На вяселле Мітрафан не паехаў, на другі дзень ён і ўвогуле пра яго не ўспамінаў. Так і цягнуліся дні. I раптам прыходзіць яшчэ адно пісьмо. Мітрафан на гэты раз быў цвярозы і ўжо не хадзіў па хатах, а толькі бурчэў сабе на нос:
— Ён жа халасцяк, Сашка мой. А як зразумець — «павіншуй з унукам»? Цьфу!
Пазней Мітрафан выпадкова знайшоў тое пісьмо. I жахнуўся: «Яна ж, гарэлка, і не такое можа зрабіць з чалавекам. Адзінага сына жаніць па-людску не атрымалася...» Выцер слязу.
3 таго дня не п'е. Ні кроплі.
* * *
Гарадскія ў полі. Вяскоўцы прывыклі, што да іх прыязджаюць рабочыя, студэнты дапамагаць убіраць бульбу, караняплоды, нарыхтоўваць сена. Вёска апусцела, адны старыя ў ёй — некаму рабіць. А горад просіць есці. Просяць кавалак хлеба Віцькі і Колькі, Маруські і Зінкі, якія пакінулі бацькоўскі бераг, а цяпер прыязджаюць на падмогу.
Праляціць іх кароткае вясковае жыццё, вокам міргнуць не паспееш. Вернуцца гараджане ў свае кватэры, а ўспамінаць пра сваіх памагатых людзі будуць доўга. Адных — хваліць за старанне, а вось ад іншых у сябе прыйсці ніяк не змогуць, будуць рукамі толькі разводзіць: «Няўжо такія яшчэ могуць быць? Божухны, паверыць цяжка!»
Самую кепскую памяць пакінулі пра сябе ў падшэфным калгасе «Серп і молат» Чавускага раёна работнікі Магілёўскага завода па тэхналагічным ' абслугоўванні і рамонту вылічальнай тэхнікі Мікалай Шацікаў, Станіслаў Ёлкін, Васіль Веракса, Алег Сурганаў — усяго 9 чалавек. Выезд у калгас яны прыраўнялі да лёгкай прагулкі на прыроду, дзе павінны быць абавязкова гарэлка, брыдкае слова. Яны так і скажуць пазней: «Мы два тыдні рыхтаваліся...» Пасля такой падрыхтоўкі хлопцы з дыпломамі, што вяскоўцаў асабліва здзівіла і ўразіла, тапталі нагамі на злосць брыгадзіру Але Уладзіміраўне Бараноўскай буракі, рэзалі іх нажамі, крышылі. «Ты нас яшчэ выхоўваць будзеш, дзярэўня!» Запусцілі шклянкай у жанчыну. Абразілі старшыню.
Адкуль такая непавага да людзей, да вырашчанага чужым мазалём на зямлі-карміцельцы ў гэтых гарадскіх пустацветаў?
Усё гэта не ўкладваецца ў галаву.
* * *
Луг пад Веццю. Непадалёк Дняпро. Цудоўныя мясціны. Едуць і едуць на выхадныя дні людзі. Болып за ўсё — з Магілёва. Ловяць рыбу, гуляюць у валейбол, футбол, бадмінтон. А дзед Сямён скардзіцца мне:
— Ну, і што яны робяць, неслухі? Утопчуць жа траву!
Ён не вартаўнік, не, ён — селянін, вясковец, і яму баліць, калі дзе не так з зямлёй. Папракае:
— Адняць бы ў іх легкавушкі, калі дарогі не бачаць!
Глядзім на луг, спачуваем лугу. Наўсцяж — сляды. Калі б толькі ад нагі чалавека. Ад легкавушак! Сляды глыбокія — каляіны, трава уперамеш з зямлёю, гіне. Налічваем каля дзесяці такіх слядоў, не ходзячы далёка. А калі увесь луг абысці? А калі ўсе лугі?
Чалавек сёння сеў за руль легкавой аўтамамашыны. 3 аднаго боку — добра: багата жыве, чаму не парадавацца за яго. 3 іншага ж — крыўдна: нейкай жалезнай робіцца і яго душа. Мыюць у рацэ тыя ж аўтамашыны, плямы ад бензіну і масла на траве, у вадзе. Калі паспяваюць грыбы — дзяруць з карэннем. Ламаюць ягаднікі — каб дома, седзячы на кухні, абабраць.
Сляды ў лесе. Сляды на лузе. Сляды ў полі.
А можаш ты, чалавек, пражыць так, каб не наслядзіць?!
МАНАЛОГІ
Маналог першы, які належыць муляру БУ-214 аб'яднання «Гомельпрамбуд» Якаву Андрэевічу Сабалеўскаму:
— Задажджыла. Дажджы, дажджы... Восень, нічога не паробіш — такая пара года. Прывык. Чвэрць стагоддзя ўжо будаўніком працую. Круглы год пад небам. Завіхурыць, бывае, так, што свету белага не відаць, а рабіць жа трэба — людзі жыллё чакаюць. Успомніш пра іх — і цаглінку да цаглінкі, як прынята гаварыць, хоць цяпер больш з блокаў будуем. Але не, мая прафесія муляра яшчэ ў пашане, яшчэ доўга жыць будзе. Іншы раз азірнуся назад, прыкіну, што зрабіў — і лёгка на сэрцы, прыемна становіцца: багата, Андрэевіч, зрабіў, багата. Не захваляю сябе, не. Проста бачыш, што недарэмна жыццё ідзе, добрая памяць застаецца. Але ці толькі добрая? Вось тут і паразважаць мушу. Так-так. Варта прыгадаць будаўніцтва якога-небудзь аб'екта — ці ўчарашняга, ці леташняга, ці нават пяцігадовай даўнасці,— і добры настрой як карова языком зліжа. Аўралы... Ёсць, праўда, адно прыемнае выключэнне. Будавалі мы шэсць гадоў назад дом для маласямейных у Навабеліцкім раёне. Матэрыялы паступалі акуратна, своечасова, ніхто не псаваў адзін аднаму нервы — кожны рабіў сваю справу быццам на адным дыханні. Душа, чэснае слова, спявала. Падумалася ж тады: можам працаваць, можам! Але то было, як я ўжо сказаў, прыемнае выключэнне... У асноўным жа прыкрыя, горкія ўснаміны застаюцца. Хочаш прыклад? Калі ласка. Дом на вуліцы Савецкай, там магазін «Дзіцячае адзенне» размешчаны. Нашаму ўпраўленню ён дастаўся ў спадчыну ў дзень свайго нараджэння, наша БУ, дарэчы, арганізацыя маладая, усяго дванаццаць гадоў, як створана. Дык вось, той дом мы здалі толькі чатыры гады назад. Парадокс? Парадокс, парадокс, братка. Да таго ж людзі ўжо жылі ў ім, а мы ўсё хадзілі недаробкі выпраўляць. Уяві цяпер маё становішча нават не як будаўніка, а чалавека. 3 якім тварам я павінен падыходзіць да дзвярэй, з якім настроем націскаць на кнопку званка, глядзець у вочы жыхарам? А-а! А мне даводзілася. I не раз. Здаецца, ад сораму скрозь зямлю гатовы быў праваліцца. Не будзеш жа кожнаму чалавеку растлумачваць, што не мая тут віна, а тых, хто павінен своечасова забяспечваць нас матэрыяламі, клапаціцца пра тэхналогію будаўніцтва. Яму, праўду кажучы, не лягчэй будзе, пачуўшы такое. Яму трэба, каб кватэра, якую ён чакаў, вядома ж, не адзін год, была цёплай, утульнай, прывабнай.
Тут яшчэ і такая думка. Вуліца Савецкая — цэнтральная ў горадзе, самая прыгожая і доўгая. I вось усе гэтыя гады яе «ўпрыгожваў» наш будаўнічы аб'ект. Восем гадоў па вуліцы ездзілі адказныя таварышы, але ніхто з іх не пацікавіўся, чаму ніяк не знікне з вачэй даўгабуд? Цікава? I мне.
Пра нас, будаўнікоў, анекдоты ходзяць. Я і сам магу іх з дзесятак расказаць, калі не больш. I пасмяюся. 3 самога сябе, атрымліваецца так. Крыўдна. Але што паробіш— праўда ёсць праўда: будуем мы яшчэ не заўсёды хутка і не заўсёды якасна. У нас, на жаль, так: спярша спячка, потым раскачка, а ўжо потым — гарачка. Прыціснуць зверху — знаходзяцца і матэрыялы, і механізмы. Вось гэтае ўжо «зверху»! I чаму не можам жыць, каб не прыціскаць? Чаму? Ат не ж! Абавязкова ў нашым механізме нешта парвецца. Усюды ж людзі заняты, усе вакансіі запоўнены, кожны і стараецца быццам, а нешта парвецца... I калі чэпэ, збіраецца на будоўлю амаль усё аб'яднанне, плюс субпадрадчыкі, а сам начальнік аб'яднання становіцца «генеральным брыгадзірам». 3-за ітээраўцаў не прайсці. Разбіраюцца, шукаюць вінаватых. I — верыш? — крайнімі застаёмся мы, рабочыя. Старшыня прафсаюзнага камітэта Бойка неяк прама заявіў, быццам па нашай віне ўжо тры гады будуецца дом па вуліцы Юбілейнай. Ад здзіўлення заставалася толькі плячыма паціс- нуць. Ну, і як тут, скажы, было не абурыцца? Я сам добра помню: пачалі мы весці кладку першага вугла дома 6 лістапада 1984 года, а ўжо ў верасні наступнага было зроблена паддашкавае перакрыццё. Заставалася правесці 200 метраў цеплатрасы. Яе правялі толькі ў лютым 1987 года. За гэты час у будынку была раскрадзена сантэхніка, кудысьці зніклі ацяпляльныя батарэі. I зноў трэба было рабіць тое ж самае... Вядома ж, не бясплатна. Ды і колькі часу кату пад пяту! Іншы раз ад такой вось безгаспадарчасці ажно млосна робіцца, чэснае слова.
Да слова сказаць, побач з нашым даўгабудам выраслі тры прыгожыя жылыя дамы, там ужо жывуць шчаслівыя людзі. Пад адзін з іх толькі катлаван капалі год назад, а сёння гэты будынак ужо заселены. Што ж да нашай «каробкі», то яна так і стаіць пустая.
Зноў думаеш: а можам жа будаваць!
Можа скласціся ўражанне, што і мы самі, будаўнікі, не зацікаўлены, каб здаць той дом хутчэй. Глупства! Брыгада вельмі хацела — і хоча заўсёды, паверце мне! — укласціся ў рамкі плана, тады ж нам і прэмія за гэта. А так калі будуем, то — пшык. Гэта па-першае. А па-другое, многія з нас хутчэй атрымалі б і самі новыя кватэры, у тым ліку і я. «Хлопцы, для сябе будуеце, старайцеся ж, глядзіце!» Так нас заклікалі. I трапілі нашы хлопцы ў такое становішча, пра якое і расказаць нялёгка. Ужо і ключы бачыліся, трэнькалі ў кішэні... Ай, ды што там гаварыць! Кравец без ботаў, адным словам. Горш няма: бачыць дом, у якім і табе свеціць кватэ- ра, а магчымасці пабудаваць яго хутчэй, нават у тэрмін — няма. То адно не прывезлі, то другое. Таго няма, гэтага. Можаш уявіць сябе на месцы будаўніка? Цяжка. Згодзен. Не хвалю, але і не віню хлопцаў, якія, атрымаўшы кватэру, шукаюць іншую работу. Хапіла ім тут, на будоўлі. Не кожны можа і далей так жыць і працаваць.
Пра ўсё гэта гаварылі не адзін раз начальніку нашага ўпраўлення. Паказвалі нават дамы, якія побач з намі ўзвялі такія ж будаўнікі, як і мы. Пыталіся: чаму ў суседзяў усё ладзіцца? Чым мы горшыя? Ну, чулі словы: «Пачакайце, хлопцы. Зажывём і гора ведаць не будзем. Усяму свой час». Але нічога не мяняецца — да лепшага, я маю на ўвазе.
Усе зараз гавораць пра перабудову. Хораша, трэба сказаць, гавораць, правільна. Але пакуль такое ўражанне, што яна недзе побач ідзе, толькі не ў нас. Мы нібы наводшыбе, куды новае даходзіць у апошшою чаргу. А для такой справы, як перабудова, глыбінкі не павінна быць.
Кульгаем мы яшчэ. I здорава. Белых нітак — вышчыкваць ды вышчыкваць іх. Эх! Вось зноў успомнілася... Будавалі адміністрацыйны і вытворчы карпусы для аб'яднання «Гамяльчанка», мяне туды на прарыў кінулі. Майстар Качаргін пазнаёміў з аб'ектам, растлумачыў, што рабіць, як. «Рабіць-то рабіць,— адказваю яму,— але ж ніводнай цаглінкі не бачу». А ён: «Папросіш кранаўшчыцу Лену, яна праз акно падасць. А разгрузіш сам. Так і з растворам. Ну, давай, давай, шавяліся!» Паціснуў я плячыма, развёў рукамі: бачу, што не жартуе Аляксандр Іванавіч. Пазней, праўда, майстар выдзеліў падсобную рабочую, толькі з умовай, што заработак трэба дзяліць на дваіх. Прыкінуў: добрага, вядома, тут будзе мала, бо мне трэба зрабіць за змену дзве нормы, але ж калі адзін буду валтузіцца, то ці зраблю хоць адну, бо насіць жа цэглу трэба за трыццаць — сорак метраў. Пазной падсылаюць яшчэ адну падсобніцу. Дык мне што, пытаю, тры нормы, значыць?! Дзве яшчэ куды ні ішло, пастарацца, то можна адужаць. Але ж — тры! Не, людзі добрыя, з такой аргані- зацыяй набудуем мы.