Алег нечакана ўхапіў яго за плечы і пачаў трэсці.
— Стаміўся ты? З чаго ты стаміўся? Гарэлку піць стаміўся? А доўг?.. А сімвалы?.. А нашы ідэалы?..
Вадзім Альбертавіч павіс на руках Алега Мікалаевіча і, ледзьве не грымнуўшыся, садраў іх са сваіх плячэй.
— Ды ў цябе клёпкі з мазгоў павысыпаліся! Які доўг? Якія сімвалы? Мы ў Фінляндыі!..
— Ну і што? — зноў, але ўжо спакайней узяў яго за плечы Алег Мікалаевіч. — І добра, што мы ў Фінляндыі. Тут дэмакратыя, свабода шэсцяў і дэманстрацый. Вось і скарыстаем тое, што дае свабода.
— Пусці ты мяне… зранку трэба было свабоду ска рыстоўваць… — настойліва прарываўся да мяккага аў тобуснага сядзення, уяўляючы, як яно будзе калыхаць і люляць, Вадзім Альбертавіч, але Алег Мікалаевіч яго не адпускаў.
— Зранку кожны дурань можа!.. Бачыў бы ты, Глеб, што тут раніцай было! Нікчэмнасць! Не дэманстрацыя, а пародыя, цырк нейкі… прафсаюзны турпаход! Ганеб ная параза і адступленне працоўных мас перад звяры ным выскалам капіталу!
— Суціш ты яго, Клей, — з мальбой паглядзеў на Гле ба Вадзім Альбертавіч, але той нешта прыкінуў — і рап там рашуча падтрымаў Алега Мікалаевіча.
— А гэта ідэя! Гэта, блін, панашаму! Начная перша майская дэманстрацыя на часова захопленай ворагамі тэрыторыі! Дзе яшчэ было такое!?.
У Глеба, відаць, не склалася гэтым разам з бізнесам, ці чым ён тут з Рабчыкам і Чэкам займаўся; яму хаце лася скінуць раздражненне — і ён завёўся злой весялос цю, скочыў у аўтобус і ўключыў мікрафон.
— Любімы правадыр вітае народ! Усё як след, п’яных няма?
— Усё нармальна! — адгукнуўся народ. — Дзякуй правадыру! Усе п’яныя, спім…
— Нікому не спаць! Выходзім на першамайскую дэман страцыю! У каго ёсць чырвоныя хусткі, насоўкі, шалікі — прывязваем да парасонаў. Ануч не шкадаваць, фірма кам пенсуе. На выхад!..
Жаночы голас захіхікаў візготкай:
— У мяне толькі станік і трусікі чырвоныя! Здымаць?..
— Усё адно ж здымеш, Насцёна! — засмяяўся Глеб. — Дык здымі аднойчы не па блядству, а па ідэі…
Народ, чалавек трыццаць мужчын і жанчын, пераважна маладых, сытых, нагуленых, пачаў насцярожана і няўпэўнена выбірацца з аўтобуса… Выбраўшыся, сталі купкай і дуркавата ўсміхаліся, мяркуючы, мусібыць, што з дэманстрацыяй Глеб Сяргеевіч дазволіў сабе па жартаваць. Але Глеб і сам не жартаваў — і астатнім не дазволіў.
— Я сказаў: узяць парасоны! Я сказаў: цягнуць усё чыр вонае! Хто не зразумеў — вярнуцца і ўзяць!.. Рыхтуем сцягі з транспарантамі, пераходзім вуліцу і на плошчы строімся ў калону! Усе ўсё ўцямілі?
— Усе! — чамусьці шчоўкнуў абцасамі і казырнуў вадзіцель. — У мяне вымпел у кабіне з сярпом і мола там.
— Прывязвай да манціроўкі, паперадзе панясеш, — за даволена кіўнуў Глеб. — Хоць не, я сам паперадзе паня су… Мы ім, блін, пакажам, як радзіму любіць!
«Яны вар’яты! — у здзіўленні, у знямелым жаху думаў Вадзім Альбертавіч, гледзячы, як наўкол, у ліхаманкавай мітусні, набіраючы ўсё болей інтузіязму, нармальныя з выгляду людзі рыхтуюць неверагоднае афармленне ру скай начной першамайскай калоны ў самым цэнтры сталіцы Фінляндыі. — Яны насампраўдзе псіхічна хво рыя, на іх вірус нейкі напаў…»
— Наце! — пырснуўшы смехам, сунула яму вялізны па расон з прывязаным да яго чырвоным станікам Насцёна, Насця, спакуслівая маладая кабетка. — Глеб Сяргеевіч сказаў, каб я вам дала! — І яна, давалкай зірнуўшы Вадзіму Альбертавічу ў вочы, замахала над галавой трусікамі на парасоне. — А класна як за ідэю!..
З доўгіх шалікаў змайстравалі нешта накшталт транс парантаў, кофты, сукенкі з хусцінкамі пайшлі на сцягі — і тры дзесяткі вар’ятаў, перайшоўшы вуліцу і стаўшы па трое ў шэраг, калонай рушылі ўздоўж набярэжнай па плошчы Хаканіеме… Вадзім Альбертавіч з самага па чатку не хацеў строіцца ні спераду, ні ззаду, спрабаваў адасобіцца ад усіх, кідаў парасон з чырвоным станікам Алегу Мікалаевічу — і той нарэшце раззлаваўся.
— Глеб, да д’ябла яго, ён толькі пад нагамі блытаец ца! Хай коціцца да манумента, стане там і нас вітае! Як быццам парад прымае…
Раз’юшаны Вадзім Альбертавіч замахнуўся на яго парасонам:
— Ды йдзі ты!..
— Ідзі! — злосна і сур’ёзна працадзіў Глеб. — Нас павінен нехта вітаць. А не пойдзеш — у аўтобус не возь мем.
Вадзім Альбертавіч глянуў на Глеба, на Алега, на астатніх — і да яго дайшло, што сапраўды не возь муць. Уявіў, як яны будуць ехаць у цёплым і ўтульным аўтобусе, піць гарэлку, спяваць песні, ціскацца… а Нас цёна без трусікаў… Не, гэта не той выпадак, калі адбі ваюцца ад калектыву. Тым болей, што дуркаватая за бава з дэманстрацыяй неспасцігальным чынам перара стала ў штосьці сур’ёзнае, ва ўсякім разе яна не ўсім ужо, як ён заўважыў, здавалася толькі жартам. «А што гэта я сапраўды зафырдыбычыўся?..» — недаўменна падумаў пра самога сябе Вадзім Альбертавіч і кароткімі перабежкамі паспяшаўся да манумента, да бронзавых мужыкоў, што ўздымалі зямны шар над бронзавай ба бай з бронзавым дзіцём на руках. Вадзім Альбертавіч бег — і над ім калыхаўся доўгі складзены парасон, і дву ма пухірамі надзімаўся на ветры чырвоны станік.
Плошча была даволі добра асветленай і зусім бяз люднай, калі не лічыць паліцэйскага, які, намагаючыся асэнсаваць фантастычнае відовішча, уважліва назіраў за ўсім, што адбывалася, стоячы каля сваёй машы ны непадалёк ад трамвайнага прыпынку. Як толькі натоўп з анучамі на парасонах пачаў строіцца ў ка лону, ад якой адарваўся і пабег да манумента мужык са станікам, паліцэйскі паціснуў плячыма, пачухаў патыліцу і вырашыў патэлефанаваць напарніку. Праз пару хвілін пад’ехала яшчэ адна паліцэйская машына і спынілася побач з першай.
— Праблемы, Тойва?..