Салдаты злавілі дзвюх чачэнак, прапусцілі іх праз усіх, хто хацеў, а пасля не ведалі, што з імі рабіць. «Стрэль нуць, — прапанаваў Бігін, салдат ціхі і хуткі. — Інакш раскажуць».
— Ты і стрэльні, — сказаў я яму. Усе і ўсіх на гэтай вайне рабавалі, гвалцілі, забівалі; чачэнцы рускіх, рускія чачэнцаў, для ўсіх гэта было нормай, для мяне таксама. Салдат Бігін павёў жанчын у руіны Злоснага акопа, рэ дута, збудаванага на беразе Сунжы яшчэ царскім гене ралам Ярмолавым, але не застрэліў. Яны паабяцалі яму грошы — ён іх адпусціў, сказаўшы нам, што застрэліў.
«Ціхаму не вер, хуткага не бойся», — кажуць чачэнцы.
Я помніў чачэнскія прымаўкі і шмат чаго ведаў пра Чачню — сябра меў чачэнца. Ён быў з тайпу Барчхой, з акінцаў, пра якіх згадваў яшчэ Герадот, пісалі Пталамей і Пліній. Разам з ім ваяваў я ў Афганістане, потым раз ам вучыліся мы ў горным інстытуце, жылі ў інтэрнаце ў адным пакоі. Ад яго я дазнаўся пра сталінскую дэпарта цыю чачэнцаў і пра аул Хайбах, чачэнскую Хатынь.
Калі я дабраўся да другой сваёй вайны, дык у Маздоку штабны маёр, праглядаючы мае дакументы, сказаў: «Ты ж з Беларусі, з іншай дзяржавы. Кантрактнік — гэта не наёмнік, наёмнікаў мы не бярэм». Ён глядзеў на мяне хітра — і я ведаў, што яму адказаць. «Маёй і вашай дзяр жавай, нашай з вамі, таварыш маёр, дзяржавай быў, ёсць і застаецца Савецкі Саюз». Ён згодна кіўнуў:
— Ваюй.
Мы адваяваліся. Лілі дажджы, мы сядзелі ў палат ках, у гразі, забытыя ўсімі і нікому не патрэбныя, з бляшанкай тушонкі на суткі на траіх. Наша войска з Чачні выводзілася. Нас прыйшло сюды сорак тысяч, мы атакоўвалі і бралі Грозны, Аргун, Шалі, Самашкі, тыся чы з нас загінулі — салдаты пыталіся: «За што?.. Для чаго?..» Гледзячы на фотаздымак Мары, я пра гэта не пытаўся. Я быў тут, каб быць на вайне, быць дзенебудзь там, дзе б мяне забілі.
Досвіткам на нас напаў чачэнскі атрад, прыведзены жанчынамі, якіх адпусціў салдат Бігін. Сонных і мокрых, у абыяк нацягнутых палатках нас закідалі гранатамі. Тыя з нас, што ўцалелі, біліся з чачэнцамі, з «чэхамі», як мы іх называлі, ва ўпор, вочы ў вочы. І ў руінах Злосна га акопа я ўбачыў вочы Ясу Джамаева. Разам былі мы ў Афганістане, потым вучыліся ў адным інстытуце, жылі ў інтэрнаце ў адным пакоі.
З усяго, што расказваў Ясу пра Чачню, я ад пачат ку не верыў толькі гісторыі пра аул Хайбах, дзе людзей, старых і дзяцей, энкавэдысты жывымі спалілі ў час дэпартацыі. Гэтаксама, як фашысты спалілі жывых людзей у Хатыні, як спалілі ў Лідзіцэ. Я пытаўся: «За што?.. Для чаго?..» Тады Ясу паказаў мне машынапісную, самвыдатаўскую кнігу з копіямі дакументаў, якія кож най літараю ўрэзаліся ў маю памяць.
Я працягваў выконваць важнае ўрадавае заданне ў руінах рэдута, збудаванага амаль дзвесце год таму генералам Ярмолавым, а Ясу глядзеў мне ў вочы — і першы апусціў аўтамат.
— Ідзі, — сказаў ён. — І болей не прыходзь.
Не забіўшы мяне, Ясу ўсё ўскладніў: выявілася, што мне ўсё адно няма куды ісці, апроч як на вайну. Ніхто і нідзе мяне не чакаў, не выбіраў, адна вайна чакала і выбірала.
— Чаму цябе не забілі? — пыталася Мара, упіраючы кулачкі мне ў грудзі, ненавідзячы, не пускаючы да сябе, а я баяўся зламаць яе маленькую сілу. — Алег толькі глянуў на вайну і не вярнуўся, а ты… Ты носіш яе на сабе, скінь, ад цябе крывёй, смерцю пахне!..
Развучыўшыся жыць без вайны, я не мог навучыц ца быць з Марай. І ўсё ж, калі б вайна зноў не пачалася, я б не пайшоў на яе. Але яна пачалася — і праз чатыры гады я вярнуўся ў Чачню.
Я апынуўся на той жа — і не на той вайне. Гэта была не проста другая чачэнская вайна, яна была інакшая, яшчэ болей жорсткая і бязлітасная. Увайшоўшы ў Кізляр з Ка дарскай зоны, войска, малоцячы чачэнцаў штурмавікамі і артылерыяй, праарала агнём і жалезам раўніну і ўпёрлася ў горы. Я павінен быў загінуць на самым пачатку гор най вайны разам з 6ай ротай 104га дэсантнага палка ў Аргунскай цясніне, праз якую прарываліся на Ведзяно атрады Хатаба і Басаева. Але я не загінуў. Гэтая вайна нібыта ведала, хто мяне павінен забіць, і выбрала мяне для таго, каб перад тым, як знішчыць, усё ўва мне яшчэ і растаптаць, раструшчыць, знявечыць. Каб Мары ўжо не было каго, а таму не шкада было забіваць.
Дэсантнікамі на трэцяй маёй вайне камандаваў мой зямляк. Я ведаў ягонага сына, якога забілі на першай чачэнскай. Сына звалі Алегам. Чамусьці ўвесь час я гэта помніў — і мяне гэта торгала. Не ведаю, чаму. На вачах маіх і ў Афганістане, і ў Чачні забівалі не адных Алегаў.
Пасля гібелі 6ай дэсантнай роты мяне перавялі — я ў земляка сам папрасіўся — у разведбатальён. Там я зноў сустрэў салдата Бігіна, падумаўшы, што мог бы і не су стракаць — вайна вялікая. Але мы сустрэліся, так лёсу трэба было, і зімой, пад канец лютага, мы падымаліся з разведгрупай, дваццаць шэсць чалавек, у горы, туды, дзе аул Хайбах.
Нечакана, як яно часта здараецца ў гарах, пайшоў пасыпаўся снег, ды такі, што спіну першага перад табой яшчэ можна было ўбачыць, а другога — ужо не. Выпадко ва мы наткнуліся на пячору ў падножжы стромай скалы, спыніліся і заначавалі. Пад раніцу трохі распагодзілася, «чэхі» заўважылі нашых вартавых, ударылі з мінамёта — і снег са скалы абрушыўся, заваліўшы выхад з пячоры. Мы апынуліся ў пастцы — цёмнай, сырой, душнай.
Спрабуючы выбрацца, разграбаючы снег, які напаўзаў і напаўзаў, гадзіны праз чатыры мы пачулі, што нас ад копваюць знадворку. З’вілася надзея, што гэта варта выя, ці нават падмога — навошта «чэхам» нас з жывой магілы даставаць?.. Але як толькі на выхадзе з пячоры прабілася ў самым версе святло і абазначыўся лаз, ад туль крыкнулі:
— Кідай зброю і выпаўзай па адным!
Выйсця не было… Тут нас маглі зноў закапаць, заду шыць дымавымі шашкамі — тут нічога не магло адбыц ца, апроч смерці… А там, можа, удасца ўцячы, ці свае вы зваляць — там нейкія варыянты…
Вочы нясцерпна рэзанула на белым свеце ад белага белага снегу — і ўсё ж Ясу Джамаева сярод «чэхаў», якіх было ўтрая болей за нас, я і ўбачыў, і пазнаў адразу. І ён мяне пазнаў, сказаўшы нешта аднарукаму чачэнцу, што стаяў побач — Жандару, камандзіру… Я здагадаўся, што ён яму сказаў.
Нас загналі ў кінутую, пустую стайню, да якой не дайшлі мы ўчора ў снегапад зе з паўвярсты. Калі б дайшлі, усё было б інакш. Мы б ваявалі — і нас бы про ста пазабівалі, як забілі, на іх шчасце, трох нашых вар тавых.
За рукі і ногі нас прывязалі да стаякоў у стойлах — дванаццаць з аднаго боку і адзінаццаць з другога. У дзвярах стайні стаялі каністры, ад якіх пахла бензінам. Адна дзверына была знята з завесаў і ляжала пасярод стайні на жардзяных, толькі што збітых козлах.
— За такі вялікі стол мы звычайна запрашаем гас цей, — пачаў гаварыць Жандар. — Але не вас, бо вы не госці, а ворагі. Вы прыходзіце сюды ворагамі амаль дзвесце гадоў. У адзін з вашых прыходаў вы спалілі тут жывымі семсот дваццаць шэсць чалавек, мужчын і жан чын, старых і дзяцей… Вы спалілі іх у стайні — і мы так сама хацелі спаліць вас у стайні, бо ў свеце павінна быць справядлівасць. Ва ўсім і для ўсіх… — Жандар паглядзеў на Ясу, пасля на мяне. — Але мы перадумалі. Ніхто не хоча паміраць — і мы пакінем вас жыць. Мы адпомсцім вам так, што помста пойдзе ў будучыню — і ні вы сюды не вернецеся, ні дзеці вашы, ні ўнукі і праўнукі на зям лю нашу не ступяць. Мы спакладзем вас, як парсюкоў, бо вы і ёсць свінні.
— Яны самі сябе выпакладуць, — сказаў Ясу. — Кожны кожнага.
— Кожны спакладзе кожнага. Мы толькі пакажам, як… Па знаку Жандара «чэхі» развязалі сержанта Целяшэ ева, усцягнулі на рог стала, садралі порткі. Двое загнулі яму, разводзячы, пад краі стала ногі, двое прыціснулі галаву і рукі, а яшчэ адзін рэзануў паміж ног і кінуў тое, што выразаў, у стойла, дзе толькі што стаяў сер жант. Той, не разумеючы яшчэ, што адбылося, ускочыў, адразу ўпаў і, пырскаючы крывёй, падбіраючы порткі, папоўз па сваё…
— Цяпер ты, — падышоў Жандар да камандзіра на шай разведгрупы капітана Сільнова. І паказаў на мяне. — Яго.
Сільноў плюнуў яму ў твар.
— Як сабе хочаш, — спакойна выцерся Жандар і падаў знак «чэхам».