Але Альтэда была занятая — яна збірала яшчэ больш травы ў свой фартух.
— Калі я змагла вылечыць гэтую хваробу, я змагу заработаць многа грошаў! Хай Амата выкупаецца ў Фантане!
Сэр Няўдачлівы жэстам запрасіў Амату да Фантана, але яна пакруціла галавой. Яе ўспаміны пра былога казанага ўнеслі воды, і цяпер яна зразумела, якім жорсткім і няслушным ён быў, і пазбавіцца ад яго было для яе шчасцем.
— Добры сэр, ва ўзнагароду за ваша рыцарства выкупацца павінны вы! — сказала яна сэру Няўдачліваму.
І вось рыцар з апошнямі прамянямі сонца пабег насустрач Фантану феі Фартуны і выкупаўся ў яго водах, дзівячыся ўласнаму неверагоднаму поспеху і таму, што сярод сотняў людзей быў абраны менавіта ён.
Валасатае сэрца чараўніка
Жыў-быў на свеце чараўнік — малады, багаты, таленавіты. Заўважыў ён, што яго сябры, закахаўшыся, станавіліся дурнямі — пачыналі прыхарошвацца, губляюць апетыт і пачуцце ўласнай вартасці. Юны чараўнік цвёрда рашыў, што з ім такога не здарыцца, і звярнуўся да Цёмных Мастацтваў, каб ахаваць сабе.
Не ведаючы пра яго сакрэт, сям’я чараўніка смяялася яго безуважлівасці і халоднасці.
— Усе зменіцца, — прадракалі яны, — калі яго думкі захопіць юная панна!
Ішоў час, але малады чараўнік заставаўся да ўсіх абыякавым. Яго фанабэрыстасць спачатку прыцягвала дзяўчын, шматлікія спрабавалі заваяваць яго самымі майстэрскімі спосабамі, каб толькі яму спадабацца, але ні ў адной не атрымалася крануць яго сэрца. Чараўнік святкаваў і цешыўся ўласнай прадбачлівасці.
Калі першая свежасць маладосці сышла, яго сябры пачалі жаніцца, у іх з’яўляліся дзеці.
— Трэба думаць, іх сэрцы пустыя, — усміхнуўся ён пра сабе, назіраючы за недарэчнасцю маладых бацькоў вакол, — і зморшчыліся ад патрабаванняў гэтых хныкаючых атожылкаў!
І ён зноў віншаваў сабе з мудрасцю ранняга выбару.
З часам бацькі чараўніка састарэлі і памерлі. Іх сын не гараваў па ім. Наадварот, ён палічыў іх скон выгодаю. Цяпер ён правіў іх замкам адзін. Перамясціўшы свой самы дарагі скарб у самае глыбокае падзямелле, ён пачаў жыць лёгка і раскошна. Адзінай мэтай яго шматлікіх служак быў яго камфорт.
Чараўнік быў упэўнены, што яму моцна зайздросцяць тыя, хто бачыць яго пышную і некранутую адзіноту. Ён быў вельмі раззлаваны, калі даслухаў гутарку двух сваіх лакеяў, якія аднойчы абмяркоўвалі свайго гаспадара.
Першы служка пашкадаваў чараўніка, якога, нягледзячы на ўсё яго багацце і сілу, ніхто не кахаў.
Але яго таварыш з’ядліва спытаў, чаму чалавек з такой колкасцю золата і раскошным замкам не можа зачараваць жанчыну.
Іх словы балюча закранулі гонар чараўніка.
Ён адразу ж вырашыў ажаніцца на жанчыне, якая б пераўзыходзіла ўсіх астатніх: з незямной прыгажосцю. Якая б выклікала зайздрасць і жаданне ў кожным мужчыне, які яе ўбачыць; з чарадзейнага роду, каб іх атожылак успадкаваў магічныя здольнасці; і багатая не менш яго, каб забяспечыць яго нябеднае існаванне незалежна ад таго, колькі ў яго будзе дамачадцаў.
Прайшло б, мабыць, пяцьдзесят гадоў, перш чым чараўнік знайшоў бы такую жанчыну, але так здарылася, што ў той самы дзень, калі ён вырашыў адправіцца на яе пошукі, дзяўчына, якая ідэальна падыходзіла яму, прыехала наведаць радню, якая жыла ў наваколлях замка.
Яна была чараўніцай з дзіўнымі навыкамі, і золата ў яе было вельмі шмат. Яна была настолькі прыгожай, што раздзірала сэрца кожнага мужчыны, які бачыў яе. Кожнага, акрамя аднаго. Сэрца чараўніка нічога не адчула. Тым не менш, яна была той узнагародай, якую ён шукаў, таму ён пачаў даглядаць за ёй.
Усе, хто заўважыў змены з паводзінах чараўніка, здзівіліся і сказалі дзяўчыне, што яна перамагла там, дзе сотні іншых дзяўчын пацярпелі няўдачу.
Саму дзяўчыну ласкі чараўніка і вабілі, і палохалі. Яна адчувала, якім халодным ён быў за цеплынёй ліслівасці, і ніколі яна яшчэ не сустракала такога чужога і далёкага ёй чалавека. Аднак яе сваякі лічылі, што яна была для яго годнай кандыдатурай, таму, каб дапамагчы ёй, яны прынялі запрашэнне чараўніка на багаты баль у гонар юнай панны.
Стол быў абстаўлены срэбным і залатым посудам з самымі лепшымі вінамі і самымі цудоўнымі стравамі. Менестрэлі гулялі на лютнях і спявалі пра каханне, якое іх гаспадар ніколі не адчуваў. Юная дзяўчына сядзела на троне побач з чараўніком, які даліката шаптаў ёй словы, выкрадзеныя ў паэтаў, пры гэтым чараўнік паняцця не меў, што яны азначаюць.
Юная панна слухала яго ў здзіўленні, пакуль нарэшце не сказала:
— Ты гаворыш хораша, чараўнік, і я бы цешылася тваёй увазе, калі б ведала, што ў цябе ёсць сэрца!
Чараўнік усміхнуўся і сказаў ёй, што пра гэта ён не трэба турбавацца. Ён адвёў яе з балю і павёў уніз да зачыненага падзямелля, дзе ён захоўваў самы каштоўны свой скарб.
Тут, у зачараванай крыштальнай скрыначцы ляжала жывое сэрца чараўніка.
Даўно разлучыўшыся з вачыма, вушамі і пальцамі, яно не магло захапіцца прыгажосцю або пявучым голасам, адчуваннем шаўковай скуры. Убачыўшы яго, юная панна прыйшла ў жах, таму што сэрца зморшчылася і акрылася доўгімі чорнымі валасамі.
— Ах, што ты нарабіў! — выклікнула яна. — Вярні яго на месца, умольваю цябе!