MoreKnig.org

Белы конь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Міхась Андрасюк



Шрифт:

Вось і зараз – прыкладвае люльку да мапы, можа, пацэліў якраз цыбуком у саломай крытую стадолу Уладзіміра Іванюка, а можа, у маленькую хатку Сямёна Ляшука, што згорбілася па супрацьлеглы бок вуліцы? У правую руку бярэ аловак. Яшчэ раз зірыць на капітана Жлуктова, яшчэ раз усміхаецца. “Ну, жартаўнік. Кажа – самагонка добрая там. А няхай і застаецца таварышам палякам гэтае дабро. У нас і сваіх майстроў даволі” – і аб’язджае алоўкам наўкол запоўненага тытунём пуза. Аловак адштурхоўваецца ад цыбука, абмінае, пакідаючы з польскага боку Войнаўку, зігзагам коўзаецца на ўсход, перабягае прыдворны дзядзінец пана Драгабыцкага, выштурхоўваючы ў Савецкі Саюз дворскі сад і гаспадарчыя будынкі. Рассякае яшчэ напалову Бобінку, адразу за Клякавам вяртаецца ў Белавежскую пушчу. Быццам у кавалак сала паглыбіўшыся, наразае доўгую, дубовазялёную шкварку і махае яе на захад. Як закуску для апацкай самагонкі.

Калі б летам 1945 людзі маглі кантактавацца паміж сабой шляхам тэлепатыі, першай з вялізнага крамлёўскага кабінета пайшла б інфармацыя ад капітана Жлуктова старому Іванюку. “Бачыш, дзядзька, – перадаў бы капітан. – Маеш, што хацеў. За Саўчуковай стадолай стане граніца”. І Іванюк у гэты момант адкінуў бы прэч малаток і сякерку, і з саламянай страхі нырнуў бы ў высокую траву радасным шчупаком.

Але ў 1945 годзе ўсе, нават першага значэння інфармацыі перамяшчаліся тэлефоннымі дратамі або эфірнымі сцежкамі радыяграмаў, або стомленымі ад’ютантаміпасланцамі. І стары Іванюк застаўся там, дзе быў.

Ён сядзеў на страсе і абдзіраў яе з саламяных кулёў. І калі апошні снапок апусціўся на зямлю, прыхапіў сякеру, пачаў разбураць латы, енткі, кроквы. Глядзеў пры тым на панадворак, на гранічны слуп, што сумна тырчаў у палове сцежкі між хатай і стадолай.

А потым Іванюк глянуў на захад. Побач з вёскай Пагулянкай разлёгся шырокі луг. Зараз пасвіліся там каровы, але заўтра або паслязаўтра стане там ягоная хата. Трэба толькі добра намагчыся, разбурыць усё, да фундаментаў, а потым ад’ехаць трыста метраў ад польскасавецкай граніцы і нанова ўзвесці сцены, кроквы, дах.

Па другі бок вуліцы ў водгук Іванюку ляпаў малаток Сямёна Ляшука. Ляшук разбураў стадолу і таксама зірыў на захад, у лугі пад Пагулянкай.

Праз месяц, калі ўжо прыйдзе з Масквы добрая навіна, і Ляшук, і Іванюк складуць свае хаткі назад, на старое месца, а граніца расцягнецца пясчанай стужкай, абвядзецца калючым дротам, застыне сакрэтнай электрычнай сістэмай, запануе тут назаўсёды цішыня і толькі час ад часу ноччу, калі дзік або алень кране яе хвастом безразумнай цікавасці, адгукнецца светлымі ракетамі.

Уладзімір

Дзеда Уладзіміра, што старгаваў у савецкага капітана невялікі драбок краіны сваіх беларускіх дзядоў, каб перадаць яго ў краіну сваіх польскіх унукаў, я ніколі не бачыў. Ён выбраўся з нашага свету ў той час, калі точкі на сценах прадвяшчалі ўжо непраўдападобную экспансію чалавечага розуму, але пушчанскія рачулкі яшчэ кіпелі срэбнай рыбай, людзі нічога не ведалі пра трансплантацыю сэрца і палёты ў космас. Праўда, хвілінай раней выйшлі яны з вялікай вайны, ды што ў тым новага? Вайна заўсёды жыла побач, як блохі і хваробы, кармілася людзьмі, вызначаючы адных у жывыя ахвяры, іншых у мёртвыя героі. Пры тым, якая б ні была, сусветная ці суседская, завяршалася нязменнай цырымоніяй – падзелам вялікіх краін або малых загонаў.

Усё, што ведаю пра дзеда Уладзіміра, дайшло да мяне вакольнымі шляхамі – аповедамі бабкі Сонькі, занатоўкамі ў сшытках майго бацькі Валодзі, хаатычнай мазаікай слоў, падслуханых у дзядзькоў і цётак. Гэта далёка не дасканалыя крыніцы. Усё там дэфармаванае прызмай суб’ектывізму і фільтрамі часу. Але лепшых крыніц у нас не было. Маю тут на ўвазе алейныя позіркі родавых партрэтаў, спічастыя знакі замкаў, рассеяныя ў бязмежжы стагоддзяў, азызлыя торсы летапісаў, адзетыя ў мундзіры з цялячай скуры і расстаўленыя вайсковым строем у палацовых бібліятэках. Было толькі мімалётнае слова. На пачатак і на заканчэнне.

Па словах бабкі Сонькі, Уладзімір быў мужчына статны, высокага росту, сінявокі. Блакіт яго вачэй заходзіў так глыбока, што спалучаўся з сэрцам. Менавіта пра такіх людзей і кажуць, што яны сэрцам глядзяць на свет. А яшчэ з бяздонным блакітам вачэй пераклікалася здзіўленне. Уладзіміра здзіўляла ўсё – усход і захад сонца, вяртанне буслоў з далёкіх краін, кветкарамонка ў траве і халодны лапух на зімовай шыбе. “Ён павінен быў стаць паэтам”, – скажа бабка Сонька. Скажа гэтыя словы на ўсю вечнасць пазней, калі ўжо сяктак пачне арыентавацца ў лабірынтах літар.

Але ў маладосці, калі наканаванасць, не ўпэўненая ў сваіх сілах, яшчэ паддаецца чалавечым пажаданням або волі выпадку, у свеце дзеда Уладзіміра нічога не ведалі пра паэтаў. У тыя гады іншы быў таксама час – не дазваляў абыкаму закідваць яго ў віртуальныя астрогі камп’ютэраў, закоўваць у цэлулоідныя калодкі кіно, а потым забаўляцца, соўваючы здарэнні наперад і назад, як мэблю па гасцінным пакоі або, памыліўшыся шляхам, вяртацца да зыходнага пункту і пачынаць новую вандроўку. Кожнай рэчы вызначалася канкрэтнае заданне, а чалавеку – месца.

Таму вось дзед Уладзімір стаў фурманам у двары пана Драгабыцкага. Па буднях звозіў з палёў буракі і снапы жыта, а ў святочныя дні закладаў у брычку Султана і каціў гаспадароў у Кляшчэлі, у касцёл. Конь белы, як выліты з восеньскай iмглы, падрываў капыты, раскiдваў грыву, уступаў у гонку з ветрам. “І будзь тут разумны, і скажы – дзе канчаецца грыва, а дзе пачынаецца вецер”, – здзіўляліся сінія вочы.

Імчаліся праз Войнаўку, Палічну, Курашава, а імпэт здзіраў з галоў мужыцкія шапкі, і мужыкі схіляліся: “Дзень добры, пан! Дзень добры, Султан! Дзень добры, фурман Уладзімір!”

– Малайчына, Уладзімір, – пан Драгабыцкі ўсміхаўся і сяброўскім жэстам ляпаў фурмана па плячы, а калі пространь між дваром і касцёлам удавалася прашмыргнуць за адну гадзіну, частаваў яго сапраўднай цыгарэткай.

Двор стаяў за вёскай, на ўскрайку лесу. Сярод вясковых хат белы будынак выдзяляўся памерамі і формай. Тры сцяны раскрываліся ганкамі, а драўляныя слупыкалонкі трымалі панад сходамі трохвугольныя дашкі. Паўднёвыя сходы выходзілі ў сад, паўночныя на шырокі дзядзінец, а ўсходнія ў невялікі парк, дзе ліпамі і клёнамі вызначаліся цяністыя алейкі. “Прагуляемся, сонейка?” – стары пан падстаўляў плячо сваёй старой пані, і яны адыходзілі ў ліпавы цень. Або, прысеўшы познім пасляпоўднем на ганку, пытаў яе:

– Сонейка, а можа мы гарбатку папілі б?

Да ўсіх астатніх пан Драгабыцкі звяртаўся “сэрдэнько”. Такім словам клікаў свайго сына Стасінка і вітаў гасцей, што час ад часу наведвалі двор, і нават смургаляваты пастушок, захоплены знянацку ў дворскіх яблынях і грушах, мог спадзявацца на цёплае: “А што ж ты, сэрдэнько, яблыкі падбіраеш, а? А дрэнна так рабіць, і непрыгожа”. Часам удзел у размове прымала лакіраваная кульба, стаўляючы на спіне пастушка завяршальную кропку. Была гэта аперацыя выключна прафілактычная, каб маладога чалавека, падбадзёранага поспехам у чужым садзе, спакусы не паклікалі ў шлях куды значнейшых злачынстваў – пацягнуць цэнтнер жыта з дворскага свірана, затым авечку з пашы, а можа нават і Султана, які капытамі і грывай заступаўся за гонар двара і толькі панічу Стасінку і фурману Уладзіміру даваўся закладаць у аглоблі.

Па словах бабкі Сонькі, Уладзімір быў найпрыгажэйшым фурманам у свеце, і ўжо па гэтай хаця б прычыне не маглі яны размінуцца. А затым пайшлі на свой хлеб, збудавалі дом, прыкупілі кавалак зямлі, вывелі на свет трох сыноў, і ў такой кампаніі застала іх вайна.

Прывезлі яе на матацыклах чатыры немцы, якія раскватараваліся ў Саўчуковай хаце, што на ўскраіне вёскі і, не зачапіўшы пальцам за палец, прасядзелі так тыдзень. Гэта нармальна. Хлопцы былі маладыя і стройныя, а іх мундзіры прыгажэйшыя за святочны касцюм пана Драгабыцкага, і ў такіх мундзірах можна, аблакаціўшыся на стол пад грушай, разважаць пра музыку паноў Моцарта і Бетховена або гавэндаць пра вялікія пачыны старажытных рыцараў, а ў самым горшым выпадку прагуляцца матацыклам у поле, зірнуць, як парабкі выбіраюць там бульбу і ці не зашмат яе пакідаюць у зямлі, каб потым, пад покрывам ночы, вярнуцца і завяршыць працу. Але чатыры нямецкія хлопцы не цікавіліся ні музыкай, ні бульбай. З раніцы да поўдня чысцілі свае аўтаматы, хухалі на іх і дзьмухалі, націралі нейкай маззю і глянцавалі суконнымі анучкамі, заўзята, пакуль на карычневых прыкладах не ўзышло вераснёўскае сонца. Аднойчы вечарам, нават не развітаўшыся з гаспадарамі, што кватаравалі іх сем дзён, яны запусцілі маторы і ад’ехалі на захад.

Раніцой з усходу прыйшлі рускія. Іх мундзіры не прыцягвалі вачэй такой беззаганнасцю, як мундзіры чатырох нямецкіх хлопцаў, і рускія, не губляючы лішне час, закасаўшы рукавы, узяліся за справу. На пачатак расстралялі пана Драгабыцкага, запісалі ў калгас ягоную зямлю, кароў і коней. Нават Султана, які ўжо па сваіх конскіх календарах быў старэйшы за свайго пана і спакойна перажоўваў у стайні фураж мінёнай славы, залажылі ў плуг і вытурылі ў поле. Старшынёй калгаса рускія прызначылі Пашку Лушча, якога мясцовыя клікалі ПашкаПляшка, бо ў Пашкі ніколі не было сваёй зямлі, за тое часу хоць адбаўляй, і ён бавіў гэты час у карчме Ёшкі Блума, распавядаючы гісторыі пра краіны, дзе ўсе людзі роўныя і аднолькавыя, бы штыкеціны ў плоце, а сваю зямлю не закоўваюць яны ў межы прыватных загонаў. Але зараз Ёшку даручаліся сур’ёзныя абавязкі калгаснага бухгалтара, карчма зачынілася, дык і ў Пашкі паявілася магчымасць старшыняваць калгасам.

Праз паўтары гады, калі ў разгары стаяла лета, неба загудзела самалётамі, з самалётаў выходзілі чорныя ніткі і вогненнымі клубкамі разрываліся на зямлі, пераўтвараючы чыгуначны вузел у Чаромсе ў нікому не патрэбную кучу металалому. Рускія пакінулі ўсе незавершаныя справы і стрымгалоў кінуліся да сябе дамоў, а на танках і матацыклах прыехалі немцы. У параўнанні са сваімі калегамі, якіх бачылі тут раней, гэтыя не выглядалі ўжо так элегантна. Мундзіры запыліліся ў дарозе, а з аўтаматаў не ўсміхалася сонца. Пэўна таму, апусціўшыся з танкавых вежаў, неадкладна кінуліся шукаць якінебудзь занятак. На пачатак павялі пад расстрэл Ёшку і Пашку. Ёшка плакаў, а Пашцы было ўсё адно. Гадзінай раней ён высмактаў паўтарачку самагонкі, і вось зараз, у чым быў абсалютна перакананы, ішоў на спачын, як і штодзень, падтрыманы бяспечнымі рукамі кампаньёнаў.

За танкістамі ў легкавых машынах прыкацілі геадэзы і калгасную зямлю пана Драгабыцкага вярнулі ў гістарычныя межы. Танкі пасунуліся далей на ўсход, пакідаючы асноўныя паўнамоцтвы на руках тоўстага Казіміра Валанцея. Раней ён быў эканомам у двары, а зараз пераапрануўся ў паліцэйскі мундзір, снаваў з хаты ў хату і казаў: “Яны там гуляюць на матацыклах, а тут усё на маёй галаве. Аднаму дай падводы, другому забяспеч шарварак, а трэцяму хоць зпад зямлі дастань, а знайдзі добраахвотнікаў на працу ў Германію. Аж галава трашчыць”. Зімой у пушчы завяліся партызаны, пашыраючы дыяпазон паліцэйскіх абавязкаў на ахову чыгункі, якую вельмі сабе ўпадабалі, час ад часу выпраўляючы ў неба загружаны жалезам эшалон.

Апошні раз матарызаваная нямецкая калона наведала вёску гады праз тры, але цяпер, збягаючы з усходу на захад, не затрымлівалася ні на хвіліну. За спіной немцаў пешаком крочылі рускія, ды крочылі так шпарка, што танкам і матацыклам не было часу спыняцца.

Гэтыя рускія таксама нічым не прыпаміналі бачаных раней. Вядома, традыцыйна запусцілі кулю ў натруджаны лоб паліцэйскага Валанцея, які зза сваёй тлустасці не паспеў зачапіцца за якінебудзь танк або матацыкл, а потым чарнявыя, касавокія жаўнеры аддаліся захапленню. Захапляліся ўсім, чым сустракаў іх мясцовы свет. Ціканнем гадзінніка, курыным яйкам, пчалой, што вяртаецца ў вулей з крошкай мёду на ножках. А калі ў паўзмрочнай стайні адшнырылі Султана, захапіліся дашчэнту, але іначай. Зусім як сустрэчай з добра вядомым суседам або краявідам. У такіх выпадках чалавека агортвае радасць. Чалавек усміхаецца вачыма і вуснамі, і поўным тварам, і ўсёй постаццю.

– Ах ты, родненькі мой. Ну, давай, пайшлі, – жаўнерская ўсмешка пералілася з твару ў рукі, і далоні пяшчотным жэстам кранулі пасівелую конскую галаву, загортваючы яе ў жоўтыя раменьчыкі аброці. І Султан не пратэставаў. Ён зусім ужо страціў зрок і, блытаючы капытамі, ішоў, куды скажуць.

– Харошая лёшадь. Харошая. Малядэц, – шаптаў у конскае вуха касавокі жаўнер, а ягоныя пальцы няспынна гладзілі конскую грыву і шыю. А як адступілі за стадолу на крокаў дваццаць, пальцы слізганулі ў кішэню, і бліснула на сонцы крывое лязо сцізорыка, беспамылкова знайшло на конскай шыі патрэбную сабе жылку, і Султан, згінаючы калені, апусціўся ў траву. Кульнуўся на хрыбет, капыты затанчылі, перабіраючы залатыя струны сонца. Затым, пасечаны на кускі, танчыў у кіпячай вадзе яшчэ двое сутак пад гукі гармоніка і глухія бубны жаўнерскіх страўнікаў.

Дзесьці на захадзе заядлымі салютамі заходзіліся гарматы, самалёты разбівалі ў пух варшаўскіх паўстанцаў, а паніч Стасінак на гусеніцах нямецкіх танкаў высякаў шабляй апошні раздзел гісторыі роду Драгабыцкіх, і тады ў Іванюкоў нарадзіўся наймалодшы сын, Сашка. Потым з’явіўся ў вёсцы капітан Жлуктоў, а праз колькі месяцаў прыйшлі геадэзы і пасяклі на кавалкі зямлю пана Драгабыцкага. Працэс называўся парцэляцыяй і здзяйсняў сабой акт гістарычнай справядлівасці.

– Бярэм? – спытала Сонька. – Нядрэнны кусок нам даюць. Там у пана Драгабыцкага заўжды найлепшая капуста і буракі выводзіліся.

Уладзімір маўчаў. Ён сядзеў пад яблынькай, прыдбанай з дворскага саду ў выніку маленькай, асабістай парцэляцыі і бачыў, як пяццю гадамі раней жаўнеры вядуць на расстрэл старога пана. Ідуць праз вёску, мужыкі здымаюць шапкі і апускаюць вочы ў зямлю, жанчыны зіраць зза штыкецін, крадком выціраючы слёзы, тры савецкія жаўнеры за спіной пана Драгабыцкага пасвістваюць вясёлую песеньку, а пан крочыць з высока ўзнятай галавой, адзначае кожны крок лакіраванай кульбай, а дыямантавым позіркам развітваецца са светам і яго малымі праблемамі. Потым, праз груз і попел, Уладзімір бачыў яшчэ, як нямецкія гусеніцы раз’язджаюць паніча Стасінка ў чырвоную пляму, і чуў, як намаршыраваўшыся ўдосталь, усе арміі свету сыходзяць у казармы, з грукатам зачыняючы за сабой дзверы. З такім грукатам друкуюцца пасведчанні аб тымчасовай зямной уласнасці.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0
Алтарь богини Руато -1
Алтарь богини Руато -1 "Объявлена вне закона"
[Приключения / Фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG)]
Квест, по призыву богини Руато-наль-хо стартовал! И если ты решил стать спасителем израненной девушки, то будь готов разделить с нею и все трудности этого непростого задания!
0
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
[Любовная фантастика / Эротика, Секс]
«Иногда мне кажется, что всё было бы гораздо проще, если бы я не согласилась бесплатно принять душ в квартире сексуального инопланетянина». ☆ ДЖЕССИ Последние несколько лет моя жизнь летит к
0
Не иди за ним
Не иди за ним
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Мне тридцать два года, ни мужа ни детей, есть только своя ветеринарная клиника, квартира, машина. Бизнесвумен как ни как. Все же думаю что хочеться женского счастья. Банально даже думаю, о то чтобы
0
Похититель даров
Похититель даров
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
За шестьсот с лишним лет я успел повоевать, собрать сотни даров и привыкнуть к тому, что могу за себя постоять. А потом пришлось начинать заново. Теперь я Макар Соколов. Тело слабое, Источник
0
Младшая карта в королевской колоде
Младшая карта в королевской колоде
[Любовное фэнтези / Детективная фантастика / Городское фэнтези]
Представьте, что карты – это люди, отмеченные магией и наделённые властью. Джасми, маленькая семёрка пик, решается на рискованный шаг, чтобы повысить свой статус. Она воскрешает могущественного
0
Тревога, уходи тихо: 7 шагов, чтобы перестать жить в режиме опасности
Тревога, уходи тихо: 7 шагов, чтобы перестать жить в режиме опасности
[Психология / Саморазвитие]
Вы чувствуете, что ваш мозг постоянно ждёт плохого? Вы просыпаетесь с тревогой, прокручиваете в голове катастрофы, боитесь будущего, сомневаетесь в себе, зависите от чужого мнения и чувствуете, что
0
Мой новогодний случай
Мой новогодний случай
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
Мало того, что я разгадала темный секрет жениха с изменой, так еще и мой номер оказался занят. И кем? Незнакомым мужчиной! Чертовски наглым, привлекательным и, как выяснилось, тоже не без секретов.
0
История герцогов Бургундских из дома Валуа — 1364—1477. Том 10
История герцогов Бургундских из дома Валуа — 1364—1477. Том 10
[История]
В десятом томе «Истории герцогов Бургундских» де Барант описывает крушение могущества Карла Смелого (1472–1476). Автор показывает, как ослеплённый гордыней герцог терпит поражения при осаде Бове и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Муж проиграл меня в карты
Муж проиграл меня в карты
[Эротика, Секс]
Мой муж проиграл меня в карты незнакомому человеку. Он вернулся под утро, разбудил меня и сообщил об этом. Я не заплакала и не стала умолять его оставить меня. Я забрала его колоду карт, вышла из
0
Я, трое бандитов и сумка из секс-шопа
Я, трое бандитов и сумка из секс-шопа
[Триллер / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Подруга попросила отнести на тематическую вечеринку сумку, доверху набитую игрушками из секс-шопа. Вот только мне не повезло — я ошиблась дверью. Вместо веселых студентов меня встретили трое опасных
0
Годы теории. Французская мысль от послевоенного времени до наших дней
Годы теории. Французская мысль от послевоенного времени до наших дней
[Культурология / Философия]
В серии лекций для магистрантов и вольнослушателей, прочитанных в Университете Дьюка весной 2021 года, американский философ и критик Фредрик Джеймисон (1934–2024) освещает основные вехи французской
0
Смерть меня подождет
Смерть меня подождет
[Путешествия и география / Историческая проза]
«Смерть меня подождёт» – роман о беспримерном подвиге человека в сложных, подчас экстремальных условиях исследования диких, непроходимых уголков нашей необъятной страны. Это повествование о
0
Сегун I
Сегун I
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
ГГ с СИСТЕМОЙ после смерти попадает в прошлое Японии. На дворе эпоха Сэнгоку дзидай. Старт с низов. Цель проста: выжить и стать первым русским сёгуном в этой стране...
1
Попаданка для чудовищ. Без права голоса
Попаданка для чудовищ. Без права голоса
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
— Ты слышишь меня? Ты — Катрина Нур. Тебя избрал жребий в дар одному из трёх. Веди себя нормально — и скоро всё закончится. Вернёшься в свой мир. — Не вернётся, — хмыкнул друид. — Что?
2
Взгляд зверя: его истинная
Взгляд зверя: его истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты зачем в меня стреляла?! – Я просто хотела, чтобы ты был счастлив… Я должен был стать вожаком. В ту ночь я одержал три победы, три раза я доказал, что достоин. Но в шаге от цели все пошло прахом.
4
Хозяйка старой пасеки 3
Хозяйка старой пасеки 3
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Оказаться в новом мире подозреваемой в убийстве — не самая большая проблема. Хозяйство в упадке, долгов куча, а местные мужчины будто сговорились, мешая мне жить. Купец требует руку и сердце, гусар
0
Подводная лодка в степях Украины
Подводная лодка в степях Украины
[История / Фантастика: прочее / Альтернативная история]
Вот вы смеялись, что я нашел пуговицу с якорем в сотнях вёрст от ближайшего моря…
1
Двойник короля 15
Двойник короля 15
[Самиздат]
    Я был двойником короля. Участвовал в войнах, сражался с целыми странами, захватил почти весь мир и пережил 665 покушений. Но последнее… Не ожидал, что нападёт демон. Битва вышла жаркой, и мы
0
Информационные технологии в СССР. Создатели советской вычислительной техники
Информационные технологии в СССР. Создатели советской вычислительной техники
[Околокомпьютерная литература / Биографии и Мемуары]
Показано, что представляла собой советская отрасль информационных технологий в реальности, без преувеличений и излишнего самоуничижения. Сборник составлен из очерков, посвященных создателям
0
Рушатся берега
Рушатся берега
[Историческая проза]
У вьетнамской литературы свое, особенное, очень характерное и необыкновенно интересное лицо. Это древняя и в то же время молодая литература. Ее первые изустные, лишь впоследствии записанные
0