Сяргей Каралёў
(1907–1966)
Савецкі вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Да Беларусі і Слоніма ніякага дачынення не мае.
Сяргей Лазо
(1894–1920)
Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Сібіры і ў Прымор’і Расіі. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не меў.
Ганна Кароль
(1902–1948)
Нарадзілася ў вёсцы Чамяры. Прымала актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. Была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Валерыян Куйбышаў
(1888–1935)
Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі, савецкі дзяржаўны дзеяч. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.
Янка Купала
(1882–1942)
Народны пісьменнік Беларусі. Класік беларускай літаратуры. У 1939 годзе быў у Слоніме, сябраваў з многімі слонімскімі пісьменнікамі.
Рыгор Катоўскі
(1881–1925)
Савецкі военачальнік. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.
Міхаіл Кутузаў
(1745–1813)
Расійскі палкаводзец, дыпламат, ген-фельдмаршал. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.
Васіль Крайні
(1929–1944)
Нарадзіўся ў вёсцы Сяргеевічы. Піянер-герой, партызан.
Уладзімір Ульянаў (Ленін)
(1870–1924)
Заснавальнік камуністычнай партыі ў Расіі і савецкай дзяржавы. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.
Яўген Леашэня
(1900–1981)
Нарадзіўся ў Альбярціне. Беларускі вайсковец, краязнавец. Генерал-лейтэнант інжынерных войск.