MoreKnig.org

Гэй бэн гіном: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Някляеў Уладзімір



Шрифт:

Панамарэнка адкінуўся на спінку крэсла.

- Нічога. Пытанне не да мяне. Старшыня камісіі па пахаванні таварыш Гарбуноў.

Усе заўважылі, як здзівіўся Мяркулаў. Ён ведаў: Панамарэнку было што сказаць. У справе Івана Луцкевіча-Луцэвіча камісар бачыў два дакументы, падпісаныя сакратаром ЦК. І былі яны даволі, калі не сказаць цалкам, супярэчлівыя. У адным Панамарэнка называў Купалу небяспечным для савецкай улады нацыяналістам, прафашысцкім пісьменнікам, якога трэба неадкладна арыштаваць і аддаць пад суд, што азначала знішчыць, а ў другім пісаў пра яго як пра савецкага паэта-патрыёта, які варты высокай узнагароды: ордэна Леніна. На дакументах былі рэзалюцыі, з якіх вынікала, што і папера "пад суд", і папера "да ордэна" напісаныя як адказы на запыты з Масквы. Якімі былі запыты - гэткімі былі і адказы. Арыштаваць - дык арыштаваць, узнагародзіць - дык узнагародзіць.

Фадзееў не ведаў, хто такі таварыш Гарбуноў, таму паглядзеў на беларускіх таварышаў неяк касавата - і на ўсіх адразу: "Вы маглі б, таварыш Гарбуноў, ахарактарызаваць таварыша Купалу?"

- Спачатку трэба стварыць камісію па выкананні даручэння таварыша Сталіна! - выгукнуў, пакуль Фадзееў вылічваў, хто з беларусаў Гарбуноў, старшыня секцыі гісторыка-рэвалюцыйных пісьменнікаў Злічэнка, у адной пісьменніцкай групе з якім Купала ездзіў некалі ў Кіеў на экскурсію, і ў справаздачы пра тую паездку кіраўнік групы Злічэнка напісаў, што Купала дэманстратыўна не захацеў разам з усімі слухаць оперу "Запарожац за Дунаем", а пайшоў з украінскімі нацыяналістамі выпіваць і купацца ў Дняпры. - Потым ужо будзем слухаць характарыстыкі! - рашуча рассякаў рукой паветра старшыня секцыі гісторыка-рэвалюцыйных пісьменнікаў.

- І не тыя, якія сваімі напісаныя. Бо вядома, што свае напішуць. Святога намалююць. А вось я не разумею, чаму таварыш Купала, калі памёр, дык паводзіць сябе так, нібы ўжо ні за што не адказвае?

"Знайшоў сваіх…" - падумаў Купала, а Фадзееў паёрзаў на крэсле: "Мы і ёсць камісія, таварыш Злічэнка", - і тады Гарбуноў дастаў з кішэні складзены аркуш паперы, зірнуў на Панамарэнку, які згодна кіўнуў, і перадаў паперу Фадзееву.

- Таварышы, сябры нашы! Сёння мы сабраліся, каб развітацца з адным з найслаўных сыноў Беларусі, - разгарнуўшы паперу, стаў чытаць Фадзееў, і Купалу прыемна здзівіла, што ў Фадзеева, які нарадзіўся ў Кімрах і ніколі не жыў у Беларусі, такое файнае, не горшае, чым у Сталіна і Гітлера, беларускае вымаўленне. - Нямала магутных асілкаў-ваякаў, людзей вялікага розуму народжваў беларускі народ. Такім быў заснавальнік беларускага кнігадруку Георгі Скарына, такімі былі асветнікі-гуманісты Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі, Багушэвіч, але нават сярод іх Янка Купала, з якім са слязьмі на вачах і болем у сэрцы мы назаўсёды развітваемся… - пакруціў над сталом паперыну Фадзееў. - Пачакайце… Гэта ж развітальнае слова. На пахаванні.

- Ну так, - сказаў Гарбуноў. - Характарыстыка.

Пра абсурднасць сітуацыі падумалі ўсе. Але адно - падумаць, іншае - сказаць. Сталін, дарэчы, ніколі не пытаў: "Што вы думаеце, таварыш..." Ну, там, таварыш Жукаў, ці таварыш Берыя. Бо ведаў, што яны думаюць. "Каб ды здох!" - думаюць яны. Таму пытаў: "Што вы скажаце, таварыш?.." Ну, там, таварыш Фадзееў, ці таварыш Панамарэнка.

- Гэта характарыстыка ЦК партыі? - палічыў не лішнім удакладніць Фадзееў у Панамарэнкі, які, таксама разумеючы, што гульню ў "жывога і мёртвага" Сталін прыдумаў не проста так, вырашыў адмаўчацца, але паколькі ён, седзячы побач з Фадзеевым, бачыў, што "характарыстыка" надрукаваная на бланку ЦК, яму нічога не заставалася рабіць, як сказаць: "Так". І тут жа старшыня камісіі абароннай мастацкай літаратуры Ліберман, палічыўшы, што гэта зручны момант, каб выправіць сваю памылку, падняўся з урачыстым тварам: "У такім разе таварыш Купала, безумоўна, жывы! І менавіта ў гэтым аспекце нам трэба падумаць пра юбілей, прадставіць юбіляра да ўзнагароды. Можа быць, да прэміі, да ордэна, да..."

То Гітлер прапаноўвае, то Ліберман.

Панамарэнка, адзіны з усіх прысутных, хто ведаў, чаму і як не стала Купалы, а таму вельмі сумняваўся, што Сталін захацеў раптам забітага ажывіць, каб юбілей ягоны справіць, усё ж вырашыў не выяўляць пакуль свайго сумневу, але і з юбілейнымі ўзнагародамі не спяшацца.

- Ды ўсё ў яго ёсць! - перапыніў ён Лібермана. І ордэн, і прэмія. І званне… Народны паэт! Што яшчэ можа быць?

- А двойчы! - сказаў, нават не перапыніўшыся, Ліберман.

Панамарэнка не зразумеў.

- Што двойчы?

- Двойчы народны! - з тварам, асветленым новай і, як яму, мусіць, здалося, вельмі ўдалай ідэяй, не перапыняўся Ліберман. - Двойчы народны паэт. Беларусі і Расіі. Як жывы сімвал вечнага братэрства.

Усе паглядзелі на Мяркулава, той сядзеў з індыферэнтным тварам: маўляў, вам вырашаць. "Ну, не зусім... - усё ж заўважыўшы нешта не надта жывое на індыферэнтным твары камісара. - не зусім жывы", - хацеў, мусібыць, сказаць драматург Трэнёў, які напісаў п’есу пра тое, як бальшавічка-жонка выдала на смерць белагвардзейца-мужа, спектаклі па якой трыумфальна прайшлі пад расстрэльныя залпы па ўсім СССР, але тут сярод беларускіх паэтаў, якія, сеўшы цеснай купкай, дасюль маўчалі, заўважылася ажыўленне, пра нешта яны перашапталіся, падняўся Пятрусь Броўка: "Мы, беларускія паэты, падтрымліваем прапанову таварыша Лібермана".

Панамарэнка, як па ім відаць было, ніякіх самастойных рашэнняў ад беларускіх паэтаў не чакаў, таму спытаў незадаволена: "Якую канкрэтна, таварыш Броўка, вы падтрымліваеце прапанову?" - і Броўка, убачыўшы рэакцыю Панамарэнкі, хоць і зрабіў паўзу, завагаўся, але ўсё ж не прамаўчаў: "Прапанову надаць Янку Купалу яшчэ адно званне народнага… двойчы народнага, беларускага і рускага, як сімвал вечнага братэрства".

Не ведаючы, што сказаць, каб не памыліцца, у адказ на гэткую неча-канку, першы сакратар беларускага партыйнага ЦК спытаў Мяркулава, які іранічна ўсміхаўся, седзячы насупраць: "Але ж у Расіі, па-мойму, няма такога звання?.." - а потым, зірнуўшы на рускіх савецкіх паэтаў, пасля на савецкіх паэтаў беларускіх, на Броўку, Глебку, Танка, як бы пажартаваў: "Калі яшчэ адно званне Купалу надаць, дык некаму з вас яно не дастанецца..." - і старшыня секцыі дзіцячых пісьменнікаў Маршак засмяяўся.

Ён засмяяўся не праз жарт Панамарэнкі, якога й не чуў, распавядаючы на вуха Купалу пра свае дзіцячыя гады, пражытыя ў доме дзеда, казённага равіна Бера Гіцельсона на Бібкіным правулку ў Віцебску, горадзе, пра які думаў, што гэта габрэйская сталіца, бо дзед казаў, што ў Віцебску нават коні размаўляюць на ідышы. Успомніўшы гэта, Маршак і засмяяўся, а Стаўскі, якому відавочна не спадабалася ні прапанова Лібермана, ні двухсэнсоўная пазіцыя Панамарэнкі, раптам спытаў: "Свае антысавецкія фельетоны ўспомнілі, Самуіл Якаўлевіч? Ці з чаго вам смешна?.."

Усё як заўсёды…

"Усё як заўсёды, - мутарна падумаў Купала. - Вось для чаго Сталін загадаў Мяркулаву сабраць іх усіх? Каб яшчэ раз я паглядзеў, у якім свеце жыў?.."

Пытанне Стаўскага было зусім не смешнае. І не толькі таму, што вай-на, што нядаўні Генеральны сакратар Саюза пісьменнікаў Стаўскі быў на вайне карэспандэнтам газеты "Правда". Пытанне ягонае і без вайны было б небяспечнае - вунь як паглядзеў невядомы Купалу, нечым падобны да Сталіна чалавек у кіцелі пракурора.

Звычайна інтэлігентны Маршак ад падобных пытанняў ніякавеў, а тут, можа быць, праз тое, што блукаў ва ўспамінах дзяцінства, якія, што Купала па сабе ведаў, нагадваюць чалавеку пра найлепшае, што ў ім было… вось жа было - і куды падзелася?.. як і чаму ты ператварыўся ў таго, кім зараз ёсць?.. як стаў такім, якім ні за што не хацеў бы быць?.. і як цяпер глядзець на сябе такога адтуль, з дзяцінства, для якога ты гэтакі, якім стаў, чужы?.. - можа быць, праз гэта, а, можа, праз тое, што не толькі сёння, але і не так даўно ў Казані ён даверліва размаўляў з Купалам, спачувальна казаў яму: "Я ведаю, колькі ў вас паэтаў расстралялі, і, ведаеце, мяне таксама маглі расстраляць, у апошні момант Сталін з расстрэльнага спісу выкрасліў, а сяброў маіх за нейкія прыдуманыя контррэвалюцыйныя сувязі, якія нібыта былі ў іх са мной, знішчылі, і мне так было страшна, балюча, сорамна, я нават пра самагубства падумваў, толькі, ведаеце, наўрад ці я змог бы, як вы, харакіры зрабіць…" - невядома, з якой прычыны, але Маршак раптам падняўся, павярнуўся да Стаўскага: "Гэта зусім не смешна. Нічога з таго, што тут адбываецца, не смешна. Так, я пісаў у маладосці, як і цяпер пішу, фельетоны. І ў белагвардзейскай газеце падчас грамадзянскай вайны, пра што ўсе ведаюць, іх друкаваў. А вось пра тое, як цяжка мне было разабрацца ў тым, што адбываецца, як няпроста было зрабіць выбар, вырашыць, з кім быць? - не ведае ніхто. Але я зрабіў яго, выбар. Я з вамі, тут, а не ў эміграцыі ў Парыжы. І Купала тут, з намі, а не з немцамі ў Мінску, - сеў Маршак і дагаварыў, сеўшы. - Што само па сабе кажа пра тое, мёртвы ён ці жывы".

Выступ Маршака, эмацыйны ўсплёск, з якім ён прамаўляў, быў для гэтага кампраміснага чалавека такім незвычайным, што ніхто не ведаў не толькі, што сказаць, але што й падумаць. "Я не разумею, як тое, што ён з намі, даказвае тое, што ён… Ён, калі мы ў Мінску… калі мы ў Кіеве былі…" - паспрабаваў нешта сказаць і заблытаўся, зноў успомніўшы экскурсію ў Кіеў, Злічэнка, а ўсе астатнія, чакаючы рэакцыі ці Мяркулава, ці Панамарэнкі, маўчалі.

Купала добра помніў той стан, у якім пакідаў Мінск, памятаў трывогу, адчай - і думку, якая мільгнула: а, можа, застацца?.. І думка тая, што ён таксама добра помніў, мільгнула не толькі праз тое, што маці з Мінску не хацела ехаць, не адно праз страх за яе. За сябе таксама. А калі зусім шчырым перад самім сабою быць, дык найперш за сябе.

Але што было б далей?.. Гэта цяпер ён ведаў, калі ўжо й ведаць няма патрэбы, усё, што будзе наперадзе, а тады пра тое можна было толькі гадаць. Немцы, дый не толькі немцы, свае таксама, як і тады, у 20-я, калі палякі ў Мінск прыйшлі, не далі б яму спакойна жыць… Потым з імі, са сваімі, эміграцыя… Толькі ўжо не тая эміграцыя, на якую пасля рэвалюцыі спакушалі яго Гіпіус з Меражкоўскім, угаворвала княгіня Магдалена Радзівіл. Зусім не тая. Можа быць, быў бы зараз жывы, але як бы жыў? Як ганаровы сябар Імперскай палаты літаратуры?..

- Дзіцячы пісьменнік не па-дзіцячаму выступіў, - пачуўся чыйсьці нетаропкі, трохі хрыплаваты голас, і чамусьці Купала, яшчэ не ўбачыўшы, хто прамаўляе, падумаў пра чалавека ў кіцелі пракурора. І не памыліўся.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Перекрестки миров. Том 8
Перекрестки миров. Том 8
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Создано с помощью нейросети. Армейская рутина засасывает похлеще болота. Полигон, отчёты, вечный недосып. Старлей Алексей Корнев по прозвищу Барон давно забил на романтику. Просто командовал
0
Лесной Дозор 8
Лесной Дозор 8
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Создано с помощью нейросети. Мы оказались не необитаемом острове, где застрял конвой и рейнджеры из Резерваций. Казалось бы, короткая история, вошли и вышли на десять минут. Плевое дело. И
0
Обнулённый 7
Обнулённый 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Я попал в этот мир давно. Настолько давно, что почти не помню прошлого. Зато я помню, как взял в руки клинок и избрал для себя Путь Героя, защитника людей от демонических тварей Предела. И почти
0
Двадцать два несчастья 17
Двадцать два несчастья 17
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Приключения: прочее / Самиздат]
Как говорится, наступил на грабли — наслаждайся фейерверком. И Серега Епиходов прочувствовал это на собственной шкуре. Сначала все шло хорошо: враги повержены, справедливость восторжествовала, друзья
0
Игры регентов
Игры регентов
[Боевая фантастика / РеалРПГ (RealRPG) / Бояръ-Аниме / Космическая фантастика / Самиздат]
Я был героем, тем самым, что сражался с Ордой, защищая Галактическую Империю. Я отдал всё за победу, но война забрала даже моё будущее. Сто лет я проспал в стазисе, брошенный всеми. Проснулся — и
0
Воздушная кавалерия. Том 12
Воздушная кавалерия. Том 12
[Альтернативная история / Боевая фантастика / Бояръ-Аниме / Попаданцы / Самиздат]
Кирилл Строганов, гениальный программист из нашего времени, приходит в себя в теле сына купца в альтернативной Российской империи 1905 года. Мир гигантских дирижаблей, аристократов со
0
Провинциальный остеопат. Том 9
Провинциальный остеопат. Том 9
[Альтернативная история / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Проблемы множатся, но и возможности ширятся. Впереди чемпионат России по плаванию, а за ним Берлин. Вдобавок, троица легкоатлетов попадает на соревнования в Цюрих. Дражайшая супруга беременна,
0
Второй брак императрицы. Том 2
Второй брак императрицы. Том 2
[Любовное фэнтези / Классическое фэнтези]
Культовая новелла, не имеющая аналогов: 159 млн прочтений на оригинальной платформе Naver, № 1 среди корейских новелл в жанре ромэнтези на Rulate! Литературная основа нового сериала на Disney+ с
0
Нужна ли русским Россия, которая «не Запад». О Боге, человеке и кошках. Том 1
Нужна ли русским Россия, которая «не Запад». О Боге, человеке и кошках. Том 1
[Публицистика]
Александр Ципко был членом внешнеполитической команды Михаила Горбачева в эпоху Перестройки и многие годы оставался одним из ведущих людей в Российской Академии наук. В данной книге «русский
0
Нужна ли русским Россия, которая «не Запад». О Боге, человеке и кошках. Том 2
Нужна ли русским Россия, которая «не Запад». О Боге, человеке и кошках. Том 2
[Публицистика]
Александр Ципко был членом внешнеполитической команды Михаила Горбачева в эпоху Перестройки и многие годы оставался одним из ведущих людей в Российской Академии наук. В данной книге «русский
0
Рождественские кошмары
Рождественские кошмары
[Ужасы]
В это праздничное время руки Санты испачканы кровью. Разъярённые олени оставляют за собой след из мозгов и костей. Вы будете кричать вместе с ночными рождественскими покупателями, когда ужасающе
0
Добрым словом и кулаками. II четверть
Добрым словом и кулаками. II четверть
[Альтернативная история / Боевик / Попаданцы / Самиздат]
Звать меня - Вовка, кличка - Поляк, мне четырнадцать лет, но прожил я на белом свете пятьдесят восемь, из которых почти половину провел в местах лишения свободы, а последние два года жизни воевал. На
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Принцесса и кобольды варят пиво
Принцесса и кобольды варят пиво
[Юмористическое фэнтези]
Эрен, королевство Истрия. В город прибывает необычная компания из пяти кобольдов и девушки, которая именует себя «принцессой». Из-за всеобщих предрассудков, связанных с происхождением
0
Помощь парам, переживающим конфликты: использование эмоционально-фокусированной терапии и теории привязанности для построения прочных отношений
Помощь парам, переживающим конфликты: использование эмоционально-фокусированной терапии и теории привязанности для построения прочных отношений
[Эротика, Секс / Психология]
Если во время ссор с партнером вы часто чувствуете опустошение и усталость, все чаще ловите себя на мысли, что хотите расстаться, ведь перепробовали все способы улучшения отношений, то эта книга –
0
В плену дракона
В плену дракона
[Любовная фантастика]
Каким-то образом мне удалось заполучить силу одного вздорного дракона, а затем пришлось вернуться в его логово и добровольно предложить ее ему обратно. Но дракону этого показалось мало… Волей
0
Стратег
Стратег
[ЛитРПГ (LitRPG)]
Кульминация войны уже близко. Бои сместились в Аттику, Афины окружаются, а Марафон штурмуют. Кто знал, что история повернется именно таким образом? Кто знал, что все сложится именно так? Но Афины и
0
Крестьянка. Из грязи в князи
Крестьянка. Из грязи в князи
[Любовная фантастика / Попаданцы / Самиздат]
2010 год. Я, Елена Власова, владелица крупной строительной империи, праздную закрытие сделки века. Внезапный звонок, авария на мосту, темнота. Я открываю глаза не в больничной палате, а на сеновале.
4
Мирное время
Мирное время
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
Шокирующая фантастика о том, как нелегко устраивать свою личную жизнь девочке со щупальцами.
0
Босс дракон - Купидон. Стрела Любви
Босс дракон - Купидон. Стрела Любви
[Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Говорят, в День всех влюбленных богиня любви исполняет самые заветные желания. Достаточно всего лишь кинуть монетку в фонтан и загадать. Вот только как быть богине, если в День всех влюбленных у
0
Россия в космосе
Россия в космосе
[История / Иностранные языки]
Книга посвящена космическим юбилеям: 150 лет со дня рождения К. Э. Циолковского, 100 лет со дня рождения С. П. Королева, 50 лет со дня пуска в космос первого в мире искусственного спутника Земли.
0
Необычный полёт
Необычный полёт
[Старинная литература: прочее]
Повесть и четыре рассказа мало известного у нас в стране американского фантаста Флойда Ли Уоллеса. В советское время было переведено на русский язык и издано несколько его рассказов под неправильным
0
Орден Архитекторов 9
Орден Архитекторов 9
[Самиздат / Попаданцы / Боевое фэнтези]
Что ж… Это еще не мой родной замок, который был неприступной крепостью, но княжество Лихтенштейн уже не так просто захватить кому-либо. Будь он хоть Императором, хоть Проклятым Тенями. Теперь это
2
Пышка для миллиардера. Научи меня любить
Пышка для миллиардера. Научи меня любить
[Современные любовные романы / Самиздат]
ПРОДОЛЖЕНИЕ ИСТОРИИ ПРО ОБАЯТЕЛЬНУЮ ПЫШКУ
1