MoreKnig.org

Выбранае: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Василь Быков



Шрифт:

Яны ішлі моўчкі па ранейшых сваіх слядах – цераз прыгуменне, уздоўж плота, выйшлі на касагорыну ля хмызняку. У вёсцы ўсё было ціха, нідзе з вокнаў не выбівалася ні плямкі святла, па-начному сонна шарэлі ў прыцемку заснежаныя стрэхі, сцены, платы, дрэвы ў садках. Рыбак хутка крочыў наперадзе, несучы на плячах авечку – адкінутая галава яе з белаю лысінкай на лобе мёртва целяпалася на яго плячы. Час, мабыць, мінаў за поўнач – маладзічок узлез у самую высь неба і ціха бліскаў там, па-ранейшаму завалочаны святлявым мроівам. Зоркі наўкола яго іскрыліся ярчэй, чым увечары, гучней рыпеў снег пад нагамі – у самую сілу ўбіраўся мароз. Рыбак шкадаваў крыху, што надта забавіліся ў старасты, але хоць недарма, адпачылі, абагрэліся, а галоўнае – вярталіся не з пустымі рукамі. Авечка, вядома, не вялікі наедак на дваццаць сем чалавек, але пакуль што голад спатоліць. Хоць і далекавата, ды ўсё ж расстараліся, цяпер трэба паспець да ранку.

Ён спорна крочыў з ношай, не надта ўжо і асцерагаючыся ў начным полі на знаёмай дарозе. Каб не Сотнікаў, якога нельга было кідаць аднаго, ён бы апынуўся і далей. Мабыць, упершыню за сённяшні дзень у Рыбака варухнулася кароценькая незадаволенасць хворым напарнікам, але што зробіш: ці яго ў тым віна. Праўда, міжволі падумалася, што ўрэшце мог бы дзе расстарацца і якую цяплейшую адзежыну, і тады, можа, быў бы здаровы і цяпер вось памог бы яшчэ і валачы гэтую авечку. Спярша дык яна здалася зусім нецяжкой, але неяк даволі хутка стала грузнуць на карку, галава яго пакутна падварочвалася, дрэнна было глядзець наперад. Тады Рыбак пачаў злёгку пасоўваць авечку на плячах: пакуль адно несла, другое адпачывала – так было зручней. На хадзе ён добра ўгрэўся ў цёплым кажушку, нядаўна яшчэ зусім новым, фарбаваным у чорнае, які няблага паслужыў яму ў гэтую сцюжу. Без кажушка ён, мабыць, прапаў бы. А так і лёгка і сугрэўна, і надзець і прыкрыцца дзе на начлезе; дзякуй дзядзьку Ахрэму – не пашкадаваў, аддаў. Хоць, вядома, у Ахрэма былі свае на тое прычыны, і галоўная з іх, безумоўна, датычыла Зосі, якая – гэта ён ведаў пэўна – сэрцам надта ўжо прыкіпела да яго. Але што ж... Хіба каб не вайна. Зрэшты, каб не вайна, дзе б ён спаткаў тую Зосю? Якім чынам старшына стралковае роты Рыбак мог апынуцца ў той Карчоўцы – маленькай глухаватай вёсцы пры лесе? Мабыць, і не завітаў бы ніколі, хіба што праехаў бы калі па бальшаку на асенніх манеўрах, і толькі. А тут быў змушаны. Уначы прыстыргікаў з параненай нагой, тоўста абкручанай скрываўленай нацельнай сарочкай, папрасіўся ў хату – баяўся: удзень пачнуць ездзіць немцы і хутка падбяруць яго, аднаногага. Толькі развіднела, яны і сапраўды пачалі гойсаць на матацыклах і конна па ўчарашнім полі бою, заваленым трупамі, ды ён у той час ужо быў прыхаваны ў пуньцы пад кучай гарохавін. Ахрэм і Зоська пільнавалі яго ўдзень і ўночы і – збераглі. А пасля наўкруг стала ціха, прыйшла і асталявалася новая ўлада, не стала нават чутно артылерыйскага гулу ўначы: было надта тужліва. Здавалася, усё ранейшае, дзеля чаго ён жыў і стараўся, чаго дасягнуў сваёй рупнасцю, назаўжды рухнула. Дужа горка яму было ў той час, і тады адзінай уцехай у яго патайным вясковым жыцці стала пульхненькая ласкавая Зоська. Ды ненадоўга.

Здароўя ў яго не бракавала, малака і смятаны было даволі, рана на назе за месяц як-колечы ўгаілася, праўда, трошкі напамінала аб сабе на хадзе, але нічога. Між ласкі і маладых уцех у гасціннай Ахрэмавай хаце ён усё больш пачаў думаць аб тым, як быць далей. Тады аб’явіліся дружкі, такія ж, як ён, акружэнцы – хто выздаравелы ад ран, хто проста аклемаўшыся на хутарах і ў вёсках ад першага страху акружэння, – пачалі сходзіцца, дасталі прыхаваную зброю. Вырашылі: трэба падавацца ў лес, нягожа былым вайскоўцам туляцца па сялянскіх закутках, ля добрасардэчных маладзіц, нераспісаных, нявенчаных ваенных жонак. І пайшлі. Сумнае і нечакана балючае было яго развітанне ў Карчоўцы. Праўда, ён не стаў, як некаторыя, таіцца ці – яшчэ горш – уцякаць, сказаў усё, як было, і надзіва – яго зразумелі, не скрыўдавалі і не адгаворвалі. Зоська, праўда, заплакала, а дзядзька Ахрэм сказаў толькі: «Раз нада, дык нада. Ведама, дзела ваеннае». І ён і цётка Гануля сабралі яго, як роднага сына, і выправілі. Рыбак паабяцаў даваць знаць пра сябе, наведвацца пры выпадку. Яно раз і наведаўся ў канцы восені, а пасля стала нельга, а галоўнае – не цягнула; мусіць, адвык, ці што. А можа, не было таго, што прыварожвае назаўжды, а так – з’явілася, перабыло і прапала. І ён не шкадаваў аб тым, сабой быў давольны – не ашукваў, не лгаў, добра ці не – усё зрабіў па шчырасці і адкрыта. Хай людзі мяркуюць, як знаюць, ягонае ж сумленне перад Зоськаю было амаль чыстае.

Ён страх не любіў чыніць людзям зло – знарок ці ненаўмысле крыўдзіць, не трываў, калі на яго крыўдавалі. У арміі, праўда, цяжка было абысціся без гэтага, трэба было – спаганяў, але стараўся, каб тое выглядала па-добраму, дзеля карысці службы, а не дзеля якога асабістага інтарэсу. І яшчэ стараўся абыходзіцца без выпадаў злосці. Цяпер злы, дапяты хваробай Сотнікаў папракнуў яго старастам, што пусціў, не пакараўшы, але Рыбаку стала агідна караць – чорт з ім, хай жыве. Вядома, да ворага трэба адносіцца без усякае літасці, але тут сталася так, што ўжо надта па-сялянску знаёмым здаўся яму гэты Пётра. Калі што, хай яго пакараюць другія. У хаце, пакуль спрачаліся, ён нават і меў нейкі намер правучыць старасту, але пасля, у хляўку, калі разам узяліся лавіць авечку, гэтае жаданне паступова знікла. У хляве мірна, звычайна пахла сенам, гноем, жывёлай. Авечкі спуджана кідаліся з кутка ў куток, гэтую ж, з белай плямкай на лобе, стары падлаўчыўся схапіць за шэрсць, і тады Рыбак спрытна ашчаперыў яе за шыю, адчуўшы на момант нейкую паўзабытую, ледзь не дзіцячую радасць здабычы. Пасля, пакуль трымаў, а Пётра рэзаў ёй горла і авечка білася на саломе, па якой цёк ручаёк парнай крыві, у ягонае пачуццё шыбанула незабыўнае з маленства ўражанне страхавітае радасці, калі гэтаксама ў канцы восені бацька рэзаў адну ці аж дзве авечкі і ён, падлетак, памагаў яму. Усё было тое самае: і пахі ў хляўку, і кіданне ў смяртэльным, нібы ўсвядомленым, адчаі жывёліны, і парнасць цёплай крыві на марозе. Тады ён, праўда, баяўся глядзець на такое, затыкаў вушы, каб не чуць перадсмяротнага бляяння звыклых ад ягнячае пары авечак, кожную з якіх ён ведаў ва ўсіх драбніцах іхняга выгляду і характару. Цяпер жа, аднак, таго страху не было і звання, астаўся адзін успамін.

Поле, на якое ён павярнуў ад хмызняку, аказалася нечакана даўгім і шырокім, і яны ішлі, мабыць, з гадзіну, бухаючы нагамі ў снезе. Рыбак не ведаў пэўна, ды ўсё ж адчуваў, што недзе ўпоперак таго, куды яны ідуць, павінна быць дарога, тая самая, якою яны нядаўна ішлі сюды, пасля пачнецца схіл да поплаву. Але мінаў час, яны адмералі вярсты дзве, а дарогі ўсё не было, і ён пачаў меркаваць, ці не перайшлі яны дзе яе, не заўважыўшы. Тады яны маглі збіцца з кірунку, не ў час павярнуць улева, у лагчыну. Кепска, што гэтую мясцовасць ён ведаў блага, ды і не распытаў як след у хлопцаў у лесе. Праўда, тады планавалася ісці трохі ў іншы бок.

Рыбак спыніўся, азірнуўся на Сотнікава, які зноў далекавата адстаў і знямогла гробся ў суцемку. На месяц угары насунулася нейкая імгла, ноч пацямнела, удалечыні зусім нічога не было відаць. Ён скінуў з карка авечку, паклаў на яе бок карабін і з палёгкай расправіў намуляныя плечы. Праз хвіліну не надта ўпэўненым крокам да яго дашкандыбаў Сотнікаў.

– Ты ўжо як-небудзь. Знаеш, я не памочнік.

– Ладна, куды табе, – адсопваючыся, сказаў Рыбак і перавёў размову на іншае: – Не прымеціў, мы правільна ідзём?

Сотнікаў, цяжка дыхаючы, паглядзеў у ноч.

– Мабыць, правільна. Там лес.

– А дарога?

– Тут недзе і дарога. Калі не павярнула куды.

Абодва моўчкі паўзіраліся ў змрочнае снегавое сутонне, і тады зусім неспадзявана ў шумлівым павеве ветру іх напружаны слых злавіў нейкі няпэўны гук. То быў голас – самы звычайны дарожны вокрык на каня: «Нэ-э»... У наступнае імгненне стаў чуцен і ціхенькі ўдалечы тупат капытоў – яны абодва ўраз павярнулі твары пад вецер і не так убачылі, як угадалі далёка ў прыцемках ледзьве прыкметны рух. Рыбак спярша ледзь не збянтэжыўся – здалося, даганяюць, але неўзабаве зразумеў, што гэта не наўздагон, а хутчэй наперарэз, мабыць, па той самай дарозе, якую яны шукалі. Непрыемна адчуўшы, як закалацілася ў грудзях сэрца, ён узяў карабін, хуценька закінуў яго за плячо. Але тут жа аўтаматычным, амаль падсвядомым адчуваннем сцяміў, што небяспека кіруе міма, толькі ці дастаткова далёка ад іх, каб не згледзець уночы, вызначыць таго не мог. І ён, прысеўшы, дужым рыўком зноў узваліў на сябе тушу авечкі. Поле ішло на пагорак, ім трэба было як найхутчэй пераваліць цераз яго, і тады, мусіць, іх бы ўжо не ўбачылі.

– Давай, давай! Бягом! – гукнуў ён да Сотнікава, прыбаўляючы кроку. Ногі яго адразу падужэлі, цела, як заўжды ў хвіліну небяспекі, набыло лёгкасць і спрыт. І раптам ён згледзеў за пяць крокаў ад сябе дарогу – раз’езджаныя яе каляіны кіравалі ім наўкось. Цяпер ужо стала зразумела, што гэта тая самая дарога, па якой ехалі; ён зірнуў убок і выразна ўбачыў наводдалі цемнаватыя рухавыя плямы, чутно было ціхае бразганне чагось з вупражы; сані хуценька набліжаліся. Рыбак, нібы замініраваную паласу, з зацятым страхам перабег тую праклятую дарогу, так неспадзявана і не ў час выніклую перад імі, і тут жа выразна адчуў, што зрабіў няўдала. Мусіць, лепей было б падацца назад, па другі бок, ды ўжо было позна пра тое думаць. Раскопваючы ботамі снег, ён шпарыў на пагорачак і думаў, што, пэўна, вось-вось іх клікнуць. Яшчэ не дабегшы да вяршыні, за якой пачынаўся спуск, ён зноў азірнуўся. Сані выразна сталі відаць на дарозе, іх было двое – другія амаль ушчыльную шыбавалі за першымі. Але седакоў пакуль яшчэ нельга было згледзець, крыку таксама не было чутно, і ён з маленькай, надта жаданай надзеяй падумаў, што, можа, гэта сяляне. Калі не крыкнуць, дык пэўна сяляне – мусіць, з нейкай прычыны запазніліся ўначы, – тады дарма ўвесь гэты ягоны спалох. Трохі ўсцешаны нечаканай надзеяй, ён ажно спакойней разы два выдыхнуў і на бягу павярнуўся да Сотнікава. Той, як на злосць, хістка тупаў наводдалек, нібы ўжо не могучы прабегчы якіх сотню крокаў, што заставаліся яшчэ да вяршыні пагорка.

І тады начную ціш скалануў пагрозлівы вокліч:

– Гэ-эй! Ану, стой!

Адно першае катэгарычна-патрабавальнае «гэй!» дало зразумець, з кім яны маюць справу. Раптам апаўшы духам, Рыбак з новым імпэтам сігануў па снезе. Яму заставалася зусім ужо трошкі, каб схавацца за пакатай спіной пагорка, далей, здаецца, пачынаўся спуск – там бы яны ўжо ўцяклі. Але менавіта ў той час сані спыніліся, некалькі галасоў хрыпла і сіпата закрычалі ім наўздагон:

– Стой! Стой, страляць будзем! Стой!!

Стала ўсё проста і да душэўнага болю пэўна. Не пакідаючы ні рэшты сумнення, разанула думка: «Папаліся!» Рыбак зморана шпарыў па шырокай спіне пагорка, пакутна цямячы, што галоўнае цяпер – адбегчыся як мага далей. Мусіць, на конях даганяць не будуць, а страляць – хай страляюць: уначы не дужа пацэліш. Авечку, якая так недарэчы ляжала на плячах, ён, аднак, не кідаў – яшчэ меў надзею: авось абыдзецца, як-небудзь прарвуцца.

Неўзабаве ён пераваліў пагорак і шырока зашыбаў па схіле ўніз. Ногі спраўна неслі яго, ажно баяўся, каб не ўпасці з авечкай. Карабін за спіной важка боўтаў, стукаючы ў сцягно, ціхенька лязгалі ў кішэнях патроны. Яшчэ здалёку ён прыкмеціў наперадзе нешта расплывіста-цёмнае, мабыць, зноў хмызняк, і кіраваў да яго. Крыкі ззаду на нейкі час сціхлі, стрэлаў пакуль не было. Мусіць, яны з Сотнікавым ужо схаваліся з вачэй тых, што ў санях.

Але вось крок яго зноў запаволіўся: паглыбеў снег – гэта ён збег па схіле ў лагчыну і, ахоплены новай трывогай, спыніўся. Сотнікаў адстаў так далёка, што Рыбак ажно спалохаўся: здалося, той зусім не спяшаўся, не бег, а ледзьве валокся ў змроку. Але Рыбак нічым не мог яму пасабіць, апроч хіба як апантана імкнуцца наперад. Цяпер яму як мага хутчэй трэ было дабегчы да таго кустоўя, што ўжо быццам непадалёк чарнела наперадзе.

– Стой! Падлы бандыцкія, стой!! – зноў паляцелі наўздагон пагрозлівыя, з лаянкай воклічы.

Значыць, усё ж даганяюць. Не азіраючыся – няўклюдна было вывернуцца з авечкай, – Рыбак вызначыў па крыку, што тыя ўжо на пагорку і, мабыць, убачылі іх. Надта невыгоднае аказалася іх становішча, асабліва Сотнікава, якому да хмызняку яшчэ бегчы ды бегчы. Але што ж... Як заўжды пры найбольшай пагрозе, кожны дбаў пра сябе, беручы свой лёс ва ўласныя рукі. Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі. Праўда, магчымасці іх былі малыя – да крыўднага абмежаваныя магчымасці дзвюх чалавечых ног. І тым не менш менавіта яны, а не што іншае абяцалі яму паратунак.

Хмызняк, аказваецца, быў далей, чым здалося ўначы. Рыбак яшчэ не дабег да яго, калі ззаду забахалі стрэлы. Стралкі, аднак, былі болей чымся няважныя, ён, не азіраючыся, зразумеў гэта па тым, як напятай струной прайшла над ім куля. Надта высока прайшла – гэта ён зразумеў пэўна. І ён прымусіў сябе пад тымі кулямі дабегчы да хмызу. Мусіць, тут было нейкае лугавое балотца – па снегавой роўнядзі блытаўся голлем алешнік, рыхлы снег пад нагамі бугрыўся купінамі. Рыбак упаў між куп’я, зваліў з пляча авечку. Пэўна, трэба было бегчы далей, але ў яго ўжо не асталося сілы. Ззаду ваўсю ішла перастрэлка, і ён зразумеў, што гэта Сотнікаў стрымлівае іх. Спярша ён ажно парадаваўся: значыць, адарваўся. З карабінам у руках ён на каленях вывернуўся назад, прыўзняўся над грыўкай дробненькага хмызняку і здалёку ўбачыў напарніка. Недзе пад самым пагоркам той варушыўся ў снезе, але адсюль, праз шэры прыцемак ночы, нельга было зразумець, ці ён бег, ці, можа, стаяў на адным месцы. Пасля трох-чатырох стрэлаў з пагорка адзін бахаў бліжэй – то быў стрэл Сотнікава, які, вядома, затрымліваў іх. Але ўсё ж наўрад ці разумна было ў ягоным становішчы пачынаць перастрэлку з паліцыяй, падумаў Рыбак. Мусіць, трэба б як найхутчэй уцякаць, адрывацца. Гэты хмызняк на дарозе – проста іх шчасце, ён бы даў магчымасць заблытаць свой след і ўцячы. Ды Сотнікаў нібы не разумеў таго – здаецца, залёг і ані не варушыцца нават. Калі б не яго стрэлы, дык можна б падумаць, што ён нежывы.

А калі ён паранены?

Ад гэтае думкі-здагадкі Рыбаку стала зусім ніякавата – то было вышэй за яго магчымасці. Паліцаі зверху, з пагорка, мусіць, добра бачаць адзінокага чалавека на снезе і мала што пакуль не бягуць да яго – яны, безумоўна, застрэляць яго з вінтовак. Калі ён, Рыбак, кінецца на дапамогу, заб’юць абодвух – гэта ж так проста. Як бывала ў фінскую, калі праклятыя снайперы з дрэў набівалі па чатыры-пяць чалавек за хвіліну, і ўсё тым жа самым прымітыўным спосабам: да першага падстрэленага на выручку кідаўся сусед па ланцугу і тут жа клаўся з прастрэленым нутром побач, потым да іх поўз наступны. І кожны з гэтых наступных напэўна ведаў, што яго чакае там, але не мог стрымаць сябе, чуючы, як гэтак блізка стогне-канае таварыш.

Значыць, калі яшчэ можна, трэба ўцякаць. Сотнікава ўжо не ўратуеш, а самому загінуць вельмі проста. Рашыўшы так, Рыбак хуценька закінуў за спіну карабін, рашучым намаганнем узваліў на плячо авечку і, спатыкаючыся ў снезе, прыпусціў краем балотца.

Мусіць, ён далёка ўжо адбег ад таго месца і зноў здорава замарыўся. Стрэлы ззаду на нейкі час быццам сціхлі, і ён, услухоўваючыся ў цішыню, з цьмянай палёгкай падумаў, што там усё скончана. Але праз хвіліну яны пачуліся зноў. Бахнула разы тры, адна куля з віскам прайшла над балотам. Значыць, Сотнікаў яшчэ жывы. І менавіта гэтыя стрэлы азваліся ў Рыбаку новай трывогай, панішчыўшы кволую радасць ад таго, што сам уратаваўся. Яны напаміналі і страхавітаю горыччу варушылі разгарачанае яго пачуццё. Авечка ўсё цяжэла, часам яе скалянелы цяжар здаваўся чужым і апрыклым, і ён валок яе, думаючы зусім аб іншым.

Праз хвіліну наперадзе паказаўся неглыбокі равок, можа, бераг рачулкі. Пэўна трэба было перайсці на той яго бок, Рыбак сунуўся з берага, але паслізнуўся – ноша яго звалілася на ўзгорак, а ён на спіне ссунуўся ўніз. Войкнуўшы, ускочыў, на руках і каленях выбраўся з раўка і раптам выразна адчуў, што рабіў не так. Як было столькі сілы выдаткоўваць на гэту праклятую авечку, калі там аставаўся таварыш? Ён яшчэ жыў і напамінаў аб сабе стрэламі, а Рыбак, па сутнасці, кідаў яго ворагам. Відочная недарэчнасць ранейшага намеру стала такая выразная, што Рыбак вылаяўся і збянтэжана сеў на ўзгорку. Якраз у той час за хмызняком грымнуў яшчэ адзін стрэл, і болей стрэлаў з пагорка ўжо не было. «Можа, там што перайначылася?» – падумаў Рыбак. Настала няпэўная паўза, яна, аднак, падштурхнула Рыбака, і ён ускочыў.

Стараючыся не разважаць болей, ён хуткім крокам кінуўся па сваім следзе назад.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
[Фэнтези / Попаданцы / Технофэнтези]
Утро после свадьбы начальник встречает на драконьем насесте, на двадцати двух метрах, в одном ботинке. На левой руке у него строчка эльфийских букв, которую колол кто-то трезвый, и кривой дракон,
0
Мое рыжее счастье
Мое рыжее счастье
[Проза / Современная проза / Приключения / Домашние животные]
Никогда не верила в чудеса, но, тем не менее, они случаются. Теперь я это точно знаю. Все началось с того, что, получив в наследство домик в деревне, я отправилась его осмотреть, и в один миг вся
0
Узы доверия
Узы доверия
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Только мы решили, что битва окончена, как на горизонте замаячила новая война. Последнее сражение завершилось нашей победой — мы одолели одного из врагов. Но вместе с этим открыли дверь куда более
0
Тарзан. Сборник рассказов
Тарзан. Сборник рассказов
[Классическая проза]
По лесной тропе бесшумно двигался бронзовотелый человек-гигант, почти полностью обнаженный, если не считать набедренной повязки. Это был Тарзан, обходивший ранним бодряще-прохладным утром свои
0
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0
Алтарь богини Руато -1
Алтарь богини Руато -1 "Объявлена вне закона"
[Приключения / Фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG)]
Квест, по призыву богини Руато-наль-хо стартовал! И если ты решил стать спасителем израненной девушки, то будь готов разделить с нею и все трудности этого непростого задания!
0
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
[Любовная фантастика / Эротика, Секс]
«Иногда мне кажется, что всё было бы гораздо проще, если бы я не согласилась бесплатно принять душ в квартире сексуального инопланетянина». ☆ ДЖЕССИ Последние несколько лет моя жизнь летит к
0
Не иди за ним
Не иди за ним
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Мне тридцать два года, ни мужа ни детей, есть только своя ветеринарная клиника, квартира, машина. Бизнесвумен как ни как. Все же думаю что хочеться женского счастья. Банально даже думаю, о то чтобы
0
Похититель даров
Похититель даров
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
За шестьсот с лишним лет я успел повоевать, собрать сотни даров и привыкнуть к тому, что могу за себя постоять. А потом пришлось начинать заново. Теперь я Макар Соколов. Тело слабое, Источник
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
Мир Арильяна призвал меня после смерти. Дал новое прекрасное тело и надежду на счастье, которого я уже не ждала. Что мне может угрожать в новом мире? Мне просто нужно принять условия и применить свой
0
Год победы
Год победы
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение книг «Повторение пройденного», «Маршал северных направлений» «Январский гром», «Сумерки войны», «Под напором стали и огня», «Возмездие былого», «В трех шагах», «Право победителя», «На
4
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
[Личные финансы / Бизнес / Религиозная литература: прочее / Деловая литература: прочее]
90 % трейдеров теряют деньги из-за собственного эго. Излишняя уверенность в себе, импульсивность, упрямство – вот главные причины провалов на бирже. Как же изменить свое мышление, чтобы наконец
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0