А немца ўсё не было, і Хлебнікаў пачаў трывожыцца: ці ня здарылася з ім што кепскае? А можа, пабег да сваіх? Усё магло быць. Ён ужо ведаў, што на вайне хапала ўсяго пад самую завязку…
[11. Нохем.]
[Серафімка] ранічкай бегла ў траншэю і напаткала Нохема: вылез з ямы, напалохаў яе. (У бялізьне.) Расказвае ўсё пра [жонку] Цылю. Прывяла ў бліндаж. <…>
Нохем, фатограф. З мястэчка. У яго Цыля, і двое старых, і двое малых. Усіх пастралялі. Ён вылез з ямы. Трохі чокнуты. То плача, то сьмяецца.
«Што мне ваша пабеда!»
У яго тры сыны вучыліся ў сталіцах: на лётчыка, інжынера, кінааператара. Ён працаваў, але быў задаволены. <…>
[12. Качан.]
— Яфрэйтар [немец] у вёсцы. Дастае пачак махоркі. Харошы дзед. Быў у тую [вайну] — у палоне. Даў.
— Серафімка пячэ хлеб. Страх. Сьпякла. Прылегла. Недзе: бах-бах! <…> ля дарогі. (У бульбянішчы.) Заснула. <…>
Назаўтра [Серафімка] бяжыць парасьнікамі. І паранены Качан. <…> Паўзе. Паранены ў ногі. <…> Папрасіўся: ратуй, дам золата. <…> Прыбягае ў зямлянку. З немцам прыносяць Качана. <…> (У таго сала.) Дацягнула да траншэі, пакінула. Прыцягнула з немцам. Немец яе памочнік. <…> Але адкуль золата?
Качан. Бацьку яго раскулачылі ў 37[-м]. Немцы яго зрабілі паліцаем. Але ён уцёк. Куды толькі?
«Як жыць чэснаму чалавеку? Я нікому не хачу служыць. Я сам па сабе».
— Лічыць, бяда пачалася з зямлі. Праклятай зямлі, якую далі ім на 6 едакоў па 2 дзесяціны ў 21 г. Бацька ўлёг [у працу] і стаў кулаком.
— Немцы далі павязку, бельгійскую вінтоўку. Што рабіць? Перш страляць яўрэяў. Ён кінуў вінтоўку ў сажалку, павязку павесіў на плот і пайшоў у поле.
Але тыдзень паходзіць з павязкай.
— Ноччу паліцаі падстрэлілі, і ён поўз. Серафімка бегла, пачула. Пайшла з немцам, прыцягнулі.
— Качан — паліцай, якога нехта падстрэліў. Ён антысеміт і сволач. <…>
−У зямлянцы. Допыт Качана. Блытаны чалавек. Хадзіць ня можа, але рана ня надта — у зад: скруціла нагу.
<…> Пакуль хворыя і нямоглыя, як дзеці: паслухмяныя.
А затым стычкі:
Камандзір — Дземідовіч
Нохем — немец
Усе супраць Качана. <…>
[13. Серафімка.]
<…> Спрэчкі ў бліндажы: адступленьне [ — ] у тым стратэгія. Сталін хоча заманіць, каб затым зьнішчыць (Дземідовіч? Хлебнікаў?).
— Хлебнікаў (Дземідовіч) арганізуе ахову: пільнаваць. Удзень садзяць Серафімку. Аднойчы тут паяўляюцца паліцаі. Сядзяць. Ратуе С[ерафімка]. Як?
— Мо’ як у Вайды?
[Нохем зьнікае.]<…>
— Дземідовіч пачаў папраўляцца. (Капітану горш.) І пачаў думаць: каб застрэліць немца, каб памёр капітан, пра Серафімку…
— Серафімка прынесла хлеб. Радасьць. <…>