MoreKnig.org

Нічые: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Федарэнка Андрэй



Шрифт:

Частка чацвёртая

Трухановіч зусім не здзівіўся гэтаму перамяшчэнню. Плаваючы паміж эпохамі, жывучы адначасова двума жыццямі, ён спакваля — сон за сном, запіс за запісам — падрыхтаваў сябе да таго, што два гэтыя жыцці, як дзве няроўныя, непаралельныя прамыя паступова будуць усё больш выраўнівацца, рабіцца паралельнымі, збліжацца — пакуль не сальюцца, не злучацца нарэшце ў адну…

Іншае было цікава: і ў тым, і ў гэтым часах ён помніў толькі да нейкай пэўнай мяжы — у тым, «будучым», успаміны абрываліся на вяртанні свайго двайніка з Мачулішчаў у Мінск, у гэтым, «мінулым» — на прыбыцці ў вёску, на знаёмстве з сямейнікамі і ў камору ўладкаванні.

Ён пстрычкаю і цытатаю з ранняга Коласа:

— Куды сабраўся? А пачпарт у цябе ёсць? — прагнаў прусака (той схаваўся ў шчыліне стала), прабег вачыма, як бы пераправерыў яшчэ раз асноўныя этапы прыгодаў свайго мінскага цёзкі з прозвішчам без «іч»… Потым запіхнуў пажоўклыя аркушыкі пад сяннік тапчана, патушыў газоўку і ў поўнай цемры, памалу, звыкла выставіўшы наперад руку, выбраўся ў сенцы, а адтуль — у двор. Было позна. Усё жывое і нежывое спала даўно. Толькі адзін з сабак ціха бразнуў ланцугом недзе блізка, але нават з будкі не вылез, — за гэтыя тры дні, што прайшлі ад часу яго прыезда сюды, сабакі паспелі прывыкнуць да яго.

Ён хацеў выйсці з двара, пайсці далей, на тое месца, якое днём відаць было з акенца каморы — дзе поплаў, і каля рэчкі алешнік. Але пабаяўся заблудзіцца ў цемры.

Прысеў на калоду каля сцяны. З усіх бакоў яго атуляла ноч. Цемра, густата яе, парная цеплыня яе адчуваліся ім фізічна, здаваліся ватнымі, вязкімі, вадкімі — нібы ён, як рыбіна, нарэшце апынуўся ў роднай воднай сваёй стыхіі, у цёплым начным акіяне.

Ён глядзеў перад сабой, амаль нічога не бачачы, прыслухоўваўся, амаль нічога не чуючы, усміхаўся сам сабе і думаў, што вось ужо тры дні пражыў ён тут, і гэтага часу было дастаткова, каб агледзецца, абнюхацца, асвойтацца, каб утрамбавалася ўсё ў галаве і каб можна было пачынаць рабіць нейкія высновы. Першая з якіх — усё зусім не так і кепска, як уяўлялася ў шпіталі.

Цяпер можна было з усмешкаю ўспамінаць нядаўнія свае «страхі», напрыклад, хоць бы тую ж сустрэчу з так званымі «родзічамі­сваякамі», тое, што калі выкрыецца яго, хай сабе і ненаўмыснае, шарлатанства і высветліцца, што ён ніхто гэтым людзям — наляцяць, аблаюць, абражаць пачнуць, насміхацца… Прагоняць. Дык гэта яшчэ паўбяды. А то (чаму б і не? Мо гэта толькі на людзях ягоны «бацька» такі добранькі, усё Бога згадвае, а дома — самы звычайны тыран, самадур) — накінуцца разам са сваім Міканорам, аддубасяць дрынамі да паўсмерці. Можа, і ў шпіталь да яго ездзілі так, для чужых вачэй адводу, і забралі адтуль таму толькі, каб потым на ім злосць спаганяць, крайняга ва ўсім рабіць, бо і такія ж у сем'ях патрэбны, асабліва ў сем'ях старадаўніх, цемрашальскіх…

Пры ўсёй несур’ёзнасці, дзіцячасці такіх апасак была тут пэўная логіка. А што ж, нянькацца з ім? Дзякаваць лёсу, што вось зваліўся на галаву калека, з якога ў вёсцы ніякага толку, які да сялянскай працы непрыгодны, адно кармі самога, дык яшчэ і «без памяці» — як з такім малахольным жыць у адных сценах, яшчэ невядома, што ён адмачыць можа!..

А то на 180 градусаў думкі яго мяняліся. Калі не гэтае — не абразы, не здзек з яго калецтва, дык іншая крайнасць можа ж быць: розныя «ўрачыстыя» сустрэчы, якія пачнуцца, здавалася яму, адразу ж, як толькі ваколіцы абляціць чутка, што Трухановічаў «дурненькі» з вайны вярнуўся. І аб'явіцца рознай радні, пацягнуцца чарадою, не паспее ён парог пераступіць, і будуць так бясконца швэндацца — то ў хату, то з хаты, як у маўзалей ці ў звярынец, усе гэтыя суседзі­знаёмыя, з якімі яго ніхто не знаёміў, кумы­сваты ды хросныя­хроснікі, з якімі ён нікога не сватаў і не хрысціў, ды «сябры маленства», аб якіх ён паняцця не мае і якіх першы раз у жыцці бачыць. І пад кожнага трэба будзе падладжвацца, кожнаму даваць увагу, вітацца, усміхацца, ківаць, падтакваць, гвалтаваць сябе, ламаць камедыю, тупую ўсмешлівую маску на твар насунуўшы!..

Аднак на яго вялікае, і прыемнае, здзіўленне нічога падобнага пакуль не адбывалася. Не спраўджваліся шпітальныя страхі. Ніхто ў гэтыя першыя дні яго не турбаваў. Ніякіх нават адведак не было, калі не лічыць Міканоравага сябра, таксама валрэўкамаўца — Якава, які, з яго слоў, нібыта помніў Трухановіча яшчэ «во­ось такога!» (рука ніжэй калена), дык і гэты Яшка паводзіўся стрымана, у душу з роспытамі не лез, — наадварот, падбадзёрваў надзеяю, што ўсё наладзіцца, абы час, выздаравееш, паправішся, «і ўспомніш усё, дарагі ты мой таварыш, і паваюем мы з табою, хоць і не на ваенных хрантах, але на не менш трудных — мірных!» І больш ніводнага чалавечка. Ці то сама пара такая гарачая была, калі людзям больш светлага дня трэба ўрваць, ці проста да ўсяго яны ўжо прывыклі такім ліхалеццем, усяго набачыліся — мала хіба калек з войнаў павярталася, і ў сваёй вёсцы, і ў суседніх; ну, будзе жыць яшчэ і такі — «няпомняшчы»... А мо самі тагачасныя людзі былі не такія, якімі больш чым праз паўвека зробяцца, можа, гэтыя, саветчынай пакуль яшчэ не перакручаныя, сацыялізмам не пераламаныя, канцлагераў, жабрацтва, вялікіх голаду і холаду не ведаючыя — па самой прыродзе сваёй больш тактоўныя, разумнейшыя, спагадлівейшыя?..

Тое ж самае атрымалася і з новай яго сям’ёю. Прынамсі, у гэтыя першыя дні ён зусім не адчуваў сябе лішнім, непатрэбным. Працаю яго не нагружалі; увогуле, ён неяк адразу пастаўлены быў у такія ўмовы, каб непаўнавартасць яго не адчувалася. Паступова пачало да яго даходзіць, што не раз, не два гэтыя людзі раіліся­радзіліся, перш чым забраць яго, і раз ужо вырашылі гэта, дык і ўсё астаняе было імі да драбніц прадумана. Само сабою разумелася, што разам з ім самім цяпер яны ўзвальваюць на свае плечы і ўсе яго клопаты: і дзе жыць яму — выпадак з камораю найлепшы таму доказ, і што есці, і чым займацца… Знойдзецца работа. Лучыны нашчапаць… Грыбы­ягады — гэта ж такі ў сям’ю прыбытак, бо ў каго здаровага шмат вольнага часу на гэта?.. Рыбная лоўля… Сячкарню, тачыла можна і адной рукою круціць… Вады прынесці, бурака, бульбіну выкапаць, кош паднесці, бацвіння нарваць… Ды абы захацеў — занятак знойдзецца!

Але людзі ёсць людзі, яны былі жывыя, а значыць, прадказальныя. Да таго ж у стасунках з людзьмі ў Трухановіча меўся ўжо сякі­такі вопыт: прыкідвайся «бяспомным», «кантужаным», і прывыкнуць і рана ці позна адчэпяцца.

Куды больш палохала яго сустрэча з нежывым — тое, што прыедзе ён у вёску, хай змененую, хай васьмідзесяцігадовай даўнасці, але сваю, родную; і якою ж паўстане яна перад ім? Быў у іх у шпіталі адзін, якому рабілі аперацыю на вочы, дык ён не так чакаў дня зняцця з вачэй павязкі, колькі страшыўся гэтага. Яшчэ б — пакуль ёсць спадзеў, датуль ёсць жыццё. А раптам крах? Раптам замест такога цуду, як нанова вернуты зрок — цемра поўная, цемра вечная, і няма больш чакання, няма жыцця… Штосьці падобнае, хоць і не так глыбока, канечне, адчуваў Трухановіч, уяўляючы свой прыезд сюды і агляд вёскі. Як ні соладка было марыць­думаць пра вырыванне са шпітальнай няволі, як ні жадалася перамен, але боязь знятай з вачэй павязкі прысутнічала, астуджала душу. Гэта ж колькі будзе новага ўсяго! Кожную хвіліну — новае ўражанне, і кожнае — як міні­стрэс! Ён і без таго сам з сябе дзівіўся, як удаецца яму столькі часу ўтрымлівацца на мяжы явы і вар’яцтва, на такой тонкай павуцінцы балансаваць паміж імі.

Ён баяўся ўбачыць якіясь блізкія, з маленства знаёмыя малюнкі, першароднасці іх баяўся, іншага іхняга ракурсу — і ўсё гэта трэба будзе ўсвядоміць, змірыцца з ім і жыць сярод яго, пастаянна робячы скідку на фізічны час, трымаючы на розуме зменлівасць яго, ды яшчэ і ў такім перакручаным варыянце! Прыблізна тое самае, як бы, жывучы, не старэць, а маладзець, не расці з гадамі, а драбнець, памяншацца, дабіраючыся ў рэшце рэшт да моманту зачацця…

І вось прайшлі тры дні. І аказалася, што не ў далёкае сваё мінулае ён увайшоў, ці, больш дакладана, на скрыпучым возе ўехаў, а ў чужое і новае. Была не сустрэча, а знаёмства. Не гаспадаром ён тут быў, а госцем. Паўтарыўся варыянт з дарогаю. Замест шчымліва­салодкай вастрыні ўражанняў была звычайная цікавасць, больш таго — нават лёгкае расчараванне, калі не сказаць, раздражненне, бо ўвесь час хацелася ўмешвацца і перастаўляць усё тут на свой лад, так, як у яго дзяцінстве было.

Ён чыкільгікаў сваёй новай­старой вуліцай, не пазнаючы амаль нічога і, вядома ж, нікога — нікога з людзей, гэтых лапцюжна­сярмяжных, этнаграфічна­каларытных дзяцей лясоў і балот, што шумным гуртам нібыта высыпалі зараз са старонак кніг і з экранаў і паразбрыліся па дварах, пад чаратовыя дахі сваіх маленькіх, смешных, дэкаратыўных хатак… Некаторыя, абапёршыся на плот, віталіся з ім, а той­сёй яшчэ і да шапкі цягнуўся. Ды толькі што яму было да іх? Калі яшчэ не нарадзіўся нават той, хто яго народзіць?

Ён падоўгу ўглядаўся ў павароты вуліц, хаты, дрэвы, платы, студні… І толькі тады яму пачынала здавацца, што ўсё ж нешта ён пазнае. Студня была амаль такая, як і ў ягоным будучым часе, з дубовым развілістым крукам­«жураўлём», і стаяла на тым самым месцы — на перапутцы дарог у цэнтры вёскі… Маладая ліпа побач — ну, гэтая дажыве да яго часу… Непадалёку крыж, атрыбут кожнай палескай вёскі — таксама стары знаёмец, абвязаны вышыванымі ручнікамі, у загародак з усіх чатырох бакоў узяты… Зараснікі юных акацый, каля якіх, ці пад якімі праз дзесяцігоддзі пабудуецца школа, дзе ён будзе набірацца розуму…

Вуліца была амаль такая ж — жоўтым вераснёвым сонцам залітая, з курамі ў цёплым пяску, рабая ад плямаў святла і ценю; праўда, была яна нізкая, як лагчына, і ўвесну і ўвосень забірала з падворкаў дажджавую і талую ваду, ператваралася ў цэлы ручай, які ўліваўся ва ўжо сапраўдную рэчку. А ягоная вуліца — пазнейшая, насыпная і асфальтаваная, была ледзь не да вокнаў хат — такую вось радасць зрабілі людзям пасля Чарнобыля, і калі ў першым выпадку вада сцякала на вуліцу, дык у другім — у двары, мала таго — сама тая, на скорую руку насыпаная, вуліца падчас добрага дажджу прасядала, распаўзалася, як аладка, дарожны баласт навальваўся на платы, ламаў іх…

Здавалася, нават хаты некаторыя можна пазнаць было… Хаця не — падман зроку, ілюзія паўтору. Якраз­такі хаты ўсе былі чужыя. І стаялі ў іншым парадку, чым у яго часе. Гэтыя як бы ад чужога вока хаваліся, да зямлі прыпадалі, падалей ад вуліцы ўцякалі… Дык і не дзіва: пажары, войны, пярэбары… Не раз, не два ўсё тут мянялася, перабудоўвалася, калі тыя ж хаты па звёнах разбіраліся, на іншае месца пераносіліся… Потым, з часам, патроху багацеючы, гаспадары будаваліся ўжо бліжэй да вуліцы, каб чужаку бачны быў дастатак, а старая хацінка так і заставалася — пад сцёбку, пад хлеўчык, трухлець і дагніваць на далёкім задворку, і часта толькі пагорак, зарослы маліннікам, бур’янам ды ваўчкамі, абазначаў след яе…

Не без цяжкасці Трухановіч адшукаў месца будучай сваёй хаты. Бацькі перабраліся ў гэтую мясцовасць і пачалі будавацца тут позна, пасля вайны. Прыблізна вось тут, на гэтым дзікім дзірване каля рэчкі, — вунь і мост, вунь і граб (ад якога ў будучым жыцці Трухановіч застане толькі вялікі, гладкі і цвёрды, як жалеза, пень, на якім добра будзе гуляць у карты і ў капейкі)…

Так дабраўся ён да рачулкі. Радасць мая, каханне маё, толькі цябе я заўсёды ўспамінаю і ўспамінаць буду. Колькі разоў, калі жыць не хацелася, вечарамі і «начамі, чорнымі ад роспачы, лавіў у яве, ці то ў сне» — цябе, ты стаяла ў мяне ў вачах, я праходзіў тваімі берагамі, праплываў тваімі водамі ў чоўне; раскінуўшы рукі, буслам завісаў над табою… Бульканне перакатаў тваіх было мне музыкай, шэпат сухой асакі і чаратоў тваіх — калыханкаю, і лягчэй станавілася, як ад рукі матчынай, і сэрца балець пераставала, і слязьмі выганяўся страх, і жыць хацелася, і цябе бачыць… Недзе вычытаў Трухановіч, што колькі ні спрамляй раку, яна, як вена на жывым целе, упарта будзе старацца паўтарыць натуральнае сваё рэчышча, свой шлях, свае ўсе павароты і звіліны. Так што рэчка — рачулка яго маленства і юнацтва — была, бадай, адзіным, што практычна не змянілася. У сэнсе, месца знаходжання яе не змянілася. А так — канечне: тут яна была жвавая, з прыткай плынню, з вольхамі, вербамі па берагах… У ягоным часе ўжо не тое: амаль стаячая, мелкая, з мазутнымі плямамі на вадзе, дзе з лысымі, нават без травы берагамі, дзе зарослая лазняком настолькі, што да вады і не падступіцца.

Тут замілоўваў мосцік — такі слаўны, з круглых бярвенцаў, гарбата­выпуклы пасярэдзіне і ніжэйшы на канцах, — куды да яго іхняму пазнейшаму, калі зноў­такі ў сувязі з Чарнобылем, будуючы дарогу, узяліся і за мост — перапнулі рэчку двума бэлькамі, на іх цяп­ляп накідалі бетонных пліт, усё гэта нязграбна, непрыгожа, крыва, коса, і паехалі, пакінуўшы за сабой, як пасля баявых дзеянняў, пад адхонам насыпу і ў самой рэчцы кучы бетону, кавалкі пліт, шчацінне арматуры…

І ўсё адно гэта была ягоная рэчка! А ўсё астатняе — усё, што змагло дацягнуць да ягонага будучага часу, чамусьці не ўзрушала, не радавала, нічога ў душы не краналася. Струны настальгіі маўчалі. Больш логікі, чым душы, больш халоднага цікаўнага розуму, чым шчымлівага трапяткога сэрца… Замест захаплення ад сустрэчы з усім гэтым — як з першым каханнем, як з маладою маці, як з самім сабою малым (а Трухановіча неаднойчы спакушаў варыянт, не раз яму марылася, што пры такіх тэмпах, калі ўдасца яму ацалець і дажыць да сваіх семідзесятых, гэта значыць, да даты свайго ўласнага нараджэння, і да больш позніх часоў, калі будучы двайнік яго пачне гаварыць, і ў школу пойдзе, — дык цалкам магчымая сітуацыя, што ім удасца ўбачыцца; сустрэча самога з сабою — вось было б здорава! Гэта ж ад колькіх памылак можна было б застрахавацца, папярэдзіць іх, які харошы, надзейны закласці стартавы падмурак для далейшага жыцця!) — замест, словам, радасці спаткання з мілым, дарагім мінулым было будзёнае бясколернае статычнае адчуванне, што проста прыехаў ён у якуюсь цудам захаваную, цывілізацыяй амаль не кранутую, патрыярхальную чужую вёску. Усё было яму тут чужое, і ён быў чужы ўсяму — жывому і нежывому, — прыезджы, часовы госць, заблукалы паміж стагоддзямі, кватарант, дачнік, студэнт «на бульбе»…

Яшчэ ў шпіталі, дзе вольнага часу было хоць адбаўляй, Трухановіч часта думаў, і ўсё даўмецца не мог: чаму лёс, ці нейкая іншая вышэйшая сіла, так пасмяяліся з яго? Чаму закінулі ў гэтую глушэчу, бядоцце, рэзрух, а не ў якісь спакойны, ціхі час, у якуюсьці багатую еўрапейскую краіну, дзе няма войнаў, дзе іншая прырода, іншая псіхалогія, дзе сытыя, шчаслівыя людзі не дбаюць пра вечную скарынку хлеба і таму перад імі не стаіць вечнага пытання, як бы шляхам рэвалюцыйнай калатнечы адабраць лішнюю скарынку ў багацейшага суседа?

Ды справа нават не ў гэтым. А ў тым, што якая — пры іншым раскладзе — магла б атрымацца цудоўная магчымасць «бясплатна» свету белага пабачыць! Зрэшты… А хто яго прывязаў тут? Не позна ж яшчэ. Мо і праўда — не сядзець тут сіднем? Дарогі яму адкрытыя, ён вольны... Дакументы нейкія ёсць. У крайнім выпадку Міканор паперу ў валрэўкаме выправіць… Станцыя чыгуначная блізка… Ну, а там? Далей куды? У Гомель эрэсэфэсэраўскі? У Менск — да Купалы? У Маскву — да Горкага? У Вільню — да Гарэцкага? І што ён ім скажа? Пры ўмове, калі яшчэ дабярэцца да іх, ды калі яны яго самі да сябе дапусцяць. Якія такія светлыя перспектывы перад імі намалюе?

Тады, можа, у супрацьлеглы бок? На захад? Праз Варшаву, якую акурат у гэты момант аблажылі войскі Тухачэўскага, — у Германію, Францыю, Англію? Да сваіх жа братоў­беларусцоў­эмігрантаў, бо хто яшчэ, акрамя іх, прыме яго — не Керзан жа з Пуанкарэ ці дэ Голем (які, да таго ж, сам пакуль яшчэ дужа дробная фігура)… Ды і свае, эмігранты, — ці прымуць? Ці паціснуцца, ці вызваляць месца для яшчэ аднаго няшчасніка? Які толькі тое і ўмее, што «каркаць» пра лёс іхні незайздросны, перакаці­полеўскі… Дык яны гэта лепш за яго ведаюць, такіх аракулаў і без яго нямерана.

У Амерыку — з папярэджаннем пра «вялікую дэпрэсію»? А туды як патрапіць? І дзе знайсці там багатага «спонсара», што пагодзіцца арганізоўваць і аплачваць яму выступленні, на якіх ён будзе баяць заакіянскай, ад цвярозасці ашалелай публіцы пра Другую сусветную вайну, ды пры «Трэцюю — халодную», пра перападзел Еўропы, Сталінска­Гітлераўскі пакт, пра капіталістычны ды сацыялістычны лагеры…

А самае галоўнае, калі дапусціць дзіва, і раптам знойдзецца якісь, выбачайце, наіўны дурань, і захоча выслухаць яго, і «памагчы матэрыяльна», г.зн. укласці грошы ў яго — чым ён дакажа свае прароцтвы? Чым пацвердзіць, што ён — пасланец будучыні? Ён хоць што­небудзь можа? Акрамя слоў? Можа разбурыць савецкі лад у зародку? Не даць адбыцца калектывізацыі? Папярэдзіць гібель Купалы з Гарэцкім? Не дапусціць вайны, голаду, Чарнобыля? Ён можа намаляваць план канструкцыі касмічнай ракеты? Звышгукавога, ці любога іншага, самалёта? Кампутара, тэлевізара, халадзільніка, магнітафона?..

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Запрет для майора Орлова
Запрет для майора Орлова
[Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Проза]
Дмитрий Орлов привык жить по своим правилам. В тридцать два года он уже майор, начальник отдела Управления собственной безопасности. Его уважают за принципиальность, спокойствие и умение находить
0
Пекарня для проклятого герцога
Пекарня для проклятого герцога
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Проза / Историческая проза]
Мне досталась пекарня с упрямой старинной печью, рыжим домовым и долгом в сто двадцать серебряных крон. До срока платежа — меньше трёх недель, а влиятельный торговец уже мечтает заполучить моё
0
Брачный договор для северного лорда
Брачный договор для северного лорда
[Любовные романы / Историческая проза / Приключения]
Чтобы не потерять фамильную стекольную мастерскую «Северная грань» из-за казённого сбора и запрета на добычу белого кварца для незамужних мастериц, мне пришлось пойти на невозможный шаг — подписать
0
Развод поневоле с императором драконов
Развод поневоле с императором драконов
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
– Я развожусь с тобой, Адель. Только не надо устраивать истерики, терпеть их не могу, – процедил муж.– Но… Джейкоб, почему? – прошептала я.– Ты не можешь забеременеть, а для императора иметь
0
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Сквозь его безумие
Сквозь его безумие
[Любовная фантастика]
Мир кажется холодным и пустым, пока он не появился, как буря среди моих тихих дней. Его присутствие опасно, а его взгляд — как притяжение к пропасти. Я знаю, что могу потерять себя, но в его тьме я
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0
Истинный орден дракона
Истинный орден дракона
[Классическое фэнтези]
Не успела остыть кровь погибших в недавней битве, как над миром нависла новая беда. Конклав злодеев, назвавший себя Истинным орденом дракона, готов на всё, чтобы вернуть к жизни огнедышащих чудовищ.
0