— Пакуль не… Але як ты мяркуеш, Мацці: што яны робяць?
— Рускія?..
— Рускія.
— Калі рускія, значыць, гуляюць.
— Ты ў гэтым упэўнены?
— З рускімі ні ў чым нельга быць упэўненым, Тойва… Але што ім яшчэ ўночы рабіць на плошчы?
— Так і я думаю… У нас ёсць падставы іх затрымаць?
— А чаго думаць?.. Па законе няма падстаў. Хіба што піць пачнуць, тады…
— Наўрад ці… Усе рускія ведаюць, што піць на вуліцы нельга…
— Рускім тое, што нельга, якраз самае тое, Тойва. Пачакаем…
— Пачакаем, Мацці, — згадзіўся Тойва і сеў у сваю машыну.
Калона дэманстрантаў на чале з Глебам Бургой, які ўздымаў вымпел на манціроўцы, рухалася па плошчы ўсё болей зладжана, усё больш рашуча і строга, нібы ўперадзе акрэслілася і паўстала выразная і дакладная мэта. Стоячы каля манумента, Вадзім Альбертавіч бачыў, як сур’ёзнелі твары і цвярдзелі позіркі, як, раўняючы крок, змыкаліся плячом да пляча шэрагі, і калона з разрозненых і выпадковых людзей пераўтваралася ў маналіт, у адзінае цэлае. Трапяталіся хусцінкі, ветразямі напіналіся нацягнутыя шалікі, хліпалі на ветры кофты і сукенкі, але гэта ўсе меней здавалася смешным і ўсё бо лей уяўлялася Вадзіму Альбертавічу ўрачыстым, нават велічным. Нечаканае пераўвасабленне п’янай кампаніі ў народную масу, у калектыў, аб’яднаны адзіным пары вам, адзіным імкненнем, Вадзіма Альбертавіча настолькі ўразіла, што ён адчуў, як нарадзілася недзе ў пахаладзе лым шлунку і пачало падымацца вышэй і вышэй, да грудзей і горла, ледзь не вырываючыся з яго крыкам «ура», дрыготкае захапленне. Ён згадаў гэтае захаплен не, соладка яго пазнаў — і ў яго аж галава закружыла ся: не згубленае!.. У вушах загучала музыка, замігцелі ў вачах малюнкі: прахадная завода, расхінутыя гарадскія вуліцы, кветкі і паветраныя шары, плошча, сцягі, тры буна правадыроў, прывітанні і здравіцы — і ўзрушанае, бясконцае людское мора, у якім кожны шчаслівы быць, адчуваць сябе маленькай кропляй, не жадаючы і не патрабуючы большага, таму што большага, чым гэтая аб’яднаная, усенародная радасць, нічога не бывае. Вадзім Альбертавіч міжволі ўзняў парасон з чырвоным станікам так высока, як толькі здолеў, і выцягнуўся ў струнку. У падманным, штучна дзённым неонавым святле — скрозь ноч і вецер — калона рухалася наўпрост на яго; Глеб, за даючы рытм, мерна ступаў, амаль чаканіў крок, і ў ва чах ягоных бліскала; Алег Мікалаевіч, сапраўдны пра вафланговы, вышэй за ўсіх уздымаў транспарант, які ён, не падабраўшы сабе такога ж рослага напарніка, нёс на двух парасонах адзін, упарта супраціўляючыся ве тру, нахіляючыся наперад і не адрываючы позірку ад сярпа і молата, што трапяталіся на вымпеле над гала вой Глеба; спакуслівай Насцёне, якая ўручыла Вадзіму Альбертавічу станік і начапіла сцягам на парасон свае трусікі, вецер разпораз расхінаў плашчык і задзіраў прыпол сукенкі: цела яе белаблакітна свяцілася ўсімі сваімі ніжнімі акругласцямі, але, адухоўленая ідэяй, яна не звяртала на тое, што ідэя ідзе голая, аніякай увагі; нізкарослы мужычок, што крочыў следам за ёй, нахіляючыся, як і ўсе, наперад, закідваў твар угору, да транспарантаў і сцягоў, нібы не бачыў перад сабой такой голай і такой спакуслівай бабскай задніцы, — і тут заха пленне кальнула Вадзіма Альбертавіча іголкаю ў сэрца, і ён панічна падумаў: «Але ж раструшчаць яны мяне, затопчуць!.. Ды што там мяне, мужыкоў гэтых бронзавых за мной раструш чаць, шар зямны затопчуць, Госпадзі!..»
Тойва выйшаў са сваёй машыны, падышоў да машыны Мацці і сказаў:
— Я, бадай, каля цябе пастаю, Мацці… І нічога ж не робяць, проста ідуць, а страшна…
— Так… — задуменна згадзіўся Мацці. — Няма падстаў…
Крокаў за пяць да манумента Глеб рэзка павярнуў калону ўлева і павёў яе правым флангам міма Вадзіма Альбертавіча. Упарта нахіляючыся наперад і закідваючы ўгору твары, Глеб, Алег, Насцёна, мужычок за ёй, усе яны йшлі перад перапалоханым Вадзімам Альбертавічам і йшлі, крочылі і крочылі, тупалі і тупалі, нібыта было іх не тры дзесяткі, а тры сотні, трыста тысяч, трыста мільёнаў… Раскіданыя і згубленыя на неабсяжнай пра сторы, яны тым не меней былі ўсе разам, адзін у адным, уяўлялі сабой страшную, дзікую, незразумелую сілу — і сіла гэтая здавалася неадольнай. «Вітай нас!» — уда рыла ад іх ветрам, і Вадзім Альбертавіч узняў вольную руку і паківаў ім далонню, і яны, яшчэ вышэй уздыма ючы сцягі і транспаранты, учапіліся ў яго запаленымі, з прагай нечага невыноснаневядомага, паглядамі, у захапленні ўскідваючы, цягнучы да яго рукі. «Ура!» — нечакана для сябе самога выдыхнуў Вадзім Альбертавіч, разумеючы і баючыся разумець, што ён нічога не вар ты перад гэтай сілай, стыхіяй, перад гэтымі людзьмі з закінутымі ўгору тварамі, і яны, як заклінанне, тройчы прадыхалі ў адзіным дыханні:
«Ура!
Ура!
Ура!..»
Калона яшчэ раз павярнула ўлева і стала аддаляцца… Вочы Вадзіма Альбертавіча затуманьваліся ад напругі, яго хістала пад бронзавым манументам, падарункам горада Масквы гораду Хельсінкі, і яму здавалася, што і сцягі, і транспаранты, і людзі разліваюцца ў святле, расплываюцца ў цемры, ператвараючыся ў нішто і сы ходзячы ў нікуды… «Міраж, — падумаў ён, — міраж гэта ўсё, страсенне паветра… Алкагольныя галюцынацыі, бе лыя коні…»
Недзе далёка над морам, на самым ускрайку неба бліснула маланка, вецер узмацніўся — і праз хвіліну пырснулі першыя кроплі дажджу. Не скручваючы сцягі і не раскрываючы парасоны, калона прыпынілася каля святлафора, пачакала зялёнага святла і па ўсіх правілах перайшла вуліцу.
— Мудакі! — пагардліва кінуў вадзіцель, азірнуўшыся на паліцэйскія машыны. — Нашы б схаваліся, а пасля як штрафанулі! Па дзвесце пяцьдзесят марак з рыла, амаль па сорак даляраў, такія бабкі!..
Нехта засмяяўся.
— Хто б ім заплаціў!..
Вадзім Альбертавіч ніяк не мог адвязаць ад парасона станік, а Насцёна гулліва глядзела яму ў вочы.
— Што гэта было, Мацці? — спытаў Тойва, назіраючы, як рускія грузяцца ў аўтобус.
— Нічога, — адказаў Мацці. — Няма падстаў.
— Дзіўныя гэтыя рускія… — паківаў галавой Тойва. — Манумент гэты нам падарылі… Цяпер ходзяць каля яго… А ты б хацеў быць рускім?..
На гэтае бесталковае пытанне Мацці не стаў адказ ваць, з зайздрасцю думаючы пра тое, як гэтыя рускія ў аўтобусе нап’юцца і будуць спаць, а яму яшчэ куваць да раніцы… Мацці і сам любіў і паспаць, і выпіць…
Аўтобус рушыў, у ім было цёпла і ўтульна. Адра зу пачалі піць гарэлку, а пасля і спяваць песні. Вадзім Альбертавіч пакінуў Алега Мікалаевіча, падсеў да гуллівай Насцёны, гладзіўся з ёй і ўспамінаў прыемнае. Згадвалася свята, на якім яго ледзь не задушылі, храм і белая лесвіца, шалёны Пекка, лазня, Элізабэт і ўся рэ старанная кампанія, але ніяк не ўспаміналася штосьці галоўнае, што абавязкова трэба было ўспомніць, толькі вось што, што?..