работы ніхто з яе дзяцей не цураўся. За гэта яна была спакойная. І цяпер во. Робяць жа. Ды толькі бачыць Стэпачка, што ўсё роўна як нешта павярнулася ў свеце, ці мо ў дзяцей не так. Яна, услед за Раманком сваім, прывыкла, што трэба лепш рабіць чужую работу, чым сваю. Тую работу, якая агульная,— калгасная, калі чалавек у сяле жыве, ці заводская, калі ты чалавек гарадскі. Тую работу, за якую табе дзяржава грошы плоціць. Ніхто тую тваю работу за цябе не пераробіць. Як ты зрабіў, так і будзе. Тая твая работа да людзей ідзе. І трэба, каб было табе не сорамна перад людзьмі. Як жа інакш? Ты — людзям, а людзі — табе. На гэтым свет стаіць. Яна да такога парадку прывучана. І верыць, што справядліва гэтак, што так і быць павінна, бо чалавек жа не для сябе жыве. Калі для сябе толькі, дык — дурны ён чалавек, гаротны чалавек. Памрэ — і як не жыў. Ніхто не ўспомніць ні благім словам, ні добрым. Як і не было яго ніколі на свеце...

Ніколі яна не вучыла так жыць сваіх дзяцей. Наадварот, зусім іншаму вучыла. А от жа бачыць — як для сябе яны ўсё больш і больш. Гэта ж не памятае ўжо, ці чула калі, каб яны пра работу сваю гаварылі. Ну, што там было, на рабоце, хто што гаварыў, хто больш зрабіў, а хто менш, хто добра зрабіў, а хто блага, абы з рук. Усё больш дзяціныя гаворкі круцяцца вакол таго, хто што дастаў і дзе, хто каго абняславіў і за што, хто каму дарогу перабег і навошта. І сумна робіцца ёй ад усяго гэтага. Бо — радасці ў дзяцей няма. Мала радасці. Найбольшую ж радасць работа прыносіць. Работа, а не што іншае. Гэта толькі кажуць так, што — як сыр у масле качаецца. А як не ведае чалавек радасці ад работы, дык і сыр той з маслам не абрадуюць. Ну, а калі няма радасці ў чалавека, дык, значыцца, і душа яго не на месцы. Нэндзіцца, пакутуе душа, шукае нечага, а і сама не ведае чаго. Як непрыкаяная. І чалавек тады гаротнік. Бо жывот той самы можна пітвом і ежай наталіць, а душу — чым спатоліш? Душу радасцю адно спатоліш. Тым, што яна, душа, другую душу сагрэла, суцешыла, паспрыяла другой душы...

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мое рыжее счастье
Мое рыжее счастье
[Проза / Современная проза / Приключения / Домашние животные]
Никогда не верила в чудеса, но, тем не менее, они случаются. Теперь я это точно знаю. Все началось с того, что, получив в наследство домик в деревне, я отправилась его осмотреть, и в один миг вся
0
Узы доверия
Узы доверия
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Только мы решили, что битва окончена, как на горизонте замаячила новая война. Последнее сражение завершилось нашей победой — мы одолели одного из врагов. Но вместе с этим открыли дверь куда более
0
Тарзан. Сборник рассказов
Тарзан. Сборник рассказов
[Классическая проза]
По лесной тропе бесшумно двигался бронзовотелый человек-гигант, почти полностью обнаженный, если не считать набедренной повязки. Это был Тарзан, обходивший ранним бодряще-прохладным утром свои
0
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0
Алтарь богини Руато -1
Алтарь богини Руато -1 "Объявлена вне закона"
[Приключения / Фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG)]
Квест, по призыву богини Руато-наль-хо стартовал! И если ты решил стать спасителем израненной девушки, то будь готов разделить с нею и все трудности этого непростого задания!
0
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
[Любовная фантастика / Эротика, Секс]
«Иногда мне кажется, что всё было бы гораздо проще, если бы я не согласилась бесплатно принять душ в квартире сексуального инопланетянина». ☆ ДЖЕССИ Последние несколько лет моя жизнь летит к
0
Не иди за ним
Не иди за ним
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Мне тридцать два года, ни мужа ни детей, есть только своя ветеринарная клиника, квартира, машина. Бизнесвумен как ни как. Все же думаю что хочеться женского счастья. Банально даже думаю, о то чтобы
0
Похититель даров
Похититель даров
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
За шестьсот с лишним лет я успел повоевать, собрать сотни даров и привыкнуть к тому, что могу за себя постоять. А потом пришлось начинать заново. Теперь я Макар Соколов. Тело слабое, Источник
0
Младшая карта в королевской колоде
Младшая карта в королевской колоде
[Любовное фэнтези / Детективная фантастика / Городское фэнтези]
Представьте, что карты – это люди, отмеченные магией и наделённые властью. Джасми, маленькая семёрка пик, решается на рискованный шаг, чтобы повысить свой статус. Она воскрешает могущественного
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
Мир Арильяна призвал меня после смерти. Дал новое прекрасное тело и надежду на счастье, которого я уже не ждала. Что мне может угрожать в новом мире? Мне просто нужно принять условия и применить свой
0
Год победы
Год победы
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение книг «Повторение пройденного», «Маршал северных направлений» «Январский гром», «Сумерки войны», «Под напором стали и огня», «Возмездие былого», «В трех шагах», «Право победителя», «На
4
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
[Личные финансы / Бизнес / Религиозная литература: прочее / Деловая литература: прочее]
90 % трейдеров теряют деньги из-за собственного эго. Излишняя уверенность в себе, импульсивность, упрямство – вот главные причины провалов на бирже. Как же изменить свое мышление, чтобы наконец
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0