Кузьма Сліж глытнуў паветра, выцягнуў з кабуры насоўку і выцер буйна ўспацелы лоб.
— Трыста мільёнаў лір… гэта ж колькі будзе ў дола рах? — спытаўся ў міністра сельскай гаспадаркі Ізраіля аптэкар Саламон Цукерман.
Саламона, брат якога з’ехаў за мяжу і згубіў там двух сваіх сыноў на чужой вайне, цікавілі і непакоілі масо ны, але мала забаўляла іхняя сакратарка, таму ён добра ўцяміў сэнс апошніх слоў магістра і рабіў папярэднія падлікі. Ды аказалася, што Андрон Сыцюк, які хоць і аб’еўся бананамі, таксама не спаў у шапку.
— Не лічы, Саламон, не намагайся дарма, — сказаў Ан дрон бананавым голасам. — Ютка зараз сам расколецца, заграбе прэмію, а на калгас, на ўсіх нас яму напляваць.
Усе ўтаропіліся ў Ютку і чакалі, калі ён стане багацеем.
Ютка падышоў да Хведара, сеў, наліў сабе і яму па кілішку.
— Будзь здароў, Хведар. Апошні раз бедным п’ю. Што ты на тое скажаш?
— На здароўе, Ютка, — сказаў Хведар. — Чаго толькі не было ў нашым жыцці — няхай і гэта будзе.
— Палову прэміі возьмеш? — закусваючы, спытаў Ютка.
— Не, — адмовіўся Хведар, — нашто мне?.. На адзежу нам з бабай хапае, а яда свая.
— От і ў мяне тое самае, — сказаў Ютка. — То, можа, пойдзем адсюль? — спытаўся Хведар. Ютка падумаў і згодна паківаў галавой. Яны падняліся і скрозь усю бан кетную залу, што не спускала з іх ніводнага свайго вока, прайшлі да дзвярэй, дзе іх пераняў Фрэнк.
— Гуд бай, — сказаў яму Ютка. — Гульба была ўсялякай, а за хлеб ды соль дзякуй.
— Прыедзь да мяне ў Амерыку, Ютка, — папрасіў Фрэнк. — Ну хоць паабяцай, што прыедзеш. Такіх, як ты, там у нас зусім няма.
— Ладна, — згадзіўся Ютка, — зазірну якнебудзь, калі час будзе. Чаму б не глянуць на Ціхі акіян.
— У нас там яшчэ Атлантычны ёсць, — паспешліва падхапіў Фрэнк. — 3 другога боку.
— Шчаслівы ты, — сур’ёзна сказаў Ютка. — Два акіяны маеш. А ў нас тут і мора нямашака.
— Затое ёсць карабель, — напомніў Хведар, забаяўшыся, што Ютка збярэцца ў Амерыку. — Дзе ты яшчэ карабель на гары бачыў?
— I то праўда… Быў бы карабель, а вада нацячэ. Ка лодзеж пракапаем! Нам, карунскім, гэта раз плюнуць, — падміргнуў Ютка Фрэнку, а на тым і скончыў размовы вадзіць, чужое слухаць і сваё даводзіць.
Ютка з Хведарам выйшлі на волю, падыхалі. Наўпрост перад імі калыхаўся ў начы карабель пана Цырлюкевіча. Не згаворваючыся, рушылі да яго.
Каля Літвінавай гары іх дагнала Хрысціна Сымонаўна, моўчкі пайшла побач. Яны ўтраіх падняліся на гару, узышлі на карабель. Ютка стаў да штурвала, і яны паплылі.
Пад небам, абсыпаным на халады зоркамі, спакой на спалі Каруны. Над імі велічна, упіраючыся ў рог но венькага, нібы толькі што адкаванага маладзіка, высілася Юткава вежа.
— Паслухай, Хведар, — трымаючы курс на вежу, спы таўся Ютка, — як ты думаеш: чаму гэта магістр быў ма сонамі нас назваў?
— Палітыка такая, — адазваўся Хведар. — Спачатку назавуць масонамі, пасля запішуць, а потым і абмасо няць. Яно заўсёды так рабілася.
Падплылі да Хведаравай хаты, у двух вокнах якой гарэла святло.
— Ой жа будзе мне, — працяжна пажаліўся Хведар, сыходзячы з карабля. — Ой, што мне будзе…
Ютка пачакаў, пакуль у Хведаравай хаце трохі сціхла, і пусціў карабель далей.
— Мне таксама дадому, — папрасілася Хрысціна Сы монаўна. — Дыктанты заўтра дзецям раздаваць, а яны ў мяне яшчэ не правераныя.
Ютка павярнуў штурвал, пераплыў вуліцу, рэчку і спыніўся каля гародчыка Хрысціны Сымонаўны.
— Дабранач, Ютка, — развіталася Хрысціна Сымо наўна. — Далёка не плавай. Хто яго ведае, гэты кара бель, ці можна на яго спадзявацца.
— Я недалёка, — сказаў Ютка, — да вежы толькі. Яна ў мяне як маяк.