Л.С.: Няхай жыве і мяняецца да лепшага
Я.М.: Сама не забівай - грэх вялікі! А героі рамана падчас напісання разбяруцца, натхненне прадыктуе... Ужывайся ў сюжэт асцярожна!
В.К.: Не!!!!
I. M.: Хай ще трйшки поживе.
Л. В.: Кубик бросить, здесь не отвечать - тянуть интригу))
0. Т.: На мой погляд, калі ён будзе далей мучыцца, пасля завяршэння раману, то хай жыве. А калі яму трэба памерці, тады можна.
Я зноў схавала смартфон і збочыла з асфальтавай сцежкі на вільготную глебу... Тут як ні намагаешся не наступіць на чыюсь магілу - усё роўна не атрымаецца. І ў мазгу ўвесь час круціцца “Выбачайце... Прабачце...”, нібыта ў набітым аўтобусе прасоўваешся да выхаду, мімаволі штурхаючы спадарожнікаў.
А вось і той помнік, які я шукала. Не мармур, не граніт, сціплы бетон. У дробных трэшчынках пасяліўся мох. Ні агароджы, ні кветак, нат збуцвелых штучных. “Люцыян Станіслававіч Корвус”. Даты нараджэння і смерці няма. Ведалі б фрэнды, якія зараз пішуць мне парады, што імя таго, пра каго яны спрачаюцца, выбітае на гэтым сціплым помніку...
Вырасціць “чароўны крышталь”, які я атрымала ў падарунак падчас акцыі на карысць сучбелліту, можна, толькі падставіўшы звычайныя кардонныя палоскі. Вылітае на іх з пластыкавай бутэлечкі рэчыва выпростваецца цвёрдымі сняжынкамі.
Я мусіла даведацца пра рэальны лёс чалавека, на якім збіралася вырасціць “чароўны крышталь” персанажу. Мне бракавала фактаў. Таму і ўзнікла дыскусія ў сеціве. Таму я зараз і мерзну на гэтых могілках.
Д.К.: Можна закруціць інтрыгу, як у серыяле, што ён памёр, а потым выявіцца - што не)
AX: ЗАБІ!
Я.К.: АДЧУВАЮ СЯБЕ ГЛЕДАЧОМ У КАЛІЗЕІ.
В.Ц.: Забіць! Але жорстка)
M.B.: Смерць ачышчае.
1. -D. R.: Не
M.B.: Яшчэ як. Ачышчае сюжэт ды жыццё.
В.Г.: Забіць! Але так, каб чытач жахнуўся, а пасля падумаў: а я ж трупа не бачыў, дык можа - жывы?
Т.Б.: Калі стары - забівайце, калі ў яго ёсць дзеля чаго/каго жыць, то хай жыве.
A. Я.: ЗАБІВАЦЬ!!!! І ЖОРСТКА!!!!!!!
Л.М.: Пусть умрет неожиданной нелепой смертью.
Z. J.: “Рэйхенбахскі вадаспад”.
V.M.: Жэстачайшэ
Я.Я.: Прыбіць) цвікамі да сцяны)))
B. Ч.: Ні ў якім разе не забіваць. Канцоўка з жывым гг вымагае ад аўтара большай мужнасці ды майстэрства, чым кікнуць персанажа ў спадзеве на чытацкі катарсіс. А вось як так зрабіць, каб канцоўка аказалася сапраўды моцнай, як у добрым вершы - асобнае пытанне.
Е.Р.: Смерть ему!
А.М.: Не забіваць! Хочацца пазітыву!
А.К.: Можна скарыстацца прыёмам Фаўлза (“Каханка французскага лейтэнанта”, шматварыянтавы фінал), ці паўтараў хто такі ход у беларускай літаратуры?
Н.К.: Не забіваць!
L.S.: Не, не забіваць! Вунь Роўлінг ледзь не ўсіх станоўчых герояў пазабівала... Будзьце міласэрныя да чытачоў