Іван Дабрыян
(1913–1970)
Нарадзіўся ў вёсцы Какошчыцы Слонімскага раёна. Быў сакратаром Слонімскага райкама КПЗБ, сакратаром Навагрудскага акруговага камітэта камсамола. У гады вайны — арганізатар партызанскага руху на Слонімшчыне. Пасля вайны ўзначальваў калгас імя Леніна, быў старшынёй Слонімскага райвыканкама.
Леў Даватар
(1903–1941)
Нарадзіўся на Віцебшчыне. Герой Савецкага Саюза. Да Слоніма ніякага дачынення не мае.
Клара Давідзюк
(1924–1944)
Маскоўская камсамолка. У гады вайны была радысткай, каля Слоніма ўзарвала сябе гранатай.
Фелікс Дзяржынскі
(1877–1926)
Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў “чырвонага тэрору” і ініцыятараў стварэння сталінскіх лагераў. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.
Міхаіл Калінін
(1875–1946)
Расійскі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч. Да Беларусі і Слоніма ніякіх дачыненняў не мае.
Дзмітрый Карбышаў
(1880–1945)
Рускі вайсковец. Герой Савецкага Саюза. Да Слоніма ніякіх дачыненняў не мае.
Сяргей Кіраў
(1886–1934)
Дзеяч камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.
Якуб Колас
(1882–1956)
Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій. Класік беларускай літаратуры.
Юрый Кавалеўскі
(1906–1936)
Нарадзіўся ў вёсцы Шылавічы. Актыўны беларускі дзеяч на Слонімшчыне ў 20–30-х гадах мінулага стагоддзя. Узначальваў Слонімскі акруговы камітэт камсамола.
Леў Сапега
(1557–1633)
Беларускі дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, слонімскі староста. Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, які спрыяў культуры і прамысловасці Слоніма, яго палітычнай значнасці.