Андрэй.
Кацярына.
Маладыя хлопцы (вакол Манаха).
Несцерка. Кінь сваю пушку. Дапамаглі сродкі — цяпер твой муж да Маланні ні нагой!
Маладыя хлопцы (вакол Брындзюкоўны).
Несцерка(аказваецца з Пшэбыеўскім на пярэднім плане). Не хмурся, паночку, больш убачыш. Вось бы гэтую гісторыю запісаць у ксёнжку ды і выдаць у Варшаве — от бы быў фальклор. Ну ды прыйдзе час, напішуць кніжкі і пра нас! Эх, гуляй людцы, пакуль вяселле!
Ну, людцы добрыя, закончан баль — і дудкі ў торбу! Вось гэтак і жывём — часам плачам, часам скачам. Торба не груз, сто вёрст не пераход — дарогу топчам, хлеб есца, лапці трэплюцца, а ногі свае, не казённыя, так і хаджу — паміраць няма калі. I пакуль вы, людцы добрыя, смяяцца не развучыцеся — Далібог, не памру. Адным словам, што было — то прайшло, што будзе — то пабачым, а што дрэнна — то не мы. Здаровы бывайце, дабром памінайце, у госці чакайце: здарыцца зноў вашы мясціны праведаць — не праміну зайсці паабедаць. (Кланяецца і выходзіць, закінуўшы за плечы торбу.)
Уладзімір Бутрамееў
Страсці па Аўдзею
Народная драма ў шасці дзеях
Дзеючыя асобы
Бацька Аўдзея, 75 год.
Аўдзей — гаспадар хутара, 50 год.
Варвара — яго жонка, 45 год.
Андрэй — іх сын, 25 год.
Дзеці Аўдзея — ад 5 да 25 год.
Эленька.
Жабрак, 70 год.
Сват Аўдзея, 50 год.
Маці Зуйка, 70 год.
Зуёк — бацька Веры, 50 год.
Зуйчыха — яго жонка, 50 год.
Верка — іх дачка, 18 год.
Дзеці Зуйка — дзяўчаты ад 10 да 18 год.
Танька — сяброўка Веры, 18 год.
Хлопцы і дзяўчаты.
Упаўнаважаны з раёна.
Сёмка.
Першы мужык.
Другі мужык.
Карціна першая
Бацька Аўдзея(стаіць перад іконай). «Госпадзі, услыш малітвы рабоў недастойных, яко ёсьць человеці в поце ліца дабываюшчые хлеб свой… Восстав, благодарю цябе, святы Божа, яко радзі твайго долгацярпенія не прагневался на мяне, лянівага і грешнага, не прызвал пагібель, но человеколюбствовал і допусціл мяне восстаць ато сна… I дал мне мімошедшее время ночі сей без напасці от всякого зла прейці… Госпадзі, просім шчадрот тваіх от века ідушчых, за труды нашы воздай і пошлі дзень безгрешный і ўсердзіе і сміреніе всякому рабу своему в прележных трудах крестьянствующего на земле… I сохрані ісполняющіх закон твой і завет твой… Амінь…»