— У мяне з асліцай бяда! — растлумачыў ён. — Ці заблудзілася яна, ці яе выкралі, а я без яе не змагу тавар на рынак адвесці. І тады сёння мая сям’я застанецца галоднай.
— А я галодны зараз! — зароў чараўнік і зачыніў дзверы перад носам старога.
Ляск, бум, ляск, — загрымеў гаршчок меднай нагой, ды толькі цяпер да гэтага грукату дадаліся асліныя крыкі і стогны галодных людзей.
— Цішэй! Замоўкні! — крыкнуў чараўнік, але ніякая магічная моц не магла супакоіць гаршчок з барадаўкамі. Гаршчок скакаў увесь дзень па хаце за гаспадаром і ўвесь час стагнаў, грымеў і крычаў: “І-а! І-а!”
Гэтым вечарам у дзверы пастукалі у трэці раз. На парозе стаяла маладая жанчына, якая плакала так, быццам у яе вось-вось разаб’ецца сэрца.
— Маё дзіця захварэла, — сказала яна. — Ці не дапаможаце вы нам? Ваш бацька запрашаў мяне, калі ў мяне былі непрыемнасці…
Але чараўнік і перад ёй зачыніў дзверы.
Тады гаршчок напоўніўся салёнай вадой і, скачучы, расплюхваў слёзы па ўсім палу, крычаў па-аслінаму, енчыў і яшчэ больш акрыўся барадаўкамі.
Больш ніхто не звяртаўся да калдуна за дапамогай, але гаршчок паведамляў яму пра ўсе беды, якія здарыліся ў суседзяў, а бед гэтых было не мала. Праз некалькі дзён гаршчок не толькі стагнаў, крычаў па-аслінаму, енчыў і расплюхваў слёзы і скакаў, але і затыхаўся, хрыпеў, плакаў, як дзіцё, выў, як сабака і выплёўваў сапсаваны сыр, скіслае малако і цэлую кучу смаўзнякоў.
Чараўнік не мог не есці, ні спаць з-за жудаснага гаршчка, які не жадаў сыходзіць, і яго нельга было прымусіць ні замоўкнуць, ні супакоіцца.
Урэшце рэшт чараўнік не вытрымаў. Сярод ночы выбег ён з хаты разам з гаршчком і закрычаў на ўсю вёску:
— Прыходзьце да мяне са сваімі праблемамі і бедамі! Я вас усіх вылечу і супакою! Ад бацькі мне дастаўся цудоўны гаршчок, і я дапамагу вам!
І пабег па вуліцы, пасылаючы заклёны ва ўсе кірункі, а выродлівы гаршчок скакаў следам за ім.
У адной хаце у маленькай дзяўчынкі ў сне зніклі барадаўкі; асліца, якая пасвілася ў зарасніках цярноўніку, вярнулася ў сваё стойла; хворага дзіцяці абрасіла настоем бадзяна, і раніцай ён прачнуўся здаровым і вясёлым.
Малады чараўнік стараўся з ўсіх сіл, і гаршчок паступова перастаў енчыць і ванітаваць, стаў ціхім і чыстым.
— Ну што, гаршчок? — спытаў чараўнік раніцай.
Тут гаршчок выплюнуў пушысты тапак і дазволіў надзець яго сябе на медную нагу.
Разам з чараўніком яны вярнуліся дадому. Гаршчок нарэшце супакоіўся і больш не грымеў.
Але з гэтага дня чараўнік, па прыкладу бацькі, заўсёды дапамагаў жыхарам вёскі — ён вельмі баяўся, што гаршчок зноў скіне свой тапак і пачне грымець і скакаць па ўсёй хаце.
Фантан феі Фартуны
На высокім узгорку ў зачараваным садзе, за высокімі сценамі, абаронены моцнай магіяй, біла крыніца, якая прыносіла поспех: Фантан феі Фартуны.
Адзін раз у год, у самы доўгі дзень, у сад дазволена было ўвайсці аднаму няшчаснаму чалавеку. Калі паспее ён ад узыходу сонца да закату дабрацца да крыніцы і выкупацца ў яе водах, ён здабудзе вечны поспех.
У гэты прызначаны дзень сотні людзей з’язджаліся са ўсяго каралеўства, каб дабрацца да сцен цудоўнага саду. Мужчыны і жанчыны, багатыя і бедныя, маладыя і старыя, чараўнікі і маглы — усе яны збіраліся ў цемры, і кожны спадзяваўся, што менавіта ён зможа ўвайсці ў сад.
Тут былі і тры чараўніцы, кожная — з уласнай ношай няшчасця. Чакаючы, пакуль узыдзе сонца, расказалі яны адна іншай пра сваё гора.
Першая, якую звалі Аша, пакутавала ад невылечнай хваробы. Яна спадзявалася, што Фантан пазбавіць яе ад хваробы і падарыць ёй доўгае і шчаслівае жыццё.
У другой, якую звалі Альтэда, злы чараўнік выкраў хату, грошы і чарадзейную палачку. Яна спадзявалася, што Фантан дапаможа ёй зладзіцца з бяссіллем і беднатой.
Трэццю, якую звалі Амата, кінуў мужчына, якога яна вельмі кахала, і яна думала, што рана ў яе сэрцы ніколі не зажыве. Яна спадзявалася, што Фантан пазбавіць яе ад гора і смутку.
Тры чараўніцы пашкадавалі адна другую і дамовіліся, што калі ў іх з’явіцца магчымасць, яны аб’яднаюцца і паспрабуюць дабрацца да Фантана разам.
Як толькі першыя промні сонца заблішчалі ў небе, у сцяне з’явілася расколіна. Людзі кінуліся наперад, і кожны громка крычаў пра сваё гора. З-за сцяны выпаўзлі доўгія, гнуткія парасткі, праслізнулі скрозь натоўп і апавіліся вакол першай чараўніцы — Ашы. Яна схапіла за руку другую чараўніцу — Альтэду, якая моцна ўхапілася за мантыю трэцяй чараўніцы — Аматы. А Амата выпадкова ўчапілася за даспехі панурага рыцара, які сядзеў на худым каню.
Магічныя парасткі ўцягнулі іх, і тры чараўніцы разам з рыцарам, якога яны пацягнулі за сабой, зніклі ў расколіне ў сцяне.