Гэта было ўжо адкрытае запрашэнне, і Вад зім Альбертавіч падумаў, што Тар’я Халанэн сёння хоць у нечым ім ды памагла. І, можа, яшчэ дапаможа.
Шалёны Пекка, канечне ж, ні чорта ім не быў вінны, а зусім наадварот, яны былі яму вінныя, як зямля калгасу, таму што ўчора ён іх несумненна ўратаваў ад немінучай пагібелі. Да таго ж — два разы за дзень, і калі не адра зу абодвух, дык ужо Вад зіма Альбертавіча па пер шым разе — дакладна. Учора а шостай гадзіне вечара, надумаўшы развітацца з Хельсінкі, яны выйшлі вось ад сюль, з гатэля «Антон», прайшлі бліжэй да цэнтра гора да і на подступах да Сенатскай плошчы заўважылі прык меты незвычайна ўзрушаных і страката ўпрыгожаных людскіх натоўпаў, якія ўсімі вуліцамі звальваліся да скверу на Эспланадзі. Значная частка і мужчын, і жан чын была ў белых з чорным аколышкам і брылём, па добных да капітанскіх, кепі, і Вад зіму Альбертавічу спачатку здалося, што яны патрапілі хутчэй за ўсё на нейкае прафесійнамарское свята, але такой колькасці капітанаў і капітаншаў, што сабраліся ў адзін і той жа час у адным і тым жа месцы, было мнагавата нават для адкрытай усім марскім вятрам Фінляндыі. Пазней высветлілася, што належаць гэтыя кепі, якія называюц ца пафінску лаккі, зусім не марскім ваўкам, а былым і цяперашнім студэнтам: яны прыватызавалі свята спат кання вясны, ваппуаатта, а яно выпадкова супала з пя рэдаднем першамаю. Зрэшты, для Вадзіма Альбертавіча з Алегам Мікалаевічам не мела прынцыповага значэн ня тое, хто тут і што святкуе, а было толькі цікава, як?.. Дапытлівасць Алега Мікалаевіча нястрымна паклікала яго наперад, а Вадзіма Альбертавіча рашучасць сябра ледзьве не пазбавіла жыцця.
Адзін з людскіх натоўпаў уцягнуў, усмактаў іх у сябе і вынес ад Сенатскай плошчы да Гандлёвай, адкуль ім адкрылася на Эспланадзі бліскучая ў падаючым сонцы і ўзлятаючых стужках і шарах крыштальная прастора. Дакладней, прастора была толькі над імі, а побач з імі і ва ўсе бакі ад іх — непраходны чалавечы лес, ці, калі заўгодна, неадольнае людское мора, што хвалямі, якім немагчыма было супрацьстаяць, скочвалася і кацілася да скверу, і там, дзе яно пачынала віраваць, спакусліва і прызыўна ўзвышалася над усімі аголеная ў бронзе Хавіс Аманда, якую сто год таму кахаў, увекавечыў і, магчы ма, памёр праз каханне да яе скульптар Валгрэн Віллі. Вадзім Альбертавіч ужо даволі даўно, пасля разводу з другой сваёй жонкай, праз каханне да якой ледзь не сканаў, дакладна ведаў, што там, дзе каханне, там заўсёды побач небяспека для жыцця, таму паспрабаваў уперціся хвалярэзам і не рухацца далей за ўмоўна вызначаную ім крытычную рысу. Але Алег Мікалаевіч, які не меў па добнага вопыту ў каханні і таму ва ўсім быў нецярплівы, падштурхоўваў яго і казаў: «Ну, што ты, дальбог, там жа самае цікавае, дзе і калі мы яшчэ пабачым адразу столькі страсных фінаў…» — і іх паглынуў вір. «Глядзі, глядзі, што яны робяць, яны яе апранаюць, бессаромніцу!» — у захапленні трос кулакамі над галавой Алег Мікалаевіч, і Вадзім Альбертавіч паспеў яшчэ ўбачыць, як з трох высокіх пад’ёмных кранаў маладыя людзі навыперадкі, каму першаму ўдасца, спрабуюць накінуць на галаву Хавіс Аманды гэтую самую белую з чорным аколышкам кепілаккі; і тут вір людскі сціснуўся, раздаўся, сціснуўся, раздаўся і зноў, і гэтым разам ужо незваротна і канчат кова сціснуўся — і Вадзім Альбертавіч, галава якога ў адрозненне ад галавы Алега Мікалаевіча была ў гэтым віры значна ніжэй за ватэрлінію, увесь сплюшчыўся і выпусціў дух.
«Вадзік, Вадзік, ды што з табой, Госпадзі, ды не памірай ты, як я цябе трупам дамоў адсюль дацягну?..» — пачуўся яму аддалены голас Алега Мікалаевіча, калі за мест любімага ўласнага духу адчуў ён у сабе ненавісны пах нашатыру і апрытомнеў каля падножжа бясконцай, што ўзыходзіла ў неба разам з белым храмам, які лунаў на ёй, лесвіцы. «Ну, вось я і памёр сабе, — ціха і супако ена падумаў Вадзім Альбертавіч, — а то ўсё баяўся, як яно будзе… І, Божа мой, як хораша, прыгожа як: белы храм, што лунае ў небе, бясконцая лесвіца да яго — і, мусібыць, я зараз па ёй пайду, ці над ёй палячу… Так, напэўна, палячу, дзіўная лёгкасць ува мне… Толькі ад куль і нашто тут Алег, і з ім яшчэ нейкі шалёны чала век… і Карл Маркс, ці мы сапраўды не адразу ад іх ады ходзім, а толькі на дзевяты дзень?..»
— Вадзім, ты чуеш мяне? — зусім не ў час і не да месца тармасіў яго Алег Мікалаевіч.
— А ты? — на ўсялякі выпадак вырашыў Вадзім Альбертавіч праверыць, ці чуюць жывыя мёртвых.
— Ды чую, Госпадзі, ачомаўся нарэшце! — прыпаў да ягоных грудзей Алег Мікалаевіч. — Што ж ты не сказаў, што табе там кепска, дурань ты гэтакі?..
— Я казаў, але ты не чуў мяне… А цяпер чуеш?
— Ды чую, чую я цябе, Божа ты мой, і ты нават не ўяўляеш, як я рады, што цябе чую!
— Значыць, трэба памерці, каб пачулі, — сказаў Вадзім Альбертавіч. — Шкада.
— Чаго табе шкада? — не зразумеў Алег Мікалаевіч.
— Столькі кранаў панагналі, каб на адну дзеўку залезці, а нам хоць адзін бы такі на завод.
— Знайшоў пра што думаць! — пад’ёмным кранам сагнуўся ў паясніцы і зноўку прыпаў да яго Алег Мікалаевіч. — Ты ж цудам жывы застаўся — і дзякуй скажы за тое.
— Дзякуй, — сказаў Вадзім Альбертавіч, гледзячы на шырачэзную, з белым храмам у канцы яе, лесвіцу і ўжо разумеючы, што яны зноў на Сенатскай плошчы — і па лёты адмяняюцца.
— Ды не мне, а Пекку дзякуй, — кіўнуў Алег Мікалаевіч на апранутага ў майку з партрэтам Карла Маркса на грудзях чалавека, які Вадзіму Альбертавічу чамусьці адразу здаўся шалёным. — Калі б не ён, нас бы абодвух, бадай, задушылі. Я там за табою ўніз, а яны ўпавалку на мяне. Пекка цябе, як сцяг з акружэння, вынес… Усіх размёў і затаптаў, а я ўжо па трупах за вамі.
Вадзім Альбертавіч слаба ўсміхнуўся Пекку:
— Дзякуй… Толькі як вам гэта ўдалося? Выбачайце, але вы не выглядаеце на Шварцнейгера.
— Ён і Шварцнейгера затаптаў бы, ён шалёны нейкі! — затрос перад сабой кулакамі Алег Мікалаевіч. — І па руску размаўляе, як мы з табой. Шчасце, што ён побач з намі аказаўся. Лёс, ёрш тваю вош.
— З вяртаннем на бурнае свята жыцця?.. — сапраўды паруску з амаль няўлоўным акцэнтам запытальна пры вітаў Вадзіма Альбертавіча чалавек з партрэтам Карла Маркса на грудзях. — Паспрабуйце паварушыцца, па глядзім, колькі костак адваліцца.
Вадзім Альбертавіч парухаў плячыма, рукамі, нагамі, уздыхнуў… Нельга было сказаць, што нідзе і нічога не балела: балела ўсё і паўсюль. І калі ён, пераморшчваю чы боль, паспрабаваў падняцца і, падхоплены Алегам Мікалаевічам, ледзь не плюхнуўся на хвасцец, Пекка рашуча пастанавіў:
— Яму ў лазню трэба. Адразу памятасць здыме.
— Ды якія тут у вас лазні! — выпрастаў і стараўся вер тыкальна паставіць зноўку знойдзенага старога сябра Алег Мікалаевіч. — Сауны.
— У мяне на дровах, — сказаў Пекка. — І венікі ёсць.
— На дровах?! — гэтак здзівіўся Алег Мікалаевіч, нібы і не быў ніколі ў нармальнай лазні з печчу на дровах, хоць меў адну такую ў асабістым карыстанні на лецішчы і яшчэ дзве ў службовым падпарадкаванні на заводзе і ў заводскім прафілакторыі. — І венікі ёсць?
— Бяроза і дуб, — пацвердзіў Пекка. — Прапаную папарыцца.
— Нене, дзякуй, нам зранку ад’язджаць, — адчуўшы сябе трохі лепей, пачаў адмаўляцца ад гасціннай прапа новы Вадзім Альбертавіч, але Алег Мікалаевіч так зірнуў на яго, што лепш бы ён усё ж памёр.
— А далёка? — задаў ужо цалкам тэхнічнае пытанне Алег Мікалаевіч, і Пекка выявіў не толькі веданне рускай мовы, а яшчэ і адпаведнае знаёмства з фальклорам:
— Не далей, чым чайкам за мора какаць.
У вачах Алега Мікалаевіча запаліліся блакітныя агеньчыкі, дый пагляд Пеккі свяціўся не лёдам…
— Толькі на гадзінудругую! — паспрабаваў яшчэ хоць неяк апярэдзіць грозныя падзеі, што замігцелі на даля глядзе, Вадзім Альбертавіч.