MoreKnig.org

Нічые: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Федарэнка Андрэй



Шрифт:

Ды ў тым і справа, што нічога гэтага ён не можа! Нават простай схемы аўтамата Калашнікава ён не ведае! Нічога ён не можа. Таму не варта пераацэньваць сябе. Не трэба быць вялікім мудрацом, каб зразумець, што нічога добрага не прынясуць яму ні вандроўніцтвы па свеце, ні спробы змяніць ход «гістарычнага воза», а тым больш старанні перакуліць яго, падсеўшы, як тая кандрат­крапівінская жабка, пад яго кола…

І тут вось яшчэ што. Такая вымалёўваецца справа — а трэба яму яно? Гэтыя намаганні змяніць нешта, паўплываць на штосьці, умяшацца кудысьці, папярэдзіць кагосьці… Калі ясна, што любое, нават самае нязначнае ўмяшанне ў гістарычны працэс элементарна прывядзе да таго, што… бацькі яго некалі не сустрэнуцца, і ён проста не народзіцца! Во парадокс. Зусім адваротны цяперашняму «хочаш жыць — умей круціцца»; тут, у ягоным выпадку — «хочаш жыць — не варушы нават пальцам!»

…А навокал буяў, адцвітаў сваім запозненым, апошнім ужо колерам ціхі верасень, і ніякай справы не было яму да метафізікі.

Раніцамі доўга трымалася на сівай, жорсткай траве­ціпцы раса, і акропленыя ёю карункі белага ліпкага павуціння пад раннімі сонечнымі промнямі блішчэлі, пераліваліся, а ў нізінах, дзе павуціння было найбольш, яно здавалася інеем. Неба яшчэ не страціла свайго летне­блакітнага колеру, але вада ў рэчцы, у якой яно адбівалася, была ўжо свінцова­сіняя. На поплаве адрасталі па трэцім разе канюшына і дзятлаўнік — галоўкі іх набіваліся між пальцаў, калі ісці босым, а пяты калола нядаўняя пакоша… Бульба амаль уся была выкапана; цешылі вока, абяцаючы неблагі ўраджай, пустыя шэрыя загоны, толькі з дзе­нідзе чорнымі кругамі на месцах спаленага картапляніку, ды паўз разоры — рады буракоў са свежа­зялёным, а знізу фіялетавым бацвіннем, ды яшчэ гарбузы дабіраюць апошняе цяпло, валяюцца панамі на пляжы — калі перавярнуць такога нагою, дык адкрыецца белая, як сыр, незагарэлая скура, а ў зямлі застанецца ладная ўмяціна. Доўгія вяроўчыны гарбузніка з агароду запаўзалі на поплаў, блыталіся з травою, пускалі карэньчыкі, урасталі ў зямлю — паспрабуй выдзяры! — і цвілі, цвілі сабе як ні ў чым не бывала буйнымі жоўтымі кветкамі, а потым, дзякуючы познім руплівым пчолам, усяго за якіх пару дзён стваралася завязь — маленькія, з яйка, гарбузікі, якім, канечне, так і не наканавана вырасці.

Недалёкі лес уяўляў сабою жоўта­барвова­зялёнае пано. Клыпаючы туды з лазовым, лёгкім пакуль кошыкам, дзе толькі сцізорык, два яблыкі, рэпа і загорнуты ў анучку кавалачак сала, Трухановіч прамінаў скапаныя загоны, у канцы іх прадзіраўся праз сцяну сланечнікаў уперамешку з кукурузаю, затым праз поплаў, пакідаючы на мокрай расе розныя сляды — адзін, як і трэба, пункцірам, другі — суцэльнай паласою, дабіраўся да вузкай, у карчоўі схаванай кладкі праз рэчку.

Ён крочыў гэтай адвечнай сваёй дарогай, звыкла рабіў простыя рухі — такія, як адхінуць галінку, каб не сцёбнула, спружыніўшы, па твары, услухоўваўся ў ранішнія гукі і адчуваў, як кружыцца ў яго галава — ад ціхай радасці жыцця, ад магчымасці існавання, ад таго, што вушы могуць чуць свіст крылаў нейкай птушкі над галавою, нос — удыхаць ядранае вераснёвае паветра, вочы — бачыць барвовае золата бярэзніку і асінніку ўперадзе, скура — адчуваць праз гімнасцёрку здаровую ранішнюю прахалоду… І яму здавалася, не толькі галава, а і сам ён марудна кружыцца ў гэтым коле быцця, як тая вунь сухая хваёвая шыпулька ў вертыкальна павешанай сетцы павуціння.

А калі пачынаўся лес і жоўта­залатая лістота ўзнікала не толькі перад вачыма, а і пад нагамі, і трэба яшчэ час быў, каб прывыклі, пераключыліся з агульнага, «панарамнага», на дэталі вочы, каб маглі пазіраць на гэтае лісце, мох, верас — і не заўважаць іх, бо мэта ж не яны, а запаветная, чырвоная ці карычневая, часта з прыліплым лісцікам, з праедзеным слімаковым следам грыбная шапка, гэты цуд зямны, вяршыня дасканаласці, гэты яшчэ адзін доказ існавання Творцы Найвышняга!..

Тут у лірычнае сузіранне ўмешваўся яго вялікасць прыктычны рэалізм: вось каб многа, вельмі многа баравікоў назбіраць, насушыць — і ў той, будучы час? Якомусь оптаваму скупшчыку… Абагаціцца можна было б… А з гэтага часу ў той — што?.. А зубец наступны ўжо чапляў чарговы выступ, прыводзячы ў рух больш складанае, хоць і больш знаёмае кола — самааналізу. Добра — хай не можа ён, ды і не павінен, умешвацца ў ход гісторыі. Тады якая ўсё ж мэта маёй засылкі сюды? Якая, высокім штылем мовячы, мая тут місія?!

Глушэча гэтая… Убаку ад ліхіх дарог, прыхаваная ад рэвалюцый і войнаў вёсачка — зацішнае, бяспечнае месца… Мора вольнага часу, лес, рэчка, уласнае жытло, заўсёдны кавалак хлеба на стале… А паперы стос? А алоўкаў аж два? Потым: рука скалечаная якая? Левая… Ці не таму, што правай пішуць? Кульгае зноў­такі… Ці не таму, каб не лётаў на злом галавы, а меў магчымасць спакойна пасядзець, агледзецца, падумаць? І тое, што да цяжкай сялянскай працы, якая б увесь вольны час забірала, непрыдатны… І што пабойваюцца яго, і не чапаюць… І што ні да чога і ні да кога ён тут асабліва не прывязаны, а значыць, мае свабоду, найперш духоўную…

Абставіны, фізічны стан, адзінота, чужацкасць усяму і ўсім, незанятасць па гаспадарцы — ці не дужа падазроныя ўсе супадзенні? Як падагадана кімсьці, як знарок створаны для яго гэтыя ідэальныя ўмовы, што не пакідаюць яму ніякіх іншых варыянтаў, а настойліва, адназначна падводзяць да аднаго­адзінага і, што важна, даступнага яму занятку.

Даўно, яшчэ ў тым будучым сваім жыцці колькі разоў усё збіраўся Трухан­Трухановіч зрабіць такую справу: апісаць вёску сваю, літаральна кожную хату; мала таго — нават узяўся быў аднойчы за гэта, нават прыдумалася, як — ды проста: намаляваць план вёскі, квадрацікамі абазначыўшы хаты, пранумераваць іх… І пішы сабе: «№ 1, хатка­халупа на ўзлеску, жыла Лукер'я, уся ў бародаўках, з іх раслі валасы. Мела дзвюх дачок, Веру і Любу, сама не даядала і іх голадам марыла — усё карове (прымаўка «Лукер'іна карова гладка, як аладка».) Слова­імя Лукер'я зробіцца потым агульным, абазначацьме неахайную, запушчаную, сквапную кабету. Лёс Веры з Любаю, калі Лукер'я памерла. Паверыўшы вярбоўцы (асабліва, здаецца, таму, што даюць кожнаму бясплатна тэлевізар) абедзьве паехалі на БАМ, Вера так недзе і згінула, Люба неўзабаве вярнулася з чалавекам, Алікам, — і гэтае імя стане агульным, мянушкаю: «алік» — алкашык, недапечаны, незразумелы… Помніцца, дзівіў ён вёску, акрамя імені свайго, яшчэ тым, што суп сам сабе варыў прама на двары, расклаўшы агонь паміж цаглінак… Ды ці адно гэта! Бог мой, колькі гісторый звязана толькі з гэтай сям'ёю!..

№ 5, пад слівамі, насупраць могілак — глухі Аўрам жыў, адзін­адзіны раз за ўсё жыццё выбраўся ў раённы цэнтр і адразу ж, ледзь не на вакзале, трапіў пад машыну — «машына зарэзала», як пасля казалі…

№ 8 — хата «Сярбейца», інакш — серба. Адкуль тут узяўся серб, што ён тут рабіў, куды затым падзеўся? А мо гэта і не серб ніякі, а проста служыў недзе на Балканах чалавек, вось табе і бірка налеплена, вусны пашпарт, гэткая праз усё астатняе жыццё суправаджальная «рэкамендацыйная характарыстыка», і яму, і нашчадкам яго…

Кожная хата — клубок лёсаў, процьма гісторый, цэлыя сагі — з нараджэннямі, смерцямі, радасцямі і бедамі, геаграфічнымі перамяшчэннямі і вяртаннямі… Дык гэта ж усяго толькі макаўка, вяршок, тое, што ён ведае павярхоўна. А каб хоць трохі капнуць глыбей, каб распытаць старэйшых каго?..

Ці ўзяць нежывое, ваколіцы — тут увогуле скарб пад нагамі!

Выкраслі план­схему, сінім фламайстрам пакажы на ёй рэчачкі­рачулкі, якія на ніводнай, нават буйнога маштабу, тапаграфічнай карце не пазначаны (а між тым існуюць жа яны, гэтыя рачулкі, і назвы маюць!), зялёным — лясы, жоўтым — палі і палянкі, чорным — тарфянікі, і г.д. Пападпісвай: Майстры, Печкі — іх мо штук пяць і ўсе ў розных месцах, Фальварак, Лапленіца, Вудзелкі, Сухі Лясок, Доўгі Лес, Падляскі, Гарэлае, Асіннікі (тыя самыя, дзе і знаходзіўся ў гэтую хвіліну Трухановіч, дзе акурат пад асінаю ў верасе і ўбачыў шапку першага грыба і цяпер прысеў перад ім і, прымінаючы пальцамі верас, вызваляў крэпкую ножку, каб як мага ніжэй, пры самай зямлі зрэзаць яе, потым слімака скалупнуць з пяшчотна­белага нізу, счысціць сцізорыкам жоўтую кроплю следу яго і асцярожна — не злупіць бы заадно і скурку! — адарваць сухі бярозавы лісток з шапкі, і тады — з гэтым белым знакам — грыб робіцца копіяй тых, штучных, шакаладна­пернікавых грыбкоў, што прадаюцца ў каробцы наборам па пяць штук у кожным мінскім універсаме)…

Крыніца, Копанка, Гравельныя Ямы… Шупікава Кладка, Мікітава Паляна, Ігнатава Пеля… Што за імя такое — Шупік? Чаму ў гонар яго ўвекавечана звычайная кладка?…

Кожная палянка, кожная лясная прасека, кожная вузкая, як стаць, сцяжынка, крынічка, пеля, балотца, брод, кладка — усё мае свае назвы, свае гісторыі, усё да чагосьці ці да кагосьці прывязана, усё гэта — на добры лад — варта было б запісаць, зафіксаваць, па магчымасці расшыфраваць… Не можа быць, каб не прыгадзілася яно, каб прапала нізавошта, — не кажучы ўжо, што гэта такі ж паўнацэнны элемент вуснай творчасці, як і песня, показка, паданне…

І вось цяпер, на восемдзесят гадоў назад сягнуўшы, якую цудоўную магчымасць здзейсніць такую задумку атрымаў Трухановіч! Ды больш ідэльных умоваў, большай нагоды сто год думай — не прыдумаеш. Прасачыць зараджэнне гэтых назваў, зразумець, адкуль што ўзялося… Альбо добра, не будзем перабольшваць — хоць бы наблізіцца да іх разгадкі, пагаварыць з людзьмі, якія маглі ведаць гэтага таямнічага Шупіка, ці Сярбейца, прадзеды якіх маглі жыць на старадаўніх Майстрах… Ды проста больш пільна паўглядацца ў гэтых мурзатых, галапузых дзяцей, што гойсаюць зараз па вёсцы (дзяды яго будучых аднагодкаў!), супаставіць насенне з плодам, пастарацца ўбачыць у іх, на прыкладзе іх «ланцуговую повязь пакаленяў»…

Не толькі людзі, лёсы іхнія, не толькі тапаграфія ваколіцаў — усё іншае таксама ж не менш цікавае. І гаспадарка, і побыт, і прылады працы, якія ён можа памацаць рукамі, на ўласныя вочы ўбачыць, — усё тое, што да ягонага часу не даехала, растрэслася па дарозе, пагублялася, стала экзотыкай і, у лепшым выпадку, пыліцца недзе на гарышчах, ці схавана ў музеях, ці падносіцца нам у выглядзе ілюстрацый на старонках энцыклапедычных выданняў…

…І вось кош ужо адцягвае руку, а грыбоў чым далей у лес, тым болей — яны ж такія стварэнні, што так і лезуць на вочы, калі не шукаеш іх. Знойдзена палянка. Самы час паабедаць. Беларускім шашлыком (вынаходніцтва Трухана). Так гэта робіцца: не баравікі, не іншыя якіясь «высокародныя» грыбы, а звычайныя маладзенькія сыраежкі лупіш, на ражэнчык нанізваеш: сыраежка, кольца цыбулі, скрыдлік сала — і далей у такой жа паслядоўнасці. Тонкія хваёвыя лапкі пад ніз. Таўсцейшыя галіны «піянерскай» пірамідкаю…

І толькі калі падносіў у жмені да сухога нізу трапяткі агеньчык, усё не могучы прывыкнуць, што сернікі, як і соль, і мыла — раскоша, і трэба эканоміць іх, Трухановіч раптам зразумеў, чаму не зрабіў дагэтуль, і хутчэй за ўсё ніколі ўжо не зробіць, не давядзе да толку свайго плану — скласці своеасаблівую кнігу кшталту «Памяці», прысвечаную роднай вёсцы і яе ваколіцам. Да яго дайшло нарэшце, чаму ён усё адкладвае, апраўданняў шукае, усё не бярэцца за гэтую, на чужы розум несумненна карысную справу.

А не робіць ён яе, бо, як і ў выпадку з умяшаннем у гістарычны працэс, яму і не трэба яе рабіць. Бо няма нерушу. Бо і без яго на гэтай дзялянцы ўсё ўжо да такой ступені вытаптана, выкашана, выбіта, што вольнага лапіка не засталося, што проста ступіць няма куды: усе Мікіцішыны Паляны і Дальнія Логі (з дакладнасцю Ведрычавай пародыі) занятыя дзядамі і бабамі, катамі Барсікамі і баранамі Колямі, каровамі Лысухамі і Барсухамі, што ўся гэтая голая факта­біяграфічнасць, мянушкавая абазначальнасць, літаратурная фатаграфія, фальклорна­этнаграфічна­лубковая натура даўным­даўно ператворана ў сумную самамэту, таму і адваджвае запамінаць, выкарыстоўваць, ужываць — злуючы і раздражняючы з аднаго боку, а з другога — закалыхваючы, падманваючы, прымушаючы забываць, што самая незвычайная, самая цікавая, самая рэальна­праўдзівая гісторыя, чалавечая мянушка, тапаграфічная назва, любая іншая самабытная рэдкасць нічога не вартыя самі па сабе. Не тым цікавая палянка, што яна Данілава ці Мікіцішына, а тым, хто на яе ў дадзены момант пазірае, праз чые вочы, розум і душу яна перадаецца.

Гэта на адной шалі вагаў. А на другой — «Палескія хронікі» ды «Камароўскія кронікі», якія паспрабуй пераплюнь, паміж якімі як уплішчыцца?.. Асабліва яму, Трухану­Трухановічу, начытанаму, напіханаму мастацкімі творамі, набранаму, як грыб дажджавой вадою, чужымі думкамі, цытатамі, вобразамі — да таго, што толькі праз іх, бы праз шкельцы чужых акуляраў, і можа ўспрымаць усё, і ім, гэтым кніжна­выдуманым фантомам, аддае перавагу перад жыццём жывым, перад сапраўднай рэальнасцю!..

Добра. Добра! Калі гэта — побыт, этнаграфія, розныя сакавітыя каларытныя выразы, дыялогі кшталту: «Куды ты зараз?» —«Касіць у Баранні Лог», — калі гэта падаецца табе даўно адпрацаваным матэрыялам, слоўным баластам, нявартым твайго пяра, дык тады што? — пытаў сам у сябе Трухановіч. Ён ляжаў на баку, сухая ігліца калола праз гімнасцёрку, і, як зачараваны, пазіраў на агонь. «Шашлык беларускі» быў з'едзены, ражэньчыкі з астаткамі тлушчу дзелавіта, весела дагаралі цяпер у вагні.

Тады што? — пытаў ў сябе, і адказваў: усё тое ж — уласная душа. Душа, устаўленая ў рамку цела. Адпаведна, літаратура — эгаізм, узяты ў рамку стылю. Толькі такая і выжыве. Бо зменіцца сацыяльны лад, зменіцца ўсё матэрыяльнае, зменіцца клімат і ўся гэтая «пагода з прыродаю і маладзёвай модаю», але чалавек як быў некалі створаны, з усімі недахопамі і вартасцямі, так і застанецца нязменны. Як нязменны і ён, Трухан­Трухановіч, і ў тым, і ў гэтым часах.

Там яму трэба пісаць пра мінулае, а тут — пра будучыню. Што ён, уласна кажучы, даўно і робіць. І, можа, акурат у гэтым і ёсць яму паратунак? Чым больш ён будзе сам у сабе калупацца, тым хутчэй сам сабе паможа, тым лягчэй яму будзе і тут, і там пражыць, ці, можа, нават так — увогуле выжыць. Улічваючы яшчэ і тое, як ашчадна, дазіравана, «па порцыях» само жыццё адпускае яму гэтыя падвойныя ўспаміны: варта толькі заблытацца яму ў адным часе, як жыццё пераносіць яго ў другі і там прымушае шукаць (і часта знаходзіць!) выйсце.

Калі раней для яго існаваў выразны падзел на сапраўднае — «мінскае» — жыццё, і ўмоўна несапраўднае, прыснёнае — тут, у дваццатых гадах, дык чым далей, тым больш усё блыталася, перамешвалася; тым цяжэй было вызначыць, што з'яўляецца целам, а што — ценем, дзе ж ён сапраўдны, якое з гэтых двух жыццяў ёсць хваравіты сон, а якое — рэальнасць? Можа, акурат тое — будучыя васьмідзесятыя, і Мінск, і Ведрыч, і Нэлі, і ён сам, — яму проста сніцца?..

«Вось каб які знак зрабіць, зарубку пакінуць — з гэтага часу ў той!» — думаў Трухановіч, цэлы дзень у лесе праблукаўшы і дамоў вяртаючыся.

Сухія грыбы былі глупствам, канечне. Гэта каб скарб які… Гаршэчак з золатам… І закапаць яго. А адкапаць у часе сваім — у васьмідзесятых… Адно кепска: дзе яго ўзяць, гэты гаршэчак? Нешта не дужа шэнціла яму на золата — ні тут, ні там.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Запрет для майора Орлова
Запрет для майора Орлова
[Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Проза]
Дмитрий Орлов привык жить по своим правилам. В тридцать два года он уже майор, начальник отдела Управления собственной безопасности. Его уважают за принципиальность, спокойствие и умение находить
0
Пекарня для проклятого герцога
Пекарня для проклятого герцога
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Проза / Историческая проза]
Мне досталась пекарня с упрямой старинной печью, рыжим домовым и долгом в сто двадцать серебряных крон. До срока платежа — меньше трёх недель, а влиятельный торговец уже мечтает заполучить моё
0
Брачный договор для северного лорда
Брачный договор для северного лорда
[Любовные романы / Историческая проза / Приключения]
Чтобы не потерять фамильную стекольную мастерскую «Северная грань» из-за казённого сбора и запрета на добычу белого кварца для незамужних мастериц, мне пришлось пойти на невозможный шаг — подписать
0
Развод поневоле с императором драконов
Развод поневоле с императором драконов
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
– Я развожусь с тобой, Адель. Только не надо устраивать истерики, терпеть их не могу, – процедил муж.– Но… Джейкоб, почему? – прошептала я.– Ты не можешь забеременеть, а для императора иметь
0
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Сквозь его безумие
Сквозь его безумие
[Любовная фантастика]
Мир кажется холодным и пустым, пока он не появился, как буря среди моих тихих дней. Его присутствие опасно, а его взгляд — как притяжение к пропасти. Я знаю, что могу потерять себя, но в его тьме я
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0
Истинный орден дракона
Истинный орден дракона
[Классическое фэнтези]
Не успела остыть кровь погибших в недавней битве, как над миром нависла новая беда. Конклав злодеев, назвавший себя Истинным орденом дракона, готов на всё, чтобы вернуть к жизни огнедышащих чудовищ.
0