— Гатуй дома боршч, Мар'я! Для чаго ў цябе псч? Для чаго газавая пліта? Агарод для чаго? Ну, адкрыем мы сталоўку. I што? Гарантую — пройдзе час, не адразу, канешне, і мы не знойдзем у вёсцы ніводнай сапраўднай гаспадыні. Перавядуцца. І дапаможа ім у гэтым мая ста- лоўка. Будуць і самі хадзіць жанчыны туды есці, і мужыкоў пасылаць. Нешта мы ўжо дужа упартна вёску пад горад падбіваем. А ці трэба? Вёска павінна заставацца вёскай. Прайдзіце па хатах, знайдзіце маслабойку. Дарэмна. Прывозяць у магазін, людзі ўжо даўно сваё не робяць. Лянуюцца. Хоць наша, сялянскае, і смачнейшае было... Ёсць зерне? То-та ж!
А цяпер, дзе мне ўзяць людзей, каб пасадзіць іх у сталоўцы? Чатыры жанчыны, як мінімум, дай. Добра, сагітуем выпускніц, пагодзяцца тыя — дазваляю такі ход, хоць і сумняваюся. І будуць сядзець яны ў цёплым месцы, а маці іх, старыя, заслужаныя людзі, няхай пад дажджом працуюць? Не, не справа гэта. Распусты даваць не трэба маладым. Я ж наперад гляджу. Уявім наступнае. Стане раптам мая вёска ў адзін рад з тымі, дзе ўжо сёння ў сталоўцы есці няма каму. Зачыняць? Зачыняць. А куды я тых дзевак падзену? Хіба ж яны пасля той цёплай работы на ферму пойдуць? Ніколі. I ў горад позна ехаць. Сям'я, дзеці... Прападуць дзеўкі.
Не, я не супраць прагрэсу. Але меру ведаць трэба. Я не здзіўлюся, калі мне паставяць задачу пусціць па вёсцы таксі. Хвядоса вазіць да Петрака, а Петрака да Хвядоса. У госці. Не пагаджуся — успомняць пра ранейшыя грахі... Ты ніяк думаеш, што я адразу нагадзіўся і КБА адкрываць? Дзе там! Націснулі, на лапаткі паклалі. А мне ж лягчэй і зручней было пасадзіць людзей у аўтобус, адвезці ў горад: абшывайцеся, землячкі, на здароў'е! Многа яны, вяскоўцы, і шыюць, гляджу. А людзей забралі... Сваіх-то ў камбінат не прыслалі з горада. Мае. 3 залатога фонду. Вунь яны, вунь бэз нюхаюць перад камбінатам... Таму навучаны. Так-то! А калі ты прагаладаўся, я накармлю: жонка ў мяне смачна гатуе. Ну дык што, паабедаем? I мне весялей будзе.
Я часта ўспамінаю таго старшыню. Чую імя яго па радыё. Сустракаю ў газетах. Хваляць.
Цікава, пабудаваў ён усё ж сталовую ці 'не?
* * *
Цётку Марфу Мікалаеўну я ведаю даўно. Жыве яна з мужам, Васілём Трафімавічам, з сынам, нявесткай і ўнукамі. Не ў Беларусі жыве цётка Марфа — у далёкай ад нас Удмурціі, пад Іжэўскам. Я часта бываю там у сваякоў і абавязкова заходжу да Глездзянёвых — такое прозвішча ў гэтай дружнай сям'і. Гасцінныя яны людзі. Мёд на стол, яблыкі, ягады і абавязкова круглы бохан хлеба. 3 печы. I колькі я ні бываў у іх, ніколі не бачыў, каб падавалі да стала хлеб з магазіна, а магазін насупраць, вокны ў вокны, і хлеб прывозяць рэгулярна. А вось Марфа Мікалаеўна аддае перавагу свайму.
Аднаго разу заехаў да Марфы Мікалаеўны першы сакратар райкома партыі. Павітаўся.
— Ехаў побач і чую духмяны пах хлеба. Сама, значыць, Марфа Мікалаеўна, выпякаеш? Малайчына. Дзяцінства ўспомнілася. Мама... А мы каля печы, малеча, таўчэмся, чакаем, калі яна дастане боханы. Смачны быў хлеб. Сонцам на стале ляжаў. Дзякуй вам...
У нас жа, у Беларусі, я ніводнага разу не сустрэў Марфу Мікалаеўну. Усё спадзяюся. А раптам?..
* * *
Універсам. Ён у невялікім раённым гарадку, пра які звычайна гавораць: на адным вуглу слова скажаш — на другім пачуюць. Час даволі позні, за вокнамі шэрань, скуголіць завіруха. Дзве касы. Што мяне, новага чалавека ў гарадку, здзівіла, дык тое, што каля адной касы людзей багата, хоць у вузел завязвай, а каля другой — двое-трое. Пытаюся ў жанчыны, чаму так?
–Тая, расфуфыраная, ні за што цябе абразіць можа. I прычэпіцца ж да рознай дробязі. Таму ўсе ў гэтую касу ідуць. Ніхто не хоча настрой сабе псаваць. Гаварылі, і не адзін раз, загадчыцы, толькі дзіўна — сядзіць як сядзела... Цяпср хоць і ўсміхацца пачне, я да яе не стану... Няхай сядзіць. Лепш у чарзе пастаю. Вунь, вунь, — зноў спрачаецца з ёй пакупнік. Не наш ён, камандзіровачны, я сваіх тут усіх ведаю...
* * *
Чатыры сыны ў майго знаёмага Мацвея Міхайлавіча Чэкана. Волаты-хлопцы. Старэйшы, Аляксей, першы праклаў дарогу ў горад, жыве у Ленінградзе, працуе на заводзе. За ім паехалі і яшчэ двое, Павел і Сяргей. Дома застаўся толькі малодшы — Яша. Адслужыў ён у арміі, робіць на трактары. «Хоць адзін пры мне, і тое добра»,— радаваўся бацька. Нядаўна Яша ажаніўся, прывёў у хату вясковую прыгажуню Насцю. Жывуць.
– Ты вось што, сын,— сказаў неяк Мацвей Міхайлавіч,— будавацца думаеш ці не? Трэба, трэба. Хатка ў нас старая, сам бачыш, цесная. Нап твой век яе ўсё роўна не хопіць, так што калі-небудзь трэба пачынаць. Лепш цяпер, у маладыя гады. Ды і я падсоблю...
Сын здзівіўся:
– А навошта мне хату будаваць? Калгас вунь хутка здаваць будзе катэджы. Для нас, маладых. Гатовенькі дом бяры ды і жыві!
— Э не,— крутнуў галавой стары.— Так не пойдзе справа. Як жа ты будзеш заўтра, калі сёння табе дом адразу, жыць? Не, сын мой, не. Лёгка пачынаць жыццё таксама кепска. Спярша солі лізнуць трэба, а тады ўжо цукру. А ты паспрабуй наадварот? Цукар нясмачны будзе. Так- то! Ды і дом калі мазалём дасціся, тады ён навечна твой будзе, моцна ўрасцеш у нашу зямельку. А той, калгасны, хоць і прыгожы, але ўсё роўна чужы... Яго лёгка кінуць. Ён як інтэрнат. .Сёння ты пераначаваў, заўтра іншы хто. Не, сын, будзем дом для цябе будаваць. 3 бярвенняў. Пад шыферам. Хлеў побач паставім. Жыць дык жыць!
Мацвея Міхайлавіча многія палічылі ў вёсцы дзіваком: забараніў жыць у калгасным доме сыну — і хоць ты што!
Звіняць у Стараселлі сякеры, спявае піла, хораша пахне смалой. Будуецца дом.
* * *
Калектыў вярнуў дырэктара. Цяпер, як і раней, Леанід Іванавіч Аляшкевіч сядзіць у сваім кабінеце. Сядзіць — не тое, пэўна, слова, бо каб сядзеў ён, а не быў заўсёды сярод людзей, то яны б і не адваёўвалі яго.
Гомельскі тлушчакамбінат не выканаў план васьмі месяцаў. Дырэктара выклікалі ў Навабеліцкі РК КПБ. На «дыван». Спыталі: «Абяцаеце паправіць становішча, Леанід Іванавіч?» Дырэктар не паабяцаў. Не змог. Паабяцаць — значыць пакрывіць душой. I было прынята рашэнне: вызваліць ад займаемай пасады!
У райкоме партыі перастрахаваліся — стары, апрабаваны метад: калі спытаюць вышэй, якія меры прыняты, каб паправіць становішча на камбінаце, першым — і галоўным! — пунктам прагучыць: дырэктара знялі. Колькі ў нас добрых кіраўнікоў зляцела з-за такіх вось пера- страхоўшчыкаў! А рабочыя з тлушчакамбіната заявілі: вярніце нам дырэктара, іншага не прымем! Што гэта, калектыўная амбіцыя? Не, гэта калектыўны — і цвярозы! — падыход да справы. Людзі ў гэтай сітуацыі аказаліся вышэй, чым раённае начальства. Яны ведалі, па якой прычыне нс выканан план. Старое, дабітае абсталяванне, капітальны рамонт маянэзнага цэха зроблены няякасна. Ну, прызначаць новага кіраўніка, і што зменіцца? Тут хоць адразу двух дырэктараў давай, а карысці мала будзе. Зняць дырэктара — гэта не выйсце, няма нічога горшага, як зрабіць чалавеку балюча...
Сабралі сход. На яго прыйшлі нават рабочыя, якія былі ў адгулах, водпусках, працавалі ў іншых зменах, расказалі райкомаўцам пра свайго дырэктара. «Мы ж бачым, як стараецца Леапід Іванавіч. Але бяда, што не ўсё і ён можа...» «3 людзьмі заўсёды ветлівы, для яго няма розніцы, ты інжынер ці просты рабочы — да ўсіх адносіцца з павагай, распытае пра жыццё, суцешыць, калі трэба, падтрымае. Ён наш!» «Чаму вы, перш чым прымаць у райкоме рашэпне, з намі не параіліся? Мы вас першы раз бачым. Гарбачоў больш з людзьмі сустракаецца, а ў яго ж не раён — краіна!»
Райком партыі атрымаў карысны ўрок. А мне радасна за людзей, якія заступіліся за свайго дырэктара, вярнулі яго. Гэта моцны калектыў, і будуць у яго працоўныя псрамогі!
* * *
Ліст ад сына адзінокі дзядзька Мітрафан атрымаў на нейкае свята. Стары быў пад добрай “муха” і, паколькі жыў адзін і не было яму каму пахваліцца радасцю, хадзіў з хаты ў хату, трос кашчавай рукой:
–Пісьмо! Ад Сашкі! Жэніцца, каб яму! Гарадскую, відаць, мымру там абкруціў! Вот вам і Сашка! А вы з садоў яго ганялі! А-а-а! – І жартаўліва пагражаў аднавяскоўцам жоўтым ад папяроснага дыму пальцам. – На вяселле заве! Паеду! А як жа – паеду-у!..