— Адзін брат, дык і адзін раз, — разважліва сказала Нінэль. — А нашто два?
Брызін пачаў збірацца.
— Дык з цябе трыста? — праводзячы яго да дзвярэй, не забылася ўдакладніць Нінэль.
— Як абяцаў, — уважліва паглядзеў на яе Брызін. — Але я быў падумаў, што цяпер гэта ўжо так…
— Так я для цябе даражэй абыйдуся, Андрэй… Значна даражэй.
— Добра, дарагая мая, — пяшчотна абняў яе на раз вітанне Брызін. — Трыста, а пасля ўсё астаняе. Толькі вярні мне брата.
І тут у дзверы пазванілі.
— Брат вярнуўся, — без асаблівага спалоху сказала Нінэль. — Бачыш, як хутка. Што рабіць будзем?
— Не адчыняй, — прашаптаў Брызін. — Няма цябе дома.
— Дык я ключ яму дала сёння… Скуль я ведала?
У дзверы пазванілі яшчэ раз і, пачакаўшы, ціха пастукалі.
— Ладна, — рашыўся адчыніць Брызін. — Адыйдзі — голая тут.
У дзвярах стаяў хлапчук са сподкам у руках.
— Выбачайце, болей няма ў пад’ездзе нікога, а мяне па суседзях паслалі. У нас масла скончылася, а мама бліны не дапякла. Нам якую лыжку…
— Пачакай, зараз! — крыкнула з кухні Нінэль. І ў разлятайным сваім халаціку вынесла пачак масла:
— На.
— Нам гэта залішне, — сарамліва сказаў хлапчук, засаромеўшыся зусім не з лішкі масла.
— А гэта табе яшчэ зарана, — адвярнуў яго за плечыкі Брызін. — Ідзі пакуль бліны есці, а то не ўсё ў цябе вы расце.
— Цёця, а вы курва? — павярнуўся, адыходзячы, хлапчук.
— Брысь адсюль! — тупануў на яго нагой Брызін. — А то масла забяру.
— Курва, курва, — сказала Нінэль і шырэй расхінула халацік. — Твая мама не такая.
— Ну і курва!.. — у захапленні выдыхнуў хлапчык, ссыпаючыся ўніз па лесвіцы. — Мая мама не такая… Брызін рассмяяўся.
— Ты чаго рагочаш? — уз’елася Нінэль. — Кожны байструк тут абзывацца будзе!
— Мужчына ён, а не байструк, — не згадзіўся Брызін. — Хоць пакуль і ў перспектыве. Бачыш, як цяміць, што для чаго. Для чаго масла, для чаго мама, для чаго ты. Зме на расце, Нінэль, юная змена… Жыццё не спыніш, ідзе, як па масле. — І, падумаўшы, дадаў: — З усялякімі, блін, блінамі.
— Ідзі, — штурхнула яго ў спіну Нінэль.— Хутка твой зменшчык на бліны прыдзе.
— А ў цябе масла скончылася! — пацягнула ўжо да вясёлага Брызіна.
— Нічога, — супакоіла яго Нінэль. — Не першы блін, каб комам. — І яна зачынілася ў сваёй сутнасці з шырокім ложкам і ружовым балдахінам, пакінуўшы Брызіна з яго най місай праблем на тым самым месцы, дзе толькі што са сваім сподачкам стаяў хлапчук. А Нінэль яшчэ ска зала зза дзвярэй:
— Раззлаваў ты мяне пад канец, Андрэй. Не ведаю, чаму, але раззлаваў і засамоціў.
У Брызіна ўжо не ставала часу на тое, каб разбірацца ў прычынах злосці і смутку Ніны Цымішкінай, і ён толькі падумаў, што, канечне ж, курва Нінэль — не дачка Маша, якая стараецца не засмучаць любімага бацьку. Праўда, неяк яно так выглядае, што і адно, і другое — трохі за грошы. Грошы, грошы, грошы… Яны могуць бульбуль — патануць, фырфыр — адляцець, і наогул дзірмірзір — пад бензапілу папасці… Галаву Брызіну ўсё яшчэ не адпусціла, хоць Нінэль і памагла. Гэта ці з Нінэль, ці не з Нінэль, а галаве памагае. Мы толькі праз гэта тым і займаемся, а вы думаеце, што з распусты. Стаміўшы га ловы ў напружаным мысленні… А лекі ў нас якія? Якая ў нас, тваю маць, фармакалогія?!.
Па скверыку насупраць аптэкі ішла дачка Маша ў аб дымку з віхлявым мурынам, які падаваўся ў рытм хады ўзадуперад галавою і выкручваў у бакі нагамі, думаючы, мусіць, пра сябе, што ён грацыёзная жырафа. Не, ну з мурынам, дык з мурынам, зараз не шасцідзесятыя гады, Брызін і сам лячыў галаву з мурынкамі, але чаму з гэ тым? Не ў тым сэнсе, што Брызін яго ведаў ці не ведаў, горшы ён ці лепшы за іншых мурынаў, але чаму з ім? Ды Брызін яго ўпершыню бачыў!.. Ён нават уявіць не мог, што Маша замест інстытута цягаецца з мурынамі!